Браты Львінае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 111с.
Мінск 1989
Астрыд Ліндгрэн
/ Браты
Львінае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн Браты Львінае Сэрца
Аповесць-казка
мінск «ЮНАЦТВА» 1990
ББК 84.4 Шв. Л 59
Са шведскай.
Пераклад С. В. Мураўёвай зроблены з выдання:
Astrid Lindgren „The Brothers Lionheart" Great Britain, London, Hodder and Stoughton Ltd., 1975 (192 c.)
Мастак П. B. K a л i н i н
Для малодшага школьнага ўзросту
В повестн-сказке нзвестной шведской пнсателышцы фантазня автора ведет чнтателей в сказочную страну Наджнялу, где нсполняются все мечты н желання героев, вместе с тем обстоятельства требуют от ннх мужества, смелостн, рнска, чтобы выстоять н победнть в нелегкой борьбе народа Наджнялы протнв тнрана Тенджнла н его подручных.
4804010100— 061
Л 110—89
М 307(03)—90
© Пераклад. Афармленне.
ISBN 5-7880-0114-5 Выдавецтва «Юнацтва», 1990.
I
Я збіраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львінае Сэрца, і ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, ці, хутчэй за ўсё, як маленькая гісторыя з прывідамі, і тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан і я, магчыма, адзіныя людзі, хто ведае пра гэта.
3 самага пачатку прозвішча Львінае Сэрца не належала Джанатану. Яго прозвішча было Леў, гэта значыць, як прозвішча маці і маё. Мяне завуць Карл Леў, а маму Сігрыд Леў. Бацьку называлі Аксель Леў, але з той пары як ён выйшаў у мора, мы пра яго больш нічога не чулі.
I расказаць я хачу вам менавіта пра тое, як Джанатан стаў Джанатанам Львінае Сэрца і што адбылося пасля гэтага.
Джанатан ведаў, што я павінен быў хутка памерці. Здаецца, усе ведалі пра гэта, акрамя мяне. У школе пра гэта таксама ведалі, таму што я часта прапускаў урокі, кашляў і заўсёды быў хворы. Апошнія шэсць месяцаў я зусім не мог хадзіць у школу. Усе жанчыны, якім мама шыла, таксама ведалі пра гэта, і дзякуючы адной з іх, якая размаўляла надта гучна, я даведаўся ўсю праўду. Яны думалі, што я сплю, але я проста ляжаў з заплюшчанымі вачыма і працягваў так ляжаць, каб яны не здагадаліся, што я даведаўся пра жахлівую рэч — што хутка памру.
У мяне, вядома, прапаў настрой, я напалохаўся, але не хацеў, каб маці бачыла гэта. Джанатану ж, калі ён прыйшоў дадому, я ўсё расказаў.
— Ты ведаеш, што я хутка памру? — запытаўся я ў яго. Джанатан на хвіліну задумаўся. Відаць, яму не хацелася адказваць, але ў рэшце рэшт ён сказаў:
— Але, я ведаю.
Я заплакаў яшчэ мацней.
— Як гэта жахліва, як жахліва, што павінны паміраць людзі, якім яшчэ няма і дзесяці!
— А ведаеш, Сухарык, я думаю. што ўсё гэта будзе не так і жахліва,— сказаў Джанатан,— я думаю, тады для цябе настане дзівосны час.
— Дзівосны? — не паверыў я.— Што ж тут дзівоснага — ляжаць пад зямлёй і быць мёртвым?
— Ну што ты. Гэта ж толькі твая абалонка ляжыць пад зямлёй, а ты сам трапляеш туды, дзе ўсё зусім іначай.
— Куды? — спытаў я, хаця ледзь яму паверыў.
— У Наджыялу.
«У Наджыялу» — ён вымавіў гэта слова так, быццам яго паўсюдна вельмі добра ведалі, хаця я чуў яго ўпершыню.
— Наджыяла? — перапытаў я зноў.— А дзе гэта?
Джанатан прызнаўся, што дакладна не ведае, але гэта знаходзіцца недзе па той бок зорак. I ён пачаў расказваць мне пра Наджыялу.
— Там яшчэ час легенд і казак, і я ўпэўнены. што табе там спадабаецца. Бо ўсе нашы казкі прыйшлі з Наджыялы, і як толькі туды трапіш, ты пачнеш прымаць удзел у прыгодах — з раніцы да вечара, нават і ўночы. Павер, Сухарык, усё-ўсё будзе зусім іначай, гэта не тое што ляжаць, кашляць і не магчы рухацца.
