• Газеты, часопісы і г.д.
  • Браты Львінае Сэрца  Астрыд Ліндгрэн

    Браты Львінае Сэрца

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 111с.
    Мінск 1989
    34.1 МБ
    — Я не ведаю,— адказала Сафія.— Пакуль не ведаю. Але хто б ён ні быў, я знайду яго, і яму тады ніхто не пазайздросціць.
    Сафія ўздыхнула і сказала:
    — Ты раскажы Карлу, я пакуль пайду і збяру вам кашолку.
    Яна знікла на кухні.
    Джанатан сеў проста на падлогу, прытуліўся спінай да сценкі, паглядзеў на свае брудныя пальцы і, нарэшце, загаварыў:	„ ..
    — Ну, добра, як Сафія дазволіла, я раскажу табе ўсе.
    Ен жа і раней расказваў мне пра Наджыялу, але нічога падобнага на тое, што мне давялося пачуць тут, у пакоі Сафіі, не гаварыў.	~
    — Памятаеш, я казаў табе, што жыццё тут, у Вішнёвай Даліне, лёгкае і простае. Усё гэта было так і павінна было быць так, але, падобна, больш гэтага не будзе. Таму што калі ў якойнебудзь іншай даліне няшчасце і гора, то і ў Вішнёвай Даліне таксама робіцца кепска.
    — А хіба ёсць яшчэ адна даліна? — здзівіўся я.
    I тады Джанатан расказаў пра дзве зялёныя даліны ў гарах
    Наджыялы. Пра Вішнёвую Даліну і Даліну Дзікай Ружы, між высокімі гарамі, якія цяжка пераадолець, але калі ведаць таемныя сцяжынкі, то можна трапіць з адной даліны ў другую. Жыхары гэтых мясцін ведалі сцяжынкі і спакойна пераадольвалі горы, каб пабачыцца адзін з адным.
    — Але, калі быць дакладным, то так было калісьці,— сказаў Джанатан.— Цяпер жа ніхто не мае права пакінуць Даліну Дзікай Ружы і ніхто не мае права трапляць у яе. Толькі галубы Сафіі.
    — А чаму? — запытаў я.
    Таму, што цяпер Даліна Дзікай Ружы не свабодная, яна ў руках ворагаў.
    Ен паглядзеў на мяне так, быццам яму было шкада гаварыць мне горкае.
    — А цяпер невядома, што будзе і з Вішнёвай Далінай.
    У словах брата было адчуванне бяды. Мне жылося так весела і бесклапотна, што ад пагрозы гэтаму жыццю мяне агарнуў жах.
    — А хто нам пагражае? — запытаўся я.
    Яго імя Тэнджыл,— адказаў Джанатан, і ў гэтым імені была нейкая злавеснасць.
    — А дзе той Тэнджыл? — дапытваўся я.
    Джанатан расказаў мне пра Карманьяку, краіну Старажытных Гор за Старажытнай Ракой, дзе некалі валадарыў Тэнджыл, жорсткі, як той змей.
    Мне стала яшчэ больш жахліва, але я стараўся гэтага не паказаць.
    — Чаму ён не хоча заставацца ў сваіх Старажытных ГаРах? — не вытрымаў я.— I чаму ён павінен прыйсці ў Наджыялу і разбурыць усё тут?
    — Ну, ведаеш, той, хто зможа адказаць на гэта пытанне, мог бы адказаць на мноства іншых. Я не ведаю, чаму ён павінен разбурыць усё тут. Проста так адбываецца, і ўсё. Ен зайздросціць таму жыццю, якое выпала людзям гэтых далін. Яму патрэбны рабы.
    Ен замоўк, разглядваючы свае рукі, потым штосьці прамармытаў, але я не пачуў — што.
    — Так, яшчэ ў яго ёсць страшыдла, Катла! — паўтарыў Джанатан.
    Катла! О, я не ведаю чаму, але гэта слова гучала больш жахліва, чым што-небудзь на свеце.
    — Хто гэта — Катла?
    У адказ Джанатан толькі паківаў галавой.
    He, Сухарык, ты такі напалоханы. Я не буду расказваць пра Катлу, бо ты сёння ноччу не заснеш.
    Замест гэтага ён расказаў сёе-тое цікавае пра Сафію.
    Яна галоўная ў нашай тайнай барацьбе супраць Тэнджыла, сказаў Джанатан.— Мы, каб ты ведаў, змагаемся
    супраць яго, каб дапамагчы Даліне Дзікай Ружы. Але мы павінны рабіць гэта ў тайне.
    — А чаму менавіта Сафія?
    — Таму, што яна моцная, шмат ведае і нічога не баіцца.
    — He баіцца? Але ж ты таксама не баішся, хіба не?
    Ен крыху падумаў, потым сказаў:
    — Гэта праўда, я нічога не баюся.
    Эх, як бы мне хацелася, каб я мог нічога не баяцца, як Сафія і Джанатан! Але замест гэтага я сядзеў такі напалоханы, піто ледзьве мог што-небудзь думаць.
