Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
Вядома, змена грамадскаэканамічных фармацый не адбываецца аўтаматычна. Яе ажыццяўляюць у ходзе сацыяльнай і палітычнай барацьбы людзі, кіруючыся сваімі інтарэсамі.
Такім чынам, падвядзём вынік. Распрацаваныя марксізмам палажэнні аб прымаце грамадскага быцця ў адносінах да грамадскай свядомасці, рашаючай ролі матэрыяльнай вытворчасці ў жыцці грамадства, аб неабходнасці адпаведнасці вытворчых адносін характару і ўзроўню развіцця прадукцыйных сіл, аб вызначальным уздзеянні эканамічнага базісу на ўсю разнастайнасць надбудовачных з’яў, аб непазбежнасці пераходу ад адной фармацыі да другой — усе гэтыя вывады выкладзены і абгрунтаваны ў марксісцкай тэорыі як законы грамадскага развіцця, якія дзейнічаюць гэтак жа аб’ектыўна і непарушна, як законы прыроды. Менавіта таму заснавальнікі марксізму назвалі развіццё грамадства натуральнагістарычным працэсам. Пры гэтым, аднак, у адрозненне ад прыроды, у грамадскім жыцці законы пракладваюць сабе
26
дарогу праз свядомую дзейнасць людзей. «Гісторыя» не ёсць нейкая асаблівая асоба, якая карыстаецца чалавекам як сродкам для дасягнення сваіх мэт. Гісторыя — не што іншае, як дзейнасць чалавека, які дамагаецца сваёй мэты» (Творы. Т. 2. С. 102).
Пытанні і заданні
1. Чым было абумоўлена з’яўленне новай тэорыі грамадскага развіцця — марксізму?
2. Якія тэарэтычныя крыніцы марксізму? Якія ідэі сваіх папярэднікаў прынялі Маркс і Энгельс, ствараючы сваё вучэнне?
3. Што прынцыпова новае ва ўяўленне аб грамадстве і яго развіцці ўнеслі заснавальнікі марксізму?
4. У чым сутнасць матэрыялістычнага разумення гісторыі?
5. У 1890 г. у адным са сваіх пісьмаў Энгельс адзначаў: «Маркс і я часткова самі вінаватыя ў тым, што моладзь іншы раз надае больш значэння эканамічнаму боку, чым гэта неабходна. Нам даводзілася, пярэчачы нашым праціўнікам, падкрэсліваць галоўны прынцып, які яны адхілялі, і не заўсёды знаходзіўся час, месца і магчымасці аддаваць належнае астатнім момантам, што ўдзельнічаюць ва ўзаемадзеянні» (Творы. Т. 37. С. 396). Як вы разумееце гэта выказванне? Што Энгельс мае на ўвазе, гаворачы аб «астатніх момантах» грамадскага ўзаемадзеяння?
6. Вядома, што кожная грамадская з’ява, узятая ва ўсёй сукупнасці адзнак, непаўторная. У той жа час Маркс і Энгельс зрабілі вывад аб існаванні аб’ектыўных законаў грамадскага развіцця, што дапускае наяўнасць устойлівасці і паўторнасці схопленай законам сувязі з’яў або іх бакоў. Што, на вашу думку, дало магчымасць стваральнікам новага вучэння зрабіць такі вывад?
7. Крьітыкі марксізму сцвярджаюць, што слабасць гэтага вучэння заключаецца ў тым, што ў ім сцвярджаецца непарушнасць гістарычнага развіцця, непазбежнасць руху грамадства ў пэўным напрамку. Тым самым выключаецца магчымасць выбару розных шляхоў развіцця, няма ўмоў для выяўлення свабоднай волі чалавека. Ці згодны вы з такімі сцверджаннямі? Свой пункт погляду абгрунтуйце.
8. Звернемся да першакрыніц.
