Браты Львінае Сэрца  Астрыд Ліндгрэн

Браты Львінае Сэрца

Астрыд Ліндгрэн
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 111с.
Мінск 1989
34.1 МБ
Пры святле гэтай ляійпы Джанатан напісаў запіску Сафіі.
— Імя здрадніка, якое павінна быць праклята навечна — Джосі «Залаты Певень». Тэрмінова злавіце яго. Мой брат — тут, са мной.
— Вось чаму Б’янка прыляцела сюды ўчора вечарам,— паківаў галавой Джанатан.— Каб сказаць мне, што ты знік і паехаў шукаць мяне.
— Ты толькі падумай! Значыць, Сафія зразумела загадку,
якую я напісаў у кухні на сцяне,— усклікнуў я.— Відаць, калі яна прынесла мне суп.
Якую загадку? — здзівіўся Джанатан.
— «Я пайшоў, каб знайсці яго далёка-далёка ў гарах»,— напісаў я.— I зрабіў гэта, каб Сафія не непакоілася.
— «Не непакоілася»,— Джанатан засмяяўся.— Гэта ты так думаеш, а я? Уяўляеш, якім спакойным быў бы я, калі б даведаўся, што ты недзе высока ў гарах Наджыялы!
Відаць, я выглядаў прысаромленым, таму што ён паспяшаўся супакоіць мяне.
Адважны маленькі Сухарык,— сказаў ён,— як здорава, што ты ёсць, а яшчэ лепш, што ты тут са мной.
Гэта было ўпершыню, калі мяне назвалі адважным і смелым. I я падумаў, што калі так будзе і далей, то я змагу называць сябе Львінае Сэрца.
Потым я прыгадаў, што яшчэ нешта пісаў на сцяне. Гэта тычылася кагосьці з рыжай барадой, хто хацеў мець белых конен. Таму я папрасіў Джанатана дадаць яшчэ адзін радок у яго запіску.
Чуткі пра рыжую бараду — няпраўда.
I я расказаў, як Губерт выратаваў мяне ад ваўкоў, Джанатана гэта вельмі ўсхвалявала, і ён прызнаўся, што будзе ўдзячны яму да канца сваіх дзён.
Паступова на Даліну Дзікай Ружы апускаліся прыцемкі.
I у дамах на схілах гор то тут, то там пачалі загарацца агеньчыкі. Было ціха і спакойна, і можна было падумаць, што людзі зараз сядзяць за цудоўнай вячэрай, ці, можа, размаўляюць адзін з адным, або гуляюць са сваімі дзецьмі і спяваюць ім калыханку. Але, ведаеце, усё было зусім не так. У іх, відаць, не было чаго есці, і ім зусім не было спакойна.
Людзі Тэнджыла са сваімі мячамі і коп’ямі дапамагалі ім не забывацца, якое яно, жыццё, у сапраўднасці.
У вокнах Маціяса не было святла. Яны былі цёмнымі, усё вакол ціха, быццам у доме не было жывой душы. Але мы былі тут, не ў доме, а на двары, Маціяс стаяў на варце на рагу дома, а мы з Джанатанам паціху прабіраліся скрозь дзікія ружы з Б янкай.
Паўсюль вакол дома Маціяса былі зараснікі дзікіх руж, і яны мне вельмі падабаліся сваім тонкім пахам — не моцным а пяшчотным-пяшчотным. Але сам сабе я думаў, што ніколі больш не змагу ўдыхаць пах дзікіх руж без таго, каб у мяне не зашчымела сэрца пры ўспамінах пра тое, як я і Джанатан прадзіраліся праз іх, вельмі блізка да той сцяны, дзе людзі Тэнджыла прыслухоўваліся і вышуквалі таго, хто насіў імя Львінае Сэрца.
Джанатан нацягнуў капюшон ажно на вочы. Я павінен сказаць, што ён ужо мала быў падобны на Джанатана. I добра, бо для яго гэта было небяспечна, пакідаючы сховішча, ён ры-
зыкаваў сваім жыццём. Цэлых сто чалавек шукалі яго днём і ноччу, і раз я ведаў, то вырашыў сказаць яму пра гэта. Але ён спакойна так адказвае:
— Так, я думаю, яны яшчэ шукаюць мяне.
Б’янку ён павінен быў выпусціць сам. Як ён растлумачыў, хацеў пераканацца, што яна сапраўды паляцела.
Відаць, у кожнага вартаўніка быў свой участак сцяны, які ён павінен ахоўваць. Адзін з іх, тоўсты такі, расхаджваў тудысюды па самым версе сцяны, якраз насупраць таго месца, дзе жыў Маціяс, і мы павінны былі ўважліва сачыць за ім.
