• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Такім чынам, на думку экзістэнцыялістаў, чалавек — унутрана свабодны, яго цяжкі лёс — быць заўсёды ў дарозе, увесь час клапаціцца аб набыцці сваёй сутнасці.
       Значыць, мы выявілі, што філосафы і сацыёлагі
    
    49
    
    даюць розныя адказы на пытанні, што з’яўляецца вызначальным у жыцці чалавека і грамадства; ад прызнання жорсткай залежнасці сацыяльнай рэчаіснасці ад тэхналагічных, эканамічных, біялагічных або культурных фактараў да сцверджання аб поўнай свабодзе і ўнутранай незалежнасці асобы.
       He менш важнай з’яўляёцца і другая праблема: што такое грамадства, якія сацыяльныя групы яго ўтвараюць, як яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і з дзяржаўнай уладай. Большасць даследчыкаў падтрымліваюць вывад аб тым, што грамадства — гэта не механічная сума асобных індывідаў, а сукупнасць розных сацыяльных груп.
                     Адна з існуючых тэорый разглядае Гльвы»           грамадства як сістэму, падзеленую
                     на эліту («лепшыя»), здольную да кіравання, і неэліту. У аснове гэтага падзелу біялагічныя і псіхалагічныя якасці людзей.
       Паводле гэтай тэорыі ў грамадстве існуюць тыя, хто ад нараджэння надзелены здольнасцямі кіраваць людзьмі з дапамогай хітрасці і падману («лісы»), альбо, выкарыстоўваючы прымус і насілле («львы»), Склад кіруючай эліты павінен пастаянна абнаўляцца за кошт прытоку новых свежых сіл, інакш грамадства асуджана на дэградацыю, якая можа змяніцца сацыяльнай рэвалюцыяй, увесь сэнс якой будзе заключацца ў персанальным абнаўленні кіруючай вярхушкі. У гаспадарчым жыцці тып «ільва» ўвасабляе бізнесмен, а «лісы» — ранцье, нясмелы ўкладчык, які жыве стрыжкай купонаў. Пераважанне ў грамадстве ранцье — сведчанне ўстойлівасці грамадства, якая пераходзіць у загніванне. У процілегласць гэтаму ўзмацненне ўплыву бізнесменаў робіць грамадства актыўным і дынамічным.
       Аналагічныя ідэі аб «уладнай эліце» развіваюцца ў працах прыхільнікаў тэхнакратычных (карані грэчаскага паходжання, што азначаюць уладу і майстэрства) вучэнняў. Мы ўжо ўпаміналі аб поглядах Дж. Гэлбрэйта. А вось разважанне другога амерыканскага сацыёлага Т. Веблена: сучаснае грамадства не можа існаваць без індустрыі, а яна не можа працаваць без тэхнічных спецыялістаў. Таму варта ім, аб’яднаўшыся, прыгразіць дзяржаве ўсеагульным сабатажам, як адбудзецца сусветная рэвалюцыя — адмаўленне прыватнага капіталу, гэта значыць уласнікаў прамысловых прадпрыемстваў, ад сваёй улады і перадача яе савету тэх
    
    50
    
    нікаў. У 30х гг. паслядоўнікі Веблена паспрабавалі яго ідэю ажыццявіць: стварыць цэнтралізаваныя арганізацыі тэхнічных саветаў і замяніць імі палітычныя органы. Аднак гэтыя спробы былі асуджаны на няўдачу.
    