К. Маркс. Прадмова «Да крытыкі палітычнай эканоміі». «У грамадскай вытворчасці ў сваім жыцці людзі ўступаюць у пэўныя, неабходныя, ад іх волі незалежныя адносіны — вытворчыя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай ступені развіцця іх матэрыяльных прадукцыйных сіл. Сукупнасць гэтых вытворчых адносін складае эканамічную структуру грамадства, рэальны базіс, на якім узвышаецца юрыдычная і палітычная надбудова і якому адпавядаюць пэўныя формы грамадскай свядомасці. Спосаб вытворчасці матэрыяльнага жыцця абумоўліваюць сацыяльны, палітычны і духоўны працэсы жыцця наогул. He свядомасць людзей вызначае іх быццё, а, наадварот, іх грамадскае быццё вызначае іх свядомасць. На пэўнай ступені свайго развіцця матэрыяльныя прадукцыйныя сілы грамадства прыходзяць у супярэчнасць з існуючымі вытворчымі адносінамі, або — што з’яўляецца толькі юрыдычным выяўленнем апошніх — з адносінамі ўласнасці, унутры якіх яны да гэтага часу развіваліся. 3 форм развіцця прадукцыйных сіл гэтыя адносіны ператвараюцца ў іх путы. Тады надыходзіць
27
эпоха сацыяльяай рэвалюцыі. Са змяненнем эканамічнай асновы больш або менш хутка адбываецца пераварот ва ўсёй велізарнай надбудове. Пры разглядзе такіх пераваротаў неабходна заўсёды адрозніваць матэрыялы, з натуральнанавуковай дакладнасцю канстатуемы пераварот у эканамічных умовах вытворчасці ад юрыдычных, палітычных, рэлігійных, мастацкіх або філасофскіх, карацей — ад ідэалагічных форм, у якіх людзі ўсведамляюць гэты канфлікт і змагаюцца за яго вырашэнне. Як аб асобным чалавеку нельга меркаваць на падставе таго, што ён пра сябе думае, зусім гэтак жа нельга меркаваць аб падобнай эпосе перавароту па яе ўсведамленню. Наадварот, гэта ўсведамленне патрэбна растлумачыць з супярэчнасцей матэрыяльнага жыцця, з існуючага канфлікту паміж грамадскімі прадукцыйнымі сіламі і вытворчымі адносінамі. Ніводная грамадская фармацыя не гіне раней, чым разаўюцца ўсе прадукцыйныя сілы, для якіх яна дае дастаткова прастору, і новыя больш высокія вытворчыя адносіны ніколі не з’яўляюцца раней, чым выспеюць матэрыяльныя ўмовы іх існавання ў нетрах самога старога грамадства. Таму чалавецтва ставіць сабе толькі такія задачы, якія яно можа вырашыць, таму што пры бліжэйшым разглядзе заўсёды атрымліваецца, што сама задача ўзнікае толькі тады, калі матэрыяльныя ўмовы яе вырашэння ўжо ёсць у наяўнасці, або, па крайняй меры, знаходзяцца ў працэсе станаўлення (Творы. Т. 13. С. 6—7).
Прачытаўшы фрагмент, падумайце і адкажыце:
а) . Якія новыя паняцці, уведзеныя класікамі марксізму ў грамадазнаўства, выкарыстаны ў гэтым урыўку? Пакажыце сувязь паміж імі.
б) . Як вы разумееце вывад Маркса аб тым, што аб эпосе рэвалюцыйнага перавароту нельга меркаваць толькі «па яе ўсведамленню»? Якімі фактамі можна пацвердзіць гэты вывад?
в) . Пакажыце на канкрэтных гістарычных прыкладах, што вытворчыя адносіны могуць стаць тормазам развіцця прадукцыйных сіл.
г) . Якія вынікі можна вывесці са сцверджання аб тым, што ніводная грамадская фармацыя не гіне да таго часу, пакуль яна дае прастору развіццю прадукцыйных сіл, а новыя вытворчыя адносіны не праяўляюцца раней, чым выспеюць для гэтага неабходныя матэрыяльныя ўмовы?
У чым, на вашу думку, заключаецца актуальнасць гэтага палажэння ў сучасных умовах?
9. У працах заснавальнікаў марксізму чытаем: «Усякі прагрэс у той жа час азначае і адносны рэгрэс, калі дабрабыт і развіццё адных ажыццяўляецца цаной пакут і прыгнечання іншых». Ці згодны вы з гэтым сцверджаннем? Свой пункт погляду абгрунтуйце.
Пагібель буржуазіі і перамога пралетарыяту аднолькава непазбежныя?