Джанатан заўсёды называў мяне Сухарыкам. Ен пачаў называць мяне так, калі я быў яшчэ зусім маленькі. I калі я запытаў у яго, чаму ён так мяне называе, ён сказаў, што вельмі любіць сухарыкі, асабліва такія, як я. Так, ён любіў мяне, і гэта было цяжка зразумець, таму што быў я даволі непрыгожы, неразумны, няўклюдны хлопчык.
— Калі б ты не быў такі непрыгожы, бледнатвары, крываногі хлопчык, ты не быў бы Сухарыкам, якога я так люблю,— часта паўтараў мне Джанатан.
Але ў той вечар, калі я напалохаўся, што памру, ён сказаў, што як толькі траплю ў Наджыялу, я адразу стану дужым і прыгожым. '
— I буду прыгожы, як ты?
— Ты будзеш яшчэ прыгажэйшы.
Яшчэ прыгажэйшы — гэта дарэмна, бо прыгажэйшых хлопчыкаў за Джанатана няма і быць ніколі не можа. Адна з маміных знаёмых заўважыла неяк, што яе сын падобны на сумнага прынца. Можаце быць упэўнены, што гаварыла яна не пра мяне. Джанатан сапраўды выглядаў, як казачны рыцар: валасы ў яго адсвечвалі золатам, у яго былі прыгожыя цёмна-
блакітныя зіхоткія вочы, прыгожыя белыя зубы і зусім роўныя ногі. Але гэта яшчэ не ўсё. Ен быў добры і дужы, ведаў усё і разумеў усё. Джанатан быў лепшым вучнем у школе, і дзе б ні з’яўляўся, дзеці абступалі яго з усіх бакоў і маглі ісці за ім куды вочы глядзяць. Ен прыдумваў цікавыя гульні, выпраўляўся з імі ў цікавыя падарожжы. Але я ніколі не гуляў з дзецьмі, бо дзень пры дні ляжаў на сваёй старой канапе ў кухні. Але Джанатан расказваў мне пра ўсё, што ён рабіў, што бачыў, пра што прачытаў. Вось так ён сядзеў і сядзеў каля мяне, расказваў і расказваў. Джанатан спаў таксама на кухні, на раскладным ложку, які выцягвалі ўвечары з шафы. I калі клаўся спаць, ён заўсёды расказваў мне якую-небудзь казку ці легенду да таго часу, пакуль мама не крыкне з другога пакоя:
— Ну даволі. Супакойцеся! Спіце!
Аднак цяжка спаць, калі вакол нічога не чутно, акрамя кашлю. Зрэдку сярод начы Джанатан уставаў, кіпяціў мне мядовую ваду, каб змякчыць кашаль. Які ён быў добры да мяне!
У той вечар, калі я так спужаўся смерці, ён сядзеў са мной некалькі гадзін і ўсё расказваў пра Наджыялу, але расказваў вельмі ціха, каб не пачула мама. Яна сядзела за шытвом у сваім пакоі, яе швейная машына паціху шумела, і яна спявала сваю заўсёдную старую песню пра марака, які пайшоў далёка ў мора. Мабыць, яна думала тады пра бацьку. Я не помню ўсе словы песні, але вось некалькі радкоў з яе:
— Калі адыду я навекі ў мора, To, ведай, настане дзень, Пастукае галубок белакрылы, Ведай, вярнуўся мой цень, Прыляцеў стамлёны і сумны...
Мне гэта песня здаецца прыгожай і сумнай, але Джанатан, пачуўшы яе, засмяяўся і сказаў:
— Ведаеш, Сухарык, калі-небудзь ты прыляціш да мяне. 3 Наджыялы. Дык, калі ласка, не забудзься сесці тут, на падаконнік, як беласнежны галубок, добра?
Я пачаў кашляць, ён прыўзняў мяне, паклаў маю галаву сабе на калені і пачаў напяваць:
— Мой маленькі Сухарык, я ведаю, дарагі, Што твая душа — тут, яна хоча Адпачыць на маіх руках...
3 таго часу я пачаў думаць — як я буду ў Наджыяле адзін, без Джанатана? Навошта мне будуць усе легенды і казкі, калі побач не будзе яго.
— Я не хачу адыходзіць туды,— сказаў я і заплакаў.— Я хачу быць з табой, Джанатан.
— I я неўзабаве прыйду ў Наджыялу, разумееш? Толькі крыху пазней,— сказаў Джанатан.
— Ага, крыху пазней. А калі тьі пражывеш да дзевяноста гадоў, тады як? I я ўвесь гэты час буду адзін?
