Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
11. Існуе пункт погляду, згодна з якім грамадазнаўства нельга аднесці да строгай навукі, гэта значыць яно непарыўна звязана з інтарэсамі людзей, з існуючымі ідэалагічнымі плынямі.
Якія вашы адносіны да гэтай пазіцыі?
12. Адным з асноўных метадаў пазнання ў прыродазнаўчых навуках з’яўляецца эксперымент. Як вы лічыце, ці можна дапусціць эксперыменты ў сацыяльным пазнанні?
13. Вядомы нямецкі сацыёлаг М. Вебер лічыў, што даследчыкграмадазнавец, таксама як і выкладчык, павінен быць непрадузятым у пошуках і раскрыцці навуковай ісціны. «Калі ў народным сходзе гавораць аб дэмакратыі, то са сваёй асабістай пазіцыі не робяць ніякай тайны... Словы, якія пры гэтым ужываюцца, выступаюць у гэтым выпадку не як сродак навуковага аналізу, а як сродак палітычна завербаваць іншых... Наадварот, на лекцыі або ў аўдыторыі было б злачынствам карыстацца словамі такім чынам. Тут патрэбна, калі, напрыклад, гутарка ідзе аб дэмакратыі, паказаць яе розныя формы, прааналізаваць, як яны функцыяніруюць, устанавіць, якія асобныя вынікі жыццёвых адносін мае тая ці іншая з іх... і імкнуцца, наколькі гэта ўдасца, да таго, каб слухач быў у стане знайсці пункт, зыходзячы з якога ён мог бы заняць пазіцыю ў адпаведнасці са сваімі вышэйшымі ідэаламі. Але добры настаўнік не стане навязваць слухачу з кафедры якуюнебудзь пазіцыю, няхай сабе шчыра ці шляхам пераканання...» (Вебер М. Выбр. творы. М. 1990. С. 721—722).
Ці падзяляеце вы выказаны тут пункт погляду? Сваю пазіцыю абгрунтуйце.
12
§ 2. РАЗВІЦЦЁ ВЕДАЎ АБ ГРАМАДСТВЕ
Мі*ы . Людзі здаўна спрабавалі растлумастаражытнасці чыць існаванне грамадства. Як узнікае грамадства? Як яно развіваецца? Куды яно ідзе ў сваім развіцці, якія яго перспектывы? Адказы на гэтыя пытанні вызначаліся ўзроўнем развіцця канкрэтнага грамадства.
На ранняй стадыі грамадскага развіцця асноўным спосабам разумення свету з’яўляецца міфалогія (ад грэч.— паданне, сказанне і — слова, вучэнне). Міфы існавалі ва ўсіх народаў. Старажытныя паданні аб фантастычных істотах, аб справах багоў і герояў тлумачылі сацыяльную рэчаіснасць. 3 дапамогай міфа мінулае звязвалася з цяперашнім і будучым, забяспечвалася духоўная сувязь пакаленняў. Перадаваліся з пакалення ў пакаленне духоўныя каштоўнасці, пачаткі ведаў, рэлігійныя вераванні, палітычныя погляды, розныя віды мастацтва і інш.
Такім чынам, у міфалогіі выказваецца надзённая патрэба чалавека ў асэнсаванні сябе самога і навакольнага свету. I гэта патрэба ўвасабляецца ў разнастайных фантастычных варыянтах карцін рэальнага свету. У старажытных міфах аб паходжанні свету і людзей вылучаюцца дзве ідэі: ідэя стварэння (свет створаны нейкай звышнатуральнай істотай — богам, вялікім чарадзеем) і ідэя развіцця (свет паступова развіўся з нейкага бясформеннага стану — хаосу, вады, яйка і г. д.). Своеасаблівае спалучэнне гэтых двух пачаткаў можна ўбачыць у міфе аб паходжанні Японіі са свяшчэннай кнігі «Кодзікі» (летапіс). Багі Ідзанагі і Ідзанамі па вясёлцы спускаліся з нябёсаў, каб аддзяліць зямлю ад неба. Ідзанагі стукнуў волатаўскім кап’ём па бездані, якая зыбка хісталася ўнізе. 3 яго кап’я скацілася чарада кропель і, застыўшы, утварыла выгнуты ланцуг астравоў.
