• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Разам з тым, падкрэсліваючы «законнасць» рэвалюцыйнага насілля, заснавальнікі марксізму рэзка выступалі супраць яго крайнасцей, «бескарысных жорсткасцей». «Паўстанне было б безразважнасцю там, дзе мірная агітацыя прывяла б да мэты больш хуткім і правільным шляхам» (Творы. Т. 17. С. 635). Маркс адзначаў, што рабочы клас заўсёды, калі дазваляюць абставіны, імкнецца стварыць такія ўмовы, у якіх класавая барацьба зможа праходзіць найбольш рацыянальным і гуманным шляхам.
       Ці правыя, аднак, былі Маркс і Энгельс, адводзячы насільным дзеянням, няхай нават у імя высакароднай мэты, такую значную ролю? Ці можна пабудаваць справядлівы свет, пачынаючы пераўтварэнні з выкарыстання прымусу, рэпрэсій, усемагчымых абмежаванняў у маштабах дзяржавы? Ці не адбываецца наогул пры выкарыстанні такіх сродкаў падмена мэты? Драматычныя падзеі гісторыі XX ст., асабліва ў нашай краіне, прымушаюць зноў і зноў вяртацца да гэтых балючых пытанняў.
       Розныя грамадскапалітычныя напрамкі і ідэйныя плыні, якія ўзніклі ў канцы XIX — пачатку XX ст. і спрабавалі прымяніць марксізм у новых гістарычных умовах, рэзка разышліся перш за ўсё ў пытанні аб дапушчальнасці і мэтазгоднасці рэвалюцыйнага насілля. Аб гэтым гутарка ў наступным параграфе.
    
    35
    
        Пытанні і заданні
    
        1.     Як заснавальнікі марксізму абгрунтоўвалі непазбежнасць гібелі капіталізму? На якія канкрэтныя гістарычныя факты яны пры гэтым абапіраліся? У чым яны, на вашу думку, былі правыя ў сваіх айэнках капіталізму і прагнозах аб яго будучым, а ў чым памыляліся?
        2.     У чым, на думку Энгельса, заключалася другое вялікае адкрыццё марксізму? Раскрыйце асноўныя палажэнні тэорыі прыбавачнай вартасці.
        3.     Якую ролю ў гісторыі адводзілі Маркс і Энгельс пралетарыяту? Як абгрунтоўвалі сваю пазіцыю?
        4.     Ці лічыце вы правільным вывад: непрадузятай сацыяльнай навукі ў класавым грамадстве быць не можа? Свой пункт погляду абгрунтуйце.
        5.     Якімі былі ўяўленні класікаў аб сацыялізме і камунізме? Ці зрабілі на іх уплыў ідэі сацыялістаўутапістаў? У чым ён выявіўся?
        6.     Чаму пытанне аб ролі рэвалюцыйнага насілля набыло ў нашы дні такую вастрыню?
        7.     Прывядзём выказванні старой камуністкі Р. Б. Лерт: «Рэвалюцыя была неабходна ў такой краіне, як Расія, і гэта рэвалюцыя не магла абысціся без насілля, нельга было перамагчы ў грамадзянскай вайне без масавага тэрору. Але мы, як рэвалюцыйная партыя, дапусцілі памылку, калі паказалі рэвалюцыйнае насілле не як непрыемную непазбежнасць, а як подзвіг Масавае насілле, тэрор, нават «чырвоны» ўсё роўна застаецца злом... Мы пачалі думаць і гаварыць, што ўсё, што карысна і неабходна для рэвалюцыі, гэта дабро, гэта маральна. Але такі падыход да ацэнкі падзей няправільны ў прынцыпе. Рэвалюцыя несла з сабой не толькі дабро, але і зло. Пазбегнуць насілля ў рэвалюцыі было немагчыма, але патрэбна было разумець, што гутарка ідзе аб часовым дапушчэнні зла ў наша жыццё, у нашу практыку. Рамантызаваўшы насілле, мы прадоўжылі яму жыццё, мы захавалі яго нават тады, калі яно стала зусім залішнім, стала абсалютным злом...»
        Ці лічыце вы правільнай выказаную тут пазіцыю? Свой вывад абгрунтуйце.
        8.     У савецкай філасофскай літаратуры існуе пункт погляду, што марксава крытыка капіталізму — гэта па сутнасці крытыка ўсёй цывілізацыі, якая існавала да гэтага часу і якая рухалася па шляху ўсё большага падзелу і раз’яднання людзей. Пры капіталізме такая адасобленасць дасягае сваёй вышэйшай стадыі. Гэтай цывілізацыі процістаўляецца другая — камунізм, якая прасякнута ідэямі калектывізму, заснавана на прынцыпах сусветнага аб’яднання, салідарнасці.
        Выкажыце свае адносіны да гэтых поглядаў
    
    § 5.   ГІСТАРЫЧНЫ лес МАРКСЬЗМУ (Развіццё марксісцкага вучэння ў XX ст.)
    
