• Газеты, часопісы і г.д.
  • Браты Львінае Сэрца  Астрыд Ліндгрэн

    Браты Львінае Сэрца

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 111с.
    Мінск 1989
    34.1 МБ
    — Чаму? — не зразумеў я.
    Чаму... Бо ў другім выпадку быў бы я не чалавек, а проста мярзотнік.
    I Джанатан расказаў мне, што ён надумаў. А надумаў ён вызваліць Орвара з Пячоры Катлы. Орвар вельмі многа значыць, нават больш, чым Сафія, без Орвара, напэўна, ужо зялёным далінам Наджыялы быў бы канец.
    Было ўжо цёмна, агонь у каміне патух, настала ноч.
    ^Калі надышоў новы дзень, я ўжо стаяў каля брамы і назірау, як ад язджае Джанатан, паступова знікаючы ў тумане;
    так тою раніцай у Вішнёвай Даліне паўсюдна слаўся туман. Паверце мне, калі Джанатан пачаў аддаляцца, а потым і зусім знік удалечыні, сэрца ў мяне гатова было разарвацца. Я застаўся адзін. Гэта было невыносна. Ад гора я проста траціў розум. Тады я кінуўся на стайню, адвязаў Ф’ялара, ускочыў у сядло і паскакаў наўздагон за братам. Мне трэба было ўбачыць яго яшчэ раз, перш чым згубіць назаўсёды. ~
    Я ведаў, што Джанатан збіраўся наведацца ў Сядзібу Цюльпанаў, каб атрымаць указанні ад Сафіі, таму я скіраваў каня менавіта туды. Я імчаўся наўскач і дагнаў яго ўжо пад самай Сядзібай Цюльпанаў. Мне раптам стала сорамна, і я ўжо вырашыў быў схавацца, але Джанатан азірнуўся і ўбачыў мяне.
    — Чаго ты хочаш? — строга запытаў ён.
    Сапраўды, чаго я хацеў?
    — А ты ўпэўнены, што вернешся? — прамармытаў я. Гэта было ўсё, што я мог сказаць.
    Пэўны час мы ехалі поплеч, потым спыніліся, Джанатан выцер з маёй шчакі слёзы і сказаў:
    — He плач, Сухарык. Мы сустрэнемся зноў — я абяцаю Ta66. Але гэта будзе не тут, гэта будзе ў Наджыліме...
    — У Наджыліме? — перапытаў я.— А што гэта такое?
    — Я раскажу табе пра гэта як-небудзь іншым разам.
    Цяжка апісаць, як я сумаваў у тыя дні, калі быў адзін у Сядзібе Рыцараў, і як марудна цягнуліся дні. Вядома, я даглядаў сваю жывёлу. Я падоўгу затрымліваўся^ ў стайні каля Ф'ялара, а потым ішоў да трусоў і доўга размаўляў з імі. Калінікалі лавіў рыбу, вучыўся паляваць з лукам і стрэламі, але без Джанатана ўсё здавалася мне бессэнсоўным. Сафія прыносіла мне ежу, і зноў мы гаварылі пра Джанатана. Я ўсё спадзяваўся, што яна скажа: «Ен хутка вернецца», але яна маўчала. Вельмі хацелася запытацца ў яе, чаму яна сама не пайшла выбаўляць Орвара, замест таго каб пасылаць Джанатана. Але што пытацца — я ж ведаў прычыну сам.
    Як расказваў мне калісьці Джанатан, Тэнджыл ненавідзеў Сафію.	.	„
    — Сафія ў Вішнёвай Даліне і Орвар у Даліне Дзікан Ружы — яго самыя заклятыя ворагі, і, будзь упэўнены, ён цудоўна гэта ведае.
    — Ен трымае Орвара ў Пячоры Катлы, і яму хацелася б кінуць туды і Сафію, каб яны абое загінулі там. Гэты нягоднік паабяцаў пятнаццаць белых коней таму, хто выдасць Сафію, жывую ці мёртвую.
    Вядома ж, я разумеў, чаму Сафія павінна трымацца як мага далей ад Даліны Дзікай Ружы і што іменна Джанатан павінен быў пайсці туды замест яе. Яны думалі, што Тэнджыл нічога не ведаў пра яго, ці, прынамсі, спадзяваліся на гэта. Але ж быў нехта, хто здагадаўся, што Джанатан не проста хлопчыксадоўнік: гэта быў чалавек, які таемна прыходзіў да нас ноччу.
    чалавек, якога я паспеў убачыць каля шафы. I гэта вельмі непакоіла Сафію.
    — Той чалавек ведае занадта многа,— сказала яна.