Але Маціяс стаяў на рагу свайго дома з лямпай, з дапамогай якой, як мы дамовіліся, ён падасць нам сігнал, калі штонебудзь здарыцца.	. „
	 Калі я апушчу лямпу вельмі нізка,— папярэдзіу маціяс,— вы не павінны нават дыхаць, гэта значыць, што Таўстун Додзік зусім блізка. Калі ж я падыму лямпу ўгору, значыць, ён знаходзіцца далей, за згібам сцяны, і размаўляе з іншым вартаўніком. Вось тады вам і трэба выпускаць Б янку.
Так мы і зрабілі.	.
— Ляці, ляці,— прашаптаў Джанатан.— Ляці, мая Ь янка, над гарамі Наджыялы ў Вішнёвую Даліну і сцеражыся стрэл Д ясосі.
Я не ўпэўнены, што галубы Сафіі разумелі чалавечую мову, але Б’янка, здаецца, зразумела, бо дакранулася дзюбкай да шчакі Джанатана, нібы хацела супакоіць яго, і паляцела.
Наша беласнежная галубка была такая прыкметная ў прыцемках, што мы проста баяліся за яе лёс. Вартавы Додзік лёгка мог заўважыць яе, калі яна пралятала над сцяной. Але ен не заўважыў, бо стаяў і размаўляў, нічога не бачачы і нічога не чуючы. Маціяс працягваў назіранне, а потым апусціў лямпу.
Мы прасачылі, як Б’янка знікла ўдалечыні, і я пацягнуу Джанатана ў наша сховішча. Але Джанатану не хацелася хавацца. Быў такі добры вечар, паветра такое свежае і прыемнае, што і мне хацелася дыхаць на поўныя грудзі. Я разумеў яго нежаданне вяртацца ў душны, маленькі пакойчык. Ніхто б не мог зразумець гэта лепш за мяне, таму што я сам дома у горадзе доўгі час праляжаў зачынены ў маленькай кухні.
Джанатан сядзеў на траве, абхапіўшы рукамі калені, глядзеў уніз, у даліну. Можна было падумаць, што ён збіраецца праседзець тут цэлы вечар, хоць шмат вартаўнікоў хадзіла па сцяне ў яго за спінай.
— Ну што ты сядзіш? -— запытаў я.
	 Таму што мне падабаецца,— усміхнуўся Джанатан. Мне падабаецца гэта даліна ў прыцемках. I гэта халоднае паветра, яно мне таксама падабаецца, і гэтыя дзікія ружы, якія пахнуць улетку.	.
— Мне таксама,— прызнаўся я.
— Я люблю кветкі, траву, дрэвы, палі, лясы і ўсе гэтыя ма-
ленькія прыгожыя азяркі,— летуценна загаварыў Джанатан. I калі сонца садзіцца, і калі сонца ўзыходзіць, і калі выглядвае месяц, і калі ззяюць зоркі, і яшчэ шмат іншых рэчаў якія я не магу прыгадаць адразу.
Мне таксама падабаецца ўсё гэта.
Кожны гэта любіць,— сказаў Джанатан.— I калі гэта тое, што людзям патрэбна, то скажы мне, чаму яны не могуць жыць у міры і спакоі без Тэнджыла, які ўсё разбурае?
Я не мог адказаць. Тады Джанатан прапанаваў: Падымайся, нам лепш пайсці.
Але мы не маглі проста так устаць і пайсці. Спачатку трэба было даведацца, як справы ў Маціяса і дзе знаходзіцца зараз Іаустун Додзік.	н
Стала зусім цёмна. Самога Маціяса мы ўжо не маглі бачыць а бачылі толькі святло яго лямпы.
— Лямпу трымае высока, значыць, Додзіка няма,— сказаў Джанатан.— Хадзем.	у
Але як толькі мы пабеглі, святло лямпы, як маланка хутка апусцілася ўніз, і мы вымушаны былі адразу спыніцца’ Ьыло чутно, як да Маціяса пад’ехалі коннікі і спыніліся
Джанатан падштурхнуў мяне ў спіну.
— Ідзі,— прашаптаў ён.— Ідзі да Маціяса.
„ н кінуўся ў зараснік дзікіх руж, а я, дрыжучы ад страху паншоу на святло лямпы.	р у’
~ Мнв nP0CJa хацелася падыхаць,— пачуў я голас Маціяса.— Іакі цудоуны вечар.
— Цудоўны вечар,— прабурчаў грубы голас.— Ці ты не ведаеш, што выходзіць пасля захаду сонца нельга, гэта караецца смерцю?	н
— Непаслухмяны дзед, вось хто ты. А дарэчы, дзе хлопЧЫК ;
— Ен зараз прыйдзе,— сказаў Маціяс, калі я быў ужо побач Кадэр1 Я ПаЗНаў ГЭТЫХ двух коннікаў: гэта былі яны, Ведэр і
Ты што, зноў збіраешся ў горы паглядзець на месяц? 	 строга запытаў Ведэр.— Ага, а як цябе завуць, маленькі нягоднік? Я не запомніў.
