• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
        Тып рымскага грамадзяніна часоў рэспублікі (аб дабрачыннасці якога вы ўжо ведаеце) даўно знік у шматнацыянальнай і шматмоўнай імперыі. Для новых рымлян ваенная служба — цяжкая абуза. Выйсце толькі адно — прымусіць адных ворагаў ваяваць супраць другіх, адкрыць шырокі доступ на ваенную службу варварам. Для іх служба ў праслаўленага правадыра — прадмет мар. А рымскі імператар — правадыр правадыроў. I вось варвары становяцца военачальнікамі і целаахоўнікамі. Заходнія легіёны малапамалу ператвараюцца ў кельцкагерманскія. I дзіўная справа, пад іх уплывам традыцыйныя рымскія каштоўнасці пачынаюць пераглядвацца. У імператара паяўляецца «Гвардыя львоў» (чым не саюз воінаўзвяроў?). Палац цяпер называецца ваенным лагерам. Германскія легіёны на Захадзе пачынаюць выбіраць імператараў па свайму пачыну (чым не выбранне правадыра народным сходам?). Пры двары цяпер больш за ўсё цэніцца асабістая адданасць. Імператар знаходзіцца з воінамі сваёй гвардыі толькі што не ў сваяцкіх адносінах. Галава рымскага сената — жывы бог і «бацька народа» —
    
    94
    
    пачынае набываць усё большыя рысы ваеннага правадыра германцаў. Гэтым прыкладам, зразумела, кіруюцца яго намеснікі. Спробы карэннага рымскага насельніцтва спыніць працэс не маюць поспеху. «Варварызацыя» імперыі з верху да нізу — вось сэнс таго, што адбываецца. У імперыю ўліваецца маса прышлага свабоднага насельніцтва, што яшчэ больш падрывае і без таго непрадукцыйную сістэму рабскай працы. Разам з тым і варвары пераймаюць ад Рыма многае (прававыя нормы, уяўленне аб прыватнай уласнасці і г. д.), і гэта ўзмацняе разлажэнне першабытнаабшчынных адносін і радавога ладу. Ідзе ўзаемапранікненне дзвюх культур, складваецца база новай цывілізацыі.
        I падзенне Заходняй Рымскай імперыі ў 476 г.— гэта не перамога варвараў і не паражэнне рымлян. Гэта сведчанне таго, што новае, якое так доўга выспявала, нарэшце нарадзілася. Еўропа пераходзіць у новую якасць. Пачынаецца эпоха сярэдневякоўя.
    
        Пытанні і заданні
    
        1.     У адной са старажытнагерманскіх песень апісваецца сустрэча ў баі воінадружынніка са сваім сынам, які ваяваў на баку Bopara. Абодва павінны зрабіць выбар... Канфлікт якіх каштоўнасцей тут паказаны?
        2.     У чым адрозненне «ваеннай дэмакратыі» варвараў ад дэмакратыі антычнасці?
        3.        Чым адрознівалася знаць Рыма ад варварскай?
        4.        Чаму ў варварскім свеце практычна адсутнічаў гандаль?
        5.     «Мудры! He варта/засмучацца! — трэба/помсціць за сяброў,/а не плакаць дарэмнаІ/Кожнага смяротнага/чакае скон! — /няхай жа, хто можа,/пакуль жывы, заслужыць/вечную славу!/Бо для воіна/лепшая плата — /памяць дастойная!» Якія каштоўнасці варварскага свету выяўлены ў гэтых словах героя старажытнай паэмы?
        6.     Ці маглі варвары без рымскага ўплыву пабудаваць сваю цывілізацыю?
        7.     Параўнайце ідэальны тып рымскага грамадзяніна і ідэал чалавека свету варвараў.
        8.     Рымляне прымянялі на вайне дакладнае пастраенне, і кожная ваенная адзінка іх арміі (легіён, кагорта, маніпула) дзейнічала зладжана, як адзін чалавек. Варвары, наадварот, кідаліся на Bopara дрэнна арганізаванай масай, дзе кожны клапаціўся не столькі аб зыходзе бітвы, колькі аб тым, каб прадэманстраваць асабістую храбрасць. Чым вызначалася розніца ў метадах вядзення бою?
        9.     У варвараў былі рабы. Аднак у адрозненне ад грэчаскіх і рымскіх яны не адыгрывалі ў гаспадарцы амаль ніякай ролі. Чаму?
    
