Браты Львінае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 111с.
Мінск 1989
— „НУ’ даволі ec4t я Ўжо забыўся, што значыць быць сытым.
Я ўсё больш радаваўся таму, што трапіў у Даліну Дзікай Ружы, мне здавалася, што гэта правільна і разумна. Хацелася расказаць Джанатану і Маціясу пра ўсё, што адбылося са мной пасля таго, як я паехаў з дому, як Ведэр і Кадэр дапамаглі мне трапіць у Даліну Дзікай Ружы. Я ўжо расказаў ім збольшага, але Джанатан прасіу расказваць яшчэ і яшчэ, асабліва пра Ведэра і Кадэра. Ен ад душы рагатаў над усім гэтым, як я і чакаў. I Маціяс пасмейваўся таксама.
— He такія ўжо яны разумныя, гэтыя людзі Тэнджыла,— казаў Маціяс,— хаця думаюць пра сябе, што і вельмі.
— Дзе там, калі нават я абвёў іх вакол пальца,— сказаў я,— Толькі ўявіце, калі б яны ведалі, што маленькі брат, якога яны намерваюцца злавіць, быў у іх руках, што гэта той самы хлопчык, якога яны прывялі ў Даліну Дзікай Ружы,— о, яны не адпусцілі б яго проста так!
Сказаўшы гэта, я задумаўся аб тым, што раней неяк у галаву не прыходзіла, і запытаўся ў Джанатана:
— Слухай, а як ты сам трапіў у Даліну Дзікай Ружы? Джанатан засмяяўся.
— Я пераскочыў.
— Як гэта пераскочыў?.. На Грыме хіба?
адказаў Джанатан,— у мяне няма іншага каня.
Я ведаў, якія скачкі робіць Джанатан на Грыме. Але пераскочыць сцяну, якая акружае Даліну Дзікай Ружы,— ды гэтаму ніхто не дасць веры.
—Разумееш, сцяна яшчэ не была закончана,— растлумачыу Джанатан. Яна тады была ўзведзена не ўсюды і не на ўсю вышыню, праўда, ужо была даволі высокая.
— Добра, але варта! — усклікнуў я,— Як цябе не заўважылі? J
Джанатан укусіў яшчэ хлеба і зноў засмяяўся.
д ~ Т„ак’ за мной ляцела цэлая гайня, а Грыма нават паранілі. Але Я„ЎЦ®Ка добРы чалавек схаваў мяне ў свірне, а потым прывеў сюды, да Маціяса. Вось цяпер ты ведаеш усё.
Джанатан памаўчаў.
~яшчэ не Ўсё’— загаварыў ён зноў,— Ты не ведаеш, што Маціяс кіруе тайнай барацьбой у Даліне Дзікай Ружы, таму што Орвар зараз у Пячоры Катлы. Людзі павінны Маціяса назваць вызваліцелем, а не мяне.
— He, я стары ўжо,— сказаў Маціяс.— Ен мае рацыю, той Ведэр, жывы я ці мёртвы — усё роўна. ~
— Ты не павінен так гаварыць,— запярэчыў я, — бо ты мой дзядуля.
— Вось таму я і павінен застацца жывым. Але не мне весці людзей у гэтай барацьбе, тут трэба быць маладым.
Ен уздыхнуў:
Калі б Орвар быў на волі, але ён у Пячоры Катлы, пакуль яго не кінулі ёй.
Я заўважыў, як Джанатан пабялеў.
— Яшчэ пабачым,— прамармытаў ён,— пабачым, хто ў рэшце рэшт ёй трапіць.
Памаўчаўшы, ён дадаў:
— А цяпер мы павінны працаваць. Ты яшчэ не ведаеш, Сухарык, што спім мы ўдзень, а працуем ноччу. Хадзем, я пакажу табе. ~ .
Ен першы ўвайшоў у сховішча, адкінуў матрац убок і падняў дзве маснічыны. Пад імі віднелася вялікая чорная дзірка.
Тут пачатак падземнага хода,— растлумачыў Джанатан. „
А куды ён вядзе? — запытаўся я, хоць здагадваўся
куды.
— Па той бок сцяны,— адказаў ён.— Мяркую, праз дзветры начы ён будзе закончаны.
I ён пачаў апускацца ўніз, папярэдзіўшы:
— Ты пачакай, а я пакапаю далей. Ты ж разумееш, што я не хацеў бы паявіцца пад носам у Таўстуна Додзіка.
Потым ён знік, і я доўга сядзеў, чакаючы яго. Нарэшце ён з’явіўся, штурхаючы перад сабой ночвы з зямлёй. Джанатан падаў іх мне, а я, працягнуўшы за дзверы, перадаў Маціясу. „,, .
— Вось і яшчэ зямля для майго агарода,— сказау Маціяс. Калі б у мяне было крыху гароху і бабоў^ дык можна было б пасеяць і вырасціць, і голад у нас кончыўся б.
