Браты Львінае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 111с.
Мінск 1989
Інакш чаго ён прыйшоў сюды, калі не шпіёніць? «Гэты чалавек ведае надта многа»,— сказала пра яго Сафія.
I сапраўды, ён шмат чаго ведаў. I ў гэтым цяпер я быў перакананы.
Ну, але што ён ведаў? Ці ведаў ён усё? Ці ведаў, што мы схавалі ў мяшку з аўсом? Я стараўся не паказаць, як я напалохаўся.
— Што ты тут робіш? — запытаўся я як мага спакайней.— Што ты хочаш ад Ф’ялара?
— Нічога,— адказаў Губерт,— я прыйшоў да цябе, калі пачуў іржанне каня, я люблю коней. Твой Ф’ялар цудоўны...
«Мяне ты не абдурыш»,— падумаў я і сказаў:
— А што ты хочаш ад мяне?
— Аддаць табе вось гэта,— Губерт працягнуў мне штосьці, загорнутае ў кавалак белай тканіны.— Ты выглядаў такім сумным і галодным, і мне здалося, што, пакуль Джанатан палюе, табе не хапае ежы.
Я не ведаў ні што рабіць, ні што сказаць. Я прамармытаў словы ўдзячнасці. Але ці ж мог я ўзяць ежу ў здрадніка? Ці, можа, трэба ўзяць? Я памацаў пакунак і здагадаўся, што ў кавалку тканіны загорнуты вялізны кавалак вэнджанай бараніны. Ад яго разліваўся смачны пах. Я ўжо адчуваў, як зубы мае ўпіваюцца ў мяса, хоць ведаў, што трэба вярнуць гэтае мяса і паслаць прэч таго, хто мне яго даў.
Але я гэтага не зрабіў. Займацца здраднікамі павінна Сафія. Мне трэба было прыкінуцца, што я нічога не ведаю і нічога не разумею. Дый што казаць, мне вельмі хацелася мяса, якое было б вельмі дарэчы ў маім доўгім паходзе.
Губерт усё яшчэ стаяў каля Ф’ялара.
— У цябе сапраўды цудоўны конь, як і мая Бленда.
— Бленда белая,— заўважыў я.— Ты любіш белых коней?
— Так, я вельмі люблю белых коней,— адказаў Губерт.
«Потым табе захочацца мець пятнаццаць такіх коней, ці не так?» — падумаў я, але прамаўчаў. Раптам чую, як Губерт прапануе штосьці жахлівае:
— Давай дадзім Ф’ялару крыху аўса? Яму ж таксама хочацца чаго-небудзь смачнага?
Я не мог яго спыніць. Ен адразу пайшоў да меха з аўсом і ўзяў шуфлік, які ляжаў зверху, Я ажно заплюшчыў вочы, каб не бачыць, як ён дастае шуфлікам табакерку. Але Губерт раптам ускрыкнуў, і я адкрыў вочы: з зерня на край мяшка выскачыў невялікі пацук. Губерт паспрабаваў злавіць яго, але той саскочыў уніз, шмыгнуў да дзвярэй стойла і знік у адной з норак.
— От, нягоднік, укусіў за палец,— сказаў Губерт. Ен стаяў і разглядваў свой палец, а я выкарыстаў гэты момант — сам хуценька напоўніў шуфлік аўсом і перад самым носам Губерта закрыў зерне.
— Ф’ялар будзе вельмі задаволены,— сказаў я.— Ен прывык есці авёс у гэты час.
«А табе няма чаго радавацца»,— падумаў я ў той момант, як ^уберт таропка развітаўся і, утуліўшы галаву ў плечы, выйшаў са стайні. На гэты раз яму не ўдалося накласці руку на сакрэтныя пасланні, але было ясна, што трэба шукаць новае сховішча. Я доўга думаў і нарэшце схаваў табакерку ў склепе з бульбай.
Потым я напісаў на сцяне новую загадку для Сафіі:
«Чырвонай Барадзе неабходны белыя коні, і яна ведае вельмі многа. Будзь пільнай!»
Больш я нічога не мог зрабіць для Сафіі.
На наступную раніцу з узыходам сонца, калі ўсе ў Вішнёвай Даліне яшчэ спалі, я пакінуў Сядзібу Рыцараў і пачаў прабірацца ў горы.
7
Я ехаў і расказваў Ф’ялару, як адчуваю сябе адзін, зусім адзін у гэтым цяжкім падарожжы па гарах.
— Ты ўяўляеш, што азначае гэта падарожжа для мяне? Май на ўвазе, што я не прывык нічога рабіць, толькі ляжаў на ложку амаль усё сваё жыццё! Але ты не павінен думаць, што я хоць на хвіліну забыў Джанатана. Калі б забыў, то крыкнуў бы так гучна, што рэха раскацілася б па ўсіх гарах, бо вакол так цудоўна.