    Яна папрасіла неадкладна паведаміць ёй, калі хто-небудзь яшчэ раз суне нос на Сядзібу Рыцараў. Я сказаў, што чужому не будзе чаго рабіць каля нашай шафы, таму што ўсе тайныя паперы мы перахавалі ў іншае месца, у табакерку, якую паклалі на самае дно меха з аўсом. Сафія дастала яе і паклала туды яшчэ штосьці.
    _ — Беражы гэта, я ведаю, што гэта не так проста, але ты абавязаны ўсё зберагчы.
    Асабліва не па сабе мне было вечарамі і ноччу. Мне сніліся жахлівыя сны пра Джанатана, і калі я прачынаўся, мяне ахопліваў непакой.
    Аднойчы ўвечары я паехаў да «Залатога Пеўніка». Мне проста было немагчыма сядзець дома ў Сядзібе Рыцараў, дзе было так ціха, што, здавалася, можна было пачуць мае думкі, а яны былі не з тых, што падымаюць дух.
    Калі я ўвайшоў, усе здзіўлена паглядзелі на мяне, менавіта здзіўлена, таму што я быў адзін, без Джанатана.
    — Вось гэта навіна! — усклікнуў Джосі.— З’яўляецца толькі палова Братоў Львінае Сэрца! Дзе ж ты дзеў Джанатана?
    На гэта пытанне адказаць было няпроста. Я памятаў, наконт чаго мяне папярэджвалі і пераконвалі Сафія з братам: што б ні здарылася, нікому не гаварыць, што рабіў Джанатан і куды ён пайшоў. Ніводнай жывой душы! He ведаючы, што адказаць, я зрабіў выгляд, што не пачуў пытання. Але тут сядзеў і Губерт, яго таксама вельмі цікавіла, дзе мой брат.
    — Дык дзе ж ён? — прагучала пытанне.— He думаю, каб Сафія адмовілася ад свайго садоўніка.
    Джанатан на паляванні,— сказаў я першае, што прыйшло ў галаву.— Ен у гарах, палюе на ваўкоў...
    Атрымалася даволі ўдала — мае словы былі добрай адчэпкай, бо сапраўды Джанатан неяк гаварыў, што ў гарах паявілася шмат ваўкоў.
    Сафія ў той вечар не прыйшла, але астатнія жыхары Вішнёвай Даліны сабраліся, як звычайна. Яны, як заўсёды, спявалі песні і весяліліся. Толькі я не спяваў разам з усімі, без Джанатана мне ўсё было не так, і з гэтай прычыны не хацелася тут доўга заставацца.
    He будзь такім сумным, Карл Львінае Сэрца,— падбадзёрыў мяне Джосі, калі я выходзіў.— Джанатан хутка закончыць сваё паляванне і вернецца дадому.
    О, як я быў удзячны яму за гэтыя словы! Ен па-сяброўску паляпаў мяне па плячы і даў з сабой некалькі смачных пірожных.
    — Можаш паласавацца, пакуль вернецца Джанатан,— сказаў ён.
    Ен быў добры, гэты Залаты Певень. Пасля яго слоў мне нават стала не так самотна.
    Я прыехаў дадому, сеў каля агню і пачаў есці пірожныя. Хаця ўдзень і стаяла цёплае вясновае надвор’е, аднак тоўстыя сцены нашага дома яшчэ не прагрэліся.
    У пасцелі было зябка, але неўзабаве я заснуў. У сне ўбачыў Джанатана, але сон быў такі жахлівы, што я міжволі прачнуўся.
    — Зараз, зараз, Джанатан! — закрычаў я.— Я іду! — У цемры, якая шчыльнай сцяной акружала мяне, я выскачыў з пасцелі. Мне чуўся роспачны крык, крычаў Джанатан! Ен клікаў мяне, яму патрэбна была мая дапамога. Я зразумеў гэта. Мне хацелася кінуцца тут жа ў цемру, каб прыйсці яму на дапамогу, дзе б ён ні быў. Але я разумеў, што гэта немагчыма. Што я мог зрабіць? He было, пэўна, чалавека больш бездапаможнага, чым я. Мне нічога не заставалася, як залезці зноў у пасцель і ляжаць, трасучыся ад страху і адзіноцтва.
    Але тым не менш настала раніца, і пачаўся сонечны, ясны дзень. Цяпер, вядома, было цяжэй падрабязна ўспомніць, які страшны быў мой сон, але тое, што Джанатан клікаў на дапамогу, я не мог забыць. Мой брат клікаў мяне, дык ці ж я не павінен быў хоць паспрабаваць памагчы яму?
    Гадзінамі я сядзеў каля маіх трусоў і думаў, што я павінен зрабіць. Параіцца не было з кім, не было ў каго спытаць. Трэба было штосьці вырашаць самому. Я не мог пайсці да Сафіі, таму што яна спыніла б мяне. Яна ніколі не дазволіла б мне, яна была разумнай жанчынай, а тое, што надумаў я, было справай не вельмі разумнай і бяспечнай. Нават вельмі небяспечнай, а я не быў так смелы.