Вялікая колькасць міфаў прысвечана працы людзей, іх побыту, звычаям. Прыкладам можа быць індыйская «Рамаяна», карэлафінская «Калевала» і іншыя, дзе сабраны міфы, якія расказваюць аб жыцці людзей. Ма а аб У класавым грамадстве адказы на
«залатым веку» пытанні аб узнікненні і развіцці грамадства разам з міфалогіяй давалі рэлігія і філасофія.
У будызме — адной са старажытных сусветных
13
рэлігій — сцвярджалася, нібы пасля «залатога веку» чалавецтва наступіў перыяд няроўнасці людзей, падманаў і несправядлівасці, таму людзі выбралі цара. Правіцель павінен быў знішчыць варожасць паміж людзьмі.
Міф аб «залатым веку» ідэалізуе першабытны стан грамадства, дзе, яе лічылася, чалавек і прырода былі гарманічна звязаны, дзе былі ўсе свабодныя і роўныя. Ва ўмовах сацыяльнай няроўнасці гэта ператваралася ў ідэал справядлівасці і гуманізму, у мэту пабудовы несправядлівага грамадскага ладу.
Антычныя філосафы Платон і Арыстоцель зыходным пунктам свайго ўяўлення аб ідэальным грамадстве бяруць ідэю аб «залатым веку». Людзі спярша жылі, не ведаючы няроўнасці, не ведаючы войнаў і разладаў. Платон (428/427—348/347 да н. э.) спрабуе зразумець прычыны ўзнікнення няроўнасці людзей, несправядлівасці ў арганізацыі грамадскага жыцця. Паводле Платона людзі маюць патрэбу ў сумесным пасяленні для задавальнення патрэбы ў харчы, жыллі, адзенні. Такое сумеснае пасяленне называецца дзяржавай. Яно забяспечвае ахову насельніцтва і сваіх тэрыторый ад знешніх ворагаў і падтрымлівае парадак унутры краіны. Як зрабіць гэта грамадства справядлівым?
Платон малюе ідэал справядлівай дзяржавы, якой кіруюць таленавітыя і добра падрыхтаваныя, высокамаральныя асобы, што сапраўды здольныя добра кіраваць дзяржавай. Асноўным прынцыпам ідэальнай дзяржавы Платон лічыць Справядлівасць. Кіруючыся справядлівасцю, дзяржава вырашае самыя важныя задачы: абароны людзей, іх забеспячэння матэрыяльнымі дабротамі, стварэння ўмоў для іх творчай дзейнасці і духоўнага развіцця. Платон падзяляе людзей на тры групы. Да першай належаць тыя, у каго пераважае разумны пачатак, развіта пачуццё справядлівасці, імкненне да права. Іх ён называе мудрацамі. Яны павінны быць правіцелямі ў ідэальнай ' дзяржаве. Тых жа, хто вызначаецца смеласцю, мужнасцю, пачуццём абавязку, Платон адносіць да другой групы — воінаў і «стражаў», якія павінны клапаціцца аб бяспецы дзяржавы. I нарэшце, ёсць людзі, якія павінны займацца фізічнай працай — сяляне і рамеснікі. Яны робяць неабходныя матэрыяльныя даброты. Ва ўяўленнях Платона індывідуальнае павінна быць цалкам пад
14
парадкавана ўсеагульнаму: чалавек жыве дзеля дзяржавы, а не дзяржава — дзеля чалавека. Тут яшчэ злітыя паняцці грамадства і дзяржавы.
Арыстоцель (384—322 да н. э.), развіваючы ідэі Платона, адрознівае ўжо разам з дзяржавай сям’ю і пасяленне як асобыя тыпы зносін, але дзяржава стаіць над усім, пры гэтым у Платона і ў Арыстоцеля гутарка ідзе аб дзяржаве свабодных, рабы не лічацца грамадзянамі дзяржавы.
У перыяд сярэдневякоўя ў ЗаходТэорыя няй Еўропе з’явілася ідэя, якая
дагавору тлумачыла ўзнікненне грамадства
як вынік дагавору чалавека з богам. На рубяжы новага часу з’яўляюцца свецкія трактоўкі гэтай ідэі. Новы падыход развіты ў працах англійскіх філосафаў Д. Лока і Т. Гобса. Канцэпцыя апошняга заключаецца ў наступным: у людзей да згоды ёсць пэўныя правы, «абсалютная свабода», роўнасць. Неабмежавана карыстаючыся гэтымі правамі, людзі могуць апынуцца ў стане «вайны ўсіх супраць усіх». Каб не дапусціць гэтага, людзі заключылі мірны грамадскі дагавор, адмовіўшыся ад замаху на свабоду, уласнасць і жыццё адзін аднаго. Гарантам выканання гэтага дагавору выступае дзяржава, на карысць якой грамадзяне адмаўляюцца ад часткі сваёй натуральнай свабоды.