— Мяне завуць Сухарык,— адказаў я. Я вырашыў сказаць так, бо ніхто не ведаў гэтага імя — ні Джосі, ні хто іншы, толькі Джанатан, я і Маціяс.
ТаК’ Сух*Рык’— буркнуў Кадэр,— Як думаеш, чаго мы прыехалі сюды?
Я адчуў, што ногі ў мяне падкошваюцца.
п^оКІНУЦЬ ЯНЫ МЯНе Ў Пячору Катлы, падумаў я. Напэўна, паА чагоВбЛяш“э? ЙДПуСЦ1Л1’ ДЫК цяпеР вярнуліся, каб схапіць.
— Ведаеш,—■ працягваў Кадэр,— вечарамі мы аб’язджаем гэту даліну, каб пераканацца, што народ падпарадкоўваецца
загадам Тэнджыла. А твой дзядуля не разумее гэтага, ты б растлумачыў яму, чым для вас гэта можа скончыцца, калі не будзеце сядзець дома, калі ўжо цёмна.
— Май на ўвазе,— дадаў Ведэр.— Табе не ўдасца пазбегнуць непрыемнасцей другім разам, калі мы знойдзем цябе там, дзе табе не належыць быць, запомні гэта, Сухарык. Будзе жывы ці мёртвы твой дзядуля, нам усё роўна. А ты, ты яшчэ вельмі малады, ты ж хочаш вырасці і стаць чалавекам Тэнджыла, ці не так?
Чалавекам Тэнджыла? He, лепш памерці, падумаў я, але не сказаў гэтага. Я так хваляваўся за Джанатана, што не асмеліўся іх дражніць, таму прамямліў: ,
— Так.
— Добра,— сказаў Ведэр.— Заўтра зранку спусціся да вялікай прыстані, там ты зможаш пабачыць Тэнджыла, вызваліцеля Даліны Дзікай Ружы. Заўтра ён перасякае Старажытную Раку на сваім залатым парусніку і збіраецца высадзіцца на вялікай прыстані.
Яны ўжо збіраліся ад’язджаць, як раптам Кадэр у апошні момант прытрымаў свайго каня.
— Паслухай, стары,— крыкнуў ён Маціясу, які ўжо скіраваўся да дамка.— Можа, дзе-небудзь тут ты бачыў прыгожага светлавалосага маладога чалавека па імені Львінае Сэрца?
Я трымаўся за руку Маціяса і адчуў, як ён задрыжаў, але адказаў спакойна;
— He, не бачыў і не ведаю ніякага Львінага Сэрца.
— А, не ведаеш... Ну, а калі выпадкам сустрэнеш яго, то не забывай, што чакае таго, хто дасць яму прытулак ці схавае яго. Пакаранне смерцю!
Нарэшце Маціяс зачыніў дзверы.
— Пакаранне смерцю тут і пакаранне смерцю там,— прабурчаў ён.— Гэта ўсё, пра што людзі толькі і могуць думаць.
Як толькі цокат капытоў аціх удалечыні, Маціяс выйшаў з лямпай зноў. Джанатан неўзабаве з’явіўся, яго рукі і твар былі падрапаны калючкамі, але ён быў рады, што нічога дрэннага не здарылася і што Б’янка паляцела над гарамі.
Пазней мы вячэралі на кухні. Дзверы ў патаемны пакойчык былі ўжо прачынены, каб Джанатан мог хуценька знікнуць у сваё сховішча.
Але спачатку мы з Джанатанам схадзілі на стайню і накармілі коней. Як прыемна было бачыць іх зноў побач аднаго з другім. Напэўна, яны расказвалі адзін аднаму пра ўсё перажытае. Я падсыпаў ім крыху аўса. Спачатку Джанатан хацеў спыніць мяне, але потым згадзіўся:
— Добра, няхай паядуць, але тут, у Даліне Дзікай Ружы, лепш не даваць авёс коням.
Калі мы вярнуліся на кухню, Маціяс паставіў на стол вялікую міску супу.
u Нічога ў нас больш няма, і тут, у асноўным, вада,— як апраўдваючыся, сказаў ён,— але хоць цёплага пасёрбаеце. Я развязаў свой мяшок, і калі выцягнуў з яго лусты хлеба і вяндліну, у Джанатана і Маціяса перахапіла дух і вочы заблішчалЬ Мне было так прыемна наладзіць ім маленькае свята. Я адразаў невялікія кавалкі мяса, і мы елі суп з хлебам і вяндлінай елі, елі і елі. Доўгі час ніхто нічога не гаварыў, потым Джанатан, нарэшце, сказаў: