• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл Дапаможнік для настаўнікаў

    Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл

    Дапаможнік для настаўнікаў

    Выдавец: Асар
    Памер: 100с.
    Мінск 2010
    50.96 МБ
    
    НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ
    
    У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАН
    
    8 клас
    
    Дапаможнік для настаўнікаў
    
    
    
                НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ
    
    
    
    
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ. ФАКУЛЬТАТЫЎНЫЯ ЗАНЯТКІ
    
    
    
    
    
    С. А. Кудраўцава
    
    
    
    БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
    
    
    
    
    8 клас
    
    
    
    
    
    Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання
    
    
    
    
    
    Рэкамендавана
    Навуковаметадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
    
    
    
    
    
    Мінск «АСАР»
    2010
    
    УДК 373.5.016:94(476)
    ББК 74.266.3 К88
    
    
    
    Серыя заснавана ў 2010 годзе
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
            Кудраўцава, С. А.
    
    К88 Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай : 8ы кл. : дапам. для настаўнікаў агульнаадук. устаноў з белар. і рус. мовамі навучання / С. А. Кудраўцава.  Мінск : АСАР, 2010. 100 с.  (Гісторыя Беларусі. Факультатыўныя заняткі).
              ISBN 9789856711780.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    УДК 94(476)(075.3=161.3=161.1)
    ББК 63.3(4Бел)я721
    
    
    
    
    ISBN 9789856711780
    
          © НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі», 2010
    
    © Афармленне. ТАА «АСАР», 2010
    
    
    
    
    
                    ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА
    
    
    
    
    
                ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
    
    
          Актуальнасць правядзення факультатыву абумоўлена неабходнасцю вывучэння айчыннай гісторыі як аднаго з важнейшых фактараў грамадзянскага, патрыятычнага і гуманістычнага выхавання падрастаючага пакалення. Без глыбокіх і трывалых ведаў гісторыі сваёй краіны немагчыма паспяхова будаваць грамадскае жыццё ў сучаснасці і будучым.
          Мэта факультатыўных заняткаў заключаецца ў авалоданні васьмікласнікамі ведамі аб мінулым Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай, далучэнні да нацыянальных і сусветных культурных традыцый і каштоўнасцей праз вывучэнне крыніц гістарычнай інфармацыі.
          Задачамі факультатыву з’яўляюцца:
         •        сістэматызацыя і абагульненне ведаў аб гісторыі Беларусі другой паловы XVIXVIII ст.;
         •        развіццё пазнавальных, творчых інтарэсаў і інтэлектуальных здольнасцей вучняў;
         •        фарміраванне ў вучняў навыкаў і ўменняў прэзентаваць даследаваны матэрыял са спасылкай на ўласны вопыт, навуковыя крыніцы і іншыя сродкі інфармацыі;
         •        выхаванне грамадзянскай пазіцыі і пачуцця патрыятызму.
          Вызначаныя мэты і задачы рэалізуюцца ў розных метадах і прыёмах працы, накіраваных на развіццё творчай актыўнасці, пазнавальнага інтарэсу вучняў: рабоце з крыніцамі гістарычнай інфармацыі, пісьмовых і вусных творчых працах вучняў, гульні, абароне праектаў, прэзентацыі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, напісанні творчых работ (эсэ, рэфератаў) і інш.
          Праграма факультатыўных заняткаў разлічана на 35 гадзін.
    
    3
    
    
    
                ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
    
    
    
          Уводзіны (1 гадзіна). Характарыстыка крыніц гістарычнай адукацыі. Правілы работы з гістарычнымі дакументамі.
    
