• Газеты, часопісы і г.д.
  • Браты Львінае Сэрца  Астрыд Ліндгрэн

    Браты Львінае Сэрца

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 111с.
    Мінск 1989
    34.1 МБ
    — Так, але чаму ты загаварыў пра гэта?
    — Таму што...— адказаў Джанатан,— таму што маленькі язьічок полымя Катлы ўсё-такі даткнуўся да мяне, калі мы ўцякалі ад яе.
    Цэлы дзень балела маё сэрца ад гора і страху, але я не плакаў. А цяпер слёзы пакаціліся градам.
    — Ты што, збіраешся памерці зноў, Джанатан? — закрычаў я.
    Але Джанатан сказаў:
    — He, але я б хацеў, таму што я ніколі не змагу рухацца.
    Ен растлумачыў, якім жорсткім было полымя Катлы. Калі яно не забівала, то прыносіла яшчэ горшае зло, яно разбурала штосьці ўсярэдзіне, і чалавек станавіўся паралізаваным. Спачатку ты гэтага не заўважаеш, але потым яно павольна і няўмольна падпаўзае да цябе.
    — Цяпер я магу яшчэ рухаць рукамі,— сказаў ён.— Але неўзабаве я не змагу рабіць і гэтага.
    — А ці ж гэта не пройдзе? — я яшчэ на нешта спадзяваўся.
    — He, Сухарык, гэта пройдзе, калі толькі я траплю ў Наджыліму.
    Толькі калі ён трапіць у Наджыліму, нарэшце я зразумеў! Ен збіраецца зноў мяне пакінуць, я ведаў гэта. Усё-такі калінебудзь ён пойдзе ў Наджыліму без мяне...
    — He ідзі,— заплакаў я.— He пакідай мяне, ты не павінен сыходзіць у Наджыліму без мяне.
    — Ты хочаш туды са мной? — запытаў ён.
    — Так, а як жа інакш! — усклікнуў.— Ці ж я табе не казаў, што дзе будзеш ты, там буду і я.
    — Так, ты гаварыў, і гэта мяне суцяшае,— сказаў Джанатан.— Але туды цяжка трапіць.
    Нейкі час ён маўчаў, а потым кажа:
    — Ці памятаеш той выпадак, калі мы выскачылі з акна? Той жахлівы час, пажар, а мы скочылі ўніз у двор? I тады я трапіў у Наджыялу, ты помніш?
    — Вядома, помню,— сказаў я, плачучы яшчэ больш.— Як ты можаш пытацца пра гэта? Ці ж ты можаш падумаць, што я хоць пра што-небудзь забыўся?
    — Так, я ведаю,— сказаў Джанатан, пагладзіўшы мяне зноў па шчацэ.
    Потым ён сказаў:
    — Дык, можа быць, мы скочым яшчэ раз. Уніз, у цясніну, вунь на той лужок.
    — Але тады мы памром,— сказаў я.— А мы трапім у Наджыліму?
    — Так, ты можаш быць у гэтым упэўнены,— адказаў Джанатан.— Як толькі мы прызямлімся, мы ўбачым святло Наджылімы. Мы ўбачым ранішняе святло над далінамі Наджылімы. Так, таму што там зараз раніца.
    — Ха, ха, мы можам скочыць адразу ў Наджыліму,— засмяяўся я. Упершыню за доўгі час засмяяўся.
    — Так, адразу ў Наджыліму,— сказаў Джанатан.— Як толькі мы прызямлімся, мы ўбачым сцяжынку ў Яблыневую Даліну якраз перад намі. А Грым і Ф'ялар будуць чакаць нас там. А нам застанецца толькі сесці на іх і ехаць.
    — I ты не будзеш паралізаваны? — усё не верыў я.
    — He, я буду свабодны ад варажбіцтва і шчаслівы, як ніхто на свеце. I ты, Сухарык, ты таксама будзеш шчаслівы. Сцяжынка ў Яблыневую Даліну вядзе праз лес. Уяўляеш, як будзе здорава ехаць праз лес у промнях ранішняга сонца?
    — Добра,— я зноў засмяяўся.
    — I мы не будзем спяшацца,— працягваў Джанатан.— Мы зможам пакупацца ў якім-небудзь маленькім возеры, калі захочам. Але ўсё-такі мы трапім да Маціяса к таму часу, як ён згатуе суп.
    — Як рады ён будзе, што мы з’явімся,— сказаў я. Але раптам мне як ударыла ў галаву. Грым і Ф’ялар — як мог падумаць Джанатан, што мы зможам узяць іх з сабой у Наджыліму!
    — Чаму ты гаворыш, што яны нас там чакаюць? Яны ж спяць тут?
    — Яны не спяць, Сухарык. Яны мёртвыя. Ад агню Катлы. А тое, што ты бачыш тут, гэта толькі іх абалонкі. Павер мне, Грым і Ф’ялар ужо ўнізе на сцяжынцы ў Наджыліме і чакаюць нас.
    — Тады давай спяшацца,— сказаў я.— Каб яны не чакалі так доўга...