        Гісторыя марксісцкага вучэння пасля смерці яго творцы разнастайная і шматбаковая. Стаўшы ў канцы XIX ст. уплывовай ідэйнай плынню, марксізм збіраў пад свае сцягі ўсё новых і новых прыхільнікаў. Пры гэтым абазначылася некалькі напрамкаў, прыхільнікі якіх парознаму тлумачылі марксісцкія ідэі і прынцыпы, пе
    
    
    36
    
    раасэнсоўваючы іх пад вуглом зроку набываемага гістарычнага вопыту. У заходнееўрапейскай сацыялдэмакратыі — гэта рэвізіяністы на чале з Э. Бернштэйнам; «захавальнікі канонаў», прадстаўленыя прыхільнікамі К. Каўцкага; у Расіі — бальшавікі на чале з Леніным, а таксама і меншавікі (Г. Пляханаў, Ю. Мартаў і інш.), якія па сутнасці падтрымлівалі погляды заходнееўрапейскіх сацыялістаў.
                      Чаму ж марксізм распаўся на розМаркс адзін,      ныя, НЯпЭДКа варожыя адна другой
    а «марксізмау»           л
    шмат              плыні? Адну з прычын гэтага сучас
                      ныя даследчыкі бачаць у разнастайнасці самога вучэння. Пры ўсёй сваёй цэласнасці яно мае даволі самастойныя часткі (палітэканомія, філасофія, тэорыя сацыялізму). У рамках кожнай з іх ёсць нямала пытанняў, даследуючы якія самі аўтары часта прыходзілі да розных вывадаў у розныя перыяды сваёй творчасці (дастаткова параўнаць, напрыклад, некаторыя палажэнні «Маніфеста» з выказваннямі Энгельса 90х гг.). Шэраг даследчыкаў звяртае ўвагу на некаторыя супярэчнасці ў самой марксісцкай тэорыі. Так, выступаючы праціўнікамі «казарменнага камунізму», заснавальнікі марксізму прапанавалі ажыццявіць такія пераўтварэнні пасля заваявання пралетарыятам палітычнай улады, якія, пры пэўных умовах, маглі прывесці менавіта да такога сацыялізму: скасаванне прыватнай уласнасці, усеагульнае адзяржаўленне, цэнтралізаванае дзяржаўнае кіраванне народнай гаспадаркай.
       Інакш кажучы, само марксісцкае вучэнне складанае, рухомае, адкрытае, не выключала магчымасці розных яго тлумачэнняў у іншых гістарычных умовах.
       Апрача таго, пачаўся працэс пашырэння марксізму. Ен не мог не змяняць яго асобныя палажэнні, іх спрашчаць, а іншы раз і дагматызаваць, ператвараць V нейкі абсалютны канон. У канцы жыцця Энгельс з трывогай адзначаў, што асобныя месцы з твораў і перапіскі Маркса тлумачацца некаторымі рэвалюцыянерамі «як збор догмаў, якія неабходна вывучыць на памяць і паўтараць уголас, накшталт формулы заклінання або каталіцкай малітвы» (Маркс К., Энгельс Ф. Творы. Т. 38. С. 82).
       Але галоўнае ўсё ж было ў іншым. На рубяжы XIX—XX стст. адбыліся глыбокія змены ў самой гістарычнай рэчаіснасці.
    