                    У заходняй сацыялогіі вялікае рас«Жыццё — паўсюджанне атрымала тэорыя сагэта тэатр» J ¹ .
                    цыяльных роляў, у адпаведнасці з якой кожны чалавек рэгулярна і на працягу доўгага часу аднаўляе пэўны ўзор паводзін у адпаведнасці са сваім сацыяльным статусам, гэта значыць пэўным становішчам у грамадстве. Пры гэтым паводзіны аднаго і таго ж чалавека будуць рознымі ў залежнасці ад таго, якую сацыяльную ролю ён рэалізуе ў дадзены момант. Такім чынам, паняцці «статус» і «сацыяльная роля» цесна звязаны: статус — гэта пэўнае становішча ў грамадстве і звязаная з ім сукупнасць правоў і абавязкаў; роля ж — гэта дынамічны, паводзінны бок статуса. Статус асобы вызначаецца ўзростам, полам, паходжаннем, прафесіяй, сямейным становішчам. Адрозніваюць статус прыроджаны (сацыяльнае паходжанне, нацыянальнасць) і дасягнуты (адукацыя, кваліфікацыя і да т. п.). Адсюль вынікае, што чалавек можа змяніць свой сацыяльны статус, напрыклад павысіць, атрымаўшы добрую адукацыю. Даследуючы праблемы грамадскіх адносін, сацыёлагі звярнулі ўвагу на той факт, што само паняцце «статус» мае дваістае значэнне: з аднаго боку, кожны чалавек мае пэўны сацыяльны статус (і ў адпаведнасці з ім займае месца ў сістэме грамадскіх адносін), з другога —ён сумяшчае ў сваёй асобе мноства статусаў, з’яўляючыся, напрыклад, адначасова бацькам, членам палітычнай партыі, кіраўніком прадпрыемства і г. д. Іншы раз гэтыя статусы прыходзяць у супярэчнасць адзін з адным. У гэтай сітуацыі чалавек, выконваючы тую ці іншую ролю, вымушаны аддаць перавагу аднаму са статусаў. Ці можаце вы прывесці прыклады, якія канкрэтызуюць гэта палажэнне?
       I нарэшце, звернемся да яшчэ адной праблемы, распрацоўка якой займае важнае месца ў грамадазнаўстве. Гэта вызначэнне асноўных этапаў развіцця грамадства, агульнай накіраванасці змяненняў грамадскага жыцця.
    
    Адкуль і куды рухаецца чалавецтва
    
        Пачнём з тэорыі «гістарычнага кругавароту». Нарадзіўшыся даволі даўно, яна і ў XIX ст. не страціла сваіх прыхільнікаў. У сваіх працах
    
    яны выстаўлялі новыя пацверджанні ідэі развіцця гра
    
    51
    
    мадства па замкнёнаму кругу з вяртаннем да зыходнага стану. Так, шэраг даследчыкаў, што стаяць на пазіцыях разумення гістарычнага працэсу як паслядоўнай змены цывілізацый, выказваюць сцверджанне, што кожная з іх праходзіць рад агульных стадый у сваім развіцці. Нямецкі філосаф А. Вебер (1868—1958) назваў іх: «маладосць», «сталасць» і «заняпад». Некаторыя аўтары следам за Шпенглерам бачаць у гісторыі чалавецтва паступовую змену толькі дзвюх фаз развіцця: варварства і цывілізацыі.
       У той жа час больш глыбокі аналіз гістарычнага мінулага выклікаў крытыку тэорыі гістарычнага кругавароту. Многія мысліцелі бачылі нейкую агульную лінію, якая пранізвала ход сусветнай гісторыі. Большасць з тых, хто падтрымліваў ідэю грамадскага прагрэсу, бралі за яго аснову змяненні ў матэрыяльнай культуры, перш за ўсё ў галіне тэхнікі і вытворчасці, і ў адпаведнасці з гэтым вылучалі асноўныя этапы гістарычнага шляху чалавецтва. Адной з найбольш разгорнутых у гэтых адносінах з’яўляецца тэорыя «стадый эканамічнага росту» амерыканскага сацыёлага У. Растоў (нарадзіўся ў 1916 г.). Вылучаюцца наступныя пяць этапаў.
       Традыцыйнае грамадства. Да яго даследчык адносіць аграрныя грамадствы з даволі прымітыўнай тэхнікай, перавагай у сферы эканомікі сельскай гаспадаркі, саслоўнакласавай структурай і ўладай буйных зямельных уласнікаў;
       Пераходнае грамадства. На гэтым этапе развіцця адбываюцца даволі бурныя змены ў грамадскім жыцці: расце сельскагаспадарчая вытворчасць, з’яўляецца новы від дзейнасці — прадпрымальніцтва і адпаведны яму новы тып прадпрымальных людзей, складваюцца цэнтралізаваныя дзяржавы, расце нацыянальная самасвядомасць. Усё гэта рыхтуе перадумовы для пераходу грамадства на новую ступень развіцця;
       Стадыя «зруху». Яе змест складаюць прамысловыя рэвалюцыі і наступныя за імі сацыяльнаэканамічныя і палітычныя пераўтварэнні;
       Стадыя «сталасці». Гэты перыяд аўтар звязвае з развіццём навуковатэхнічнай рэвалюцыі, ростам значэння гарадоў і колькасці гарадскога насельніцтва;
       Эра «высокага масавага спажывання». Важнейшай рысай гэтай стадыі з’яўляецца значны рост сферы паслуг, вытворчасці тавараў ужытку з ператварэннем іх у асноўны сектар эканомікі.
    
