Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл
Дапаможнік для настаўнікаў
Выдавец: Асар
Памер: 100с.
Мінск 2010
Магнаты і Асветніцтва. Магнацкія сядзібы як асяродкі культуры. Прыгонны тэатр. Прыгонныя капэлы і аркестры.
Народная культура. Асаблівасці развіцця народнай культуры. Побыт сялян і мяшчан. Светапогляд і абраднасць жыхароў вёскі і горада. Адносіны народа да рэлігіі і яе месца ў развіцці культуры. Фальклор. Музыка.
Практычная работа.
Заключэнне.
7
ЧАКАНЫЯ ВЫНІКІ
Пасля заканчэння курса факультатыўных заняткаў вучні:
• валодаюць ведамі аб асноўных падзеях, з’явах, працэсах грамадскапалітычнага развіцця ў другой палове XVI XVIII ст.;
• маюць уяўленне аб дзеячах гісторыі і культуры, асобных здабытках духоўнай культуры беларускага народа.
Факультатыўныя заняткі спрыяюць фарміраванню ўменняў:
• параўноўваць гістарычныя з’явы, падзеі, вызначаць месцазнаходжанне гістарычных аб’ектаў на гістарычнай карце;
• аналізаваць грамадскія з’явы і працэсы, вызначаць прычыннаследчыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі;
• развіваць даследчыцкія здольнасці.
8
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
Уводзіны
Асноўнай задачай сучаснай школы з'яўляецца выхаванне думаючай, унутрана вольнай асобы, здольнай фарміраваць і аргументавана адстойваць уласную пазіцыю, ставіць перад сабой мэты і знаходзіць эфектыўныя шляхі іх дасягнення.
Падчас навучання ў школе вучні павінны навучыцца самастойна інтэрпрэтаваць факты. Неабходна, каб знаёмства з пэўнымі гістарычнымі з'явамі папярэднічала іх тлумачэнню. У гэтым сэнсе як нельга лепш падыходзіць работа са сведчаннямі даследуемай эпохі з гістарычнымі крыніцамі. Дзейнасць вучняў у дадзеным выпадку становіцца падобнай да дзейнасці прафесійных гісторыкаў скрупулёзны падбор фактаў і фарміраванне ўласнага пункта гледжання на іх аснове.
Ролю гістарычнага дакумента ў вывучэнні гісторыі можна вызначыць наступным чынам:
1) з яго дапамогай рэалізуецца прынцып нагляднасці. Знешні выгляд дакумента і яго мастацкае афармленне садзейнічаюць канкрэтызацыі гістарычнага матэрыялу, узнікненню яркіх вобразаў, дапамагаюць адчуць атмасферу эпохі, нарэшце, выклікаюць жывыя эмоцыі ў вучня ад судакранання з рэшткамі мінулага;
2) пры рабоце з дакументамі актывізуюцца працэсы мыслення і ўяўлення, што спрыяе лепшаму засваенню гістарычных ведаў. Вучні асвойваюць элементарныя прыёмы самастойнай крыніцазнаўчай працы: чытаць дакумент, аналізаваць яго, здабываць неабходную інфармацыю, разважаць, ацэньваць і, нарэшце, выяўляць уласнае меркаванне.
Шырокае выкарыстанне на факультатыўных занятках дакументальнай базы дазваляе рэалізаваць наступныя мэты:
1) выпрацаваць у вучняў уменне знаходзіць і апрацоўваць інфармацыю з розных крыніц;
2) сфарміраваць навыкі пісьмовага аналізу гістарычных дакументаў;
3) навучыць рабіць высновы на аснове прыведзенай у дакументах інфармацыі, вызначаць суб’ектывізм асобных відаў крыніц;
4) падвесці да фарміравання ўласнага меркавання.
