Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
На пэўным этапе гістарычнага развіцця чалавецтва на рынку з’яўляецца новы тавар — рабочая сіла. Маркс указваў на дзве неабходныя ўмовы з’яўлення гэтага тавару: асабістая свабода і «свабода» ад сродкаў вытворчасці. Такія ўмовы склаліся ў шэрагу краін Заходняй Еўропы з ліквідацыяй адносін феадальнай залежнасці і разарэннем многіх самастойных вытворцаў. Гэты тавар мае тыя ж уласцівасці, што і ўсе астатнія. Яго спажывецкай вартасцю з’яўляецца здольнасць працаваць, ствараць матэрыяльныя даброты, г. зн. новыя тавары, новую вартасць, якія перавышаюць яго ўласную вартасць. Вартасць жа тавару — рабочая сіла вызначаецца вартасцю сродкаў яе існавання, г. зн. усяго таго, што патрэбна для задавальнення патрэб рабочага і яго сям’і (але толькі ў той меры, каб рабочы мог прадукцыйна працаваць). Рабочы вырабляе для капіталіста тавары, якія маюць значна большую вартасць, чым вартасць яго рабочай сілы. Гэту розніцу (прыбавачную вартасць) бязвыплатна прысвойвае капіталіст, які ўладае сродкамі вытворчасці. У гэтым заключаецца сутнасць капіталістычнай эксплуатацыі. Такім чынам, эксплуатацыя наёмнай працы — аснова
30
капіталістычнага спосабу вытворчасці і можа быць знішчана толькі пасля яго пагібелі.
Выносячы прыгавор капіталізму як грамадству, не здольнаму справіцца са сваімі ўнутранымі супярэчнасцямі, заснавальнікі марксізму паказалі і на тую сацыяльную сілу, якая можа змесці існуючыя адносіны і ўсталяваць новы грамадскі лад, свабодны ад эксплуатацыі. «3 усіх класаў, якія процістаяць цяпер буржуазіі, толькі пралетарыят з’яўляецца сапраўды рэвалюцыйным класам» (Творы. Т. 4. С. 434). Яго роля як «магільшчыка буржуазіі» вызначаецца, на думку заснавальнікаў марксізму, яго становішчам у грамадстве як класа эксплуатуемага, які не мае «нічога свайго, што трэба было б ахоўваць», і ў той жа час згуртаванага, здольнага на рашучыя дзеянні, надзеленага класавай мудрасцю і рэвалюцыйнай адвагай, гатовага кінуць праціўніку дзёрзкі выклік: «я — нішто, але я павінен быць усім» (Творы. Т. 1. С. 426).
Такім чынам, вернемся да пытання, вынесенага ў падзагаловак аддзела. Ці вытрымалі гэтыя марксісцкія сцверджанні і прадказанні праверку часам? Спачатку аб вывадзе аб непазбежнай пагібелі капіталізму. Наўрад ці хтонебудзь з тых, хто знаёмы з канкрэтнымі гістарычнымі фактамі, якія характарызуюць «класічны капіталізм свабоднай канкурэнцыі», будзе адмаўляць наяўнасць тых адмоўных бакоў і тэндэнцый развіцця, аб якіх пісаў Маркс. Аднак, відавочна, што меркаванні аб хуткай пагібелі гэтага ладу не спраўдзіліся. Больш таго, капіталізм істотна змяніўся, і сёння ён мала падобны на той, які аналізавалі заснавальнікі марксізму. У чым жа справа? Адказ на гэта пытанне нам сёння ўяўляецца відавочным: яны недаацанілі магчымасці самаразвіцця капіталізму; тое, што было ўласціва толькі адной яго стадыі — першай стадыі машыннай вытворчасці (разбуральная анархія, пастаянны рост беднасці пралетарыяту), лічылі, што гэтыя ўласцівасці капіталізму нельга зжыць наогул. Але чаму ж тое, што здаецца зараз такім відавочным, не прымалася пад увагу, хоць бы ў якасці дапушчэння (рэчаіснасць тады не давала падстаў для сур’ёзнага аналізу гэтай магчымасці), такімі глыбокімі мысліцелямі і даследчыкамі грамадскага жыцця, як Маркс і Энгельс?
