Браты Львінае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 111с.
Мінск 1989
Спачатку я ледзьве мог што-небудзь разгледзець, бо перада мнон стаялі доупя шэрагі салдат Тэнджыла. Яны, відаць, павінны былі ахоўваць яго, пакуль ён знаходзіўся ў Даліне Дзікан Ружы. Яму, напэўна, было страшна доўга заставацца ў Даліне, бо нечакана з-за любога вугла магла прасвістаць страла. Тыраны заусёды баяцца, казаў Джанатан, а Тэнджыл быў самым горшым з усіх тыранаў.
Калі спачатку мы нічога не бачылі, ні я, ні Маціяс, дык потым я знаншоу вьшсце. Усе салдаты стаялі, як каменныя, шырока расставіушы ногі. I мне прыйшла думка, што калі легчы на жывот і прапаузці паміж іх нагамі, дык можна будзе ўсё ўба-
Але я не мог прымусіць Маціяса зрабіць тое самае.
— Галоўнае, каб ты што ўбачыў,— сказаў ён.— I тое, што ўбачыш, ты ўжо ніколі не забудзеш.
I вось бачу: вялізны, прыгожы, зіхатлівы паруснік насоўваецца на нас з вады, а ў ім — весляры, апранутыя ва ўсё чорнае. Веслаў было болып, чым я мог падлічыць, яны паблісквалі кожны раз на сонцы, паяўляючыся з вады. Веслярам даводзілася цяжка, таму што моцнае цячэнне адганяла лодку ад берага, магчыма, гэта было з-за вадаспада, які абрынваўся ніжэй па’ рацэ, можна было чуць яго грозны грукат.
— Тое, што ты чуеш,— сказаў Маціяс,— гэта Вадаспад Карма, гэта песня Вадаспада Карма, гэта калыханка ў Даліне Дзікай Ружы, пад якую дзеці кладуцца спаць.
Я падумаў пра дзяцей Даліны.
„ Напэўна, яны калісьці бегалі і гулялі на рацэ, цяпер яны ужо, вядома, не гуляюць, ім перашкаджае гэта вялізная праклятая сцяна, зусім глухая. Па ўсёй даўжыні сцяны было толькі двое варот, першыя з іх — гэта тыя, праз якія я прайшоў, яны называліся галоўнымі, а другія — гэта тут, на рацэ, з выхадам на прыстань. Якраз сюды цяпер прычальваў Тэнджыл са сваімі салдатамі. Вароты былі адчынены для Тэнджыла. Выглядваючы з-за ног салдат, я азіраў прыстань і чорнага скакуна Іэнджыла, які ўжо чакаў яго. Гэта быў цудоўны конь, упрыгожаны залатым сядлом і залатой збруяй, якія блішчалі на сонцы. Тэнджыл ступіў на зямлю, сеў на каня і паехаў да варот одарылася так, што ён праязджаў зусім побач са мною, і я ўбачыу яго жорсткі твар і жорсткія вочы. Жорсткі, як змей, гаварыў Джанатан, і ён сапраўды быў такі, наскрозь жорсткі і прагнучы крыві. Гарнітур на ім быў чырвоны, як кроў, нават султаны на шлеме былі чырвоныя, нібы ён акунуў іх у кроў. Яго^вочы нерухома глядзелі ўдалячынь, на людзей ён не глядзеу, быццам на свеце не было нікога, акрамя Тэнджыла з Карманьякі. Так, ен быў страшны ўжо сваім выглядам.
Усім у Даліне Дзікай Ружы было загадана сабрацца на лошчы, дзе Тэнджыл збіраўся сказаць прамову. Мы пайшлі з Маціясам таксама.
Гэта была невялікая ўтульная плошча, з прыгожымі старымі будынкамі вакол. Тэнджыл сабраў тут усіх жыхароў Даліны Дзікан Ружы. Людзі стаялі моўчкі, з невясёлымі думкамі Гооа зас™ у вачах кожнага. Тут> на гэтай плошчы^ны п^^аЛ1СЯ ^ыццю’ гулялі, танцавалі і спявалі па вечарах, сядзелі на лаўках пад ліпамі і размаўлялі.
iv На плошчы раслі дзве старыя ліпы. Тэнджыл пад’ехаў да “ -УСЯ‘ Не „зла?ячы 3 каня> ён уталопіўся на плошчу і чч< пТ’ аЛе я/П?УНеНЫ’ ШТ0 нів°Д«3га чалавека ён не бачыу. Побач 3 ім быу яго саветнік, вядомы ўсім па імені П’юк. Пра яго мне расказаў Маціяс. У П’юка быў такі ж цудоўны кокь, як 1 f Тэяджыла, адно што белы. 1 воіь яны сядзеліУяк
два ўладары, на сваіх конях, гледзячы проста перад сабой. Яны сядзелі так доўга, што салдаты, якія акружалі іх шчыльным кальцом, з выцягнутымі з ножнаў мячамі, абліваліся потам пад яркімі праменнямі сонца. ~ о
— Як думаеш — што скажа Тэнджыл? — запытаўся я ў Маціяса.