Крыніцамі пры вывучэнні курса гісторыі, акрамя падручніка, могуць выступаць:
• урыўкі з твораў гісторыкаў, філосафаў, навукоўцаў мінулага;
9
• мемуары, дзённікі сучаснікаў, відавочнікаў гістарычных падзей;
• фрагменты з сучаснай навуковай, навуковапапулярнай, мастацкай літаратуры;
• фрагменты дакументаў (нарматыўных, праграмных, міжнародных, прававых і інш.);
• газетная інфармацыя і публіцыстычныя матэрыялы;
• даведачныя, статыстычныя матэрыялы.
Часцей за ўсё школьнікі працуюць з пісьмовымі гістарычнымі крыніцамідакументамі. Вельмі важна арганізаваць пазнавальную дзейнасць так, каб гістарычны дакумент выступаў у ролі сведкі эпохі, крыніцы новай інфармацыі, а не ў якасці простай ілюстрацыі да тэксту падручніка.
Мэтазгодна прапаноўваць школьнікам для аналізу розныя віды пісьмовых крыніц (афіцыйныя дакументы, успаміны, урыўкі з мастацкіх твораў і г. д.). Вучні выпрацоўваюць уменні вызначаць характар вывучаемага тэксту, вылучаць моцныя і слабыя бакі кожнай крыніцы. У гэтым узросце школьнікі вучацца выяўляць мэты і задачы, ідэалагічную накіраванасць дакумента, аперыраваць яго паняційным апаратам.
Адным з найважнейшых аспектаў падрыхтоўкі работы з тэкстам гістарычнага дакумента з'яўляецца выбар схемы аналізу. Можна прапанаваць наступную схему вывучэння дакумента:
1) Вызначыць аўтара, назву дакумента, дату стварэння, месца і час выдання.
2) Вызначыць від дакумента, адзначыць яго асаблівасці.
3) Ахарактарызаваць гістарычныя ўмовы яго стварэння.
4) Вызначыць мэты і задачы дакумента.
5) Вызначыць, каму адрасаваны дакумент.
6) Ахарактарызаваць факты, якія змяшчаюцца ў дакуменце.
7) Вылучыць паняцці, якія змяшчаюцца ў дакуменце.
8) Ахарактарызаваць праблемы, закранутыя ў дакуменце.
9) Ахарактарызаваць пазіцыю аўтара дакумента.
10) Правесці параўнанне з іншымі дакументамі.
11) Вызначыць гістарычную значнасць дакумента.
Разгледжаная вышэй схема аналізу не з'яўляецца нязменнай. У залежнасці ад вывучаемай тэмы, пастаўленай мэты пытанні могуць вар'іравацца настаўнікам, іх колькасць можа павялічвацца або, наадварот, скарачацца.
Выкарыстанне такіх схем дазваляе сфарміраваць у вучняў навыкі пісьмовага аналізу гістарычных дакументаў. Аднак пры вывучэнні дакумента вучні павінны не толькі правесці аналіз крыніцы, але і зрабіць на яго аснове высновы. Вельмі важна, каб апошнія змяшчалі не проста кароткі пералік
10
фактычнага матэрыялу тэксту, а ўласны пункт гледжання вучняў па праблеме. Досыць эфектыўным з’яўляецца ў гэтым выпадку выкарыстанне на ўроку прыёму «Падвойны дзённік». Ліст сшытка дзеліцца на дзве калонкі. У першую навучэнцы запісваюць аналіз прапанаванага тэксту, у другую уласныя думкі, меркаванні адносна зместу гістарычнага дакумента. Мэтазгодна прапанаваць школьнікам пасля вывучэння крыніцы напісаць мініэсэ, у якім выказаць сваё стаўленне да вывучаемай праблемы, вызначыць магчымыя шляхі развіцця падзей, адлюстраваных у тэксце дакумента.
Можна прапанаваць наступныя пытанні да дакумента ў залежнасці ад яго тыпу.
Дакументы дзяржаўнага характару: граматы, указы, загады, законы, прамовы дзяржаўных дзеячаў, пратаколы дзяржаўных мерапрыемстваў і г.д.
1. Калі, дзе, чаму з'явіўся гэты дакумент? (Апішыце гістарычныя ўмовы яго стварэння.)
2. Хто з'яўляецца аўтарам дакумента? Што вам вядома аб гэтым чалавеку, яго жыцці і дзейнасці?
