Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
У такім грамадстве існуе сацыяльная гармонія і агульнасць інтарэсаў усіх грамадзян, свабодная творчая праца і раўнапраўе ў магчымасці прымянення сваіх здольнасцей. Прамысловая вытворчасць і сельская гаспадарка развіваюцца на аснове дзяржаўнага планавання. Усе члены грамадства абавязкова працуюць, і размеркаванне даброт ажыццяўляецца па працы. Адсутнічае эксплуатацыя чалавека чалавекам.
А. СенСімон, Ш. Фур’е і Р. Оуэн крытыкавалі сучасны ім капіталістычны лад, паказваючы, што грамадства, заснаванае на прыватнай уласнасці і эксплуатацыі, не можа прынесці ні свабоду, ні роўнасць, ні братэрства людзей. Крыніцай асноўных грамадскіх недахопаў яны лічылі прыватную ўласнасць і бачылі ў ёй прычыну крызісаў, анархіі вытворчасці, беспрацоўя. Свет капіталізму, адзначалі сацыялістыутапісты,— гэта хаос і раз’яднанасць, славалюбства і хцівасць, індывідуалізм і эгаізм, разлад і варожасць.
У перыяд раннекапіталістычнага развіцця пралетарыят быў нешматлікім, жорстка эксплуатуемым з боку буржуазіі класам. Гэты абяздолены клас быў варты толькі спачування і дапамогі. Сацыялістыутапісты асуджалі прыгнятальнікаў пралетарыяту, складалі утапічныя праекты палягчэння яго лёсу, самі займаліся дабрачыннай дзейнасцю і спрабавалі арганізаваць дапамогу пралетарыяту з боку буржуазіі.
Устанаўленне сацыялістычнага грамадства яны лічылі аб’ектыўным працэсам. Ш. Фур’е гаварыў, што чалавецтва ў сваім развіцці прайшло праз дзікасць, варварства і цывілізацыю і ідзе да грамадства ўсеагульнай гармоніі. Асноўнымі ступенямі грамадскага прагрэсу А. СенСімон аналагічна лічыў пераход ад першабытнага ідалапаклонства да рабства, затым да феадальнасаслоўнага ладу і індустрыяльнапрамысловага. Паводле яго вучэння капіталістычнае грамадства павінна прайсці ў сваім развіцці чатыры фазы: дзяцінства, юнацтва, узмужнеласць і старэнне. Затым прыходзіць час сацыялістычнага грамадства.
17
Р. Оуэн праверыў на практыцы сваю сістэму ідэй сацыялістычнага грамадства. У ЗША ён арганізаваў абшчыну «Новая гармонія», статус якой засноўваўся на прынцыпах ураўняльнага камунізму. Ідэя, аднак, паглынуўшы амаль усё багацце Оуэна, правалілася. Сацыялістыутапісты верылі, што варта тэарэтычна або шляхам нагляднага прыкладу прадэманстраваць даброты новай сістэмы грамадскай арганізацыі, каб багатыя добраахвотна адмовіліся ад усіх багаццяў, а тыя, хто мае ўладу, падтрымалі стварэнне справядлівага грамадства. Яны звяртаюцца да царуючых асоб, дзяржаўных дзеячаў, вядомых пісьменнікаў, палкаводцаў з просьбай ахвяраваць сродкі на перабудову грамадства па сацыялістычнаму ідэалу. Вядома, што Р. Оуэн звяртаўся за дапамогай нават да рускага I, які славіўся як душыцель свабоды.
Шэраг важных і глыбокіх ідэй аб грамадстве, яго ўзнікненні і шляхах развіцця быў выказаны ў працах выдатнага нямецкага філосафа кан
цара Мікалая
Грамадзянскае грамадства Гегеля
ца XVIII — пачатку XIX ст. Г. Гегелем.
Мы ўжо адзначалі, што доўгі час паняцці «грамадства» і «дзяржава» разглядаліся як сінонімы. Паступова, па меры развіцця тэарэтычнай думкі, умацоўвалася перакананне ў тым, што грамадства — нешта больш шырокае, чым дзяржава, што ёсць сферы грамадскага жыцця, непасрэдна не рэгулюемыя дзяржавай. Да іх, у першую чаргу, была аднесена сям’я. Новым крокам у развіцці гэтага падыходу стала распрацаванае Гегелем паняцце «грамадзянскае грамадства», якое філосаф вызначаў як «сістэму ўсебаковай залежнасці», дзе «пражытак і дабрабыт адной асобы і яе прававое існаванне пераплецены з пражыткам, дабрабытам і правам усіх, заснаваны на іх і толькі ў гэтай сувязі сапраўдныя і забяспечаныя».
