Браты Львінае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 111с.
Мінск 1989
— Як Б’янка, Сафія? — запытаўся, нарэшце, я ў яе.
Сафія стала сумнай.
— Б’янка не вярнулася з Даліны Дзікай Ружы,— адказала яна.— А ты што-небудзь ведаеш пра Джанатана?
Яна не хацела гаварыць пра Б’янку, але я пачуў тое, што і хацеў даведацца: Б’янка была мёртвай. Вось чаму Сафія прыйшла сюды разам з Джосі. Яна не атрымала нашага пісьма.
Джосі таксама вельмі цікавіла, ці ведаю я што-небудзь пра Джанатана.
— Яго, канечне ж, не злавілі? — запытаў ён.
— He,— адказаў я і паглядзеў у вочы Джосі.— Ен толькі што вызваліў Орвара з Пячоры Катлы.
Чырвоны твар Джосі пабялеў, і ён замоўк. Але Сафія і Губерт былі так рады, так рады, што Сафія зноў абняла мяне, a Губерт сказаў:
— Гэта — самая лепшая навіна, якую ты мог прынесці нам.
Ім хацелася даведацца, як усё адбылося. Акрамя Джосі: ён раптам заспяшаўся. ~
— Мы зможам даведацца пра гэта пазней,— сказаў ён.— Мы павінны дабрацца туды, куды накіроўваемся, да цемнаты.
«Так, таму што салдаты Тэнджыла, несумненна, дзесьці чакаюць»,— падумаў я.
— Паедзем, Карл,— прапанавала Сафія.— Мы можам ехаць разам на маім кані.
— He,— сказаў я.— Вы нікуды не павінны ехаць з гэтым здраднікам. ,
Я паказаў на Джосі і падумаў, што зараз ён мяне заб е. Ен схапіў мяне за шыю сваімі вялізнымі рукамі і зароў:
— Што ты сказаў? Яшчэ адно слова, і я цябе прыкончу!
Сафія прымусіла яго адпусіць мяне, але яна была мной вельмі незадаволена.
— Карл, проста жахліва назваць чалавека здраднікам, калі гэта не так. Ты вельмі малады, каб адказваць за свае словы.
Губерт ціха засмяяўся.
— Я думаў, іпто здраднік — гэта я. Хто надта многа ведае і каму падабаюцца белыя коні і штосьці ў гэтым родзе, пра што ты пісаў на кухоннай сцяне дома.
. — Так, Карл, ты раскідваеш свае абвінавачванні паўсюдна,— сказала строга Сафія.— Ты павінен спыніць гэта.
— Прабач, Губерт,— сказаў я.
— А як наконт Джосі? — запьітала Сафія.
— Я не гавару, што прашу прабачэння, назваўшы здрадніка здраднікам.
Але я не мог прымусіць іх паверыць мне. Было жахліва, калі я зразумеў гэта. Яны збіраліся ісці з Джосі, яны самі ішлі насустрач сваёй смерці, як ні імкнуўся я іх пераканаць.
— Ен вядзе вас у пастку,— гаварыў я.— Я ведаю гэта, ведаю... Спытайце яго пра Ведэра і Кадэра, якіх ён сустракаў у гарах, і спытайцеся ў яго, як ён здрадзіў Орвару.
Здавалася, Джосі зноў збіраецца кінуцца на мяне, але ён неяк стрымліваў сябе.
— Ці ж мы не можам пайсці, як дамовіліся? — настойваў ён.— Ці мы рызыкуем з-за выдумак гэтага хлапчука?
Ен паглядзеў на мяне з нянавісцю.
— А я любіў цябе калісьці,— паківаў ён галавой.
— Я таксама любіў вас,— адказаў я.
Я бачыў, які ён быў разгублены, хаваючы гэта пад гневам. Ен сапраўды спяшаўся цяпер, таму што яму трэба было, каб Сафію схапілі, перш чым яна зразумее праўду, інакш яго ўласнае жыццё апынецца ў небяспецы.
Якой палёгкай было для яго тое, што Сафія не хацела ведаць праўду. Яна верыла Джосі, яна заўсёды верыла яму, a мне, які спачатку абвінаваціў аднаго чалавека, потым другога,— як яна магла мне паверыць?
— Паедзем, Карл, я высветлю ўсё пазней.
— He будзе ніякага «пазней», калі паедзеш зараз з Джосі.
Я заплакаў. Наджыяла не перажыве страты Сафіі. А я не мог выратаваць яе, таму што яна не хацела сама ратавацца.
— Паехалі, Карл,— паўтарыла яна ўпарта.
Але потым я нешта ўспомніў.
— Джосі,— сказаў я.— Расшпілі кашулю і пакажы, што ў цябе на грудзях.