    
    95
    
    § 12. ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЭПОХІ СЯРЭДНЕВЯКОЎЯ
    
    
    
       Адносна часавых і геаграфічных рамак цывілізацыі сярэдневякоўя сярод вучоных няма адзінства. Мы будзем мець на ўвазе Еўропу X—XIV стст., калі асноўныя структуры гэтай цывілізацыі ўжо склаліся, але яшчэ не пачалі размывацца элементамі новага, індустрыяльнага грамадства.
    _                Мабыць, усе згодны з тым, што гра
    грамадства       мадства сярэдневякован Еўропы бы
                     ло феадальным. Аднак што ж такое феадалізм? У курсе гісторыі VII і VIII класаў вы разглядалі яго як эканамічны лад, пры якім уласнікі зямлі, феадалы, эксплуатуюць залежных сялян. Паспрабуем падысці да яго яшчэ з аднаго боку і паглядзець, чым жылі людзі сярэдневякоўя.
       Сялянства. Калі ўявіць сабе феадальнае грамадства ў выглядзе піраміды, то месца сялянства будзе каля самай яе асновы. I гэта натуральна, бо, з аднаго боку, яно з’яўлялася асноўнай прадукцыйнай сілай гэтага грамадства, а з другога — самай бяспраўнай яго часткай. Чаму ж грамадства адмовіла ў павазе тым, хто яго карміў? Часткова гэта было вынікам таго, што праца ў сярэднія стагоддзі не з’яўлялася бясспрэчнай каштоўнасцю. Ад Рыма і варвараў павагі да яго гэта цывілізацыя не атрымала ў спадчыну. А чытаючы Біблію, чалавек сярэдневякоўя не мог зразумець, што ж такое праца — дабро або пакаранне за грахі. Аднак галоўнае нават не ў гэтым.
       Свет феадальнай вёскі — зусім асобы свет, які выхоўвае тып чалавека, непадобнага на прадстаўнікоў іншых саслоўяў. Доўгі час сялянская гаспадарка была натуральнай, і большасць сялян усё жыццё праводзілі на адным месцы, так ні разу не выехаўшы за межы вясковых зямель. Сусвет гэтых людзей абмяжоўваўся роднай вёскай, замкам сеньёра і сельскай цэркаўкай. Аб свеце, які ляжаў за межамі ўсяго гэтага, яны мелі самыя цьмяныя ўяўленні.
       Думка аб тым, што грамадства развіваецца, была зусім незразумелай сялянам. Наадварот, пастаянныя зносіны з прыродай прыводзілі іх да ўпэўненасці, што ўсё рухаецца па крузе. Вясну змяняла восень, за ворывам ішло жніво, і так было заўсёды. Гэта была вялікая кансерватыўная сіла, якая з крайнім недаве
    
    96
    
    рам адносілася да ўсяго новага. Ідэал сялян быў у мінулым, у «старых добрых часах».
       Адсутнасць адукацыі і абмежаваны слоўнікавы запас прыводзіў да таго, што сяляне былі няздольныя зразумець ні вытанчаную мову рыцарства, ні тым больш латынь духавенства. Само сабой зразумела, што адрозніваліся яны ад «высакародных» і знешнім выглядам. «Смярдзючы мужык» — так звычайна называюць сялян у рыцарскіх раманах. Усё гэта, разам узятае, рабіла сялянства абсалютна чужым не толькі для вышэйшых саслоўяў, але і для гараджан. I «чужасць» гэта выклікала часам жаль, часцей пагарду, але ўжо ніяк не думку аб роўнасці ўсіх людзей.
       Тут, праўда, трэба адзначыць, што духавенства, як захавальнік усеагульнай ідэалогіі сярэдневякоўя (хрысціянства), займала гібкую пазіцыю. Апраўдваючы існуючыя парадкі воляй Госпада, свяшчэннаслужыцелі адначасова ганьбавалі жорсткіх феадалаў і называлі сялянскую працу «патрэбнай Богу».
       Што датычыцца рыцарства, то яго адносіны да сялянства непрымірымыя. «Мужык» у рыцарскай літаратуры — увасабленне ўсяго самага брыдкага і агіднага.
       Ніякімі якасцямі селянін не мог загладзіць «нізасць» паходжання. Так, у былінах княгіня называе Ілью Мурамца «дзеравеншчынай» і «засельшчынай». А сярод легенд аб каралю Артуру ёсць і такая, дзе рыцар, пераадзеты селянінам, суправаджае знатную даму, аказваючы ёй паслугі і выратоўваючы ад небяспекі. Тая ж замест падзякі лае ўяўнага «мужыка».
       Селяніну, такім чынам, навязвалася ўяўленне аб сабе, як аб істоце ніжэйшай, прызначанай для службы пану.
       Разам з тым ідэя роўнасці была ўвогуле чужая і самім сялянам. Яны, вядома, змагаліся з феадаламі, учыняючы, дарэчы сказаць, жудасныя зверствы (вобраз «добранькага» селяніна — казка). Але, ненавідзячы феадала, яны пры гэтым глядзелі на яго знізу ўверх. Тым больш, што ён быў не толькі прыгнятальнікам, але і абаронцам, без якога ў той жорсткі час праіснаваць было нельга. Выслоўі тыпу «Калі Адам пачаў араць, а Ева — ткаць,— дзе тады была знаць?!» гучалі рэдка. Свет сялян не мог парадзіць ідэю роўнасці.
       Рыцарства. Узнікненне рыцарства было выклікана не столькі расколам грамадства на класы, колькі ваеннай неабходнасцю. Традыцыйная пяхота варвараў не
    
