• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл Дапаможнік для настаўнікаў

    Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8-ы кл

    Дапаможнік для настаўнікаў

    Выдавец: Асар
    Памер: 100с.
    Мінск 2010
    50.96 МБ
          4.       У якіх іншых літаратурных творах вы сустракалі падобны сюжэт? Чым можна растлумачыць яго распаўсюджанасць?
    
    12
    
          Значную ролю пры выкананні самастойнай працы адыгрываюць памяткі. Напрыклад:
          1.        Падрыхтуйцеся да выканання задання: падзяліце разгорнуты ліст сшытка на дзве няроўныя часткі для запісу плана (злева) і канспекта (справа).
          2.              Прачытайце ўвесь тэкст цалкам.
          3.        Вылучыце ў ім лагічна скончаныя часткі і ў кожнай з іх — галоўную думку, дайце ім загаловак. На аснове гэтага складзіце план.
          4.        Канспектыўна акрэсліце змест кожнай скончанай часткі: прывядзіце ўдакладняючыя палажэнні, якія раскрываюць галоўную думку, лічбы і высновы. Калі не можаце сцісла пераказаць тэкст крыніцы, то працытуйце яго, беручы ў двукоссі. Асноўныя палажэнні канспекта выпісвайце згодна з пунктамі плана.
          5.        Праверце выкананую працу. Калі трэба, выправіце альбо ўдакладніце загаловак плана і канспект.
          Сярод мноства прыёмаў працы з гістарычнымі тэкстамі можна вылучыць наступныя:
          •        чытанне і аналіз;
          •        выпісванне азначэнняў паняццяў, асноўных праблем, вылучэнне галоўнай ідэі;
          •        каменціраванае чытанне;
          •        калектыўны разбор тэксту;
          •        фармуляванне пытанняў да тэксту;
          •        абагульненне фактычнага і тэарэтычнага матэрыялу ў мэтах канкрэтызацыі грамадскіх з'яў, якія вывучаюцца;
          •        выяўленне розных падыходаў да грамадскагістарычнага развіцця;
          •        аналіз аргументацыі аўтараў;
          •        знаходжанне розных спосабаў рашэння праблем на аснове супастаўлення некалькіх крыніц;
          •        фармуляванне абагульненых высноў;
          •        выяўленне прычыннаследчых сувязей і пабудова лагічнага ланцужка меркаванняў;
          •        складанне тэкставых, параўнальнаабагульняючых і канкрэтызуючых табліц, лагічных і тэкставых схем, планаў (разгорнутага, структурналагічнага, тэматычнага), тэз, канспекта;
          •        падрыхтоўка паведамленняў, рэфератаў і г.д.
    
          Выкарыстанне дакументаў робіць заняткі цікавымі, насычанымі, пазнавальнымі. Практыка паказвае, што самастойная праца навучэнцаў з крыніцамі будзе больш паспяховай, калі ў яе аснове ляжыць пэўная праграма дзеянняў вучня, пабудаваная ў адпаведнасці з вызначанай дыдактычнай
    
    13
    
    задачай і зместам гістарычнага матэрыялу, улікам падрыхтаванасці вучня да працы з тэкстамі.
           Работа з дакументамі павінна спрыяць фарміраванню ў вучняў пэўных навыкаў. Так, вучні 8 класа пры рабоце з гістарычнымі дакументамі павінны ўмець:
          •        вызначыць тып дакумента;
          •        вызначыць час яго напісання або гістарычную эпоху;
          •       вызначыць аўтара (калі магчыма) або прыналежнасць меркаванага аўтара да сацыяльнай групы;
          •       размясціць некалькі дакументаў у храналагічным парадку;
          •       працаваць з дакументамі па асобных пытаннях настаўніка;
          •        ставіць пытанні да дакумента;
          •        пераказаць змест дакумента;
          •       скласці просты аповед аб падзеях (асобе) з выкарыстаннем гістарычнага дакумента;
          •        аналізаваць дакумент па прапанаваным плане;
          •       скласці разгорнуты аповед з выкарыстаннем некалькіх дакументаў;
          •       ставіць пытанні да дакументаў глыбейшага аналітычнага характару;
          •       аналізаваць дакумент па прапанаваным плане (больш складаным);
          •       аналізаваць дакумент у кантэксце гістарычнай сітуацыі;
          •        скарыстаць дакумент для доказу ўласнага меркавання;
          •       праводзіць пошук неабходнай інфармацыі ў адным або некалькіх гістарычных дакументах;
          •       будаваць уласныя меркаванні, абапіраючыся на матэрыял аднаго або некалькіх дакументаў.
           Пры рабоце з дакументамі мэтазгодна выкарыстоўваць сістэму заданняў, арыентаваных на тры ўзроўні пазнавальнай дзейнасці. Выбар узроўняў вызначаецца пазнавальнымі магчымасцямі вучня і мэтамі навучання.
           I узровень  рэпрадуктыўны. Заснаваны на выпісванні асноўных паняццяў, азначэнняў, высноў, адказах на пытанні, неабходных удакладненнях і пераказе тэксту; прадугледжвае запаўненне табліцы, схемы па ўзоры падчас калектыўнага разбору дакумента, арыентаванага на разуменне тэксту, складанне простага плана і г.д.
           II узровень  пераўтваральны. Пытанні і заданні могуць уключаць: аповед вучня паводле дакумента, які суправаджаецца аналізам тэксту, вылучэннем у ім галоўнай ідэі, высновы, сінтэзам палажэнняў крыніцы з іншым тэарэтычным матэрыялам (самастойным адборам, групоўкай фактаў, ідэй і выкарыстаннем іх вучнем для раскрыцця вывучаемай тэмы);
    