    52
    
        У апошнія дзесяцігоддзі вялікі ўплыў атрымалі ідэі амерыканскага філосафа і публіцыста О. Тофлера (нарадзіўся ў 1928 г.). У развіцці чалавечай цывілізацыі ён вылучаетры стадыі: I — аграрная, II — індустрыяльная. Трэцюю стадыю, назву якой аўтар пакуль не дае, ён звязвае з пачаткам камп’ютэрнай эры і пераходам да інфармацыйнага грамадства.
        Больш падрабязна прагноз грамадскага развіцця мы разгледзім у наступных аддзелах курса.
    
        Пытанні і заданні
    
        1.     Якія асноўныя праблемы былі разгледжаны ў прыведзеным кароткім аглядзе развіцця немарксісцкага грамадазнаўства ў XX ст.? Пакажыце розныя падыходы да рашэння гэтых праблем.
        2.     Як вы лічыце: ці з’яўляецца адсутнасць адзінай тэорыі грамадскага развіцця, наяўнасць разнастайных школ, напрамкаў, вучэнняў станоўчым бокам немарксісцкага грамадазнаўства ці, наадварот, гэта ёсць слабасць?
        3.     Раскрыйце сэнс і канкрэтызуйце палажэнне: сацыяльная роля — гэта «чакаемыя паводзіны ў залежнасці ад дадзенага становішча чалавека ў грамадстве».
        4.     Ці згодны вы з азначэннем класавай барацьбы як барацьбы індывідаў за лепшы сацыяльны статус ва ўмовах, калі вышэйшыя ролі і статусы колькасна абмежаваны?
        5.     Прывядзём некаторыя выказванні М. А. Бярдзяева аб сэнсе гісторыі з яго працы «Філасофія свабоды»; «Гісторыя не можа мець сэнсу, калі яна ніколі не скончыцца, калі не будзе канца; сэнс гісторыі і ёсць рух да канца, да завяршэння, да выніку. Рэлігійная свядомасць бачыць у гісторыі трагедыю, якая мае пачатак і будзе мець канец. У гістарычнай трагедыі ёсць шэраг актаў, і ў іх наспявае канчатковая катастрофа, катастрофа, якая ўсё вырашае...
        Знешнія і грубыя формы зла паступова адміраюць у гісторыі. Людзі не будуць ужо паядаць адзін аднаго, не будзе такіх забойстваў, пакаранняў і разбояў, не будзе такой варожасці і невуцтва, такіх патрэб і бездапаможнасці перад прыродай. Але туга ўзрасце, радасці будзе яшчэ менш, жах пустаты і небыцця дасягне размераў небывалых...
       I самы страшэнны жах чакае чалавецтва наперадзе, самае страшэннае зло ўвасобіцца ў будучым, калі канчаткова знікнуць першапачатковыя формы зла. Для перамогі над будучым злом расце сіла царства божага, сіла творчая; увасобіцца ў будучым і вышэйшае дабро. У гэтым сутнасць апакаліптычных прароцтваў аб сэнсе і канцы гісторыі».
       Падумайце над разважаннямі філосафа, вызначце да іх свае адносіны.
        6.     У сваёй кнізе «Запіскі рэвалюцыянера» П. А. Крапоткін пісаў: «Вядома, да якіх вывадаў прыйшла большасць паслядоўнікаў Дарвіна... Няма такога насілля белых народаў над чорнымі або дужых у адносінах да слабых, якога не імкнуліся апраўдаць гэтымі словамі — «барацьба за існаванне».
       Вы ўжо заўважылі, што ў гэтых словах змяшчаецца крытыка грубых форм сацыялдарвінізму. Але вось які контраргумент супраць ідэй гэтай тэорыі прыводзіць аўтар: у прыродзе існуе не толькі
    
    
    53
    
    барацьба, але і ўзаемная дапамога, якая значна важнейшая для прагрэсіўнага развіцця віду. Аналагічным чынам складваецца сітуацыя і ў грамадстве.
       Ці згбдны вы з такой аргумента.цыяй? Абгрунтуйце свой пункт гледжання.
    
    § 7. ЛРАБЛЕМЫ СУЧАСНАГА ГРАМАДАЗНАЎСТВА