• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
    
                    , чалавек 1 грамадства
    
    
    
    
    ' ^АСНОВЫ СУЧАСНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
    
    АКАДЭМІЯ ПЕДАГАПЧНЫХ НАВУК СССР
    НДІ агульнай сярэдняй адукацыі
    
    
                чалавек і грамадства
    
    
    
            __________АСНОВЫ
            СУЧАСНАЙ ШМЖІ
    
    
                      Вучэбны дапаможнік для вучняў сярэдніх навучальных устаноў
    
    
    
    
    
    
    
    
    
                                МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1992
    
    ББК 60я721
           416
    
    
    
    Вучэбны дапаможнік для выпускных класаў падрыхтаваны лабараторыяй грамадазнаўчай адукацыі НДІ агульнай сярэдняй адукацыі АПН СССР
    
    
    
    Кіраўнік аўтарскага калектыву праф. Л. Н. Багалюбаў; нам. кіраўніка канд. пед. навук А. Ю. Лазебнікава
    
    
    А ў т а р ы:
    Л. Н. Багалюбаў —§16 (сумесна з А. Ю. Лазебнікавай), § 17—20, § 21 (сумесна з Л. Ф. Івановай); Я А. Глушкоў— § 23, 25, 26; Я. I Жыльцова — § 27—31; Л. Ф. Іванова — § 9, 10, 13; А. Ю. Лазебнікава — § 1—8, 15, 37; A. I. Мацвееў — § 24; Ю. Я Сакалоў — § 11, 12, 14; I. Н. Сухалет — § 32—34, 38; Э. М. Ягорава — § 35, 36.
    
    
    
    Пераклад зроблены па ратапрынтнаму выданню: Человек н обтество. Основы современной цнвнлнзацнн: Учеб. пособне для учатнхся сред. учеб. заведеннй/(Л. Н. Боголюбов, Е. А. Глушков, Е. Н. Жнльцова н др.: В 5 вып.— М., 1991.
    
    
    
    Перакладчыкі:
    Р. С. Ахрэмчык, М. Г. Вінаградава, В. М. Захарэвіч, Н. Ф. Лапіцкая, Т. Ю. Пшыркова, Т. А. Саўрыцкая
    
    
              Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цыві416 лізацыі: Вучэб. дапам. для вучняў сярэд. навуч. устаноў / Л. Н. Багалюбаў, Я. А. Глушкоў, Я. I. Жыльцова і інш.— Мн.: Нар. асвета, 1992,— 335 с.
          ISBN 5341009681.
              Человек н обтество. Основы современной цнвнлнзацнн: Учеб. пособне для учатяхся сред. учеб. заведеннй.
    
      4306020800—003
    Ч 13792                          ББК 60я721
      М 303(03)—92
                              © Коллектнв авторов, 1991
    © Пераклад на беларускую мову.
                                 Р. С. Ахрэмчык, М. Г. Вінаградава, В. М. Захарэвіч, Н. Ф. Лапіцкая, Т. Ю. Пшыркова, Т. А. Саўрыцкая, ISBN 5341009681          1992
    
    
    
       Перад вамі падручнік з незвычайнай назвай — «Чалавек і грамадства». Есць падручнікі гісторыі: іх фундамент— гістарычная навука; падручнікі фізікі, хіміі, біялогіі — яны таксама тлумачаць асновы навук, назвы якіх супадаюць з назвай вучэбнага прадмета. Якія ж веды дае курс «Чалавек і грамадства»? Ен аб’ядноўвае групу навук, што называюцца «сацыяльнымі» («грамадскімі»). Падручнік змяшчае неабходныя кожнаму выпускніку школы звесткі з такіх грамадскіх навук, як філасофія, эканамічная тэорыя, сацыялогія, паліталогія.
       Кожны з вас узаемадзейнічае з грамадствам, уступае з іншымі людзьмі ў эканамічныя, палітычныя, маральныя і іншыя адносіны. Разумець сацыяльны механізм не менш важна, чым законы прыроды. Курс «Чалавек і грамадства» закліканы даць вам такія веды, якія дапамогуць правільна арыентавацца ў сучасным свеце, бачыць магчымасці рэалізацыі сваіх здольнасцей. Усе разумеюць, што на вытворчасці прымаць рашэнні патрэбна з веданнем справы. Але і ў любой іншай сацыяльнай дзейнасці поспех прыходзіць толькі да тых, хто ведае яе спосабы, хто разумее «што да чаго».
       Звярніце вашу ўвагу таксама на падзагаловак падручніка. Часам гавораць аб «цывілізаваных» і «нецывілізаваных» грамадствах, аб дасягненнях сусветнай цывілізацыі. У нашай краіне ўмацоўваецца перакананне ў тым, што стварыць для чалавека чалавечыя ўмовы жыцця, пры якіх людзі стануць разумнейшымі, прыгажэйшымі, дабрэйшымі, можна толькі абапіраючыся на каштоўнасці сусветнай цывілізацыі. Для таго каб супольнасць людзей развівалася да больш высокіх ступеней жыцця, яна не павінна зноў і зноў вынаходзіць кола або паравую машыну, а, выкарыстоўваючы ўсё
    
