• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Грамадства складаецца з велізарнай колькасці
    
    7
    
    элементаў і падсістэм, што складаюць яго, якія абнаў ляюцца і знаходзяцца ў зменлівых сувязях і ўзаема дзеяннях.
       Паспрабуем вылучыць некаторыя з гэтых частак і прасачыць сувязі паміж імі. Да ліку падсістэм можна аднесці, у першую чаргу, сферы грамадскага жыцця Іх вылучаюць некалькі: эканамічная (адносіны ў пра цэсе матэрыяльнай вытворчасці), сацыяльная (узаема дзеянне класаў, сацыяльных слаёў і груп), палітычная (дзейнасць дзяржаўных арганізацый, палітычных партый), духоўная (развіццё і ўзаемадзеянне грамадскай свядомасці, навукі, мастацтва, адукацыі).
       Неабходна сказаць, што кожная са сфер грамадска га жыцця таксама з’яўляецца складаным утварэннем, элементы, што складаюць яе, даюць уяўленне і аб грамадстве ў цэлым. He выпадкова адны даследчыкі разглядаюць грамадства на ўзроўні дзеючых у ім арганізацый (дзяржавы, царквы, сістэмы адукацыі і інш.) Другія — скрозь прызму ўзаемадзеяння сацыяльных супольнасцей. Чалавек уваходзіць у грамадства праз калектыў, з’яўляючыся членам некалькіх калектываў (працоўнага, прафсаюзнага, танцавальнага і інш.) Грамадства ўяўляецца як калектыў калектываў
       Чалавек уваходзіць і ў больш буйныя супольнасці людзей. Ен належыць да пэўнай сацыяльнай групы, класа, нацыі.
       Разнастайныя сувязі, якія ўзнікаюць паміж са цыяльнымі групамі, класамі, нацыямі, а таксама ўнутры іх у працэсе эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага, культурнага жыцця і дзейнасці, называюцца грамадскімі адносінамі. Прынята адрозніваць адносіны, якія складваюцца ў сферы матэрыяльнай вытворчасці, і тыя, што пранізваюць духоўнае жыццё грамадства Калі першыя забяспечваюць грамадству матэрыяльныя магчымасці існавання і развіцця, то другія (ідэала гічныя, палітычныя, юрыдычныя, маральныя і інш.) ёсць вынік і ўмова ўзаемадзеяння людзей у працэсе стварэння і пашырэння духоўнакультурных каштоў насцей. Разам з тым, матэрыяльныя і духоўныя гра мадскія адносіны знаходзяцца ва ўзаемасувязі і за бяспечваюць развіццё грамадства.
       Праілюстраваць сувязі паміж падсістэмамі і элементамі грамадства можна рознымі прыкладамі Так, вывучэнне далёкага мінулага чалавецтва дало магчымасць вучоным зрабіць вывад аб тым, што ма
    
    8
    
    ральныя адносіны людзей ва ўмовах першабытнасці будаваліся на калектывісцкіх пачатках, гэта значыць, кажучы на сучаснай мове, прыярытэт заўсёды аддаваўся калектыву, а не асобнаму індывіду. Вядома таксама, што маральныя нормы, якія існавалі ў многіх плямён тых архаічных часоў, дапускалі забойства слабых членаў роду: хворых дзяцей, старых, і нават людаедства. Ці зрабілі ўплыў на гэтыя ўяўленні і погляды людзей аб межах маральна дапушчальнага рэальныя матэрыяльныя ўмовы іх існавання? Адказ ясны. Неабходнасць сумесна здабываць матэрыяльныя даброты, асуджанасць на хуткую пагібель чалавека, які адарваўся ад роду,— у гэтым трэба шукаць вытокі калектывісцкай маралі. Таксама з пазіцый барацьбы за існаванне і выжыванне людзі не лічылі амаральным вызваляцца ад тых, хто мог стаць цяжарам для калектыву
       Добра прасочваецца сувязь прававых норм і сацыяльнаэканамічных адносін. Звернемся да вядомых вам гістарычных фактаў. У адным з першых зводаў законаў Кіеўскай Русі, які называецца «Руская праўда», прадугледжаны розныя пакаранні за такія злачынствы, як забойства. Пры гэтым мера пакарання вызначалася ў першую чаргу месцам чалавека ў сістэме іерархічных адносін, яго прыналежнасцю да таго ці іншага сацыяльнага слоя або групы. Так, штраф за забойства цівуна (управіцеля) быў вялізны: ён быў роўны кошту статка ў 80 валоў або 400 бараноў Жыццё смерда або халопа цанілася ў 16 разоў танней.
                     Няма неабходнасці даказваць, што Жыцце у руху грамадскае жыццё знаходзіцца ўвесь час у змяненні. Тэмпы і маштабы гэтых змяненняў могуць быць рознымі: у гісторыі чалавецтва былі перыяды, калі ўстаноўлены парадак жыцця не мяняўся ў сваіх асновах стагоддзямі; з цягам часу тэмпы змяненняў пачалі павялічвацца. Паступова ўзнікла разуменне таго, што гэтыя змяненні не носяць хаатычнага характару. Узнікла ідэя грамадскага прагрэсу (ад лац.— рух наперад). Нямецкі філосаф пачатку XIX ст. Гегель сцвярджаў, што грамадскае развіццё ёсць рух наперад ад недасканалага да больш дасканалага. Але што ж выступае крытэрыем (мерай, меркай) прагрэсу?
       На гэта пытанне даюцца розныя адказы. Прывядзём некаторыя з найбольш распаўсюджаных і абгрунтаваных пунктаў погляду:
    