— Ты сапраўды так думаеш?— спытаў Джанатан. іэнджыл забірае дзевяць з дзесяці бабоў, якія вырашчаны на вашых палях. Ці ты забыўся пра гэта?
— Твая праўда,— уздыхнуў Маціяс.— Пакуль Тэнджыл жывы, у даліне будзе голад і галеча.
Маціяс збіраўся выйсці і высыпаць зямлю на поле, а мне было загадана стаяць каля дзвярэй і назіраць. Калі заўважу што-небудзь падазронае, я павінен быў свіснуць. Калісьці, яшчэ на зямлі, Джанатан навучыў мяне насвістваць адну мелодыю. У той час мы часта насвіствалі разам па вечарах, калі клаліся спаць. Таму свістаць я ўмеў.
Джанатан залез у сваю нару зноў, каб працягваць работу, а Маціяс зачыніў дзверы, паставіў буфет на месца. „
— Запомні, Сухарык,— папярэдзіў ён,— ніколі не пакідан
дзверы адчыненымі, а буфет непадсунутым. Запомні, што ты у краіне, дзе жыве і правіць Тэнджыл.
— Я запомню,— сказаў я.
На кухні было цёмна, адзіная свечка гарэла на стале, але Маціяс патушыў і яе.
— Ноччу ў Даліне Дзікай Ружы павінна быць цёмна,— растлумачыў ён.— Тут так многа вачэй, якія імкнуцца ўбачыць тое, што ім не трэба бачыць.
Потым ён узяў ночвы і знік, а я стаяў ля адчыненых дзвярэй, назірау. Было цёмна, як і хацеў Маціяс. Было цёмна ў дамах, і неба над Далінай Дзікай Ружы было цёмным: ні зорак, якія б мігцелі, ні месяца, 'я наогул нічога не мог бачыць. Але і тыя начныя вочы, пра якія гаварыў Маціяс, яны ж таксама нічога не маглі бачыць, падумаў я, і гэта супакойвала.
Я зноў адчуваў сябе няшчасным і адзінокім. I мне было зябка, пакуль я чакаў. Маціяса доўга не было. 3 кожнай хвілінан усе больш і больш мне станавілася не па сабе. Чаму ён не ідзе. Я ўважліва ўглядаўся ў цемру. I раптам пасвятлела, a можа, мае вочы прывыклі да цемры? Потым стала зразумела, у чым справа. 3-за хмар выглянуў месяц, а гэта было самае дрэннае, што магло здарыцца. Я пачаў маліцца, каб Маціяс вярнуўся своечасова, пакуль яго хавае цемра. Але месяц ярка ззяу, і мора месячнага святла разлілося над далінай.
гэтым святле я ўбачыў Маціяса, ён прабіраўся з ночвамі між кустоу руж. Я азірнуўся вакол, каб паглядзець, і раптам зауважыў Додзіка — Таўстун Додзік спускаўся са сцяны па вяровачнан лесвіцы спінаю да мяне.
Вельмі цяжка свістаць, калі ты напалоханы, і таму свіст не вельмідобра чутно, але я здолеў выціснуць з сябе некалькі гукау. 1 Маціяс, як яшчарка, схаваўся за бліжэйшы куст ружы.
1 вось Додзік паявіўся перада мной, Чаго ты свішчаш?— закрычаў ён.
— Таму што, таму што... я толькі сёння навучыўся,— замармытау я,— Я не ўмеў свістаць раней, а сёння атрымалася хочаце паслухаць? F
Я зноў пачаў свістаць, але Додзік спыніў мяне.
— He, не, заткніся! — крыкнуў ён.— Я не ўпэўнены, што свістаць забаронена, але не трэба. He думаю, каб Тэнджылу падабалася гэта. I акрамя таго, ты павінен зачыняць дзверы.
А іэнджылу не падабаецца, калі і ў цябе дзверы адчынены? — запытаўся я.
He твая справа,— буркнуў Додзік,— Рабі тое, што табе сказана. Дай мне • ~
папіць. Я паміраю ад смагі
на гэтай
сцяне.
Я падумаў, што
. калі ён пойдзе са мной на кухню і высвет-
ліць, што там няма Маціяса, бедны Маціяс... яму пагражае пакаранне смерцю за тое, што ўначы выйшаў з дому. Я ўжо дастаткова пра гэта чуў. л
— Я прынясу вады,— хутка знайшоўся я.— Пастойце тут, і я прынясу вам.
Я пабег на кухню і ў цемнаце спрабаваў дабрацца да вядра з вадой. Добра, што запомніў, у якім кутку яно стаіць. Знайшоў кварту і зачэрпнуў вады. I раптам адчуў, што хтосьці за мной стаіць. Так, ён стаяў у цемры ў мяне за спінай. Ад гэтага ў мяне зноў забегалі па целе мурашкі.