Прывядзём адно з выказванняў, якое прагучала ў дыскусіі аб ролі марксізму ў сучасным свеце... на прыкладзе жыцця Маркса можна пераканацца, што
31
«мысліцель любога рангу не ў стане сумяшчаць у адной асобе функцыі вучонага і ідэолага». Інакш кажучы, існуе яўная супярэчнасць паміж патрабаваннямі навуковага аналізу: аб’ектыўнасцю, непрадузятасцю, з аднаго боку, і класавапартыйным пунктам погляду на падзеі, які дапускае разгляд з’яў з пазіцый пэўнага класа, з другога. А паколькі Маркс выступаў як палкі абаронца інтарэсаў пралетарыяту, то ва ўсіх частках яго вучэння «мы можам назіраць барацьбу Марксавучонага з Марксамідэолагам, і частыя выпадкі, калі першы ўступаў другому». Давайце больш грунтоўна гэтым пытанні.
Тое, што марксізм носіць класавы характар, выступае ідэалогіяй рабочага класа, адмаўляць няма сэнсу. Ці нанесла гэта шкоду навуковаму
разбяромся ў
Марксізм як тэорыя і ідэалогія
боку марксізму? Перш за ўсё прымем пад увагу дзве акалічнасці: першая, падзел грамадства на класы — не выдумка марксістаў. Гэта рэальнасць, якая захавалася і да нашых дзён. Другое: наўрад ці гэты факт можа ігнаравацца грамадазнаўствам, і, пакуль класавыя адносіны не зжыты, цяжка дапусціць магчымасць існавання «чыстай» сацыяльнай тэорыі, якая не мае сувязі з інтарэсамі тых ці іншых грамадскіх груп. Пытанне ў іншым: ці павінен вучоны, усведамляючы свае сацыяльныя і палітычныя прыхільнасці, блакіраваць іх у працэсе пошуку навуковай ісціны або наадварот кіравацца імі? У нашай літаратуры мінулых гадоў праблема вырашалася проста. Паміж навуковасцю і партыйнасцю (з пазіцый рабочага класа і камуністычнай партыі) супярэчнасцей няма: рабочы клас, як сцвярджалася, больш чым хтонебудзь зацікаўлены ў аб’ектыўным пазнанні рэальнага свету. Пры гэтым пралетарская партыйнасць процістаўлялася буржуазнай, якая «паводле азначэння» выключала магчымасць дасягнення аб’ектыўнай ісціны. Сёння з гэтым падыходам цяжка згадзіцца. Нам ужо відавочна, што падзел грамадства на класы з рознымі інтарэсамі — толькі адзін з бакоў супярэчнасці, другі адлюстроўвае той факт, што мы жывём у цэласным і ўзаемазвязаным свеце. Адсюль вынікае значэнне агульначалавечых інтарэсаў, іх прыярытэт над усімі іншымі. Аднак ці патрэбна прыносіць у ахвяру навуковай ісціне свае палітычныя перакананні і сацыяльныя прыхільнасці і ці гатовы мы да гэтага?
32
Навуковы прагноз або сацыяльная утопія?
Вывучаючы асноўныя этапы грамадскага развіцця, Маркс і Энгельс прыйшлі да вываду, што на змену капіталізму павінна прыйсці новая грамадскагістарычная фармацыя — камуністычная. Яе прынцыповае адрозненне ад папярэдняй фармацыі класікі марксізму паказалі ўжо ў «Маніфесце Камуністычнай партыі». Далейшае развіццё гэтыя ідэі атрымалі ў працы К. Маркса «Крытыка Гоцкай праграмы». Прывядзём з яе некаторыя ўрыўкі. «Паміж капіталістычным і камуністычным грамадствам ляжыць перыяд рэвалюцыйнага ператварэння першага ў другое. Гэтаму перыяду адпавядае і палітычны пераходны перыяд, і дзяржава гэтага перыяду не можа быць нічым іншым, акрамя як рэвалюцыйнай дыктатурай пралетарыяту» (Творы. Т. 19. С. 27). Характарызуючы першую фазу камуністычнай фармацыі — сацыялізм, Маркс піша: «Мы маем тут справу не з такім камуністычным грамадствам, якое развілося на ўласнай аснове, а, наадварот, з такім, якое толькі што выходзіць якраз з капіталістычнага грамадства і якое таму ва ўсіх адносінах, у эканамічных, маральных і разумовых, захоўвае яшчэ радзімыя плямы старога грамадства, з нетраў якога яно выйшла» (Творы. Т. 19. С. 18). Тут ужо сродкі вытворчасці выйшлі з прыватнай уласнасці асоб, кожны за вылікам той колькасці працы, якая ідзе ў грамадскі фонд, атрымлівае ад грамадства столькі ж, колькі яму ён даў. Пры гэтым, улічваючы розныя магчымасці людзей да працы, на гэтым этапе захоўваецца няроўнасць. Але эксплуатацыя чалавека чалавекам ужо немагчыма. «На вышэйшай фазе камуністычнага грамадства, пасля таго як знікне падпарадкаванне яго падзелу працы, якое занявольвае чалавека; калі знікне разам з гэтым процілегласць разумовай і фізічнай працы; калі праца перастане быць толькі сродкам для жыцця, а сама стане першай неабходнасцю для жыцця; калі разам з усебаковым развіццём індывідаў вырастуць і прадукцыйныя сілы і ўсе крыніцы грамадскага багацця пальюцца поўным патокам,—• толькі тады можна будзе зусім пераадолець вузкі гарызонт буржуазнага права, і грамадства зможа напісаць на сваім сцягу: «Кожны па здольнасцях, кожнаму па патрэбнасцях!» (Творы. Т. 19. С. 20).