    9
    
       «Крытэрый прагрэсу — у развіцці розуму. Галоўная прычына чалавечых бядот — гэта невуцтва, цемрашальства. Паступова ўплыў розуму, ведаў узрастае, што паляпшае сацыяльныя адносіны».
       «Меркай прагрэсу выступае мараль. Менавіта ўдасканаленне маральных норм, развіццё грамадскай маралі ляжыць у аснове ўдасканалення ўсіх бакоў жыцця грамадства. Чалавецтва прайшло складаную эвалюцыю ад прымітыўнай першабытнай маралі спачатку да саслоўна і класаваабмежаваных норм маралі і, нарэшце, да прызнання агульначалавечых маральных каштоўнасцей».
       «Галоўным крытэрыем прагрэсу выступае ўзровень развіцця прадукцыйных сіл, якія ўключаюць у сябе сродкі вытворчасці (прылады працы, прадмет працы), а таксама людзей як вытворцаў матэрыяльных даброт. Крок за крокам, усё больш паскараючыся, ішоў працэс удасканалення прылад працы ад прымітыўнага рубіла да сучаснай камп’ютэрнай тэхнікі. Увесь час удасканальваліся і працоўныя навыкі людзей. У выніку адбываўся рост прадукцыйнасці працы, што рабіла ўздзеянне на ўсе бакі жыцця грамадства».
       Вызначце свае адносіны да прыведзеных пунктаў погляду. Ці ёсць, на вашу думку, іншыя крытэрыі грамадскага прагрэсу? Ці можа быць меркай развіцця альбо яны павінны выступаць у ком
    
       Грамадскае жыццё, як мы ўжо пераканаліся, складанае і шматграннае, таму яго вывучаюць многія навукі, якія атрымалі назву грамадскіх
    
    адзін паказчык плексе?
    Ведаць грамадства, у якім жывеш
    
    (гісторыя, філасофія, сацыялогія, паліталогія, правазнаўства, этыка, эстэтыка і іншыя). Кожная з іх разглядае пэўную галіну грамадскага жыцця. Так, юрыспрудэнцыя даследуе сутнасць і гісторыю дзяржавы і права. Прадметам этыкі з’яўляюцца нормы маралі, эстэтыкі — законаў мастацтва, мастацкай творчасці людзей. Найбольш агульныя веды аб грамадстве ў цэлым даюць такія навукі, як філасофія і сацыялогія. Мы ўжо адзначалі, што грамадства мае сваю спецыфіку ў параўнанні з прыродай. «...Ва ўсіх галінах прыроды... пануе пэўная заканамернасць, незалежная ад існавання разумнага чалавецтва...»,— пісаў буйнейшы вучоныфізік М. Планк, таму прыродазнаўства можа займацца вывучэннем гэтых аб’ектыўных законаў
    