— Што ён намі не задаволены. Ен ніколі добрага слова не скажа. u
Але на гэты раз Тэнджыл наогул нічога не сказаў. Ен не з тых, хто стане гаварыць з рабамі. Ен толькі гаварыў штосьці П’юку, а той ужо абвяшчаў, як Тэнджыл незадаволены народам Даліны. Маўляў, людзі дрэнна працуюць, кепска ахоўваюць ад ворагаў яго, Тэнджыла.
— Браты Львінае Сэрца яшчэ не знойдзены,— працягваў П’юк.— Наш міласэрны ўладар не задаволены гэтым.
— Ну, вядома, вядома,— хтосьці прабурчаў побач са мной. Гэта быў бядняк, апрануты ў лахманы, маленькі дзядок са зблытанымі валасамі і барадой.
— Цярпенне нашага ўсеміласцівага гаспадара падыходзіць да канца,— вяшчаў П’юк.— Папярэджваю: ён жорстка пакарае Даліну. „
— I правільна, і правільна,— шаптаў стары побач са мной, і я .падумаў, што ён, пэўна, з’ехаў з глузду.
— Але,— працягваў П’юк,— наш міласэрны ўладар, перш чым вынесе свой прысуд, яшчэ крыху пачакае. Ен прапануе ўзнагароду. Дваццаць белых коней таму, хто зловіць Львінае Сэрца. „
— Значыць, я злаўлю гэту маленькую лісу,— прашаптаў стары, штурхаючы мяне ў бок.— Чуеш, гэта ж дваццаць белых коней можна атрымаць ад нашага ўсеміласцівага! 0, гэта добрая ўзнагарода за маленькую хітрую лісу!
Я так узлаваўся на яго за такія словы, што, здаецца, гатоў быў забіць. Хіба ён ненармальны, што гародзіць такую лухту?
— Ці пры сваім ты розуме? — абурыўся я.
— He, не зусім,— стары засмяяўся і пільна паглядзеў мне ў вочы. о
Яго вочы здаліся мне знаёмымі. Нарэшце я ўсё зразумеў. Толькі ў Джанатана маглі быць такія цудоўныя ззяючыя вочы, такі добры і чысты пагляд. А я яіпчэ абураўся... Але як у яго хапіла смеласці з’явіцца тут, перад самым носам Тэнджыла? Хаця, натуральна, ніхто яго пазнаць не мог. Нават Маціяс не пазнаў яго, пакуль Джанатан не падышоў і не паляпаў яго па спіне:
— А што, стары, ці мы раней з табой нідзе не сустракаліся?
Джанатан заўсёды любіў пераўвасабляцца. Ен часта вечарамі разыгрываў сцэнкі на кухні, калі мы жылі на зямлі. Ен мог зрабіць з сябе якое-небудзь страшыдла або сатварыць такое смяхоцце, што я, бывала, ажно заходзіўся ад смеху.
Але цяпер, тут, перад носам у Тэнджыла, гэта было ўжо занадта.
— Я ж таксама павінен бачыць, што адбываецца,— прашаптаў ён мне.
Але цяпер ён ужо не смяяўся, бо тое, што мы бачылі, было зусім не смешнае.
Тэнджыл загадаў усім мужчынам Даліны перад ім выстраіцца. Сваёй жорсткай рукой ён указваў на тых, хто будзе перавезены цераз раку ў Карманьяку. Я ведаў, што гэта значыць, Джанатан расказваў. Ніводзін з тых, на каго ўказаў Тэнджыл, ніколі не вернецца назад жывым. Усе гэтыя няшчасныя павінны будуць цягаць вялізныя камяні для непрыступнай крэпасці, якую ён будаваў на вяршыне Старажытных Гор. I там, у гэтай крэпасці, спадзяецца адседзецца жорсткі Тэнджыл гады і дзесяцігоддзі, адчуваючы сябе ў бяспецы. Ужо шмат людзей пагналі будаваць гэту крэпасць, і працуюць яны там да знямогі. А калі ўжо людзі зусім знясілены...
I вось тады іх атрымлівае Катла,— сказаў Джанатан.
Пры слове «Катла» робіцца холадна ў гэты цёплы летні дзень, хоць слова гэта пакуль што было для мяне жахлівым найменнем і больш нічым.