    — А тое, што галубы Сафіі лётаюць з тайнымі лістамі, гэта вядома ўсім?
    — Толькі тым, каму мы сапраўды можам давяраць. Але сярод іх аказаўся здраднік. I гэтага дастаткова.
    Вочы ў Джанатана зноў пацямнелі, і ён з сумам сказаў:
    — У Віяланты, калі яе падстрэлілі мінулай ноччу, было сакрэтнае пасланне ад Сафіі, і калі гэта пасланне трапіць у рукі Тэнджыла, то гэта прынясе няшчасце многім жыхарам Даліны Дзікай Ружы.	~
    Я падумаў — як гэта жахліва, што хтосьці забіў галубка — такога белага і невінаватага, нават калі ён нёс сакрэтны ліст.
    Раптам мне згадаліся таямнічыя лісты, якія захоўваліся ў нас у шафе. Я запытаўся ў Джанатана, ці бяспечна захоўваць іх у нас?
    — Так, гэта небяспечна,— адказаў Джанатан.— Але было б яшчэ больш небяспечна захоўваць іх у Сафіі. Шпіёны Тэнджыла, калі б яны прыйшлі ў Вішнёвую Даліну, пачалі б шукаць іх перш за ўсё тут, а не ў хлопчыка-садоўніка.
    Мне было прыемна чуць, што Джанатан не проста хлопчык-садоўнік, які працуе ў Сафіі, а яе блізкі таварыш па барацьбе супраць ліхадзея Тэнджыла.
    — Сафія так вырашыла сама,— сказаў ён.— Яна не жадала, каб хто-небудзь у Вішнёвай Даліне ведаў пра гэта. I ты пакляніся, што нікому нічога не скажаш, пакуль Сафія не скажа пра ўсё гэта сама.
    Я пакляўся, што хутчэй памру, чым скажу што-небудзь пра пачутае.
    Мы паснедалі ў Сафіі, а потым паехалі дадому.
    Але быў яшчэ адзін чалавек, які выязджаў з дому ў гэту раніцу. Мы сустрэлі яго, калі выязджалі з Даліны Цюльпанаў. Гэта быў чалавек з рыжай барадой. Як жа яго называлі? Губерт?	„	. .
    — Вы, здаецца, наведвалі Сафію? Што вы ў яе рабілі, цікава?
    — Я палоў у яе агарод,— адказаў Джанатан, паказваючы яму свае рукі.— А вы іпто, палюеце? — запытаў ён у сваю чаргу ў рыжабародага, звярнуўшы ўвагу на лук, прывязаны да яго сядла.
    Так, хачу падстрэліць пару зайцоў,— адказаў Губерт.
    Я адразу прыгадаў нашых маленькіх трусоў, якія чакалі нас дома, і з палёгкай уздыхнуў, калі Губерт прьішпорыў каня і хутка паехаў.
    Што ты думаеш пра Губерта? — пацікавіўся я ў Джанатана.
    Брат крыху падумаў.
    — Ен самы трапны стралок у Вішнёвай Даліне.
    Больш нічога не сказаў, крануў павады, і мы паехалі.
    Ліст, які даставіла Палома, Джанатан хаваў у маленькім скураным кашальку пад кашуляй, а калі мы прыехалі дадому, ён паклаў гэты кавалачак паперкі ў тайніку ў шафе. Але спачатку дазволіў мне прачытаць тое, што там было напісана:
    «Орвар быў схоплены ўчора і цяпер зняволены ў Пячоры Катлы. Хтосьці ў Вішнёвай Даліне, напэўна, выдаў яго сховішча. Сярод вас ёсць здраднік. Даведайцеся, хто».
    — Даведайцеся — хто,— сказаў Джанатан.— Як бы я хацеў даведацца, хто...
    У лісце былі яшчэ нейкія знакі, але незразумелыя і, напэўна, на нейкай таемнай мове, і Джанатан папярэдзіў, што мне няма патрэбы цікавіцца гэтым, бо яно датычыць толькі Сафіі.
    Але затое брат паказаў мне, як адчыняецца сакрэтная скрынка. Ен дазволіў некалькі разоў адчыніць і зачыніць яе. Потым ужо сам зачыніў яе, замкнуў і паклаў ключ у ступку.
    Праз увесь дзень у мяне не выходзіла з галавы перажытае, і таму ноччу я дрэнна спаў. Я думаў пра Тэнджыла і забітых галубоў, пра вязня Пячоры Катлы, у нейкі момант я, мабыць, ускрыкнуў і ад гэтага прачнуўся. Нечакана прахапіўшыся, я не паверыў сваім вачам — я ўбачыў, што ў цёмным кутку каля шафы хтосьці стаіць. Калі я ўскрыкнуў у сне, той, відаць, спалохаўся і знік, як цёмны цень, у дзвярах, перш чым я канчаткова прачнуўся.
