• Газеты, часопісы і г.д.
  • Браты Львінае Сэрца  Астрыд Ліндгрэн

    Браты Львінае Сэрца

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 111с.
    Мінск 1989
    34.1 МБ
    Потым ён сказаў штосьці такое, ад чаго маё сэрца зайшлося.
    — Вы яшчэ не злавілі Джанатана Львінае Сэрца? Ён усё яшчэ на волі ў Даліне Дзікай Ружы?
    Я зразумеў, што Ведэру і Кадэру не спадабалася пытанне.
    — Мы ідзем па следзе,— сказаў Ведэр.— Добрая сотня чалавек шукаюць яго днём і ноччу.
    — I мы знойдзем яго, калі б нам выпала абшукаць кожны дом у Даліне Дзікай Ружы,— дадаў Кадэр.— Тэнджыл чакае яго.
    — Што ж, мне гэта зразумела,— азваўся Джосі.— Гэты Львінае Сэрца больш небяспечны, чым хто іншы, гэта я вам кажу. Ен сапраўдны леў.
    Я быў вельмі горды, што Джанатана назвалі сапраўдным ільвом, і я адчуў вялікую палёгку, даведаўшыся, што ён жывы. Але мяне душыў гнеў, калі я думаў аб тым, што зрабіў Джосі. Ен здрадзіў Джанатану. Толькі Джосі мог даведацца пра тайную паездку Джанатана ў Даліну Дзікай Ружы і паслаць паведамленне Тэнджылу. Гэта была іменна яго віна, што сотня чалавек днём і ноччу высочвае майго брата і, калі знойдзе, аддасць яго ў рукі Тэнджыла.
    Але пакуль Джанатан жывы. Уявіце сабе, ён жывы! Ен на волі, але чамусьці мне саснілася, што брат кліча мяне на дапамогу. Так, я ляжаў і думаў, спадзеючыся даведацца, што адбылося на самай справе.
    Хаця я ўжо даведаўся пра вельмі многае, падслухоўваючы Джосі.
    — А што датычыць Губерта, то ён проста зайздросціць Сафіі, што мы выбралі яе галоўнай у нашай Вішнёвай Даліне,— сказаў Джосі.— А Губерту здаецца, што ён лепшы за ўсіх.
    Ага, вось у чым справа. Я прыгадаў, які злы быў Губерт, калі кінуў: «Ну што асаблівага ў гэтай Сафіі». Значыць, ён проста зайздросціў ёй і нічога іншага тут не было. Можна каму-небудзь зайздросціць і заставацца прыстойным чалавекам. А я ўбіў сабе ў галаву з самага пачатку, што Губерт — здраднік у Вішнёвай Даліне. I ўсё, што ён рабіў і гаваРЫЎ> усё было дрэнна. Вось бачыце, як лёгка дрэнна думаць пра людзей. Бедны Губерт, ён апякаў мяне, выратаваў мне жыцЦё, даў мне вяндліны, а ва ўдзячнасць я толькі крыкнуў яму: «На забівай мяне!» He дзіўна, што ён раззлаваўся. Даруй мне, Губерт, падумаў я, даруй!.. Абавязкова я скажу гэта яму сам, калі сустрэну зноў.
    Джосі адчуваў сябе ўжо больш упэўнена, і было бачна, што яму падабаецца сядзець тут, але, відаць, кляймо Катлы зрэдку давала аб сабе знаць, бо ён паціху стагнаў і кожны раз Кадэр гаварыў:
    — Так табе і трэба.
    Мне хацелася б паглядзець, як вьіглядае гэта кляймо. Відаць, відовішча мала прыемнае, таму добра, што я яго не бачыў.
    А Джосі ўсё хваліўся і хваліўся тым, што ён ужо зрабіў, і тым, што збіраўся зрабіць. Потым кажа:
    — У Львінага Сэрца ёсць маленькі брат, якога ён любіць больш за ўсіх на свеце.
    Я ажно застагнаў, так хацелася ўбачыць Джанатана.
    — Мы маглі б выкарыстоўваць гэтага маленькага чарцяку як прынаду, каб злавіць на кручок Сафію,— сказаў Джосі.
    — Ты, ёлупень, чаму не гаварыў нам пра гэта раней? — папракнуў Кадэр.— Вядома, можна было б выкарыстаць брата, каб выманіць Львінае Сэрца з яго сховішча. Бо дзе б ён ні хаваўся, ён абавязкова б даведаўся, што мы схапілі яго брата.
    — Гэта прымусіць яго з’явіцца,— сказаў Ведэр.— Маўляў, вызваліце майго брата і забярыце мяне замест яго. Ен будзе вымушаны сказаць іменна так, калі ён сапраўды непакоіцца пра свайго брата і хоча абараніць яго.