    37
    
                     Уступленне капіталістычнага свету Новыя вйвады л стадыю імперыялізму праходзіла J J з узмацненнем супярэчлівасці грамадскага развіцця. У гістарычнай літаратуры адзначаецца, што на рубяжы стагоддзяў выразна выявіліся дзве рознанакіраваныя тэндэнцыі. Адна з іх праяўлялася ва ўзмацненні стабілізацыйных пачаткаў, магчымасцей мірнага прагрэсу: назапашванне манаполіямі звышпрыбыткаў і як вынік гэтага пэўныя павелічэнні заработнай платы рабочых, скарачэнне рабочага дня; развіццё акцыянернай формы капіталу і з’яўленне новых шляхоў абагачэння сярэдніх слаёў. Другая выявілася ва ўзмацненні рэвалюцыйных настрояў, якое было выклікана захаваннем кантрастаў паміж багаццямі новых мільярдэраў і становішчам працоўных,
       Гэта апошняя тэндэнцыя, якая стала найбольш выразнай у Расіі, дзе развіццё капіталізму ішло пакутлівым шляхам ва ўмовах існуючых феадальных перажыткаў, параджала веру ў хуткую перамогу пралетарскай рэвалюцыі. У гэтых умовах нарадзіўся ленінізм — найбольш рэвалюцыйная плынь у развіцці марксізму. У. I. Ленін ужо ў першых сваіх працах канца XIX — пачатку XX ст. выступіў як вялікі знаўца марксісцкага вучэння і разам з тым як сур’ёзны даследчык рэальных эканамічных і сацыяльнапалітычных праблем.
       Абапіраючыся на распрацаванае ім вучэнне аб імперыялізме як вышэйшай стадыі капіталізму, Ленін перагледзеў некаторыя вывады марксісцкага вучэння і ўнёс у яго шэраг новых ідэй. Сярод іх: нераўнамернасць эканамічнага і палітычнага развіцця краін як «безумоўны» закон капіталізму (Поўн. зб. тв. Т. 26. С. 354) і вывад, які вынікае адсюль, аб немагчымасці перамогі сацыялістычнай рэвалюцыі ва ўсіх капіталістычных краінах адначасова. Сацыялізм пераможа «першапачаткова ў нямногіх або нават у адной асобна ўзятай краіне» (Поўн. зб. тв. Т. 26. С. 354). Ацэньваючы перспектывы развіцця рэвалюцыі, Ленін адзначаў, што яна лягчэй можа пачацца не ў самых развітых дзяржавах, якія эксплуатуюць іншыя краіны. Уводзячы паняцце «краіна — вузел супярэчнасцей», Ленін лічыў, што прарыў ланцуга капіталістычных дзяржаў хутчэй за ўсё адбудзецца ў той краіне, дзе супярэчнасці дасягнулі найбольшай вастрыні. У такіх краінах, дзе матэрыяльныя перадумовы (узровень развіцця прадукцыйных сіл, колькасць рабочага класа) менш гатовыя
    
    38
    
    да рэвалюцыі ў параўнанні з іншымі капіталістычнымі дзяржавамі асаблівае значэнне набывае палітычная ўлада. Заваяваўшы яе, пралетарыят можа выкарыстаць дзяржаўныя рычагі кіравання для вырашэння задач эканамічнага развіцця. Адсюль вынікае значэнне дыктатуры пралетарыяту і адпаведна гэтаму тое месца, якое Ленін адвёў аналізу гэтай формы ўлады ў сваіх працах. Другой слабасцю рэвалюцыйнага працэсу ў гэтай групе краін можа стаць нізкі ўзровень масавай палітычнай культуры. Пераадоленню гэтага недахопу, на думку Леніна, садзейнічае авангардная роля камуністычнай партыі ў сістэме дыктатуры пралетарыяту. У шэрагу сваіх прац («Што рабіць?», «Крок наперад, два крокі назад», «Дзіцячая хвароба «левізны» ў камунізме» і інш.) Ленін развівае ідэі аб неабходнасці стварэння партыі новага тыпу, здольнай узначаліць барацьбу пралетарыяту ў змененых сацыяльных умовах.
       Важным этапам развіцця марксісцкіх ідэй аб сацыялізме і камунізме сталі апошнія працы Леніна, вядомыя як «палітычны запавет». Ужо набыты да гэтага часу вопыт пераўтварэнняў першых гадоў савецкай улады прымусіў пановаму асэнсаваць некаторыя класічныя палажэнні марксізму, падтрыманыя раней і Леніным. Пераважаючыя ў ленінскіх працах перыяду грамадзянскай вайны ўяўленні аб сацыялізме як «адзінай фабрыцы» змяніліся ідэяй «ладу цывілізаваных кааператараў», якія дзейнічаюць ва ўмовах рынку і таварнаграшовых адносін.
       Ленінізм не ў меншай меры, чым тэарэтычная спадчына Маркса, з’яўляецца сёння прадметам вострай палемікі і дыскусій. Тут ужо пад крытычным «абстрэлам» знаходзяцца не толькі тэарэтычныя погляды Леніна, але і практыка рэвалюцыйных пераўтварэнняў, якія ажыццяўляліся ў кіруемай ім дзяржаве. Пазбягаючы крайнасцей у меркаваннях, непрадуманых і паспешных ацэнак, неабходна падкрэсліць галоўнае: на «выклік часу», запатрабаванні грамадскага жыцця ленінізм даў свае адказы ў духу марксізму, улічваючы пры гэтым новыя рэвалюцыйныя магчымасці, якія адкрываліся ў пачатку XX ст. У ленінізме знайшла сваё адлюстраванне адна з дзвюх супярэчлівых тэндэнцый грамадскага развіцця — тэндэнцыя ўзмацнення крызісных з’яў і нарастання ў гэтых умовах рэвалюцыйнага руху.