• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Вельмі важным аспектам сістэмы каштоўнасцей рыцарства былі васальныя адносіны. Іх эканамічная аснова простая — буйны феадал узнагароджваў рыцара зямельным уладаннем, за што той прыносіў яму прысягу на вернасць. Адносіны васала з сеньёрамі былі падобныя на адносіны правадыра і дружынніка варвараў.
    
                «Служыць заўжды сеньёру рад васал, Спёку за яго цярпець і халады.
                Кроў за яго яму аддаць не шкода».
    
       Са свайго боку, сеньёру належала клапаціцца аб васале, як аб члене ўласнай сям’і. Прыносячы прысягу, рыцар укладваў свае рукі ў рукі сеньёра, паказваючы гэтым, што ён аддаецца на яго міласць. Сеньёр абавязаны быў праяўляць выключную шчодрасць да васала, нічога для яго не шкадуючы. Яркі прыклад гэтага мы знаходзім у «Песні аб Раландзе», дзе Карл Вялікі выцірае кроў з твару свайго вернага рыцара краем раскошнай гарнастаевай мантыі.
       У рэальным жыцці, вядома, сеньёры і васалы, бывала, і здраджвалі адзін аднаму. Аднак эталонам усётакі лічылася вернасць.
       Шчодрасць і раскоша, якія пераходзяць у матаўство, прадпісваліся не толькі сеньёрам, але і наогул усім рыцарам. Яны — сведчанне доблесці і шырокай натуры. А калі так, то ўдзячныя рыцары стараліся перасягнуць адзін аднаго ў дзівацтвах. Адзін загадвае засеяць узаранае поле кавалачкамі серабра, другі — гатаваць ежу на дарагіх васковых свечках і г. д.
       Надзвычай распаўсюджанай у літаратуры тэмай з’яўляюцца рыцарскія адносіны да жанчыны. Культ «прыгожай дамы» (як і вера ў Хрыста) з’яўляўся выражэннем парыву да чыстага і высокага «прыгожага жыцця», туга па якім станавілася тым большай, чым больш крывавымі і грубымі былі норавы эпохі. Трапяткія і пачцівыя адносіны да жанчыны пакрылі неўвядальнай чароўнасцю ідэю рыцарства.
       Аднак і тут рэальнасць не заўсёды адпавядала ідэалу. У сямейных адносінах рыцары нярэдка былі грубымі
    
    99
    
    жывёламі. Паламаныя насы жонак — даволі звычайная з’ява таго часу. Ды і наогул адносіцца да жонкі гэтак жа пачціва, як да каханай, лічылася дрэнным тонам.
       Варварскаму пакланенню зброі (асабліва мячу) хрысціянская рэлігія надавала новы сэнс. У дзяржанне мяча цяпер упраўляліся хрысціянскія святыні. Такім чынам, ён набываў як бы звышнатуральную сілу і сам станавіўся свяшчэнным прадметам. Акрамя таго, уваткнуты ў зямлю меч паўставаў у выглядзе крыжа, перад якім рыцар, укленчыўшы, мог памаліцца перад боем: «Гэта крыж Гасподні, ад якога бягуць ворагі». Гэты момант быў асабліва важны ў войнах з ворагамі «веры Хрыстовай». I наогул, рыцарская зброя ў сярэдневякоўі — сімвал свабоды і высакародства. Іншыя саслоўі насіць яе права не мелі.
       3 іншых момантаў рыцарскага «кодэкса гонару» неабходна адзначыць абавязковасць помсты за абразу родзіча і друга (спадчына радавога ладу). А таксама непарушнасць ваеннага пабрацімства, якое лічылася непадуладным нават смерці. Да прыкладу, удзельнікі ўзяцця Іерусаліма ў 1199 г. (1ы крыжовы паход) сцвярджалі, што на штурм ішлі не толькі жывыя, але і тыя, хто загінуў у дарозе.
       He лішнім будзе заўважыць, што правілы гонару дзейнічалі толькі ўнутры рыцарскага саслоўя і на іншыя не распаўсюджваліся. Можа, гэта адна з прычын таго, што доблесць і высакародства вычварна перапляталіся ў «гаспадарах сярэдневякоўя» з фанабэрыяй, крыважэрнасцю, неадукаванасцю і г. д.
       Духавенства. Гаварыць аб духавенстве як аб саслоўі феадалаў неправамерна. Вельмі ўжо розныя людзі ў яго ўваходзілі. Ад папы рымскага да апошняга сельскага свяшчэнніка. Ад князёў царквы, якія мелі велізарныя феадальныя маёнткі, да немаёмных пустэльнікаў. Ад нягоднікаў і інтрыганаў да святых. Яно не з’яўлялася саслоўем у звычайным сэнсе, паколькі было адкрыта для ўсіх слаёў насельніцтва. I бывала, што нашчадак знатнага роду станавіўся простым манахам, а выхадзец з сялян дасягаў кардынальскага звання. Што ж аб’ядноўвала гэтых людзей? Толькі адно — усе яны ўваходзілі ў магутную арганізацыю, якая кантралявала ўсё, звязанае з ідэалогіяй сярэдневякоўя — хрысціянствам. Менавіта аб ім мы і пагаворым спецыяльна, але перш закранём яшчэ адзін важны момант.
    