Але брат на гэта адказаў, што ў Наджыяле няма часу, што калі нават ён і пражыве да дзевяноста гадоў, то для мяне гэты час здасца літаральна нібы два дні. Так бывае заўсёды, казаў ён, калі няма сапраўднага часу.
— Ну ўжо два дні ты і адзін як-небудзь пабудзеш? Пакуль палазіш па дрэвах, пасядзіш каля сапраўднага вогнішча ў лесе, паловіш рыбу ў рэчцы, карацей, пакуль будзеш рабіць усё тое, што так хацеў бы рабіць тут, на зямлі... I вось аднаго разу, калі ты будзеш сядзець з вудай, з’яўлюся я, і ты здзівішся: «Ого, Джанатан, ты ўжо тут?»
Я перастаў раўсці, бо адчуў, што сапраўды як-небудзь змагу пражыць два дні адзін.
— Хоць, ведаеш, было б усё-такі лепш, каб ты трапіў туды першы, каб гэта быў менавіта ты, хто сядзеў бы там і лавіў рыбу.
Джанатан пагадзіўся, доўга-доўга глядзеў на мяне ласкава, як звычайна, але я заўважыў, што ён сумны.
— Шкада,— сказаў ён жаласна,— што я павінен буду жыць на зямлі без майго Сухарыка. I, можа быць, нават дзевяноста год!
2
Цяпер я падыходжу да цяжкай задачы... Гэта тое, ад чаго галава мая заўсёды баліць, калі думаеш пра гэта... але я не магу не думаць пра гэта...
Джанатан... Магло ж быць так, што ён увесь час са мной... вечарамі... Ен ходзіць у школу... Гуляе з дзецьмі ў двары... Грэе мне ваду з мёдам... Але ўсё гэта не так... He так...
Джанатан у Наджыяле!!!
Я не магу... Мне цяжка расказаць, як гэта было... Але вось як пра гэта пісала газета:
«Мінулай ноччу вялізны пажар ахапіў будынак на Факелрозэн Блок. Ен згарэў ушчэнт. Есць ахвяра. Дзесяцігадовы хлопчык Карл Леў, прыкаваны хваробай да ложка, быў дома адзін, калі разбушаваўся пажар. Неўзабаве пасля гэтага яго брат, трынаццацігадовы Джанатан Леў, вярнуўся дадому, і перш чым хто-небудзь змог спыніць яго, кінуўся ў палаючы будынак, каб выратаваць свайго брата. За некалькі секунд уся лесвіца была ахоплена морам полымя, і хлопчыкам нічога іншага не заставалася рабіць, як выскачыць з акна. Напалоханы натоўп быў сведкам таго, як старэйшы з братоў узяў сабе на спіну малодшага і скочыў уніз. Але скачок быў няўдалы, хлопчык разбіўся і неўзабаве памёр. Малодшы брат,
які сядзеў на спіне старэйшага, не пацярпеў зусім. Маці хлопчыкаў была ў гэты час на візіце — яна краўчыха — і, вярнуўшыся дадому, знепрытомнела. Як пачаўся пажар, невядома».
На другой старонцы газеты пра Джанатана было крыху больш, пра яго напісала яго школьная настаўніца. Вось што там было:
«Дарагі Джанатан, тваім імем павінна было быць Джанатан Львінае Сэрца. Памятаеш, калі мы чыталі гісторыю пра смелага караля Рычарда Львінае Сэрца, ты сказаў: «Я мару пра тое, каб быць такім жа смелым, як ён. Але я ніколі не змагу стаць такім». Дарагі Джанатан, нават калі пра цябе не напішуць у падручніку гісторыі, ведай, ты быў такім смелым у крытычны момант, як і іншыя героі. Твая старая настаўніца ніколі не забудзе цябе. Твае сябры таксама будуць помніць цябе вельмі доўга. Наш клас будзе пусты без цябе, дарагі наш Джанатан. Але неба любіць тых, хто памірае маладым. Спачывай у міры, Джанатан Львінае Сэрца.
Грэта Андарсан».
Яна дзіўная, гэта настаўніца, але любіла Джанатана, як любілі яго многія, і добра, што менавіта яна так напісала пра Львінае Сэрца. Сапраўды добра.
Бадай, ва ўсім горадзе не было чалавека, які не насіў бы жалобы з прычыны смерці Джанатана і хто не думаў, што няхай бы лепш загінуў я. Прынамсі, я чуў гэта ад жанчын, якія прыходзілі да нас са сваімі заказамі. Яны глядзелі на мяне, уздыхалі, праходзілі праз кухню і гаварылі маме: «Бедная місіс Леў! Бедны Джанатан! Гэта быў выключны хлопчык!»