Так, было сапраўды цудоўна. Джанатан зразумеў бы мяне. Якія горы! Проста цяжка паверыць, што існуюць такія высокія горы, такія маленькія чыстыя азяркі, струменістыя раўчукі і грозныя вадаспады... А якія даліны, поўныя пахкіх кветак,— і ўсё гэта ў гарах! I тут я, Сухарык, на сваім кані, і ўсё гэта бачу! Я нават не ўяўляў, што гэта можа быць такім прыгожым, у мяне нават галава пайшла кругам.
Але паступова ўсё змянілася. Я знайшоў маленькую сцяжынку, магчыма, тую, пра якую Джанатан мне расказваў. Па ёй можна было дабрацца да Даліны Дзікай Ружы. Яна пятляла і паварочвалася, і неўзабаве я апынуўся на процілеглым баку палянкі. Горы сталі больш дзікімі і пагражальнымі, а сцяжынка ўсё болып небяспечнай. Яна то падымалася ўгору, то апускалася ўніз, пракладваючы свой шлях паміж скаламі ўздоўж крутых стром, і я думаў, што ніколі не змагу яе пераадолець. Але Ф ялар, пэўна, прывык адольваць такі шлях па небяспечных горных сцяжынках: конь сапраўды быў цудоўны.
За дзень мы вельмі стаміліся — і я, і мой конь. Я выбраў на зялёнай паляне месца для начлегу: там мог пасвіцца Ф’ялар, недалёка быў ручай, дзе мы абодва маглі напіцца.
Усё сваё жыццё я марыў пасядзець каля вогнішча. Джана-
тан часта расказваў мне, як гэта цудоўна. Нарэшце я меў такую магчымасць.
— Зараз, Сухарык, ты зразумееш, што гэта такое,— сказаў я сам сабе ўголас.
Я назбіраў сухога галля, сукоў, скідаў усё ў вялікую кучу і запаліў агонь. Агонь хутка разгарэўся, зашугала полымя, у неба ляцелі іскры, а я сядзеў каля вогнішча і адчуваў, што адбываецца тое, пра што расказваў Джанатан. Было проста цудоўна, калі я заварожана глядзеў на полымя, са смакам еў хлеб з вяндлінай, і адзінае, што вяндліну гэту я атрымаў ад Губерта, вярэдзіла мне душу.
Я быў шчаслівы і сам сабе напяваў: «Мой хлеб, маё вогнішча і мой конь, мой хлеб, маё вогнішча, мой конь». I ні пра што іншае не мог думаць.
Сцямнела. Гор амаль не стала бачна. Мне стала вусцішна, было непрыемна адчуваць спіной гэтыя горы. Здавалася, што хтосьці падкрадваецца да мяне ззаду. Але надышоў час класціся спаць, я прытушыў агонь, сказаў Ф’ялару дабранач, загарнуўся ў коўдру і лёг бліжэй да вогнішча. Мне хацелася заснуць як мага хутчэй — да таго, як мяне агорне страх.
Так, я сапраўды мог паддацца страху, і вельмі хутка. He ведаю, ці можа хто-небудзь так хутка палохацца, як я. Думкі блыталіся ў мяне ў галаве. Напэўна ж, хтосьці хаваецца тут у цемры. Можа, дзесьці тут, у гарах, сноўдаюцца салдаты і шпіёны Тэнджыла, а Джанатана даўно няма ў жывых. Вось пра што я думаў і не мог заснуць. Потым з-за гор выплыў месяц. Магчыма, гэта быў звычайны месяц, але ён выглядаў як незвычайны. Месячнае святло было нейкае асаблівае, якога я ніколі не бачыў раней. Але ж я наогул ніколі раней не бачыў месячнага святла над гарамі.
Усё стала такое дзіўнае, як у загадкавым свеце, які складваўся толькі з серабрыстых і чорных ценяў. У месячным святле ўсё выглядала цудоўна, на душы неяк дзіўна і жахліва, бо мне здавалася, што цемра хавае ў сабе шмат небяспекі.
Я нацягнуў на галаву коўдру, і мне хацелася з-пад яе выглядваць. Потым я пачуў, так-так, пачуў далёка ў гарах выццё, паступова яно набліжалася. Ф’ялар затрывожыўся, і я зразумеў — чаго. Вылі ваўкі.
Кожны на маім месцы памёр бы ад страху, але калі я заўважыў, як напалохаўся Ф’ялар, то ўсім сваім выглядам паспрабаваў падбадзёрыць яго.