    юо
    
    Манархія і царква ў сярэдневякоўі
    
       I тое і другое вы ўжо вывучалі. Таму спынімся толькі на ролі гэтых палітычных структур у грамадстве. Каралі, вядома, таксама былі феа
    
    даламі і рыцарамі. Аднак умовы сярэдневякоўя ставілі іх у асобае становішча. Папершае, феадальная раздробленасць. Тут «браты па класу» нярэдка былі для каралёў не падтрымкай, а ворагамі. Якая ўжо тут падтрымка, калі на папрок караля «Хто цябе зрабіў графам?!» свавольны падданы адказвае: «А вас, ваша вялікасць, хто зрабіў каралём?!» Тое, што каралі пры дапамозе гарадоў змагаліся са знаццю і апекавалі іх як цэнтры гандлю і рамяства, гэта вам вядома з курса гісторыі VII класа. Такім чынам, вера гараджан у «добрага караля» зусім не наіўная.
       3 сялянамі больш складана. Як вядома, кароль усётакі быў феадалам. Аднак у Францыі, напрыклад, ініцыятарамі адмены прыгоннага права былі іменна каралі. Людовік Святы вызваляў сялян цэлымі вёскамі. За што тыя плацілі яму шчырай любоўю. Калі пранеслася чутка, што ў крыжовым паходзе кароль трапіў у палон, усё сялянства Поўдня паднялося, каб ісці яму на дапамогу.
       Акрамя таго, лічылася, што краіна і ўвесь народ (а не адны феадалы) уручаны каралю Богам, і гэта мела на ўвазе сур’ёзныя адносіны да сваіх абавязкаў.
       Застаючыся па сутнасці феадальнай, каралеўская ўлада ўзвышалася над карыслівымі класавымі інтарэсамі, забяспечваючы раўнавагу і стабільнасць усяго грамадства.
       Што датычыцца царквы, то незалежна ад таго, ганім мы або апраўдваем гэту арганізацыю, уявіць сабе сярэдневякоўе без яе немагчыма. I для таго каб поўнасцю ўсвядоміць яе значэнне, пастараемся зразумець, чым з’яўлялася хрысціянства для таго часу.
    
    Хрысціянства і яго роля
    
         Нам, аддаленым ад сярэдневякоўя некалькімі стагоддзямі, цяжка зразумець, наколькі нястрымнай і страс
    
    най была вера ў Бога людзей той эпохі. Як і рыцарская ідэя, была яна выражэннем імкнення да «прыгожага жыцця». I вызначала ўсе бакі іх існавання, кожны іх крок ад нараджэння да магілы.
       Свет ва ўяўленні чалавека сярэдневякоўя быў не чым іншым, як сцэнай, на якой разгортвалася барацьба паміж «Божым» і «чартоўскім» воінствамі. Барацьба
    