            РАЗДЗЕЛ I. Беларусь у другой палове XVI — першай палове XVII ст. (12 гадзін)
    
    
    Тэма 1. Унутраная і знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI  першай палове XVII cm. (7 гадзін)
          Утварэнне Рэчы Паспалітай. Прычыны і пачатак Лівонскай вайны. Перадумовы аб’яднання Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люблінскі сейм. Акт 1 ліпеня 1569 г. Умовы аб’яднання Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага. Далучэнне да Польшчы часткі зямель ВКЛ.
          Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады. Сейм Рэчы Паспалітай. Кароль Рэчы Паспалітай. «Залатыя вольнасці» шляхты. Судовая сістэма.
          Палітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў апошняй трэці XVI — пачатку XVII ст. Рэакцыя ВКЛ на вынікі ўніі з Польшчай. III Статут ВКЛ 1588 г. і яго значэнне. Захаванне агульнадзяржаўных соймаў ВКЛ. Стварэнне Галоўнага Трыбунала ВКЛ.
          Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у канцы XVI — першай палове XVII ст. (2 гадзіны). Завяршэнне Лівонскай вайны. Заключэнне і ўмовы ЯмЗапольскага перамір’я (1582 г.)
          Барацьба Рэчы Паспалітай са Швецыяй. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Расійскую дзяржаву. Дэўлінскае перамір’е (1618 г.). «Смаленская» вайна. Паляноўскі мір.
          Сацыяльнаэканамічнае развіццё ў другой палове XVI — першай палове XVII ст. (2 гадзіны). Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку ВКЛ. Аграрная рэформа 1557 г. Феадальныя павіннасці і дзяржаўныя падаткі сялян.
          Рост і ўзбуйненне гарадоў. Гарадское рамяство. Цэхавая арганізацыя. Купецкія карпарацыі. Унутраны і знешні гандаль. Мястэчкі. Сацыяльныя супярэчнасці і канфлікты ў вёсцы і гарадах.
    
    
    4
    
      Тэма 2. Царква і рэлігія. Культура ў другой палове
          XVI          першай палове XVII cm. (4 гадзіны.)
          Рэфармацыя ў Беларусі. Перадумовы рэфармацыйнага руху. Пашырэнне Рэфармацыі ў Беларусі. Асаблівасці і асноўныя этапы рэфармацыйнага руху на Беларусі. Кальвінізм. Арыянства. Дзеячы Рэфармацыі (М. Радзівіл Чорны, С. Будны, В. Цяпінскі). Вынікі і значэнне рэфармацыйнага руху.
          Контррэфармацыя ў Беларусі. Асноўныя кірункі Контррэфармацыі. Пачатак і пашырэнне дзейнасці ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі (П. Скарга). Вынікі Контррэфармацыі ў Беларусі.
          Берасцейская царкоўная ўнія. Перадумовы заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі. Падрыхтоўка Берасцейскай царкоўнай уніі. Берасцейскі царкоўны сабор 1596 г. і яго значэнне. Гвалтоўнае насаджэнне ўніяцкай царквы ў канцы XVI  пачатку XVII ст. Уніяцкія дзеячы (I. Кунцэвіч). Пашырэнне ўніяцтва сярод сельскага насельніцтва і гарадскіх нізоў.
          Пашырэнне ўплыву Адраджэння на беларускія землі. Кнігадрукаванне. Літаратура рэлігійная і свецкая. Грамадскапалітычная і філасофская думка. Выяўленчае мастацтва. Дойлідства.
          Практычная работа.
    
    
            РАЗДЗЕЛ II. Беларусь у другой палове XVII — першай палове XVIII ст. (11 гадзін)
    
    
    
    Тэма 3. Беларусь у час войнаў сярэдзіны XVII першай палове XVIII cm. (3 гадзіны)
          Казацкасялянская вайна 1648—1651 гг. Прычыны казацкасялянскай вайны. Казацкія «загоны» ў Беларусі. Баявыя дзеянні казацкасялянскіх атрадаў супраць шляхецкага войска на поўдні Беларусі. Бітва пад Лоевам. Вынікі і наступствы казацкасялянскай вайны.
          Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай у 1654—1667 гг. Прычыны вайны і суадносіны сіл. Пачатак баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. Палітыка цара Аляксея Міхайлавіча. Адносіны насельніцтва да варагуючых бакоў. Кейданская ўнія 1655 г. Баявыя дзеянні ў першай палове 1660ых гг. Віленскае перамір’е. Вызваленне тэрыторыі Беларусі. Андросаўскае перамір’е.
    
    
    5
    
          Беларусь у Паўночнай вайне. Перадумовы Паўночнай вайны і яе пачатак. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнага супрацьстаяння ў ВКЛ. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Бедствы насельніцтва Беларусі. Вынікі і наступствы вайны.
    
