Браты Львінае Сэрца  Астрыд Ліндгрэн

Браты Львінае Сэрца

Астрыд Ліндгрэн
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 111с.
Мінск 1989
34.1 МБ
Ен хутка развітаўся са мной і Маціясам і паспешліва знік у падземным ходзе. Апошняе, што мы ўбачылі, гэта як ён яшчэ раз памахаў нам рукой.
Мы з Маціясам засталіся адны.
— Таўстун Додзік і не ўяўляе сабе, які крот пракладвае сабе шлях зараз пад сцяной,— ціха прамовіў Маціяс.
Уяўляць-то не ўяўляе, але ён можа ўбачыць, калі гэты крот высуне сваю галаву на паверхню, і тады ўжо ён, вядома, не марудзячы выпусціць стралу.
Мне было вельмі сумна, і я пайшоў на стайню да Ф’ялара, каб у апошні раз пашукаць у яго суцяшэння. Але і ён не мог супакоіць мяне, бо я ведаў, што пасля гэтага вечара я ўжо ніколі яго не ўбачу.
У стайні было цёмна, праз маленькае акенца праходзіла мала святла, але я ўбачыў, як Ф’ялар радасна павярнуў да мяне галаву. Я падышоў да яго стойла і абняў за шыю. Я хацеў, каб ён не крыўдзіўся за тое, што адбудзецца, бо тут не мая віна.
— А можа, я вінаваты? — сказаў я праз слёзы.— Калі б я застаўся ў Вішнёвай Даліне, то Тэнджыл ніколі б не забраў цябе. Даруй мне, Ф’ялар, даруй, але я ж не мог зрабіць іначай.
Відаць, ён адчуваў, што мне сумна. Сваёй мяккай пысай ён цёрся аб маё вуха, быццам хацеў супакоіць мяне.
Але я працягваў плакаць. Я абдымаў яго і плакаў, і плакаў, пакуль у мяне не скончыліся слёзы. На развітанне я пагладзіў яго і даў яму апошнюю порцыю аўса, якою ён, вядома, падзяліўся з Грымам.
Пакуль я быў з Ф'яларам, мне прыходзілі ў галаву проста страшныя думкі.
Няхай ён зваліцца мёртвым, той чалавек, што павінен прыйсці і забраць майго каня. Няхай ён загіне, перш чым пераедзе раку. Было, канечне ж, жахліва жадаць некаму такое, сапраўды жахліва, але каб гэта і спраўдзілася, нішто ўжо не дапамагло б.
Пэўна, той чалавек ужо быў на пароме, і на гэтым пароме яны адвязуць усё нарабаванае. А можа, ён ужо тут, на беразе? А можа, ён якраз цяпер праходзіць браму і будзе тут з хвіліны на хвіліну? Ах, Ф’ялар, калі б мы толькі маглі знікнуць адсюль разам!
Як толькі я падумаў пра гэта, хтосьці адчыніў стайню і
штосьці выгукнуў. Я спалохаўся. Але гэта быў Маціяс. Ен хапеў даведацца, што я так доўга тут раблю. Добра, што ў стайні было цемна і ен не мог бачьіць маіх слёз. Але ён усё-такі, відаць, здагадауся.	*	’ д
Маленькі мой, калі б толькі мог я што-небудзь зрабіць’ 	 загаварыў ен ласкава.— Ніякі дзядуля не зможа дапамагчы ў гэтан справе, таму паплач крыху, паплач...
I раптам праз акенца за Маціясам я ўбачыў, што хтосьці стаіць у двары. Салдат Тэнджыла, ён прыйшоў па Ф’ялара!..
— Вн прыйшоў, плакаў я.— Маціяс, ён прыйшоў!
Калі я зноў безнадзейна заплакаў, Ф’ялар сумна заржаў.
У наступны момант дзверы ў стайню адчыніліся, і вось ен ужо стаіць тут у сваім чорным шаломе і чорным плашчы
— Не,— закрычаў я,— He, не!
Але салдат ужо быў побач са мной і абхапіў мяне рукамі. Іэта оыу Джанатан, так, гэта быў ён.
— Ты не пазнаеш свайго роднага брата? — здзівіўся ён калі я паспрабаваў вызваліцца. Ен падштурхнуў мяне да акна' каб я мог лепш разгледзець яго, і ўсё-такі мне было цяжка паверыць, што гэта Джанатан. Яго было не пазнаць, бо ён, вядома быу не тон «прыгожы малады чалавек». Валасы ў яго звісалі мокрымі пасмамі, і яны не блішчалі, «як золата», а яшчэ ён нешта падторкнуў пад верхнюю губу. He ўяўляю, хто б гэта мог без асаблівага штукарства да непазнавальнасці змяніць сваё аблічча. Выглядаў ён смешна, я б нават засмяяўся, калі б быў час, але было ясна, што ў Джанатана часу няма.