    3
    
    каштоўнае, што апраўдала сябе ў шматвекавой гісторыі, на гэтай глебе ствараць новае. Чалавеку ўласціва перш чым штонебудзь рабіць ставіць перад сабой мэту. Ва ўсе часы складвалася ўяўленне аб ідэальных грамадскіх парадках, пры якіх наступіць гармонія чалавека, прыроды, грамадства. Але нагадаем словы A. I. Герцэна: «Ідэал для кожнай эпохі — яна сама, ачышчаная ад выпадковасці, перайначанае сузіранне сучаснага. Зразумела, чым больш усеабдымнае і поўнае сучаснае, тым сусветнейшы і сапраўднейшы яго ідэал». Лепш зразумець ідэю стварэння ў нашай краіне гуманнага, дэмакратычнага грамадства, шляхі яе ажыццяўлення павінна дапамагчы вам гэта вучэбная кніга.
    
    
    Аддзел першы.
    
        НА ШЛЯХУ ДА СУЧАСНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
    
    Раздзел I. МЫСЛІЦЕЛІ МІНУЛАГА
    I СУЧАСНАСЦ.І АБ ГРАМАДСТВЕ
    I ЯГО РАЗВІЦЦІ
    
    
    § 1. ГРАМАДСТВА I ГРАМАДСКІЯ АДНОСІНЫ
    
    Што
    такое          На першы погляд здаецца, што ад
    грамадства     казаць на гэта пытанне нескладана.
    Сапраўды, паняцце «грамадства» даўно і трывала ўвайшло ў наш навуковы і штодзённы лексікон. Але як толькі мы робім спробу даць яму азначэнне, адразу пераконваемся, што такіх азначэнняў можа быць мноства. Давайце паспрабуем успомніць знаёмыя нам устойлівыя словазлучэнні, у якія ўваходзіла б гэта слова. Напрыклад: грамадства кнігааматараў, дваранскае грамадства, педагагічнае грамадства. У гэтым выпадку пад грамадствам мы разумеем пэўную групу людзей, якія аб’ядналіся для зносін, сумеснай дзейнасці, узаемадапамогі і падтрымкі адзін аднаго.
       Але вось другі шэраг звязаных паняццяў: першабытнае грамадства, феадальнае грамадства, французскае грамадства. Тут ужо, ужываючы паняцце «грамадства», мы маем на ўвазе пэўны этап гістарычнага развіцця чалавецтва або канкрэтную краіну. Калі і далей рухацца па гэтай логіцы разважання (ад прыватнага да агульнага), то грамадствам называюць і чалавецтва ў цэлым — у яго гістарычным і перспектыўным развіцці. Гэта ўсё насельніцтва Зямлі, сукупнасць усіх народаў. Іншымі словамі — гэта частка матэрыяльнага свету, якая адасобілася ад прыроды і ўключае ў сябе спосабы ўзаемадзеяння людзей і формы іх аб’яднання.
       Апошняе з прыведзеных азначэнняў грамадства ёсць значэнне паняцця ў шырокім сэнсе. Паспрабуем разабрацца ў гэтым азначэнні больш грунтоўна. Грамадства     Пачнём з палажэння аб тым, што
    і прырода      грамадства — гэта адасобленая ад
    прыроды (у дадзеным выпадку пад прыродай разумеецца сукупнасць натуральных умоў існавання чала
    