Такім чынам, грамадзянскае грамадства — гэта перш за ўсё сфера матэрыяльнага, эканамічнага жыцця і дзейнасці людзей. Французскі гісторык Гізо лічыў, што адносіны паміж дзяржавай і грамадзянскім грамадствам ёсць адносіны паміж уладай і індывідуальнай свабодай. Гістарычны вопыт паказаў, што чым больш развіта грамадзянскае грамадства, тым больш падстаў для дэмакратычных форм дзяржавы.
Як жа развіваецца грамадства ў гісторыі? Паводле Гегеля асновай гістарычнага развіцця з’яўляецца
18
разгортванне «абсалютнай ідэі». Для тлумачэння сэнсу гэтага цэнтральнага паняцця гегелеўскай філасофіі абмяжуемся наступнымі разважаннямі: кожная адзінкавая, пачуццёва ўспрымаемая з’ява мае, апрача знешне выражаных уласцівасцей, сваю скрытую сутнасць, якая аб’ядноўвае увесь клас роднасных з’яў. Чые ж гэта думкі? Паколькі яны ахопліваюць увесь свет — гэта думкі нейкага «духа», якога Гегель называе «сусветным духам» або «абсалютнай ідэяй».
Сусветны дух ахоплівае ў Гегеля і сферу сацыяльнага жыцця. Ен узвышаецца над асобнымі людзьмі і выражаецца ў праве, маралі, рэлігіі. Гісторыю Гегель разглядае як «прагрэс духу ва ўсведамленні свабоды», які выяўляецца праз «дух» асобных народаў, што змяняюць адзін аднаго ў гістарычным працэсе па меры выканання сваёй місіі.
Пераасэнсоўваючы гістарычнае мінулае чалавецтва і ўсе сферы сучаснага яму грамадскага жыцця, Гегель выкарыстаў створаны ім дыялектычны метад, дзякуючы якому філосаф «...упершыню ўявіў увесь прыродны гістарычны і духоўны свет у выглядзе працэсу, гэта значыць у няспынным руху, змяненні, пераўтварэнні і развіцці, і зрабіў спробу раскрыць унутраную сувязь гэтага руху і развіцця» (Маркс К, Энгельс Ф. Творы. Т. 20. С. 23). Паводле гегелеўскай дыялектыкі, крыніцай, «маторам» усялякага, у тым ліку і грамадскага развіцця, выступаюць унутраныя супярэчнасці, якія ўласцівы ўсім рэчам. Такое ж значэнне, як супярэчнасці, мае ў дыялектыцы і паняцце «адмаўленне», што азначае знікненне шэрага зжыўшых сябе рыс пэўнай стадыі развіцця пры захаванні станоўчых уласцівасцей і ўзнікненні новых. Гегель лічыў, што кожны народ ажыццяўляе дыялектычнае адмаўленне культуры сваіх папярэднікаў. Абнаўленне і пераемнасць — неабходныя рысы гістарычнага развіцця.
На шляху да навуковай сацыялогіі
Паняцце «сацыялогія» як навуковае вывучэнне з’яў грамадскага жыцця было ўведзена ва ўжыванне французскім філосафам і сацыёлагам
першай палавіны XIX ст. А. Контам. Вызначаючы месца сацыялогіі ў сістэме іншых навук, Конт даў іх агульную класіфікацыю. «Іерархія асноўных навук» такая: матэматыка — астраномія — фізіка — хімія — біялогія (таксама тэрмін Конта) —сацыялогія. Кожная наступная ступень — навука больш высокага парадку,
19
якая засноўваецца на законах папярэдняй, але і аперыруе сваімі спецыфічнымі для дадзенай галіны ведаў законамі. Такім чынам, вывучаючы сацыяльныя з’явы, неабходна ўлічваць законы біялагічнага развіцця, а таксама выяўляць і даследаваць законы назіраемых грамадскіх з’яў, не шукаючы звышнатуральных прычын змяненняў.