— Хутчэй, хутчэй,— прыспешваў ён.— Мне трэба неадкладна знікнуць. Чалавек з Карманьякі будзе тут з хвіліны на хвіліну.
Ен працягнуў руку Маціясу.
Дай мне дошчачку,— сказаў ён.— Я ўпэўнены, што ты аддасі абодвух коней Тэнджылу з вялікім задавальненнем, ці не так!
— А што ты хочаш рабіць? — запытаў Маціяс, перадаючы яму дошчачку.
Джанатан паклаў яе ў кішэню.
— Мне трэба будзе паказаць яе ля брамы,— адказаў ён.— і старшы вартаўнік зразумее, што я не лгу.
Мы хутка асядлалі коней. За гэты час Джанатан паспеў расказаць нам, як ен змог прайсці праз галоўную браму, бо Маціясу оыло надта цікава.
— Гэта было проста,— расказваў Джанатан,— Я назваў пароль, якому навучыў мяне Сухарык: «Уся ўлада Тэнджылу — нашаму вызваліцелю!» Старшы варатаўнік запытаўся: о т\КУЛЬ ТЫ’ . УДЫ ідзеш і што за даручэнне ў цябе?» — «3 Карманьякі ў дом Маціяса забраць пару коней для Тэнджыла».— «Праходзь»,— сказаў ён. «Дзякуй»,— адказаў я. I вось я тут. Але я павінен прайсці браму да таго, як з’явіцца пасланец Тэнджыла, інакш усё ўскладніцца.
Мы вывелі коней хутчэй, чым я магу сказаць гэта, Джанатан ускочыў у сядло Грыма, трымаючы павады Ф’ялара.
— Беражы сябе, Маціяс,— махнуў ён рукой.— Да сустрэчы!
I памчаў рыссю з парай коней.
— А што ж будзе са мной? Што мне рабіць? — закрычаў я.
Джанатан памахаў мне.
— Маціяс растлумачыць табе ўсё,— ужо здаля гукнуў ён.
Я стаяў, глядзеў яму ўслед і адчуваў сябе вельмі самотна. Маціяс пачаў мяне супакойваць:
— Сухарык, зразумей, ты ж не можаш прайсці праз браму. Табе трэба будзе прабірацца падземным ходам, гэта калі ўжо сцямнее. Джанатан будзе чакаць цябе з таго боку сцяны.
— Гэта праўда? — не паверыў я.— 3 ім жа можа штонебудзь здарыцца ў апошнюю хвіліну.
— Hi ў чым нельга быць упэўненым у краіне, дзе правіць Тэнджыл,— Маціяс уздыхнуў.— Але калі што-небудзь здарыцца, то вернемся, ты застанешся ў мяне.
Я ўявіў сабе, як усё гэта будзе выглядаць. Спачатку паўзці па доўгім падземным ходзе аднаму, само па сабе гэта было жахліва, потым выйсці ў лесе па другі бок сцяны і чакаць, чакаць, і нарэшце зразумець, што здарылася штосьці страшнае. А потым паўзці назад і жыць без Джанатана!
Мы стаялі ля пустой цяпер стайні, і раптам мне прыйшла ў галаву непрыемная думка.
— А што будзе з табой, Маціяс, калі прыйдзе гэты чалавек з Карманьякі? У стайні ж няма коней!
— Там будзе конь,— адказаў Маціяс.— Я якраз іду за сваім. Пакуль Грым быў у стайні, я хаваў яго ў суседзяў.
— Дык забяруць твайго каня! — усклікнуў я.
— Няхай паспрабуюц-ь,— адказаў Маціяс.
Маціяс прывёў свайго каня вельмі своечасова, бо неўзабаве з’явіўся той, каго паслалі забраць Ф’ялара. Ен пачаў крычаць, абурацца, лаяцца, бо ў стайні быў толькі адзін конь і Маціяс не аддаваў яго.
— Гэты нумар у вас не пройдзе,— гаварыў Маціяс.— Кожны можа мець каня, і вы гэта ведаеце. Аднаго вы ўжо забралі ў мяне і дошчачку з нумарам майго дома забралі. Я невінаваты, што ў вас там такая катавасія і адзін дурань не ведае, што робіць другі.
Некаторыя Тэнджылавы салдаты вельмі злаваліся, калі Маціяс так з імі размаўляў, іншыя зрабіліся памяркоўнымі і пачцівымі. Салдат, які прыйшоў за Ф'яларам, здаўся адразу.
— Пэўна, тут нейкая памылка,— развёў ён рукамі і сагнуўшыся, як сабака з падціснутым хвастом, пайшоў са двара, a за ім астатнія. '
— Маціяс, хіба ты нікога не баішся? •— запытаўся я, калі салдаты пайшлі.