Пакуль Тэнджыл выбірау людзей, на плошчы стаяла цішыня, толькі маленькая птушка на вершаліне дрэва ценькала бесклапотна, не ведаючы, што рабіў Тэнджыл унізе пад ліпамі.
Потым пачуўся плач. Як было балюча ад гэтага плачу жанчын, якія гублялі сваіх мужоў, дзяцей, якія больш ніколі не ўбачыць сваіх бацькоў. Плакалі ўсе, я таксама.
„ ..АД3ін Тэнджыл не чуў плачу, ён узвышаўся на сваім кані і ўсё ўказваў і ўказваў, і дарагі камень на яго пальцы пабліскваў кожны раз, калі ён асуджаў чарговую ахвяру на смерць. Гэта было жахліва: Тэнджылаў палец мог асуджаць людзей на смерць.
Але адзін з мужчын, на якога ён паказаў, пэўна, крануўся розумам, калі пачуў, як плачуць яго дзеці. Ен нечакана выйшаў са строю і кінуўся да Тэнджыла.
Тыран! закрычаў ён.— Калі-небудзь памрэш і ты, не забывай пра гэта!
I плюнуў на Тэнджыла.
. „ Тэнджыла не здрыгануўся ні адзін мускул. Ен толькі зрабіў жэст рукой, і салдат, што стаяў бліжэй, падняў свой меч. Я ўбачыў, як меч бліснуў на сонцы, але ў гэты час Джанатан схапіў мяне і прытуліў да грудзей, схаваўшы мой твар так, каб я нічога не бачыў. Але я адчуваў і, магчыма, чуў рыданні ў грудзях Джанатана, а калі мы ішлі дадому, ён плакаў, чаго раней ніколі з ім не было.
„ У гэты дзень у Даліне Дзікай Ружы была жалоба. Гаравалі ўсе. Усе, акрамя Тэнджылавых салдат. Ім, наадварот, вельмі падабалася, калі Тэнджыл прыходзіў у Даліну і наладжваў ім
свята. He паспела кроў няшчаснага чалавека, якога забілі на плошчы, высахнуць, як сюды была прывезена вялізная бочка піва, на вогнішчах смажыліся свіныя тушы, і па ўсёй Даліне Дзікай Ружы разносіліся гэтыя пахі. Тэнджылавы людзі елі, пілі і хвалілі Тэнджыла.
— Але ж яны ядуць свіней Даліны Дзікай Ружы, гэтыя бандыты,— сказаў Маціяс,— і п’юць піва Даліны Дзікай Ружы.
Самога Тэнджыла на свяце не было. Закончыўшы адбор людзей, ён паехаў за раку.
— Цяпер ён, самазадаволены, мабыць, сядзіць у сваім замку і думае, што ўсяліў жах у Даліну Дзікай Ружы,— прамовіў Джанатан, калі мы прыйшлі дадому.— Мабыць, думае, што тут нікога не засталося, акрамя запалоханых рабоў.
— Ды тут ён памыляецца,— сказаў Маціяс.— Чаго ён не можа зразумець, гэты Тэнджыл, дык гэта тое, што ён ніколі не зможа скарыць людзей, якія змагаюцца за сваю свабоду і трымаюцца разам, як робім мы.
Мы прайшлі міма маленькага дамка з яблынямі вакол. — Тут жыў чалавек, якога сёння забілі,— паказаў Маціяс. На прыступках ганка сядзела жанчына. Я бачыў яе на плошчы і помню, як яна закрычала, калі Тэнджыл паказаў на яе мужа. Цяпер у руках у яе былі ножны, і яна адразала свае доўгія светлыя валасы.
— Што ты робіш, Антонія? — гукнуў Маціяс.— Навошта ты абразаеш свае валасы?
— Для цецівы,— глуха адказала яна.
Жанчына нічога больш не дадала, але я ніколі не забуду яе пагляд, з якім яна гэта прамовіла.
У Даліне Дзікай Ружы за многае каралі смерцю, як гаварьіў мне Джанатан, але самым злосным злачынствам лічылася нашэнне зброі, гэта было забаронена самым строгім чынам.
Людзі Тэнджыла гойсалі паўсюдна, вышукваючы схаваныя лукі і стрэлы, мячы і шпагі. Але яны ніколі нічога не маглі знайсці. I ў той жа час не было ніводнага дома, ніводнага двара, дзе не была б схавана зброя ці яна не выраблялася б, сцвярджаў Джанатан.
Нездарма Тэнджыл абяцаў ва ўзнагароду белых коней і таму, хто знойдзе патаемны склад зброі.
— Як гэта неразумна,— заўважыў Маціяс.— Няўжо ён думае, што ў Даліне Дзікай Ружы знойдзецца здраднік?
— He, здраднік ёсць толькі ў Вішнёвай Даліне,— ціха прамовіў Джанатан.