    14
    
    складанне разгорнутага плана, тэз, канспекта, тэкставых табліц, схем; самастойную пастаноўку пытанняў да дакумента; падрыхтоўку рэфератаў, дакладаў і інш.
           III узровень  творчапошукавы. На дадзеным узроўні навучэнцам прапаноўваюцца пазнавальныя заданні, якія патрабуюць: асэнсавання і супастаўлення пунктаў гледжання мысліцеляў, палажэнняў некалькіх дакументаў; выяўлення ліній параўнання вывучаемых з'яў і складання параўнальных табліц, лагічных ланцужкоў; ужывання тэарэтычных палажэнняў дакумента для доказу, аргументавання свайго пункта гледжання, абмеркавання дыскусійных праблем; пасільнай пошукавай дзейнасці па зборы матэрыялу па вызначанай тэме, яго аналізу і сістэматызацыі, падрыхтоўкі творчых сачыненняў, эсэ і інш.
           Вялікія магчымасці выкарыстання крыніц, дакументаў ёсць пры правядзенні ўрокаў — лекцый, семінараў, лабараторных і практычных заняткаў, арганізацыі вучэбнапошукавай дзейнасці, пасільных навуковых даследаванняў.
           Так, на лабараторных і практычных занятках настаўнік можа прапанаваць вучням наступныя варыянты работы з дакументамі:
          1.       Розным групам навучэнцаў прааналізаваць адзін і той жа дакумент з пункта гледжання прадстаўнікоў розных эпох, сацыяльных пластоў, народаў і г.д., што будзе спрыяць шырэйшай інтэрпрэтацыі дакумента.
          2.       Метад мазаікі: дакумент дзеліцца на дзве або больш часткі, а затым складаецца агульнае ўражанне.
          3.       Група атрымлівае пакет дакументаў розных відаў (мемуары, лісты і г.д). Неабходна зрабіць здагадку аб гістарычным становішчы, праблемах, сфармуляваць пытанні (мадэліраванне па прынцыпе рэканструкцыі).
          4.       Пры аналізе дакумента адна група навучэнцаў можа выступаць у ролі аналітыкаў, другая  у якасці апанентаў аўтараў, трэцяя  апалагетаў і г.д.
          5.       Самастойнае складанне навучэнцамі пытанняў да дакумента.
    
        Мадэль «Абмен ведамі»
    
           Дадзеная мадэль прадугледжвае самастойную даследчую дзейнасць вучняў з выкарыстаннем групавой формы вучэбнай працы. Вучні асвойваюць такія ўменні, як сістэматызацыя гістарычнай інфармацыі на аснове работы з крыніцамі, самастойная рэканструкцыя гістарычных падзей і аналіз гістарычных працэсаў і з'яў, публічная прэзентацыя вынікаў даследчага пошуку. Этапы працы:
    