§ 4. МАРКСІСЦКАЕ ВУЧЭННЕ АБ ГРАМАДСТВЕ ч. II
Гэтыя радкі ўзяты з праграмнага дакумента марксізму «Маніфест Камуністычнай партыі», у якім тады яшчэ маладыя Маркс і Энгельс упершыню ясна і паслядоўна з па
лемічнай завостранасцю расказалі аб асновах сваіх
28
тэарэтычных поглядаў і палітычных пазіцый. А вось пытальнік у канцы гэтай фразы паставіў час. Ці так бясспрэчны гэты вывад, ці пацвярджаецца ён ходам грамадскагістарычнага развіцця?
He будзем спяшацца з адказам. Разгледзім абгрунтаванні гэтага вываду, выказаныя ў «Маніфесце...», звернемся да вядомых гістарычных фактаў. «Сучаснае буржуазнае грамадства, з яго буржуазнымі адносінамі вытворчасці і абмену, буржуазнымі адносінамі ўласнасці, якое стварыла як бы па чарадзейству такія магутныя сродкі вытворчасці і абмену, падобны на чарадзея, які не ў стане больш справіцца з падземнымі сіламі, выкліканымі яго заклінаннямі. Вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў гісторыя прамысловасці і гандлю ўяўляе з сябе толькі гісторыю абурэння сучасных прадукцыйных сіл супраць сучасных вытворчых адносін, супраць тых адносін уласнасці, якія з’яўляюцца ўмовай існавання буржуазіі і яе панавання»,— пішуць Маркс і Энгельс (Творы. Т. 4. С. 424). Сапраўды, ужо ў 1825 г. разбушаваўся першы вялікі эканамічны крызіс у еўрапейскіх краінах, за ім з невялікімі інтэрваламі другі, трэці. На змену ўздыму вытворчасці прыходзіць яе спад, многія прадпрыемствы закрываюцца, банкі церпяць банкруцтва, у асяроддзі пралетарыяту растуць рады беспрацоўных, якія ледзь жывуць. Але і жыццё тых, хто працягвае працаваць на фабрыках, не на многа лепшае: знясільваючая праца, шматгадзінны рабочы дзень, нізкая аплата, нечалавечыя ўмовы працы. Рабочы выконвае ўсё больш манатонныя і прымітыўныя аперацыі, ён становіцца прыдаткам машыны, праца яго ўсё больш абясцэньваецца. Пры гэтым такое становішча рабочых не ёсць вынік маральнай сапсаванасці буржуазіі (як думалі некаторыя сацыялістыутапісты). У сваіх творах і асабліва ў «Капітале», які з’яўляецца, паводле слоў Леніна, «галоўным асноўным і асноўным творам, што выкладае навуковы сацыялізм» (Поўн. зб. тв. Т. 1. С. 187.), Маркс аналізуе супярэчнасці, тэндэнцыі развіцця капіталістычнага ладу, раскрывае сутнасць капіталістычнай эксплуатацыі.
Разгледзім коратка асноўныя палажэнні тэорыі прыбавачнай вартасці, якія Энгельс ахарактарызаваў як другое (пасля матэрыялістычнага разумення гісторыі) вялікае адкрыццё марксізму.
Вядома, што ўжо ў працах англійскіх палітэканомаў
29
змяшчалася ідэя аб працы як крыніцы ўсялякага багацця. Абапіраючыся на яе, Маркс выказаў шэраг новых прынцыповых палажэнняў. Пры гэтым зыходным пунктам яго разважанняў выступае паняцце тавар — прадукт чалавечай працы, зроблены для абмену. Тавар мае дзве асноўныя ўласцівасці. Папершае, ён павінен задавальняць патрэбы чалавека. Гэта ўласцівасць атрымала назву спажывецкая вартасць. Падругое, тавар мае здольнасць у пэўных прапорцыях абменьвацца на іншыя тавары. Што ж дазваляе зусім розныя тавары прыраўноўваць адзін да другога, сувымяраць іх у час продажу на рынку? Гэта агульнае ёсць вартасць тавару, пад якой падразумяваецца грамадска неабходная праца (яна ў сваю чаргу вызначаецца рабочым часам, неабходным для вырабу тавару пры сярэднім для дадзенага грамадства ўзроўні тэхнікі, узроўні ўмення, інтэнсіўнасці працы). Такім чынам, калі адзінка аднаго тавару на рынку абменьваецца на адзінку другога, значыць на іх вытворчасць затрачана аднолькавая колькасць грамадска неабходнай працы (на практыцы, зразумела, абмен ажыццяўляецца таксама з улікам попыту і прапановы, якія ўвесь час вагаюцца). У гэтым сутнасць закона вартасці.