Развіццё сацыялогіі XIX ст. звязана таксама з імем англійскага філосафа і сацыёлага Г. Спенсера. Таксама, як і Конт, ён падтрымліваў ідэю эвалюцыі грамадства як цэласнага арганізма. Галоўны напрамак змяненняў, якія адбываюцца, Спенсер бачыў у росце разнастайнасці ўнутранай дыферэнцыяцыі грамадскага развіцця (сацыяльнае расслаенне, з’яўленне новых арганізацый і г. д.) пры адначасовым узмацненні грамадскіх сувязей. Спенсер вылучае два тыпы грамадства: «ваеннае», дзе супрацоўніцтва людзей у дасягненні агульнай мэты носіць прымусовы характар, і «прамысловае», у якім супрацоўніцтва добраахвотнае. Грамадства як сацыяльны арганізм, на думку Спенсера, складаецца з трох галоўных сістэм: «вырабляючай сродкі для жыцця», «размеркавальнай», «рэгулятыўнай». Апошняя ўключае ў сябе сістэму сацыяльнага кантролю, які трымаецца на страху. «Страх перад жывымі» падтрымлівае дзяржава, а «страх перад мёртвымі» — царква.
Спенсер актыўна абараняў ідэю аб тым, што грамадства не можа і не павінна паглынаць асобу.
У заключэнне адзначым, што новыя ідэі ў сацыялогіі ў XIX ст. толькі прабівалі сабе дарогу. I шмат якімі даследчыкамі грамадства разглядалася як «арганізм», аналагічны арганізмам жывой прыроды.
Пытанні і заданні
1. Якую ролю адыгрывалі міфы ў жыцці першабытнага грамадства? Якія бываюць міфы? Прывядзіце прыклады.
2. Ці захоўваецца міфалагічная свядомасць у сучасных умовах? Чаму?
3. Што ў гісторыі філасофскай думкі разумелася пад «залатым векам»?
4. У чым сутнасць «тэорыі грамадскага дагавору»? Ці можа яна, на вашу думку, служыць тлумачэннем прычын узнікнення дзяржавы?
5. Якія мэты, выказаныя А. Смітам, уяўляюцца вам актуальнымі сёння, а якія з’яўляюцца ўстарэлымі?
6. Чаму вучэнні СенСімона, Фур’е і іх паслядоўнікаў аднесены да утапічных? Што, як вы лічыце, каштоўнае яны ўнеслі ў развіццё ўяўленняў аб грамадстве?
20
7. Паняцця «грамадзянскае грамадства» многія дзесяцігоддзі ў нашым грамадазнаўстве не было. Сёння яно актыўна ўвайшло ў наш лексікон, шырока выкарыстоўваецца вучонымі, публіцыстамі, палітыкамі. Чым, на вашу думку, гэта выклікана?
§ 3. МАРКСІСЦКАЕ ВУЧЭННЕ АБ ГРАМАДСТВЕ ч. f
Пытанне аб месцы і ролі марксізму ў сучасным свеце набыло вастрыню. Выказваюцца думкі, што вучэнне гэта ўстарэла і не можа з’яўляцца арыенцірам далейшага развіцця: нарадзіўшыся паўтара стагоддзя назад, яно не ў стане растлумачыць новыя сацыяльныя з’явы і працэсы, узнікненне якіх у рамках дадзенай тэорыі не меркавалася. На думку шэрага даследчыкаў, марксізм ужо ў сваім першапачатковым выглядзе разам з правільнымі вывадамі і глыбокім прадбачаннем меў і памылковыя палажэнні, якія ўзнікалі на аснове абагульнення абмежаванага гістарычнага вопыту асобных, у першую чаргу, еўрапейскіх краін. I менавіта гэтым — недасканаласцю тэорыі марксізму — некаторыя аўтары схільны растлумачыць крызісны стан нашага грамадства. У той жа час выказваецца і абгрунтоўваецца думка аб тым, што, нягледзячы на вядомую гістарычную абмежаванасць марксізму, многае ў ім мае вялікае значэнне, гэта значыць працуе і сёння. Робіцца нават такі вывад, што ў нечым, вельмі важным і істотным, мы не тое, каб перараслі Маркса, а яшчэ не дараслі да яго.
Для таго каб мець сваю абгрунтаваную пазіцыю ў гэтых спрэчках і ўмець яе абараняць, важна разабрацца ў тым, як і чаму ўзнікла марксісцкае вучэнне, якія яго асноўныя ідэі.
Стварэнне марксісцкага вучэння адУзнікненне носіцца да сярэдзіны XIX ст. Што гэ