    Мне стала так страшна, што я нават не мог больш плакаць. Джосі надзьмуўся і пачаў хваліцца далей:
    — Усё гэта я ўладкую, як толькі вярнуся дадому, я сам магу заманіць маленькага Карла Львінае Сэрца ў пастку. Гэта будзе не вельмі цяжка. Я змагу гэта зрабіць з дапамогай некалькіх пірожных. А потым можна будзе і Сафію выманіць, каб яна ратавала яго.
    — А ці не здаецца табе, што Сафія для цябе занадта pa-
    зумная? — з’едліва запытаў Кадэр.— Думаеш, так лёгка яе абмануць?
    — Я ўпэўнены,— адказаў Джосі.— Яна нават не здагадаецца, хто гэта зрабіў. Яна давярае мне.
    Ен быў так задаволены сабой, што ажно зарагатаў.
    — I тады ў вас будуць абое — і яна, і малы Львінае Сэрца. А што мне за гэта? Колькі коней дасць мне Тэнджыл, калі захопіць Вішнёвую Даліну?
    «А гэта мы яшчэ пабачым,— падумаў я.— Эх, Джосі, дык ты збіраешся дадому, каб заманіць Карла Львінае Сэрца ў пастку? Ну, а калі яго ўжо няма ў Вішнёвай Даліне, што ты тады будзеш рабіць?»
    Пры ўсім маім жахлівым становішчы думка пра тое, як разгубіцца Джосі, калі высветліць, што я знік, падбадзёрыла мяне.
    А Джосі ўсё распавядаў:
    — Гэты малодшы Львінае Сэрца — неблагі хлопчык, але які ён леў? Гэта хутчэй напалоханае цяля. Яму больш падыходзіла б імя Заечае Сэрца...
    Я і сам ведаў, што не надта смелы і што наўрад ці можна па праву называць мяне Львіным Сэрцам, як Джанатана. Але ўсётакі было вельмі прыкра чуць гэта ад Джосі. Мне стала сорамна, і я падумаў, што павінен, абавязкова павінен стаць болып смелым, але, вядома, не зараз, калі мне так страшна.
    Нарэшце Джосі змоўк і ўжо не хваліўся сваімі здрадніцкімі планамі.
    — Я павінен быць дома да ўсходу сонца,— сказаў ён, устаючы.
    А салдаты працягвалі настройваць яго да самага апошняга моманту.
    — Ты абавязкова павінен штосьці зрабіць з Сафіяй і з тым малым брацікам,— сказаў Ведэр.
    — Разлічвайце на мяне,— сказаў Джосі.— Але вы не павінны рабіць хлопчыку ніякай шкоды, ён мне падабаецца.
    ♦ Ну, дзякуй і за гэта»,— падумаў я.
    — Ды і не забудзься пра пароль, калі табе давядзецца ісці з якімі-небудзь навінамі ў Даліну Дзікай Ружы,— папярэдзіў Кадэр.— Калі, вядома, хочаш, каб цябе пусцілі жывым.
    — Уся ўлада Тэнджылу, нашаму вызваліцелю,— азваўся Джосі.— He, што вы, я помню гэта днём і ноччу. А вось Тэнджыл — ён не забудзе пра сваё абяцанне мне?
    Ен сабраўся ўжо ад'язджаць.
    — Джосі — Правадыр Вішнёвай Даліны,— сказаў ён.— Тэнджыл абяцаў, што я буду ім, спадзяюся, ён не забудзе?
    — Тэнджыл ніколі нічога не забывае,— запэўніў Кадэр.
    I Джосі знік гэтак жа непрыкметна, як і з’явіўся, а Ведэр і Кадэр доўга глядзелі яму ўслед.
    — Яго таксама адправяць да Катлы, калі скончым з Вішнёвай Далінай,— сказаў Ведэр.
    Ен сказаў гэта так, як ведаў, што азначае трапіць ва ўладу Катлы. Сам я пра Катлу ведаў мала, болып здагадваўся, але ажно здрыгануўся і нават адчуў да Джосі жаль, хаця ён і аказаўся такой нікчэмнасцю.
    Агонь на вогнішчы амаль патух, і я ў душы спадзяваўся, што Ведэр і Кадэр неўзабаве знікнуць. Мнё вельмі хацелася, каб яны зніклі. Я сядзеў, як мыш у мышалоўцы, і марыў выбрацца на свабоду, толькі б як-небудзь вывесці коней з пячоры, перш чым гаспадары прыйдуць забіраць іх. I тады, падумаў я, Ведэр і Кадэр паехалі б, нават не ўяўляючы, як лёгка яны маглі схапіць малодшага брата Джанатана Львінае Сэрца. Але раптам Кадэр кажа:
    — Хадзем паспім крыху ў пячоры.
    Ну вось, надыходзіць канец, падумаў я. I чаго там цягнуць, няхай забіраюць мяне, няхай усё гэта заканчваецца.
    Ведэр запярэчыў:
    — А чаго спаць? Хутка ўжо раніца, і надакучылі мне гэтыя горы. Давай паедзем адразу назад, у Даліну Дзікай Ружы.
    Кадэр саступіў.