    101
    
    гэта адбывалася на трох узроўнях: 1) паміж анёламі і д’ябламі; 2) паміж добрымі хрысціянамі і язычнікамі; 3) і нарэшце, у душы кожнага чалавека, паколькі Бог даў свабоду выбару паміж дабром і злом.
       Тыя сілы, якія мы называем звышнатуральнымі, былі для сярэдневяковага чалавека рэальнасцю. У любой радасці, у любым горы людзі бачылі Іх умяшанне. Людзі розных саслоўяў маглі знаходзіцца ў такім душэўным стане, калі яны бачылі анёлаў, Дзеву Марыю, Хрыста і г. д. Зусім гэтак жа, хто лічыліся ведзьмамі і ведзьмакамі, часам без усякай пагрозы катаванняў прызнаваліся ў тым, што заключылі дагавор з д’яблам і апісвалі яго знешнасць. Гэта зразумела, чалавек «бачыў» тое, што гатовы быўубачыць. Тое, што яны ўяўлялі хрысціянскі свет у выглядзе горада, асаджанага ворагамі (іншаверцамі), з тайнымі ворагамі ўнутры яго (адступнікі), нараджала пастаяннае адчуванне небяспекі.
       Усе важнейшыя падзеі эпохі трывала звязаны з хрысціянствам. «Гэтага хоча Бог!» — пад гэты адзінадушны крык быў абвешчаны першы крыжовы паход. «Язычнікі вінаватыя, а хрысціяне невінаватыя»,— кідае Раланд, рыхтуючыся да бітвы з арабамі. Можна колькі хочаш тлумачыць крыжовыя паходы эканамічнымі прычынамі, але зусім відавочна, што яны ніколі б не адбыліся, калі б не глыбокая рэлігійнасць большасці іх удзельнікаў. Каралі аддавалі гарады ў абмен на рэлігійныя святыні. Доблесныя рыцары ваявалі ў імя веры. Манахіпустэльнікі катавалі сябе «ў славу Хрыстову». Сяляне паднімалі паўстанні, маючы намер ажыццявіць «царства Божае на зямлі». Знатныя дамы даглядалі хворых беднякоў, таму што жабракі — «заступнікі багатых і знатных перад Богам». I няважна, што многія запаведзі хрысціянства парушаліся, ад гэтага яны не пераставалі быць каштоўнасцямі. Колькі б злачынстваў ні зрабіў чалавек, думка аб непазбежнай кары атручвала яму жыццё, а магчымасць памерці без даравання грахоў была страшнейшай за саму смерць.
       Разам з тым у сярэдневяковым хрысціянстве можна вылучыць тры ўзроўні:
       1.     Вы.сокае (царкоўнае) хрысціянства. Менавіта царква вызначала твар усяго хрысціянства і яго асноўныя каштоўнасці (абавязковасць «сляпой веры», выратаванне душы як мэта жыцця, культ святых і г. д.).
       2.        «Рыцарскае» хрысціянства. Рыцарству ў хры
    
    102
    
    сціянстве найбольш блізкі і зразумелы быў ваенны аспект. Словы Хрыста «Я прынёс вам не мір, але меч» яны разумелі літаральна, і ў гэтым у прынцыпе іх падтрымлівала царква, якая абвясціла абавязкам кожнага барацьбу за веру. Найбольш поўным супадзеннем рыцарскага і хрысціянскага ідэалаў былі ваеннаманаскія ордэны, якія ўзніклі ў час крыжовых паходаў.
       Рыцарскі культ «прыгожай дамы» таксама меў у нейкай ступені выток у хрысціянстве, а менавіта ў пакланенні Дзеве Марыі. Так, у адной з легенд рыцар, заключаючы здзелку з д’яблам, адракаецца ад Бога, але наадрэз адмаўляецца адрачыся ад Божай мацеры. А ў другой — Дзева Марыя прыходзіць да аднаго знатнага юнака, цалуе яго і называе сваім рыцарам.
       3.    Простанароднае хрысціянства, якое змяшала ў сабе царкоўнае вучэнне, язычніцтва і прымхі. Ператварыўшы асноўныя язычніцкія святы ў хрысціянскія, царква не выкараніла язычніцтва. I многія хрысціянскія звычаі працягвалі ўспрымацца народам у катэгорыях варварскай магіі. Напрыклад: існавала павер’е, што, калі праходзіць богаслужэнне, час спыняецца і чалавек не старэе. У Паўднёвай Германіі бытаваў звычай, па якому, калі ў дзень святога Урбана псавалася надвор’е, яго вобразатвор кідалі ў гразь. Ва ўсім гэтым тыпова варварскія ўяўленні аб тым, што, выконваючы пэўныя абрады, людзі могуць уздзейнічаць на Бога, час і г. д. Звышнатуральныя сілы ў простанародным хрысціянстве паўстаюць у цялесным вобразе і вельмі падобныя на людзей. Так, Хрыстос тут можа моцна штурхнуць нагой нядбайнага манаха. А якінебудзь гараджанін або селянін абводзіць вакол пальца прыдуркаватага д’ябла.
       He заўсёды, аднак, такое разуменне рэлігіі было бяскрыўдным. Вера ў цудадзейныя ўласцівасці, напрыклад, прывяла да таго, што каля 1000 г. народ у гарадах Умбрыі (Італія) хацеў забіць пустэльніка святога Рамуальда, каб толькі не прапусціць выпадку завалодаць яго астанкамі.