• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл Дапаможнік для настаўнікаў

    Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл

    Дапаможнік для настаўнікаў

    Выдавец: Асар
    Памер: 100с.
    Мінск 2010
    50.96 МБ
    37
    
    
            Тэма 2. Царква і рэлігія. Культура ў другой палове XVI — першай палове XVII ст.
    
        Тэма: Рэфармацыя ў Беларусі
        План вывучэння тэмы:
    
          1.       Перадумовы рэфармацыйнага руху.
          2.       Пашырэнне Рэфармацыі ў Беларусі.
          3.       Асаблівасці і асноўныя этапы рэфармацыйнага руху на Беларусі.
          4.       Кальвінізм. Арыянства.
          5.       Дзеячы Рэфармацыі (М. Радзівіл Чорны, С. Будны, В. Цяпінскі).
          6.       Вынікі і значэнне рэфармацыйнага руху.
    
          Мэты:
    
          •        ахарактарызаваць становішча асноўных канфесій на беларускіх землях у XVI  першай палове XVII ст.;
          •              апісаць рэфармацыйны і антырэфармацыйны рух;
          •              вызначыць вынікі і значэнне Рэфармацыі.
    
          Асноўныя паняцці: верацярпімасць, Рэфармацыя, талерантнасць.
    
          Рэфармацыя (ад лацінскага reformatio  пераўтварэнне, выпраўленне)  шырокі грамадскі і рэлігійны рух, які пачаўся з дзейнасці Яна Гуса (13711415) у Чэхіі і Марціна Лютэра (14831546) у Германіі. Ён узнік як пратэст (адсюль яго другая назва  пратэстанцтва) супраць каталіцкага касцёла, масавага продажу індульгенцый (набыццё якіх нібыта пазбаўляла чалавека ад грахоў), маральнай разбэшчанасці іерархаў, неапраўдана жорсткай царкоўнай дысцыпліны, строгай падпарадкаванасці Папу Рымскаму.
    
    ?3рабіце планканспект прыведзенага тэксту «Рэфармацыя ў Беларусі». Пры рабоце карыстайцеся памяткай «Як складаць планканспект».
    
    
    38
    
    
        Карта «Рэлігійнае становішча ў ВКЛ у другой палове XVI ст. Традыцыйнае хрысціянства і Рэфармацыя»
    
         1.        Вызначце, якія гарады з’яўляліся цэнтрамі а) пратэстантызму; б) праваслаўя; в) каталіцтва.
         2.        Вызначце арэалы распаўсюджвання пратэстанцкага руху на беларускіх землях.
    
        Тэма: Контррэфармацыя ў Беларусі
    
        План вывучэння тэмы:
    
          1.       Асноўныя накірункі Контррэфармацыі.
          2.      Пачатак і пашырэнне дзейнасці ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі (П. Скарга).
          3.       Вынікі Контррэфармацыі ў Беларусі.
    
          Мэта:
    
          • вызначыць вынікі і значэнне Контррэфармацыі.
    
          Асноўныя паняцці: Контррэфармацыя, евангелікі, езуіты.
    
          На змену Рэфармацыі ў Еўропе і ў Вялікім княстве прыйшоў перыяд Контррэфармацыі. Але ў нашай дзяржаве яна не набыла такіх жорсткіх формаў, як, напрыклад, у Францыі, дзе ў Варфаламееўскую ноч каталікі забілі 20 тысяч пратэстантаўгугенотаў.
          Неабходна засяродзіць увагу вучняў на ролі каталіцкіх манаскіх ордэнаў у Контррэфармацыі на Беларусі, асабліва ордэна езуітаў. У сваёй барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі яго дзеячы галоўную ролю адводзілі ўсталяванню кантролю над навукай, літаратурай і мастацтвам, фарміраванню высокага ўзроўню адукацыі і выхаванню моладзі. У канцы 1569 г. па запрашэнні віленскага біскупа В. Пратасевіча езуіты з’явіліся ў Вільні. Манархі Рэчы Паспалітай, асабліва Стэфан Баторый, горача падтрымалі іх дзейнасць. У 1570 г. імі ў Вільні быў заснаваны калегіум, ператвораны ў 1579 г. у акадэмію першую вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі ВКЛ. Яе першым рэктарам стаў выдатны прамоўца і пісьменнік Пётр Скарга. Езуіцкая адукацыя адрознівалася высокім узроўнем, да таго ж яна была бясплатнай. Езуіцкі калегіум (а яны з цягам часу былі адкрыты ў Брэсце, Пінску, Наваградку, Гародні, Мінску, Віцебску, Слуцку, Магілёве і іншых гарадах; пры
    