— Запалі свечку,— загадаў Додзік.— Я хачу паглядзець, як гэта дзірка выглядае.
У мяне затрэсліся рукі. Я ўвесь тросся ад страху, але неяк запаліў свечку. й „
Додзік узяў кварту, выпіў ваду. Ен піў і піў, як быццам бьіу бяздоннай бочкай. Нарэшце паставіў кварту і падазрона азірнуўся. Потым спытаў якраз тое, чаго я асабліва баяўся:
— А гэты стары Маціяс, які жыве тут, дзе ён?
Я не адказаў. Я не ведаў, што адказаць.
Ты не чуў, што я пытаю? — павысіў голас Додзік. Дзе Маціяс?
— Ен спіць,— адказаў я. Нешта трэба было сказаць.
Дзе? ™ ■ -
За кухняй быў маленькі закуток, дзе стаяу Маціясау ложак. Я ведаў гэта, але ведаў таксама, што ён не спаў там цяпер. Я паказаў на дзверы:
— Там.
Я выціснуў з сябе гэта амаль бязгучна. Слова прагучала так слаба, што Додзік пачаў здзекавацца:
— Ты мне вельмі добра лжэш, пачакай жа, пакуль я пагляджу. .
Ен быў вельмі задаволены, ведаючы, што я лгу, і мне здавалася, што ён падрыхтаваў ужо для Маціяса смяротны прысуд, каб дагадзіць Тэнджылу.
— Дай мне свечку,— сказаў ён.
Я даў яму свечку. Мне хацелася выбегчы, памчацца да Маціяса і папярэдзіць, каб уцякаў, пакуль не позна, але я не мог скрануцца з месца, я проста стаяў, і мне было моташна ад
РДодзік бачыў гэта і цешыўся. Ен не спяшаўся. He, ён ухмыляўся, нібы гуляў, проста, каб напалохаць мяне яшчэ больш. Потым, відаць, яму надакучыла, і ён сказаў:
— Пайшлі, хлопец, пакажаш мне, дзе стары Маціяс спіць.
Ен расчыніў дзверы закутка і так штурхнуў мяне, што я паляцеў з высокай прыступкі. Потым ён схапіў мяне 1 крыкнуў:
Ты, хлус, паказвай — дзе? — Ен асвятліў закутак.
У мяне не было сілы ні рухацца, ні глядзець. Я быу у такім адчаі, што гатовы быў растварыцца. u
Але потым, сярод усяго гэтага жаху, я пачуу сярдзіты голас Маціяса:
Што гэта робіцца? Чалавеку нават ноччу спакойна’ паспаць не даюць!
Я зірнуў і ўбачыў Маціяса, так, ён быў тут, ён сядзеў у самым цемным кутку пакойчыка на сваім ложку, утаропіўшыся на свечку. На ім была толькі кашуля, валасы ўскалмачаныя, як быццам ён даўно спаў. Пад акном стаялі ночвы, якія ён прыслаНІЎ Да сцяны' Мой дзядуля, выходзіць, быў хуткі, як яшчарка.
Мне проста было шкада Додзіка. Я ніколі не бачыў яго такім разгубленым, як тады, калі ён углядаўся на Маціяса.
— Я... проста зайшоў выпіць вады,— выціснуў ён з сябе пахмурна.
— Вады? Гэта добра,— сказаў Маціяс.— А ці ж ты не ведаеш, што Тэнджыл забараніў вам браць у нас ваду? Ен баіцца што мы вас атруцім. I калі прыйдзеш і разбудзіш мяне яшчэ раз, дык і сапраўды атручу.
Я не ведаю, як асмеліўся ён так размаўляць з Додзікам, але, магчыма, з людзьмі Тэнджыла і трэба было размаўляць менавіта так, бо Додзік, штосьці прабурчаўшы ў адказ, адразу 3H1K.
10
Ніколі раней я не сустракаў у поўным сэнсе жорсткага чалавека, пакуль не ўбачыў Тэнджыла з Карманьякі.
Ен перасек на сваім залатым парусніку Старажытную Раку, а я ў гэты час з Маціясам стаяў на беразе.
Сам Джанатан прыслаў мяне сюды. Ен хацеў, каб я ўбачыў 1 энджыла.
Тады ты лепш зразумееш, чаму тутэйшыя жыхары пакутуюць, галадаюць і паміраюць з адной-адзінай думкай і аднон-адзінан марай — убачыць сваю зямлю зноў свободнай оамак Тэнджыла знаходзіўся высока ў Старажытных Гарах. Ен жыў там пастаянна, толькі зрэдку перапраўляўся цераз раку, кабз явіцца ў Даліне Дзікай Ружы і нагнаць жаху на людзен, каб ніхто ніколі не забываўся, хто ён, або каб хто-небудзь не пачау марыць пра свабоду.