    15
    
        1.       Інструктаж. Выкладчык вылучае некалькі раўназначных праблем у рамках тэмы ўроку. Кожная група вучняў атрымлівае сваю праблему, свой «пакет» крыніц інфармацыі і заданне (алгарытм працы групы).
        2.       Даследаванне. Вучні кожнай групы вывучаюць сваё пытанне па крыніцах і рыхтуюцца да асвятлення праблемы для ўсёй аўдыторыі.
        3.       Абмен ведамі. Групы выступаюць па чарзе і знаёмяць усіх з вынікамі сваёй працы.
          Асноўнай метадычнай цяжкасцю для настаўніка можа стаць арганізацыя ўзаемадзеяння груп на этапе абмену ведамі: як прыцягнуць увагу ўсіх да адказу кожнай групы? Для гэтага прапаноўваюцца розныя варыянты папярэдніх заданняў: запаўненне абагульняючай або параўнальнай табліцы; вядзенне запісаў; выкарыстанне «працоўнага ліста»; «распакаванне кластара»: праблемнае пытанне, адказаць на якое можна, толькі ўважліва выслухаўшы ўсе групы.
    
        Мадэлі «Эксперты» і «Зігзаг»
    
          Мадэлі «Эксперты» і «Зігзаг» заснаваныя на адзіным базавым прынцыпе: удзельнікі малой вучэбнай групы становяцца экспертамі ў пэўных пытаннях вызначанай тэмы. Унутры груп кожны ўдзельнік атрымлівае сваю гістарычную крыніцу, вывучае прапанаваны матэрыял, і пасля гэтай асабістай экспертызы ўдзельнікі па чарзе знаёмяць групу з вынікамі сваёй працы. У групе ўсе дадзеныя параўноўваюцца, абагульняюцца, фармулююцца высновы (або выконваецца іншае заданне выкладчыка). Мэта працоўнай групы ў тым, каб усе яе члены авалодалі тэмай у поўным аб'ёме.
          Аднак не кожны вучань здольны самастойна разабрацца ў сваім пытанні або дакуменце. У такім выпадку прадугледжваецца «зігзаг»: на першым этапе ўдзельнікі, якім «даручаны» аднолькавыя пытанні (або дакументы), выходзяць са сваіх груп і ўтвараюць новыя «экспертныя» групы. Такім чынам у экспертныя групы аб'ядноўваюцца «эксперты» з аднолькавым заданнем і матэрыялам. У гэтых «экспертных» групах адбываецца аналіз крыніцы. На гэтым этапе мэтазгодна прадугледзець пісьмовае заданне:
          •        каляровая разметка крыніцы (падкрэсліванне сэнсавых адзінак, напрыклад фактаў, меркаванняў, прычын, вынікаў і г.д.);
          •        фармуляванне высноў, якія можна зрабіць на аснове крыніцы;
          •        пераўтварэнне тэксту ў схему, табліцу, лагічны ланцужок;
          •        выпісванне на аснове запаўнення розных бланкаў, напрыклад:
    
    
    16
    
    Факты, якія змяшчае Думка, якая ўтрымліваецца ў
          крыніца                дакуменце         
        Карыснасць,        Абмежаванасць крыніцы   
    каштоўнасць крыніцы                            
    
           Удзельнікам экспертных груп важна сцісла запісаць тую інфармацыю, якую яны павінны будуць паведаміць сваім вучэбным групам. Затым «эксперты» вяртаюцца ў свае першапачатковыя вучэбныя групы, і пачынаецца ўзаемны абмен інфармацыяй, на аснове якога выконваецца агульнае заданне.
           Выкарыстанне гістарычных дакументаў у навучанні гісторыі дазваляе настаўніку развіваць самастойнасць вучняў тыя самі вучацца атрымліваць неабходную інфармацыю і аналізаваць яе. Настаўнік з дапамогай паказаных методык дапамагае вучню разабрацца ў светапоглядных праблемах гістарычных падзей, не навязвае яму агульнапрынятыя гістарычныя стандарты, а дапамагае асэнсаваць вывучаемы матэрыял і прыйсці да высноў самастойна. Высновы, атрыманыя ў выніку працы з гістарычнай крыніцай, з’яўляюцца больш пераканаўчымі, садзейнічаюць канкрэтызацыі гістарычнага матэрыялу, стварэнню яркіх вобразаў і карцін мінулага, адчуванню духу эпохі, значнаму пашырэнню круга сацыяльнай інфармацыі, якую засвойвае вучань, і, што не менш важна, служаць асновай для развіцця пазнавальнай актыўнасці школьнікаў.