    Тэма 4. Унутрытіалітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVIII cm. (4 гадзіны)
          Барацьба магнацкіх груповак. Аслабленне цэнтральнай улады і пашырэнне шляхецкай анархіі. Канфлікты паміж магнацкімі родамі. «Хатняя» вайна 16961700 гг. Сойм 1717 г. і яго значэнне. Нарастанне расійскага ўплыву ў Рэчы Паспалітай. Вайна за «Польскую спадчыну» (17331739).
          Сацыяльнаэканамічнае становішча беларускай вёскі. Заняпад вёскі падчас войнаў другой паловы XVII  пачатку XVIII ст. Аднаўленне сялянскай гаспадаркі. Рост прыгонніцкай эксплуатацыі сялян. Сялянскія павіннасці і землеўладанне. Юрыдычнае становішча сялянства.
          Сялянскія выступленні. Сялянскія хваляванні на беларускіх землях. Формы антыфеадальнай барацьбы. Паўстанне сялян у Крычаўскім старостве. Паўстанне на Каменшчыне.
          Горад. Заняпад гарадоў у часы ваеннага ліхалецця. Аднаўленне гарадскога жыцця. Гарады ў першай палове XVIII ст. Гандаль у першай палове XVIII ст. Першыя кірмашы. З’яўленне мануфактурнай вытворчасці.
    
    Тэма 5. Культура беларускіх зямель у другой палове
          XVII   першай палове XVIII cm. (3 гадзіны)
          Адукацыя і навука. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Забарона на ўжыванне беларускай мовы ў справаводстве. Праваслаўныя брацтвы і іх дзейнасць. Сістэма адукацыі (каталіцкія, пратэстанцкія, праваслаўныя, уніяцкія школы). Навука.
          Літаратура і грамадскапалітычная думка. Мясцовае летапісанне. Мемуарыстыка. Палітычная сатыра. Творчасць Сімяона Полацкага. Грамадскапалітычная думка.
          Архітэктура і мастацтва. Барока ў архітэктуры Беларусі. Віленскае барока. Партрэтны жанр. Батлейка. Школьны тэатр. Царкоўная музыка. Арганная музыка. Капэлы.
          Практычная работа.
    
    6
    
    
            РАЗДЗЕЛ III. Беларусь у другой палове XVIII ст. (11 гадзін)
    
    
    Тэма 6. Знешняя і ўнутраная палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII cm. (4 гадзіны)
          Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Умяшальніцтва суседніх дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Дысідэнцкае пытанне. Барская канфедэрацыя. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
          Дзяржаўныя рэформы Рэчы Паспалітай. «Чатырохгадовы сейм» (17881792) і значэнне яго рашэнняў для Беларусі. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Таргавіцкая канфедэрацыя. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
          Паўстанне 1794 г. і яго падзеі ў Беларусі. Канец Рэчы Паспалітай (2 гадзіны). Падрыхтоўка, пачатак і мэты паўстання. Ход паўстання. Асаблівасці паўстання ў Беларусі і Літве. Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
          Эканамічная стабілізацыя ў другой палове XVIII ст. Феадальная гаспадарка. Эканамічныя рэформы ў другой палове 60ых гг. XVIII ст. Аграрная рэформа А. Тызенгаўза. Стан гарадоў. Магнацкае прадпрымальніцтва.
    
    Тэма 7. Культура эпохі Асветніцтва (5 гадзін)
          Адукацыя і навука ў эпоху Асветніцтва. Літаратура і друк (2 гадзіны). Асаблівасці Асветніцтва ў Беларусі. Школьная рэформа 1740—1760 гг. Стварэнне і дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Пачатковая адукацыя. Рэформа сярэдняй адукацыі на беларускіх землях. Арганізацыя першых прафесійных навучальных устаноў. Вышэйшая адукацыя і навука.
          Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў другой палове XVIII ст. Друк.
          Архітэктура і мастацтва. Палацавазамкавае будаўніцтва. Выяўленчае мастацтва. Віленская мастацкая школа. Музычнае мастацтва.