— Чаму не баюся! — адказаў Маціяс.— Паслухай, як грукае сэрца.— Ен узяў маю руку і прьіклаў да сваіх грудзей.— Мы ўсе іх баімся, але іншы раз гата не трэба паказваць.
Потым надышоў вечар, а з ім і цемра. Настаў час пакідаць Даліну Дзікай Ружы.
— Ну што ж, бывай, малы,— сказаў на развітанне Маціяс.— He забывай свайго дзядулю.
— Бывай, дзядуля! Я ніколі, ніколі не забуду цябе.
I вось я апынуўся адзін у падзямеллі, доўга поўз па цёмным і цесным тунэлі, размаўляючы сам з сабой, каб не вельмі баяцца.
«Нічога страшнага няма, толькі што цёмна... Нічога страшнага... He бойся, задыхнуцца тут нельга. Ну і што з таго, што зямля сыплецца за каўнер, гэта зусім не азначае, што ўсё абваліцца, дурненькі! He, не, Додзік не заўважыць цябе, калі ты выпаўзеш, ён жа не кот, каб бачыць у цемры. Канечне ж, Джанатан чакае цябе, ён там, ты чуеш, што табе кажу? Ен там, ён чакае!»
I ён сапраўды чакаў. Ен сядзеў на камені, нябачны ў цемры, а воддаль пад дрэвам стаялі Грым і Ф'ялар.
— Ну, Карл Львінае Сэрца, нарэшце ты тут,-— ціха ўсклікнуў ён.
12
Мы спалі ў тую ноч пад елкай і прачнуліся на дасвецці. Было вельмі холадна, ва ўсякім разе я проста акалеў. У густым тумане Грым і Ф’ялар ледзьве праглядваліся, яны здаваліся ў шэрай дымцы прывідамі. У лесе стаяла глухая, злавесная цішыня. He магу зразумець, чаму ў тую раніцу ўсё здавалася такім змрочным, пустэльным і трывожным. Адзінае, чаго мне хацелася, дык гэта вярнуцца ў цёплую Маціясаву кухню, бо палохала невядомасць, што чакала нас наперадзе.
Я стараўся не паказваць Джанатану сваіх страхаў, каб ён раптам не адправіў мяне назад, а мне так хацелася быць з ім побач, нават калі пагражала небяспека.
Джанатан паглядзеў на мяне і ўсміхнуўся.
— He апускай носа,— кажа.— Нічога страшнага няма, павер майму слову, самае страшнае наперадзе.
Нішто сабе, супакоіў! Але тут паднялося сонца, туман рассеяўся, у лесе заспявалі птушкі. Усё змрочнае і загадкавае таксама развеялася, маіх страхаў як і не было. Я сагрэўся, і ўсё ў нашым становішчы здавалася мне не такім ужо і дрэнным.
Грыму і Ф’ялару было таксама добра. Яны, пакінуўшы цёмную стайню, з задавальненнем хрумсталі зялёную траву. Думаю, што ім гэта падабалася.
Джанатан пасвістаў ім, пасвістаў ціхутка, але яны пачулі і прыйшлі.
Джанатан вырашыў ехаць неадкладна, хутчэй адсюль як мага далей!
— Сцяна адразу за гэтымі зараснікамі,— растлумачыў ён.— А нам зусім няма патрэбы трапіць на злыя вочы Додзіка.
Наш падземны ход выходзіў каля двух кустоў арэшніку, Джанатан яшчэ замаскіраваў уваход галінкамі, тым самым адзначыўшы, каб лягчэй было знайсці яго.
— Запомні, як усё гэта выглядае,— навучаў ён мяне.— Запомні гэты вялізны камень і елку, пад якой мы спалі, і зараснік арэшніку, бо, магчыма, давядзецца зноў прыехаць сюды, калі...	'
Больш ён нічога не сказаў, мы асядлалі коней і паехалі.
Раптам над вершалінамі дрэў мы ўбачылі галубка, аднаго з галубкоў Сафіі, які імкліва набліжаўся.
— Глядзі, гэта — Палома,— сказаў Джанатан, сочачы за яе палётам.	.
Я здзівіўся — як ён мог пазнаць на такой адлегласці?
Мы так доўга чакалі навін ад Сафіі, нарэшце, прыляцеў яе галубок, а мы былі па гэты бок сцяны. Галубок паляцеў да дома Маціяса, зараз ён апусціцца ў галубятні на стайні, і толькі Маціяс прачытае Сафііну вестку.
Гэта азмрочыла Джанатана.
— Ах, калі б галубок прьіляцеў учора,— сказаў ён,— я даведаўся б пра тое, што мне так неабходна.