— Ф’ялар, ваўкі баяцца агню, ці ж ты не ведаеш? — Папраўдзе, сам я ў гэта не верыў, а ваўкі, магчыма, пра гэта і не ведалі. Цяпер я мог іх бачыць: яны падышлі бліжэй, страшныя шэрыя цені, якія выплывалі з месячнага святла, выючы ад голаду.
Я закрычаў так, як не крычаў ніколі раней. Такога нарабіў крыку, што, мабыць, гата іх крыху напалохала.
2 Ліндгрэн А.
33
Але ненадоўга. Неўзабаве яны вярнуліся, толькі на гэты раз падышлі яшчэ бліжэй. Ф’ялар кідаўся, спуджаны. Я ўжо быў упэўнены, што мы зараз памром — і конь, і я. Мне-то было не прывыкаць да гэтага, аднойчы я паміраў ужо, але тады я хацеў гэтага, тады я нават марыў пра гэта, а цяпер не хачу. Цяпер я хачу жыць і быць з Джанатанам. О Джанатан, калі б ты мог прыйсці і дапамагчы мне!
Ваўкі падсунуліся яшчэ бліжэй. Самы вялікі і самы нахабны воўк — відаць, важак — кружыў вакол мяне і выў, выў так, што ў мяне кроў стыла ў жылах. Я кінуў у яго галавешку і гучна закрычаў, але гэта толькі яго раздражніла. Я ўбачыў адкрытую пашчу і страшэнныя зубы, яны так і нацэлены былі на маё горла. Ой, Джанатан, ратуй, ён скача!..
Але раптам!.. Што ж раптам адбылося? У час свайго скачка ён завішчаў і паваліўся ля маіх ног. Нежывы, зусім мёртвы: у яго ў галаве тырчала страла...
Адкуль узялася страла? Хто выратаваў мне жыццё? Вось нехта паказваецца з-за скалы. Ды хто, як не Губерт?! Гэта быў ён, і хаця глядзеў на мяне, як заўсёды, пагардліва, мне хацелася кінуцца да яго, абняць. Але гэта ўпачатку. Толькі ўпачатку.
— Мне здаецца, я прыйшоў своечасова,— сказаў Губерт.
— 0, вядома,— усклікнуў я.
— А чаму ты не дома, у Сядзібе Рыцараў? — дапытваўся ён.
« А ты? » — падумаў я, добра памятаючы, хто ён такі. Якое ж ліхадзейства было задумана сёння ў гарах? I чаму менавіта здраднік прыйшоў мне на дапамогу? I чаму Губерту я павінен быць удзячны, з усіх людзей — менавіта Губерту, не проста за кавалак мяса, а за выратаванне майго жыцця?
— А што ты тут робіш уначы? — запытаў я пахмурна.
— Страляю ваўкоў, як бачыш. Наогул, я ўбачыў цябе, калі ты раніцай ад’язджаў, і падумаў, што, можа, мне варта паехаць за табой, каб не здарылася чаго кепскага.
«Ты лжэш,— падумаў я.— Рана ці позна табе прыйдзецца мець справу з Сафіяй, і тады ўжо я табе не пазайздрошчу».
— А дзе твой брат Джанатан? — зацікавіўся Губерт.
— Таксама паехаў паляваць і павінен забіць некалькі ваўкоў.
Я азірнуўся. Ваўкі зніклі. Усе да аднаго. Магчыма, яны спалохаліся, калі важак зваліўся мёртвым, а цяпер, мабыць, плачуць па ім: удалечыні чулася іх выццё.
— Дык дзе ж Джанатан? — настойваў Губерт.
Мне зноў прыйшлося хлусіць.
— Павінен хутка прыехаць,— адказаў я.— Ен паехаў за той воўчай зграяй.
Губерт ухмыльнуўся: ён не верыў мне, я гэта добра бачыў.
— Можа, табе ўсё-такі варта паехаць са мной у Вішнёвую Даліну? — прапанаваў ён.
— He, я павінен пачакаць Джанатана, ён будзе з хвіліны на хвіліну.
— Та-ак... та-ак,— прамовіў Губерт, дзіўна пазіраючы на мяне, а потым выцягнуў з-за пояса нож, і ў мяне вырваўся крык. Што ён збіраецца рабіць! Калі я ўбачыў у святле месяца его перад сабой з нажом у руцэ, дык спалохаўся больш, чым ад усіх ваўкоў у гарах, разам узятых.
«Ен жадае маёй смерці,— мільганула ў маёй галаве.— Ен ведае пра тое, што я ведаю, што ён здраднік, таму і сачыў за мной, таму хоча забіць мяне». Мяне пачало трэсці ад страху: вось такі я быў смелы.