    
    39
    
    калегіумах працавалі друкарні і бібліятэкі) маглі наведваць дзеці, якія належалі да розных канфесій, але ў яго сценах яны рабіліся шчырымі прыхільнікамі каталіцызму. Езуіты кіравалі будаўніцтвам новых кляштараў і касцёлаў, займаліся дабрачыннасцю і аказвалі медыцынскую дапамогу насельніцтву (заснавалі першую на Беларусі аптэку ў Гародні). Свае красамоўныя пропаведзі яны часта прамаўлялі на беларускай мове, на ёй жа вялося выкладанне ў Полацкім калегіуме, перакладаліся свяшчэнныя кнігі. За пяць гадоў дзейнасці езуітаў толькі ў Вільні да каталіцызму вярнуліся 6 тысяч чалавек.
    
          Звярніце ўвагу вучняў на малюнак «Разбурэнне святыняў падчас барацьбы каталікоў і пратэстантаў у Францыі». Можна прапанаваць вучням гульню «Вандраванне ў глыб карціны».
          Прыгледзеўшыся да карціны, навучэнцы могуць уявіць сябе на месцы любой асобы на ёй, апісаць, намаляваць уяўную сітуацыю ў прапанаваных карцінай акалічнасцях, дапоўніўшы яе сваімі аповедамі і ведамі аб адлюстраванай эпосе і людзях, якія жылі ў гэты час.
    
        Тэма: Берасцейская царкоўная ўнія
        План вывучэння тэмы:
    
          1.        Перадумовы заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі.
          2.        Падрыхтоўка Берасцейскай царкоўнай уніі. Берасцейскі царкоўны сабор 1596 г. і яго значэнне.
          3.        Гвалтоўнае насаджэнне ўніяцкай царквы ў канцы XVI  пачатку XVII ст.
          4.              Уніяцкія дзеячы (I. Кунцэвіч).
          5.        Пашырэнне ўніяцтва сярод сельскага насельніцтва і гарадскіх нізоў.
    
          Мэты:
    
          •         вызначыць прычыны ўтварэння ўніяцкай царквы;
          •        ахарактарызаваць значэнне ўніяцкай царквы ў гістарычным развіцці беларускіх зямель, адносіны розных сацыяльных слаёў да Берасцейскай уніі.
    
          Асноўныя паняцці: Берасцейскі царкоўны сабор, Берасцейская ўнія, уніяцтва, грэкакаталіцкая царква.
    
    
    40
    
             Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай пытанні веравызнання ў Вялікім Княстве Літоўскім набылі востры палітычны характар і аказаліся ў цэнтры ўвагі грамадскай думкі. Сярод кіруючых колаў пачала выспяваць думка пра неабходнасць падмацавання дзяржаўнага аб'яднання, што адбылося, адзінствам царкоўным. У сувязі з гэтым па ініцыятыве езуіта Пятра Скаргі быў распрацаваны план царкоўнай уніі. Яго падтрымалі праваслаўныя іерархі, дзякуючы чаму ў кастрычніку 1596 г. у Бярэсці адбыўся царкоўны сабор і з'явілася новая, уніяцкая, царква. У царкоўнай уніі былі як прыхільнікі, так і праціўнікі. 3 боку першых назіралася імкненне як мага хутчэй яе ўвесці, у сувязі з чым у канцы XVI  пачатку XVII ст. разгарнулася зацятая канфесійная барацьба, якая часам перарастала ва ўзброеныя сутычкі. У рэшце рэшт лёс уніі быў вырашаны народам, які ўспрыняў яе, дзякуючы перш за ўсё таму, што ў царкве загучала роднае для вернікаў слова. У XVIII ст. большасць былога праваслаўнага насельніцтва стала ўніятамі. У прадстаўленых урыўках з летапісаў, дакументаў, твораў адлюстравана, як адбывалася падрыхтоўка ўніі, яе ўвядзенне, успрыняцце вернікамі і грамадствам.
          Адзначым, што ўнію падтрымалі палітыкі, праваслаўная царква, каталіцкая царква.
    