    — Ну, як хочаш,— сказаў ён.— Выводзь коней.
    Здараецца, у час самай вялікай небяспекі чалавека выратоўвае выпадак. Я адкінуўся на спіну і запоўз у самы цёмны куток пячоры, як гэта зрабіў бы які-небудзь звярок. Увайшоў Ведэр і ў наступны момант ён ужо быў у непрагляднай цемры, таму я мог толькі чуць яго, але і гэта было вельмі непрыемна. Ен таксама не мог бачыць мяне, але, здавалася, мог чуць, як б’ецца маё сэрца. Яно гулка стукала, бо я ляжаў і чакаў, што будзе, калі Ведэр замест двух знойдзе трох коней.
    Калі ўвайшоў Ведэр, коні слаба заржалі — усе трое, Ф’ялар таксама. Я пазнаў бы Ф’яларава ржанне сярод тысячы іншых. Але Ведэр, гэты дурань, не пачуў ніякай розніцы, уявіце сабе, ён нават не заўважыў, што ў пячоры было тры кані. Ен вывеў двух, якія стаялі бліжэй да выхаду, сваіх уласных, і выйшаў следам за імі.
    Як толькі застаўся адзін з Ф’яларам, я падскочыў да яго і пагладзіў па шыі. Дарагі, мілы Ф’ялар, маўчы, маліў я, бо калі ён заржэ зараз, яны пачуюць і зразумеюць, што штосьці тут не так. I Ф’ялар, ён быў такі разумны, зразумеў усё. Тыя два кані заржалі, быццам хацелі развітацца з Ф'яларам. А Ф’ялар стаяў моўчкі і не адказваў.
    Я цікаваў, як Вёдэр і Кадэр сядлалі коней, і цяжка апісаць, якую палёгку я адчуў пры гатым. Нарэшце я буду вольны, вызвалюся з гэтай мышалоўкі.
    Потым чую — Ведэр кажа:
    — Я забыўся крэсіва.
    Ен саскочыў з каня і пачаў шукаць вакол вогнішча.
    — Яго тут няма. Можа, згубіў у пячоры?
    Вось мышалоўка зноў з грукатам зачынілася, і на гэты раз я папаўся. Ведэр зайшоў у пячору шукаць праклятае крэсіва і адразу напароўся на Ф’ялара.
    Я ведаю, што нельга хлусіць, але калі гаворка ідзе пра жыццё і смерць, то даводзіцца.
    У яго былі дужыя і грубыя рукі, да гэтага ніхто не хапаў мяне з такой сілай. Было вельмі балюча, і я быў злосны, нават больш злосны, чым напалоханы, што ўжо само па сабе даволі дзіўна. Магчыма, таму я пачаў хлусіць.
    — Ну і як даўно ты сядзіш тут і падслухоўваеш? — крычаў Ведэр, выцягваючы мяне з пячоры.
    — Звечара... Я не падслухоўваў, я спаў,— апраўдваўся я, міргаючы вачыма, нібы толькі што прачнуўся.
    — Спаў? — з недаверам паглядзеў на мяне Ведэр.— Ты хочаш сказаць, што ты не чуў, як мы тут крычалі і спявалі ля вогнішча? He мані.
    Ен лічыў сябе вельмі хітрым, яны ж не спявалі зусім. Але я быў яшчэ хітрэйшы.
    — Ну, можа, чуў крыху, як вы спявалі,— заікаючыся, маніў я.
    Ведэр і Кадэр паглядзелі адзін на аднаго, цяпер яны былі ўпэўнены, што я спаў і нічога не чуў.
    Але мне гэта не дапамагло.
    — Хіба ты не ведаеш, што за падарожжа па гэтай сцежцы — пакаранне смерцю? — запытаўся Ведэр.
    Я паспрабаваў давесці, мармычучы, што ніколі ні пра што не чуў, ні пра якое пакаранне смерцю, ні пра што іншае. Што мне проста хацелася паглядзець на месяц, як ён асвятляе горы.
    — I дзеля гэтага ты рызыкаваў сваім жыццём, хітрае ты лісяня? — выскаліўся Ведэр.— Дзе ты жывеш, у Вішнёвай Даліне ці ў Даліне Дзікай Ружы?
    — У Даліне Дзікай Ружы.
    Менавіта таму, што Карл жыў у Вішнёвай Даліне, то я хутчэй бы памёр, чым прызнаўся ім, хто я.
    — Хто твае бацькі? — усё дапытваўся Ведэр.
    — Я жыву з... з дзядулем.
    — Тады як яго зваць?
    — Я проста заву яго Дзядуля,— адказаў я, прыкідваючыся яшчэ больш дурнаватым.
    — Дзе ён жыве ў Даліне Дзікай Ружы? — пытаецца Ведэр.
    — У... у маленькім беленькім дамку,— кажу я, падумаўшьі, што дамы ў Даліне Дзікай Ружы белыя, як і дамы ў Вішнёвай Даліне.