    He ведаю, колькі я сядзеў, прытуліўшыся да сцяны стайні і вырываючы траву. Неўзабаве вакол мяне не засталося ніводнай травінкі. Міналі гадзіны, і раптам мне прыгадалася, як Джанатан гаварыў, што не трэба баяцца здзяйсняць небяспечныя ўчынкі, інакш ты не можаш называцца чалавекам, a будзеш проста маленькай дрэнню.
    I так, я рашыўся. Я так ляпнуў кулаком па клетцы з трусамі, што яны падскочылі. Каб быць больш упэўненым у сабе, я сказаў уголас:
    — Я зраблю гэта’ Я зраблю гэта! Я не маленькая дрэнь!
    I калі я рашыўся, стала так лёгка на душы!
    — Я ведаю, што мая праўда,— сказаў я трусам, таму што больш не было каму гэта сказаць.
    Цяпер яны здзічэюць. Я выцягнуў іх з клеткі, узяў на рукі, вынес за браму сядзібы і паказаў ім на Вішнёвую Даліну.	„	.	,
    — Уся Даліна поўная травы,— сказау я ім.— Тут бегае шмат вольных трусоў, з якімі вы зможаце падружыцца. Думаю,
    тут будзе значна весялей, чым у клетцы, але бойцеся лісы і Губерта.
    Трое з іх, здавалася, былі крыху здзіўлены, а астатнія скакалі вакол, быццам не верачы, што гэта было праўдай. Потым яны паскакалі прэч і зніклі сярод зялёных валатовак.
    Я заспяшаўся дахаты, каб сабрацца. Я ўзяў коўдру, каб загарнуцца нанач, крэсіва, каб развесці агонь, кашолку з аўсом для Ф ялара, сумку з прадуктамі для мяне. Хаця ў мяне, акрамя хлеба, нічога не было, але гэта быў лепшы хлеб, хлеб, які спякла Сафія. Я напакаваў хлебам сумку да самага верху. Бо я буду ў дарозе доўга, і калі хлеб скончыцца, мне давядзецца есці траву, як трусам.
    Сафія абяцала прынесці на наступны дзень супу, але да таго часу я буду ўжо далёка. Бедная Сафія, ёй давядзецца самой есці свой суп, але мне так не хацелася, каб яна здагадалася, куды я пайшоў. Яна, вядома, даведаецца, але даведаецца надта позна, каб спыніць мяне.
    Я ўзяў кавалачак вугалю з каміна і напісаў вялікімі літарамі на сцяне кухні:
    Хтосьці паклікаў мяне ў сне, і я пайшоў, каб знайсці яго далёка-далёка за гарамі.
    Я напісаў гэта так смешна, каб, акрамя Сафіі, калі хто прыйдзе вынюхваць штосьці ў Сядзібе Рыцараў, нічога не зразумеў. «Ен», па ўсёй верагоднасці, падумае, што я паспрабаваў напісаць верш ці штосьці такое. Але Сафія адразу здагадаецца, што я меў на ўвазе: я паехаў шукаць Джанатана.
    Я быў рады, што ўпершыню адчуў сябе дужым і смелым, і спяваў самому сабе:
    Хтосьці паклікаў мяне ў сне, і я пайшоў, каб знайсці яго далёка-далёка за гарамі...— Ах, як хораша гэта гучала. Трэба будзе расказаць Джанатану пра мае спевы, калі я яго знайду.
    «Калі я знайду яго,— падумаў я.— А калі не...»
    Уся мая смеласць тут жа пакінула мяне. Я зноў стаў маленькім палахліўцам, якім быў заўсёды. Але тут жа пайшоў шукаць Ф ялара. Я павінен быў зараз жа знайсці яго. Калі ён быў побач са мной, я не так баяўся. Колькі я прыходзіў да яго ў стойла, калі мне было цяжка ў адзіноцтве? Колькі разоў мяне супакойвала толькі тое, што я глядзеў у яго разумныя вочы і адчуваў, што ён быў цёплы, a hoc яго мяккі? Калі б не Ф’ялар, я, напэўна, не змог бы жыць адзін увесь гэты час без Джанатана.
    Я пабег да стайні.
    Ф'ялаР быў там не адзін. Каля яго стаяў Губерт. Так, ён стаяў, лёгка паляпваючы каня па загрыўку і ўсміхаючыся.
    Сэрца пачало глуха калаціцца.
    Вось хто здраднік, падумаў я. Мне здалося, што адчуваю гэта даўно, але зараз быў упэўнены. Губерт быў здраднікам.