    ?Пры рабоце з картай «Берасцейская ўнія 1596 г. Уніяцтва ў Беларусі ў канцы XVI — першай палове
       Ф XVII ст.» звяртаемся да наступных пытанняў:
    
          1.       Вызначце, колькі праваслаўных і ўніяцкіх манастыроў было заснавана на беларускіх землях. Якіх больш? Чаму?
          2.             Назавіце асноўныя асяродкі супраціўлення ўніяцтву.
          3.             Назавіце цэнтры ўніяцкіх епархій.
    Заданні да тэксту «Уніяцтва на Беларусі»
          1.       Уважліва прачытайце тэкст.
          2.       Абапіраючыся на назву (загаловак) тэксту, вызначце праблему ці ідэю, выкладзеную ў ім.
          3.       Раздзяліце тэкст на лагічна завершаныя часткі, вызначце сэнсавы змест кожнай з іх.
          4.       Суаднясіце змест частак паміж сабой і з праблемай (асноўнай ідэяй) тэксту, вызначце сувязі паміж імі.
          5.       Зрабіце вывад, абагульняючы змест частак тэксту.
          6.       Складзіце кругавую дыяграму «Канфесійны склад беларусаў у канцы XVIII ст.».
          7.       Ахарактарызуйце дзейнасць брацтваў у Беларусі.
    
    41
    
    Тэма: Пашырэнне ўплыву Адраджэння на беларускія землі
    
        План вывучэння тэмы:
    
              1. Кнігадрукаванне.
              2. Літаратура рэлігійная і свецкая.
              3. Грамадскапалітычная і філасофская думка.
              4. Выяўленчае мастацтва.
              5. Дойлідства.
    
              Мэты:
    
          •        вызначыць асаблівасці грамадскапалітычнай думкі на беларускіх землях у перыяд Адраджэння;
          •        ахарактарызаваць культурнае жыццё XVI  пачатку XVII ст.
    
           Асноўныя паняцці: гуманізм, асветнік, мецэнат, Адраджэнне, езуіцкая акадэмія, брацкія друкарні, публіцыстычная літаратура, калегіум, брацтва.
    
           У XVI — пачатку XVII ст. на беларускіх землях хутка развіваліся кнігадрукаванне, адукацыя, літаратура, шырока распаўсюджваліся ідэі гуманізму. У аснове апошняга было ўяўленне пра самакаштоўнасць і зямное прызначэнне чалавечага жыцця, вучэнне пра неабмежаваныя магчымасці асобы, імкненне адрадзіць антычныя традыцыі ў культуры. Спецыфічнымі рысамі Адраджэння ў Беларусі былі адносная верацярпімасць, узаемадзеянне і ўзаемаўплыў розных культур.
    
              Пытанні для магчымай работы ў групах (7 груп):
    
          1.       Эпоха Адраджэння ў Беларусі (характарыстыка тэрміна, прычыны і сутнасць з’явы, асноўныя аспекты развіцця).
          2.       Грамадскапалітычная думка эпохі Адраджэння ў Беларусі (характарыстыка тэрміна, асноўныя ідэі, прадстаўнікі, творы).
          3.       Кнігадрукаванне ў Беларусі (агульная характарыстыка, пералік друкарняў (лакалізацыя на картасхеме), твораў, прозвішчаў друкароў).
          4.       Развіццё літаратуры ў Беларусі (асноўныя жанры, назвы твораў, прозвішчы аўтараў).
          5.       Развіццё адукацыі ў Беларусі ў XVI  першай палове XVII ст. (тыпы навучальных устаноў (лакалізацыя на
    
    42
    
    картасхеме), іх характарыстыка, найбольш значныя навучальныя ўстановы ў ВКЛ, першыя ВНУ).
          6.       Мастацтва (асноўныя жанры, іх кароткая характарыстыка, пералік твораў і іх аўтараў).
          7.       Дойлідства (асноўныя тыпы збудаванняў, характарыстыка).
           Звярніце ўвагу вучняў на малюнкі, прыведзеныя ў гэтай тэме. Аб малюнку «Сафійскі сабор і базыльянскі манастыр» Напалеона Орды неабходна заўважыць, што дадзены храм належаў у XVII ст. уніяцкай царкве. Вучням можна прапанаваць вызначыць, што гэта за будынак, і расказаць аб утварэнні ўніяцкай царквы.
    
        Карта «Культура Беларусі ў XVI — першай палове XVII ст.»
    
    ?1. Вызначце, у якіх гарадах Беларусі былі заснаваны:
         а) кальвінісцкія, б) езуіцкія навучальныя ўстановы, в) навучальныя ўстановы праваслаўных брацтваў.