    10
    
    развіцця, незалежных ад чалавека. Грамадства ж — гэта не што іншае як сукупнасць людзей, якія маюць волю і свядомасць, ажыццяўляюць дзеянні і ўчынкі пад уплывам пэўных інтарэсаў, матываў, настрояў. Ці дзейнічаюць у сацыяльнай рэчаіснасці аб’ектыўныя, гэта значыць незалежныя ад свядомасці людзей, законы развіцця? Ці можна вывучаць грамадскае жыццё ў адрыве ад разнастайнасці поглядаў, інтарэсаў, намераў людзей? Калі не, то ці можна прызнаць грамадазнаўства навукай, якая дае дакладныя і аб’ектыўныя веды аб свеце?
        Гэтыя пытанні даўно паўставалі перад даследчыкамі грамадскага жыцця. I адказы на іх даваліся і даюцца розныя. Так, філосафынеапазітывісты (ад лац.— станоўчы) зыходзяць з таго, што сацыяльныя з’явы падпарадкоўваюцца законам, агульным для ўсёй рэчаіснасці, і ў іх пазнанні можна выкарыстоўваць дакладныя метады сацыяльнага даследавання, а сацыялогія як навука павінна быць свабоднай ад сувязей з ідэалогіяй, што патрабуе аддзялення ў ходзе канкрэтнага даследавання рэальных фактаў ад іх суб’ектыўных ацэнак. У рамках другога філасофскага напрамКУ — фенаменалогіі (ад грэч.— узнікаючы) зроблена спроба ўстараніць процістаянне аб’ектыўных з’яў і чалавека, які іх пазнае. Прыхільнікі гэтага напрамку імкнуцца асэнсаваць сацыяльны свет у суаднясенні з мэтамі, ідэямі і матывамі рэальна дзеючых людзей. Такім чынам, у цэнтры вывучэння аказваецца сам «перажываючы» чалавек і ўспрыманне свету праз прызму адносін да яго індывіда.
        Хто ж правы ў гэтай спрэчцы? А можа абодва пункты погляду з’яўляюцца недасканалымі зза аднабаковасці? He будзем спяшацца з адказамі.
        Каб лепш разабрацца ў рэальна існуючым грамадстве, характары грамадскіх адносін, у шляхах і спосабах пазнання сацыяльных з’яў, звернемся да гісторыі развіцця грамадскай думкі. Але аб гэтым гутарка пойдзе ў наступных параграфах.
    
    
        Пытанні і заданні
    
        1.    Што трэба разумець пад грамадствам у шырокім і вузкім сэнсе слова?
        2.    Якая ўзаемасувязь грамадства і прыроды? У чым заключаецца спецыфіка грамадскіх з’яў?
        3.       Чаму грамадства можна характарызаваць як сістэму?
    
    11
    
        4.     Якія асноўныя сферы жыццядзейнасці грамадства? Прасачыце сувязі паміж імі.
        5.     Прывядзём выказванне К. Маркса: «Вазьміце пэўную ступень развіцця вытворчасці, абмену і спажывання і вы атрымаеце пэўны грамадскі лад, пэўную арганізацыю сям’і, саслоўяў або класаў,— адным словам, пэўнае грамадзянскае грамадства» (Творы. Т. 27. С. 402). Раскрыйце змест гэтага палажэння. Сувязь паміж якімі сферамі грамадскага жыцця прасочваецца ў ім?
        6.     Узаемасувязь паміж маральнасцю асобы і яе сацыяльнакласавым становішчам К. Маркс паказвае наступным чынам: «У рэспубліканца — іншае сумленне, чым у раяліста, у заможнага іншае, чым у незаможнага, у разумнага — іншае, чым у таго, хто не здольны думаць» (Творы. Т. 6. С. 140). Ці згодны вы з гэтым сцверджаннем? Свой пункт погляду абгрунтуйце.
        7.      Што разумеецца пад грамадскімі адносінамі? Якая іх класіфікацыя?
        8.          Што такое грамадскі прагрэс і якія яго крытэрыі?
        9.      Вядомы амерыканскі сацыёлаг мінулага стагоддзя Г. Спенсер сцвярджаў, што крытэрыем сацыяльнага прагрэсу выступае пераход ад грамадства, у якім асоба цалкам падпарадкавана сацыяльнаму цэламу, да такога стану, пры якім грамадства «служыць» індывідам, што складаюць яго.
        Ці можна згадзіцца з гэтым сцверджаннем? Свой адказ абгрунтуйце.
        Якія іншыя падыходы да вызначэння крытэрыяў грамадскага прагрэсу вам вядомы?
        10.     Якія навукі вывучаюць грамадства? У чым спецыфіка пазнання сацыяльных з’яў?