Уяўленні Маркса і Энгельса аб сацыялізме і камунізме сталі сёння прадметам вострых дыскусій. У арбіту
2 Чалавек і грамадства
33
спрэчак уключаюцца такія, напрыклад, пытанні: ці не утапічныя ў сваёй аснове гэтыя ўяўленні? Ці магчыма ў прынцыпе стварэнне грамадскіх адносін па загадзя пэўнаму плану? Ці не ўступае гэта ў супярэчнасць з натуральным працэсам развіцця чалавецтва?
Сёння нямала скептыкаў, якія выказваюць сумненні ў магчымасці ажыццяўлення ідэалаў камунізму. Крытычна ацэньваюцца таксама такія палажэнні марксізму, як неабходнасць усталявання грамадскай уласнасці, згортвання таварнаграшовых адносін з пераходам да сацыялізму.
Што датычыць эканамічных праблем, пакінем іх для разгляду ў далейшым. Спынімся на ідэі камуністычнай перспектывы чалавецтва. Дадзім слова выдатным савецкім філосафам, эканамістам, гісторыкам, палітолагам, якія ўдзельнічалі ва ўжо ўпамянутай дыскусіі на тэму «Ці памёр марксізм?». Вызначце свае адносіны да выказаных пунктаў погляду.
«Камуністычная ідэя ўзнікла задоўга да Маркса і належыць не яму, яе крытыкам давядзецца «змагацца» з цэлай традыцыяй сацыяльнафіласофскай думкі, якая знаходзіла водгук у грамадскай свядомасці некалькіх эпох, заўсёды пацвярджаючы сваю прыцягальную сілу».
«Камуністычная ідэя належыць да звыш далёкага прагнозу, а любы такі прагноз заўсёды ўключае ў сябе некаторыя утапічныя элементы, якія б навуковыя метады ні ўжываліся пры яго распрацоўцы. Бяда пачынаецца тады, калі да такога прагнозу пачынаюць адносіцца як да канкрэтнага праекта бліжэйшага будучага».
«Марксава ўяўленне аб камунізме — гэта не навуковатэхнічны прагноз, а сацыяльнае прароцтва. Камунізм — гэта не праграмная дарога, а ідэальны арыенцір, дасягненне якога не гарантавана самацёкам гісторыі. Ен можа ўключаць у сябе таму і такія мэты, ажыццяўленне якіх амаль неверагодна, але ад якіх мы тым не менш не можам адмовіцца па маральнаму ўладкаванню нашага грамадства».
Адным з пунктаў марксісцкага вуАб ролі . чэння, які сёння значна пераасэн
рэвалюцыннага » , „
наеіллд соўваецца, з яўляецца пытанне аб
ролі рэвалюцыйнага насілля ў грамадскагістарычным развіцці: яго мэтазгоднасць, межы, формы, ацэнка з агульнагуманістычных пазіцый.
34
Вышэй ужо ішла гутарка аб марксісцкіх уяўленнях аб камунізме як грамадстве сацыяльнай справядлівасці, якое не дапускае ніякага насілля. Аднак шлях да гэтага грамадства, на думку заснавальнікаў марксізму, ляжыць толькі праз сацыялістычную рэвалюцыю, г. зн. перыяд вострага класавага проціборства. Рэвалюцыйнае насілле непазбежна, таму што буржуазія добраахвотна ўладу не аддасць, пралетарыят павінен заваяваць яе. У той жа час яно, як лічылі Маркс і Энгельс, маральна апраўдана, паколькі пралетарская рэвалюцыя заўсёды ёсць адказ на сістэматычнае насілле над працоўнымі, якое рабілася вякамі. «Там, дзе класавая барацьба адхіляецца як нешта непрыцягальнае і «грубае», там у якасці асновы сацыялізму застаюцца толькі... пустыя фразы аб «справядлівасці» (Творы. Т. 19. С. 173).