Французскі філосаф, дзеяч Асветы Ж Ж. Русо (1712—1778), падтрымліваючы ідэю грамадскага дагавору, інакш, чым яго папярэднікі, тлумачыў прычыны яго з’яўлення. На яго думку, чалавек у натуральным стане знаходзіцца ў гармоніі з прыродай. Рост насельніцтва і геаграфічныя прычыны вядуць да ўзнікнення супрацоўніцтва і саперніцтва. Натуральная няроўнасць у сілах і талентах людзей са з’яўленнем прыватнай уласнасці вядзе да няроўнасці палітычнай. Каб прадухіліць пастаянныя сутычкі магутных і абяздоленых, устанавіць грамадзянскі мір, людзі прыходзяць да неабходнасці заключыць грамадскі дагавор. У адпаведнасці з ім «чалавек траціць натуральную свабоду... набывае ж ён свабоду грамадзянскую і права ўласнасці на ўсё, што ў яго ёсць». Любыя правіцелі — толькі прадстаўнікі народа, які заўсёды можа адмовіцца ад любога раней прынятага закону і прыняць новы.
15
Працоунае грамадства Сміта
Наперад, да «залатога веку»
Шэраг новых і плённых ідэй, якія раскрываюць прыроду чалавека, характар грамадскіх адносін, быў выказаны ў XVIII ст. у працах англійскага эканаміста і філосафа А. Сміта. На думку Сміта, грамадскія сувязі паміж людзьмі ўстанаўліваюцца на аснове грамадскага падзелу працы з наступным абменам пладамі працы. Такім чынам, кожны, працуючы на сябе, вымушаны працаваць на іншых, і, наадварот, працуючы на іншых, працуе на сябе. Праца, імкненне кожнага чалавека да шчасця выступаюць галоўнымі крыніцамі грамадскага багацця. Высока ацэньваючы з эканамічнага пункту погляду значэнне грамадскага падзелу працы, Сміт бачыў і яго недахопы: узмацняецца аднабаковасць развіцця людзей. Аднак яе, лічыў Сміт, можна пераадолець шляхам увядзення ўсеагульнай адукацыі.
Сміт вылучаў тры асноўныя ўмовы росквіту дзяржавы: панаванне прыватнай уласнасці, неўмяшанне дзяржавы ў эканоміку, адсутнасць перашкод для развіцця асабістай ініцыятывы. У класавай структуры грамадства Сміт вылучыў наступныя асноўныя класы: наёмных рабочых, капіталістаў і буйных зямельных уласнікаў, адрозніваючы іх галоўным чынам па крыніцах даходу: заработная плата, прыбытак, рэнта (даход, атрымліваемы з зямлі і не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю).
Становішча, пры якім інтарэсы рабочых процілеглыя інтарэсам маёмных класаў, Сміт лічыў непазбежным.
Значная роля Сміта ў гісторыі цывілізацыі вызначаецца тым, што яго ідэі зрабілі вялікі ўплыў на развіццё навуковай думкі, а таксама на настрой розумаў многіх перадавых людзей першай палавіны XIX ст. У прыватнасці, гэта ўздзеянне адчулі на сябе дзекабрысты ў Расіі. У час следства па іх справе сярод названых у анкетах аўтараў, творы якіх маглі стаць крыніцай «вальнадумных і ліберальных думак», дзекабрысты часта звярталіся да імя Сміта. У Сміта, у першую чаргу, прыцягвала ідэя свабоды, асуджэнне ўсіх форм феадальнага прыгнёту.
Французскія філосафы А. СенСімон, Ш. Фур’е і брытанец Р. Оуэн у канцы XVIII — пачатку XIX ст. марылі аб справядлівым грамадстве, якое
ляжыць не ў мінулым, а прыйдзе ў будучым. Яны ства
16
рылі ідэал сацыялістычнага грамадства, працягваючы справу вялікіх утапістаў XVI ст. Т. Мора, Т. Кампанелы і інш. Назва «утапісты» пайшла ад кнігі Т. Мора «Утопія». Сучасны пераклад гэтага тэрміна мае дзве версіі: 1) месца, якога няма; 2) благаславенная краіна. Сутнасць тэорый СенСімона і Фур’е заключалася ў адлюстраванні ідэальнага грамадскага ладу.