    4 Чалавек і грамадства
    
    97
    
    магла эфектыўна процістаяць конным воінам Усходу, якія ўрываліся ў Еўропу. Вайна становіцца ўсё больш прафесіянальнай, а ўзбраенне ўсё больш дарагім. I ў выніку грамадства канчаткова дзеліцца на «тых, хто працуе» і «тых, хто ваюе»,— з’яўляецца рыцарства.
       Ідэалогія новага саслоўя, якое аб’ядноўвала ўсіх свецкіх феадалаў аж да караля, узнікла не на пустым месцы. За плячамі ў рыцараў былі традыцыі продкаў — правадыроў і дружыннікаў варварскай эпохі. I рыцарская сістэма каштоўнасцей уяўляла сабой вычварны сплаў варварства і хрысціянства. Разгледзім яе.
       Цэнтральным момантам рыцарскага ідэала была доблесць. He трэба змешваць яе са звычайнай для кожнага рыцара храбрасцю. Доблесць — гэта смеласць, што даходзіць да безразважнасці. Пастаянны пошук небяспекі і пагарда да смерці. Усе гэтыя якасці падкрэсліваюцца ў герояў рыцарскіх паэм. Так, граф Раланд («Песня аб Раландзе») катэгарычна адмаўляецца прасіць аб дапамозе, хаця ворагі ў шмат разоў перавышаюць яго атрад. А герой «Песні аб Нібелунгах» у адказ на просьбу не ехаць на баль да ворагаў, дзе яго чакае гібель, фанабэрыста кажа: «Адмовіць ім не дазваляе гонар».
       Ідэалам рыцарства былі не разважлівыя палітыкі, а такія людзі, як Рычард Ільвінае Сэрца, які мог са жменькай воінаў кінуцца на цэлае войска. Сіла традыцыі была настолькі вялікая, што каралі дзеля подзвігаў рызыкавалі інтарэсамі дзяржавы. А военачальнікі нярэдка ахвяроўвалі зручнай пазіцыяй і прайгравалі бітву зза боязі, што іх абвінавацяць у недахопе смеласці. У бітве пры Азенкуры (1415) французскія рыцары са словамі «Нашто нам гэтыя крамнікі?» адмовіліся ад дапамогі парыжскіх гараджан. Бітва была прайграна, але «гонар выратаваны».
       Неразрыўна звязана з доблесцю абавязковасць дастойных паводзін на рыцарскім паядынку. У адной з паэм, напрыклад, з захапленнем расказваецца аб тым, як рыцар перад боем з праціўнікам, у якога няма шчыта, прапануе яму свой. А той, расчулены такой велікадушнасцю, клянецца, што не нанясе яму шкоды ў бітве.
       Такім чынам, высакароднасць, пачцівасць, аднак усё ў сярэдневякоўі пабудавана на кантрастах. Поруч з цывілізаванасцю, у рыцару заставалася немалая доля дзікасці ад германскага воіназвера. Тут і звярыная
    
    98
    
    эмблематыка на гербах. Пачцівыя мянушкі: Ільвінае Сэрца, Леў, Дзікі Вяпрук. Аўтар «Песні аб Нібелунгах» зусім спакойна апісвае тое, як рыцары на полі бітвы праганяюць смагу кроўю забітых ворагаў — звычай тыпова варварскі.