Джосі смяротна пабялеў, так, што нават Сафія і Губерт заўважылі гэта. Ен прытуліў руку да грудзей, нібы жадаючы прыкрыць там нешта.
Настала кароткае маўчанне. Потым Губерт сказаў уладна:
— Джосі, зрабі тое, што просіць хлопчык.
— Мы павінны спяшацца,— адказаў ён, падсоўваючыся да свайго каня.
Вочы ў Сафіі насцярожыліся.
— He так ужо і спяшаемся,— сказала яна.— Я тут галоўная, Джосі. Пакажы мне свае грудзі.
Было жахліва бачыць, як Джосі стаіць, задыхаючыся, напалоханы і паралізаваны, не ведаючы, уцякаць ці заставацца. Сафія падышла да яго, але ён адштурхнуў яе локцем, чаго не павінен быў рабіць.
Яна схапіла яго і рэзка расшпіліла кашулю.
А там, на грудзях, было кляймо Катлы: галава дракона, якая іскрылася, нібы кроў.
Сафія пабялела яшчэ горш, чым Джосі.
— Здраднік,— сказала яна.— Пракляцце на тваю галаву за ўсё, што ты зрабіў для далін Наджыялы.
Нарэшце Джосі апамятаваўся. Ен вылаяўся і кінуўся да свайго каня, але каля яго ўжо быў Губерт. Тады ён азірнуўся, стараючыся знайсці магчымасць знікнуць, і ўбачыў лодку. Адным скачком ён апынуўся ў ёй, і перш чым Сафія і Губерт падбеглі да берага, цячэнне аднесла яго.
Ен засмяяўся. I гэта быў жахлівы смех.
— Я пакараю цябе, Сафія,— закрычаў ён.— Калі прыйду галоўным правіцелем у Вішнёвую Даліну. Я пакараю цябе!
Ты дурань, ты ніколі не вернешся ў Вішнёвую Даліну, ты трапіш у Вадаспад Карма, і нікуды больш.
Ен стараўся грэбці, але моцная плынь падхапіла лодку і закруціла яе, імкнучыся разбіць, вырываючы вёслы з яго рук. Потым вялізная хваля накрыла яго. Я ўскрыкнуў, жадаючы дапамагчы яму, хоць ён быў здраднік, але я разумеў, што ніякай магчымасці выратаваць Джосі няма. Было вусцішна і сумна стаяць у цемры, нічога не бачыць, але ведаць, што подлы Джосі там зусім адзін і безабаронны ў вірлівай вадзе. Мы ўбачылі яго на грэбені хвалі, потым ён зноў апусціўся, і больш мы яго не бачылі.
Было амаль цёмна, калі рака праглынула Джосі і панесла яго да Вадаспада Карма.
15
Нарэшце надышоў дзень, якога чакалі ўсе,— дзень бітвы. Над Далінай Дзікай Ружы пранеслася бура, усе дрэвы паваліліся, а многія з іх бура паламала. Але не такую буру меў на ўвазе Орвар, калі гаварыў:
— Прыйдзе бура вызвалення, яна знішчыць заваёўнікаў, падобна віхуры, якая валіць і ламае дрэвы. Яна прамчыць паўсюдна з гулам і ровам, знішчаючы рабства і зноў вызваляючы нас!
Так гаварыў ён на кухні ў Маціяса, дзе ўпотай сабраліся людзі, каб убачыць і паслухаць яго,— так, яны прыйшлі ўбачыць яго і Джанатана.
— Вы абодва — наша надзея і суцяшэнне, вы — усё, што ў
нас ёсць,— гаварылі тыя, хто ўпотай прыйшоў у дом Маціяса, добра ведаючы, чым гэта ім пагражае.
— Яны жадаюць пачуць пра буру вызвалення, як дзеці жадаюць пачуць казку,— зазначыў Маціяс.
Дзень бітвы — вось пра што яны марылі, чаго яны так чакалі. He дзіўна, што пасля ўцёкаў Орвара Тэнджыл стаў яшчэ болып жорсткім, ён шукаў новыя спосабы, каб мучыць і катаваць Даліну Дзікай Ружы, таму людзі ўзненавідзелі яго яшчэ болып, таму ў Даліне кавалася зброя.
Усё больш і больш добраахвотнікаў прыбывала з Вішнёвай Даліны.
У глыбіні лесу непадалёку ад сядзібы Эльфрыды Сафія і Губерт арганізавалі ваенны лагер. Зрэдку Сафія карысталася падземным ходам і прыходзіла да Маціяса, каб разам з Орварам і Джанатанам абмеркаваць план бітвы.