    Усё адбылося так хутка, і я быў падумаў, што ўсё гэта прымроілася ў сне, але Джанатан, калі я разбудзіў яго і пра ўсё расказаў, быў іншай думкі.
    — Не-е-не, Сухарык, гэта быў не сон, ніякі не сон, гэта быў здраднік!
    6
    Тэнджылаў час калі-небудзь ды праб’е,— задумліва прамовіў Джанатан.
    Мы ляжалі каля рэчкі ў зялёнай траве, а была такая раніца, што проста не хацелася думаць, што ёсць на свете Тэнджыл ці яшчэ якое-небудзь зло. Было зусім ціха і спакойна, пад мостам каля камянёў ледзь чутна цурчэла вада, і толькі гэты шум, калі прыслухацца, можна было пачуць. Было проста здо-
    рава ляжаць на спіне, глядзець у вышыню і не бачыць нічога, акрамя лёгкіх белых хмарак. Можна было так ляжаць і адчуваць сябе абсалютна шчаслівым, ціха напяваючы сам сабе, і ні пра што не клапаціцца.
    Але Джанатан пачынае гаворку пра Тэнджыла, і я ў адказ пытаюся:
    — Што ты хочаш гэтым сказаць — «Тэнджылаў час калінебудзь ды праб’е»?	.
    — А тое, што яго чакае, рана ці позна здараецца з усімі тыранамі,— адказаў Джанатан.— Яго раздушаць, як вош, і ён знікне назаўжды.
    — Спадзяюся, што час гэты прыйдзе хутка.
    У адказ Джанатан прамармытаў штосьці не вельмі зразумелае.
    — Ен моцны, гэты Тэнджыл. У яго ёсць Катла.
    Вось і зноў ён назваў гэта жахлівае імя. Мне хацелася спытаць пра яго яшчэ раз, але я стрымаўся. У такую дзівосную раніцу лепш нічога не ведаць пра тую Катлу.
    Потым Джанатан паведаміў мне самае горшае, што можна прыдумаць:	„
    — Сухарык, пэўны час табе давядзецца пабыць аднаму ў Сядзібе Рыцараў. Мне трэба з’ездзіць у Даліну Дзікай Ружы.
    Ну як жа ён мог сказаць мне такую страшэнную навіну? Як ён мог падумаць, што я змагу застацца ў Сядзібе без яго хоць на хвіліну? Калі ён збіраецца кінуцца проста ў Тэнджылаву пашчу, то я іду з ім. I я сказаў Джанатану пра сваё рашэнне. Ен паглядзеў на мяне вельмі дзіўна і сказаў:
    — Сухарык, ты ў мяне адзін брат, якога я хачу абараніць ад зла. Ты ж просішся ўзяць цябе з сабой, калі мне патрэбна ўся мая сіла для чагосьці яшчэ? Для таго, што сапраўды небяспечна.
    Але гэта мяне не супакойвала. Я быў такі ўстрывожаны і злосны, што ўсё ўва мне кіпела.
    Дык навошта прымушаеш мяне заставацца тут аднаму, чакаць цябе, калі ты, можа, не вернешся?
    Я раптам прыгадаў той час, калі Джанатан памёр і пакінуў мяне аднаго, а я ляжаў на сваёй канапе і не ведаў, ці ўбачу яго калі-небудзь зноў; о, гэта было падобна на зазіранне ў чопную дзірку.	J н J
    I вось ён зноў хоча пакінуць мяне, проста знікнуць па нейкіх небяспечных справах, пра якія я нічагуткі не ведаю, і калі ен не вернецца, то на гэты раз ніякай надзеі ўжо не будзе, я застануся адзін назаўсёды.
    Я ўсё больш і больш злаваўся, нават пачаў крычаць і, як ніколі раней, нагаварыў яму шмат непрыемнага і грубага.
    Пэўна ж, яму было вельмі нялёгка супакоіць мяне, але, у рэшце рэшт, усё скончылася тым, як ён хацеў. Бо я добра ведаў што ён разумее ўсё лепш за мяне.
    „ Глупства, безумоўна ж, я вярнуся,— гаварыў ён учора увечары, калі мы сядзелі ля каміна на кухні і грэліся. Гэта быў наш апошні вечар перад расстаннем.
    У мяне ўжо не было злосці, я толькі ўсё болып і больш сумаваў, і Джанатан бачыў гэта. Ен быў да мяне вельмі ўважлівы. Ен даў мне свежага хлеба з маслам і мёдам, расказваў легенды і казкі, але я не мог слухаць яго. Я думаў пра Тэнджыла, тое, што я даведаўся пра яго, не выходзіла з галавы. Я запытау у брата — чаму ён павінен адпраўляцца ў такое небяспечнае падарожжа? Хіба ён не можа застацца дома са мной і грэцца каля каміна? На гэта Джанатан адказаў, што ёсць справы, якія трэба рабіць, калі гэта і вельмі небяспечна.