    Але Джанатан паглядзеў на мяне і ўсміхнуўся.
    — Я зусім не магу спяшацца,— сказаў ён.— Я ж не магу зрушывда з месца.
    I тады я зразумеў, што я павінен зрабіць.
    — Джанатан,— сказаў я.— Я пасаджу цябе на спіну. Калісьці ты гэта рабіў для мяне, цяпер я гэта зраблю для цябе. Гэта будзе справядліва!
    — Так, гэта справядліва,— згадзіўся Джанатан.— Але ці хопіць у цябе смеласці, Сухарык Львінае Сэрца?
    Я падышоў да краю стромы і паглядзеў уніз. Было ўжо вельмі цёмна, і я ледзь-ледзь разгледзеў лужок. Ен быў так далёка, іпто ў мяне перахапіла дыханне. Калі мы скочым туды, то мы дакладна трапім у Наджыліму — абодва. Нікому не трэба будзе заставацца тут, каб тужыць, плакаць і баяцца ўсяго.
    Але гэта не нам трэба было скакаць. Скакаць трэба было мне. Джанатан гаварыў, што ў Наджыліму цяжка трапіць. Як я адважуся, як я пераадолею свой страх?
    Калі я не асмелюся зараз, падумаў я, я проста маленькая
    дрэнь, і я заўсёды не буду нічым, акрамя як маленькая дрэнь, убоства.
    Я вярнуўся да Джанатана.
    — Я гатовы,— сказаў я.
    — Смялей, маленькі Сухарык,— падбадзёрыў мяне ён.— Што ж, давай паспрабуем.
    — Давай, толькі яшчэ крыху пасядзім тут з табой,— прапанаваў я яму.
    — Толькі нядоўга,— згадзіўся Джанатан.
    — Пакуль не стане зусім цёмна, каб я нічога не бачыў,— сказаў я.
    I так я сядзеў побач з ім, трымаючы яго руку, і адчуваў, які ён дужы і добры і што нічога страшнага не будзе, пакуль ён побач са мной.
    Потым ноч і непраглядная цемра апусціліся на Наджыялу, на горы, схавалі раку і зямлю, а я стаяў на краі цясніны з Джанатанам, які моцна абняў мяне за шыю, і я адчуваў, як ён дыхае мне ў вуха. Ен дыхаў зусім спакойна, але не быў падобны на мяне... Джанатан, мой брат, чаму я не такі смелы, як ты?
    Унізе ўжо нічога не было відно, але я ведаў — што там; мне неабходна было зрабіць адзін толькі крок у цемру, і ўсё скончыцца. Усё скончыцца вельмі хутка.	■
    — Сухарык Львінае Сэрца,— загаварыў Джанатан.— Ты баішся?
    — He... Так, я баюся. Але я гэта зраблю, Джанатан. Я скочу зараз... зараз... Я ніколі не буду баяцца. Ніколі не буду ба...
    0 Наджыліма! Так, Джанатан, так, я бачу святло! Я б а ч у святло!
    Ліндгрэн A.
    Л 59 Браты Львінае Сэрца: Аповесць-казка: Для малод. шк. узросту/Пер. са швед. С. В. Мураўёвай; Маст. В. П. Калінін.— Мн.: Юнацтва, 1989.— 111 с.: іл.
    ISBN 5-7880-0114-5.
    Лнндгрен А. Братья Львнное Сердце: Повесть-сказка.
    У аповесці-казцы вядомай шведскай пісьменніцы фантазія аўтара вядзе чытачоў у казачную краіну На джыялу, дзе збываюцца ўсе мары і жаданні герояў твора, а разам з тым абставіны патрабуюць ад іх мужнасці, смеласці, рызыкі, каб выстаяць і перамагчы ў нялёгкай барацьбе народа Наджыялы супраць тырана Тэнджыла і яго памагатых.
    4804010100—061
    Л	110—89	ББК 84.4 Шв
    М 307(03)—89
    Лнтературно-художественное нзданне
    ЛННДГРЕН Астрнд
    БРАТЬЯ ЛЬВННОЕ СЕРДЦЕ Повесть-сказка
    Мянск, нздательство «Юнацтва»
    На белорусском языке
    Літаратурна-мастацкае выданне
    ЛІНДГРЭН Астрыд
    . БРАТЫ ЛЬВШАЕ СЭРЦА Аповесць-казка
    Загадчык рэдакціі С. С. Панізнік	'
    Рэдактар У. I. Анісковіч
    Малодшы рэдактар Н. I. Віданава Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Карэктар A. К. Юшына
    ІБ № 1092
    Здадзена ў набор 07.07.88. Падпісана да друку 10.03.89. Фармат 60Х 9О‘/іе. Папера кн.-журн. Гарнітура НІкольная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 7,0. Ум. фарб.-адб. 14,50. Ул.-выд. арк. 7,64. Тыраж 80 000 экз. Зак. 1617. Цана 30 к.
    Выдавецтва «Юпацтва* Дзяржаўяага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжвага гавдлю. 220600. Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбіват МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    ш
    30 к.