Я ляжаў на кухні, таму што патаемны пакойчык займаў Орвар, якому неабходна было хавацца.
Калі прыходзіла Сафія, кожны раз яна бянтэжыла мяне.
— Вось мой выратавальнік!— гаварыла яна, убачыўшы мяне.— Як гэта я забылася падзякаваць табе, Карл?
Потым пачынаў гаварыць Орвар, што я герой Даліны Дзі. кай Ружы, а я ўвесь час думаў пра Джосі, якога паглынула бурная рака, і мне станавілася сумна.
Сафія дапамагла жыхарам Даліны хлебам. Яго перапраўлялі з Вішнёвай Даліны горамі, а потым перацягвалі падземным ходам. Маціяс хадзіў па Даліне з торбай і ўтопай раздаваў людзям хлеб. Да гэтага я ніколі не бачыў, каб людзі так радаваліся хлебу. Ходзячы з Маціясам, я зразумеў, як пакутавалі людзі Даліны Дзікай Ружы, з якой надзеяй яны чакалі бітву за вызваленне.
Сам я баяўся гэтага дня, але ўрэшце рэштпачаў ім жыць — гэтак, як і астатнія, таму што чакаць было ўжо невыносна, ды і небяспечна, як лічыў Орвар.
— Доўга трымаць усё ў сакрэце вельмі цяжка,— гаварыў Орвар.— Наша мара аб вызваленні можа быць лёгка разбурана.
Пэўна ж, ён меў рацыю. Дастаткова было якому-небудзь салдату Тэнджыла выявіць патаемны ход або распачаць новыя вобыскі ў дамах, і могуць быць выяўлены Орвар і Джанатан. Пры думцы пра гэта я ажно скалануўся.
Аднак салдаты Тэнджыла былі нібы сляпыя і глухія, інакш яны што-небудзь ды заўважылі б. Калі б яны хоць крыху прыслухаліся, то пачулі б раскаты грому вызвалення, навальніцы, якая ачысціць усю Даліну Дзікай Ружы. Але яны нічога не чулі.
Ноччу напярэдадні бітвы я не мог заснуць, па-першае, з-за навальіццы ў небе, а па-другое, вельмі хваляваўся. Было вырашана, што паўстанне пачнецца на досвітку. Орвар, Маціяс і Джанатан сядзелі і гаварылі пра гэта, а я ляжаў і слухаў. Орвар гаварыў больш за ўсіх; ён усё гаварыў, і вочы яго зіхацелі.
Наколькі я зразумеў з іх размовы, план быў такі. У першую чаргу будзе знішчана ахова ля Галоўных варот і ля Рачных варот, з тым каб вароты былі адчынены для войска Сафіі і Губерта. Сафія ўвойдзе са сваім войскам праз Галоўныя вароты, а Губерт — праз Рачныя.
— Мы павінны перамагчы або памерці,— казаў Орвар.
Усё павінна адбывацца вельмі хутка, даводзіў ён. Даліна павінна быць вызвалена ад усіх салдат Тэнджыла, і ўсе вароты павінны быць зачынены, перш чым Тэнджыл збярэцца прывесці Катлу, таму што зброі супраць Катлы не было. Яе нічым нельга знішчыць, акрамя як голадам, растлумачыў Орвар.
— Hi коп’і, ні стрэлы, ні мячы яе не бяруць,— казаў ён,— але дастаткова маленькага язычка яе полымя, каб паралізаваць або забіць любога.
— Але ж Тэнджыл трымае Катлу ў гарах, дык навошта тады вызваляць Даліну? — не разумеў я.— 3 яе дапамогай ён зможа падавіць нас зноў, як гэта было ў першы раз.
— Ен сам пабудаваў сцяну, якая выратуе нас, не забывай пра гэта,— адказаў Орвар,— Перад страшыдламі можна зачыніць вароты...
3 Тэнджылам турбот асаблівых не будзе, усё прадумана. Як сказаў Орвар, ён, Джанатан і Сафія і яшчэ некалькі воінаў прабяруцца ў Тэнджылаў замак, знімуць ахову і пакончаць з ім, перш чым яму стане вядома пра паўстанне ў Даліне. Потым Катлу пасадзяць у пячоры на ланцуг'— да таго часу, пакуль яна не аслабее ад голаду, тады можна будзе развітацца і з ёй.
— Інакш мы ніяк не можам ад яе пазбавіцца,— сказаў нарэшце Орвар.
Потым ён зноў пачаў гаварыць пра тое, што трэба вельмі хутка расправіцца з салдатамі Тэнджыла.
— Расправіцца? Ты маеш на ўвазе забіць? — насцярожыўся Джанатан.
— Вядома, а што яшчэ я магу мець на ўвазе?