    5
    
    века) частка свету. У чым жа заключаецца гэта адасабленне? У адрозненне ад стыхійных прыродных сіл у цэнтры грамадскага развіцця стаіць чалавек, які мае свядомасць і волю. Прырода ж існуе і развіваецца па сваіх уласных, незалежных ад чалавека і грамадства законах. Есць і яшчэ адна акалічнасць: чалавечае грамадства выступае ў якасці творцы, пераўтваральніка, стваральніка культуры. Само слова «культура» ў шырокім сэнсе азначае ўсё створанае чалавекам — гэта створаная чалавекам «другая прырода», якая як бы надбудавана над прыродай натуральнай. Усё гэта спараджала ўяўленні аб тым, што чалавек і грамадства ў сваёй дзейнасці супрацьпастаўляюцца прыродзе. Адносіны да прыроды як да нечага неаформленага, больш нізкага, чым культура, ставяць чалавека ў пазіцыю заваёўніка, пакарыцеля прыроды. Успомнім вядомыя словы тургенеўскага героя Базарава: «Прырода — не храм, а майстэрня, і чалавек у ёй працаўнік». Да чаго вядзе і ўжо прывяла гэта пазіцыя, сёння добра вядома. Небяспечнае для жыцця чалавека забрудненне асяроддзя яго знаходжання, паступовае вычэрпванне прыродных рэсурсаў выклікала экалагічны крызіс, стварыла пагрозу самому існаванню чалавецтва.
       Сёння вельмі важна ўсведамляць непарыўную сувязь прыроды і грамадства, якая носіць узаемны характар. 3 аднаго боку, прыроднае асяроддзе, геаграфічныя і кліматычныя асаблівасці значна ўздзейнічаюць на грамадскае развіццё. Гэтыя фактары могуць паскараць або запавольваць тэмп развіцця краін і народаў, рабіць уплыў на грамадскі падзел працы. Чытаем, напрыклад, у Ключэўскага аб уплыве рэк на гаспадарчае і грамадскае жыццё славян: «З’яўляючыся гатовымі першабытнымі шляхамі, рачныя басейны сваімі рознабаковымі напрамкамі рассейвалі насельніцтва па сваіх галінах. Па гэтых басейнах рана абазначыліся розныя мясцовыя групы насельніцтва, плямёны, на якія старажытны летапіс падзяляе рускае славянства IX—X стст... Але гэта цэнтрабежнае дзеянне рачной сеткі стрымлівалася другой яе асаблівасцю. Узаемная блізкасць галоўных рачных басейнаў раўніны... не дазваляла часткам насельніцтва, што размяшчаліся па іх, адасабляцца адзін ад аднаго, замыкацца ў ізаляваныя гідраграфічныя клеткі, падтрымлівала зносіны паміж імі, падрыхтоўвала народнае
    
    6
    
    адзінства і садзейнічала дзяржаўнаму аб’яднанню краіны».
       3 другога боку, грамадства робіць уплыў на прыроднае асяроддзе жыцця чалавека. Аб узмацненні адмоўнага ўздзеяння на прыроду гаспадарчай дзейнасці сучаснага чалавека мы ўжо ўпаміналі, а грунтоўная размова аб гэтым наперадзе. Тут жа адзначым, што гісторыя чалавецтва сведчыць як аб дабрачынным уплыве дзейнасці людзей на прыроднае асяроддзе пражывання, так і аб пагібельных яе выніках. Так, у свой час былі асушаны балоцістыя багны вакол Фларэнцыі, якія сталі затым квітнеючымі землямі. Сады і вінаграднікі на схілах Каўказскіх гор, таксама як цудоўныя гаі на астравах Ціхага акіяна,— справа рук чалавека. Разам з тым вядомы выпадкі, калі няўмелае гаспадаранне ператварала ўрадлівыя ўчасткі ў пустыні, статкі хатніх жывёл вытоптвалі глебу, аб’ядалі падрост. Так, аб антычнай Грэцыі гаварылі, што яе магутнасць «з’елі» козы, што распладзіліся паўсюдна.
       Такім чынам, вяртаючыся да таго азначэння паняцця грамадства, з якога мы пачыналі свае разважанні, удакладнім: гаворачы аб адасабленні грамадства ад прыроды, мы маем на ўвазе яго якасную спецыфіку, але не адарванасць ад прыроды і працэсаў яе натуральнага развіцця.
         ..              У другой частцы нашага азначэння
    мТзаемасувязі    паняцця «грамадства» падкрэслена
                     ідэя ўзаемасувязі людзей і ўзаемадзеяння розных сфер грамадскага жыцця. У філасофскай літаратуры грамадства азначаецца як дынамічная сістэма. Новае паняцце «сістэма» можа здацца складаным, але ёсць сэнс у ім разабрацца, таму што ў свеце нямала аб’ектаў, якія ахопліваюцца гэтым паняццем. Да іх адносяцца назіраемы намі Сусвет, культура асобнага народа, ды і дзейнасць самога чалавека можна апісаць, выкарыстоўваючы гэта паняцце. Слова «сістэма» мае грэчаскае паходжанне, азначае цэлае, складзенае з частак, сукупнасць. Такім чынам, кожная сістэма ўключае ўзаемадзеючыя часткі: падсістэмы і элементы. Галоўнае значэнне набываюць сувязі і адносіны паміж часткамі. Дынамічныя сістэмы дапускаюць розныя змяненні, развіццё, узнікненне новых і адміранне старых частак і сувязей паміж імі.