3. Растлумачце асноўныя (ці новыя) паняцці, якія ўжываюцца ў тэксце дакумента.
4. Інтарэсы якіх слаёў, класаў, груп грамадства адлюстроўваюць артыкулы гэтага дакумента або ўвесь ён у цэлым?
5. Чым адрозніваецца гэты дакумент або яго асобныя артыкулы ад падобнага, які існаваў раней або аналагічнага ў іншых краінах?
6. Да якіх вынікаў, змен у дзяржаве і грамадстве прывяло або магло прывесці ўвядзенне гэтага дакумента?
7. Прыдумайце гісторыю, якая ілюструе дзеянне гэтага дакумента (судовая справа, выступ апазіцыі і г.д.).
Дакументы, звязаныя з палітычнай барацьбой: праграмы, заклікі, прамовы палітыкаў, пракламацыі, дэкларацыі і інш.
1. Хто аўтар дакумента? Якія яго палітычныя погляды?
2. Якія гістарычныя ўмовы стварэння дакумента? Дзе і калі ён з'явіўся?
3. Да чаго заклікае і што асуджае аўтар дакумента?
4. Інтарэсы якога пласта насельніцтва ён выказвае?
5. Як палітычныя заклікі аўтара суадносяцца з яго сацыяльным становішчам і сапраўднымі інтарэсамі?
6. Дайце гістарычную ацэнку дакументу.
Дакументы гістарычнага характару: хронікі, летапісы, гістарычныя сачыненні.
1. Якія гістарычныя факты апісваюцца ў дакуменце?
11
2. Пакажыце на карце месца, дзе адбываліся апісаныя ў дакуменце падзеі.
3. Вызначыце час, у які адбываліся згаданыя падзеі, калі ён не паказаны ў дакуменце або дадзены ў іншай (нехрысціянскай) сістэме летазлічэння.
4. Як аўтар тлумачыць прычыны, выкладае ход і ацэньвае значэнне гістарычных падзей?
5. Вызначыце стаўленне аўтара да выказваемых фактаў. Як яго пазіцыя звязана з характарам дакумента, акалічнасцямі яго стварэння?
6. У чым пазіцыя аўтара супадае (не супадае) з сучасным пунктам гледжання на мінулае? Чым гэтае супадзенне (несупадзенне) можна растлумачыць?
7. Ацаніце значнасць гэтага дакумента ў параўнанні з аналагічнымі гістарычнымі складаннямі гэтага перыяду або прысвечанымі гэтым жа гістарычным падзеям.
Дакументы прыватнага характару: мемуары, дзённікі, лісты, сведчанні відавочнікаў.
1. Назавіце аўтара дакумента. Якім было яго сацыяльнае становішча? Пасада? Заняткі? Якое дачыненне ён меў да апісаных падзей?
2. Аб чым апавядае аўтар дакумента? Як ён ставіцца да гэтых падзей? Пацвердзіце свае развагі вытрымкамі з тэксту.
3. Чым вы растлумачыце менавіта такое стаўленне аўтара?
4. У чым супадаюць або чым адрозніваюцца сведчанні дадзенага аўтара ад звестак іншых крыніц адносна згаданага гістарычнага факта?
5. Ці падзяляеце вы меркаванні, ацэнкі, высновы аўтара дакумента?
Дакументы літаратурнага жанру як гістарычныя помнікі сваёй эпохі: проза, паэзія, драма, эпас, міфы, песні, сатыра, крылатыя выразы і інш.
1. Пакажыце на карце месца, дзе разгортваюцца падзеі, апісаныя ў літаратурнай крыніцы.
2. Па характэрных дэталях побыту, адзежы, паводзін людзей і г.д. вызначыце прыкладны час дзеяння або напісання твора. Знайдзіце прыкметы, якія пацвярджаюць, што дадзены твор быў створаны ў пэўную эпоху.
3. Як аўтар тлумачыць учынкі сваіх герояў? Ці згодны вы з такімі ацэнкамі і аргументамі?