• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
    
    67
    
    Азіі, якія захоўвалі сваю культурную своеасаблівасць і ў грэкамакедонскую эпоху; самабытныя цывілізацыі Закаўказзя, адной з асаблівасцей якіх была жыццёвасць культурных традыцый. Асобае месца займала цывілізацыя скіфаў, якія не мелі ўласнай пісьменнасці, і таму звесткі аб іх дайшлі з іншакультурных крыніц і з археалагічных знаходак.
       Свет старажытных цывілізацый уключае і малавядомыя нам цывілізацыі Афрыкі і Паўднёвай Аравіі, традыцыі якіх захоўваліся многа стагоддзяў і паўплывалі на Егіпет; цывілізацыі Старажытнага Ірана; Старажытнага Афганістана; Малой Азіі, якая была натуральным мостам у перадачы культурных дасягненняў; старажытныя цывілізацыі ПаўднёваУсходняй Азіі — рэгіёна непаўторнай культуры, параўнальна позна адкрытай вучонымі і адносна мала вывучанай; старажытнаяпонская цывілізацыя, якая і цяпер уражвае сваёй загадкавасцю, даказвае, што яе культурныя каштоўнасці валодаюць дастатковымі магчымасцямі як у часе, так і ў прасторы; цывілізацыі Новага Свету, дзе прадстаўлены амаль усе стадыі развіцця чалавецтва.
       Зразумела, у кароткім нарысе немагчыма даць падрабязнае апісанне свету старажытных цывілізацый. Hama задача — зірнуць на той шлях, які чалавецтва прайшло ад старажытных цывілізацый да сучаснай
    
    
    эпохі.
    Адрозненне старажытнасці ад першабытнасці
    
       Старажытныя цывілізацыі пры ўсёй іх непадобнасці паміж сабой з’яўляюцца ўсё ж якімсьці адзінствам,
    
    якое процістаіць таму, што цывілізацыяй не з’яўляецца — дакласаваму і дадзяржаўнаму, дагарадскому і даграмадзянскаму, дапісьмоваму стану грамадства і культуры. Яшчэ параўнальна нядаўна першабытнае грамадства нават называлі дагістарычным. Цяпер, калі даследаванне перыяду, які папярэднічаў цывілізацыі, узбагацілася новымі данымі, ад гэтага азначэння прыйшлося адмовіцца.
        Тым не менш узнікненне і развіццё сацыяльнакласавых адносін, гарадоў, пісьменнасці стварае такую змястоўную напоўненасць самога гістарычнага часу, якой да яго не магло быць. Безумоўна, цывілізацыі старажытнасці захоўвалі многае з першабытнага грамадства, напрыклад залежнасць ад прыроды, міфалагічныя формы мыслення, мовы, культу і рытуалу, арыентаванага на прыродныя цыклы. Успомнім, што ў рэлі
    
    68
    
    гійных вераваннях старажытных народаў адлюстроўвалася змена пор года, паміранне і адраджэнне прыроды. Аднак характар узаемадзеяння грамадства з прыродай пры пераходзе ад першабытнага грамадства да старажытных цывілізацый істотна мяняецца. Змяненні звязаны з пазнаннем прыроды, імкненнем паўней выкарыстаць яе багацці для задавальнення патрэбнасцей грамадства, пераходам да вырабляючага тыпу гаспадаркі.
        Залежнасць людзей ад прыроды была ўсё яшчэ вялікай, асабліва ў экстрэмальных сітуацыях прыродных бедстваўпаводак, землятрасенняў, вывяржэнняў вулканаў і г. д. Тым не менш авалоданне металамі, назапашванне ведаў і перадача іх з дапамогай пісьменнасці мянялі формы гэтай залежнасці. Немагчыма ўявіць сабе Старажытны Егіпет або Міжрэчча без ірыгацыі, Старажытную Грэцыю — без мараплавання і марскога гандлю, галоўнага, што сведчыла аб пераходзе ад першабытнасці да старажытных цывілізацый, аднак стала пачаткам вытворчай дзейнасці чалавека. Гэты скачок у развіцці грамадства атрымаў назву «аграрнай рэвалюцыі». Пры гэтым на ўсім працягу старажытнасці грамадства ўсведамляе сябе як частку прыроды, якая звязана з ёй цеснымі вузамі. Аднак гэта своеасаблівая частка, дзе чалавек адыгрывае нярэдка ролю тварца і стваральніка.
        Пераход ад першабытнасці да цывілізацыі звязаны і са змяненнем характару ўзаемадзеяння людзей у грамадстве, з нараджэннем новага тыпу грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць у выніку сканцэнтравання насельніцтва і эканамічнай дзейнасці ў гарадах, з ускладненнем сацыяльнай структуры, станаўленнем дзяржаўнасці, са з’яўленнем новых відаў дзейнасці, асабліва ў сферы кіравання і навучання, са змяненнем характару і спосабаў перадачы інфармацыі.
       Для дагарадской беспісьмовай культуры першабытнасці характэрна адсутнасць якіхнебудзь самастойных каналаў перадачы інфармацыі: навучанне неабходным гаспадарчым, прамысловым і рамесным навыкам, які рэлігійнаму рытуалу, строілася на непасрэдным падключэнні навучаемага да адпаведнай практыкі. Чалавек пры гэтым цалкам упадаў у дзейнасць, ён не ацэньваў сваіх учынкаў, сваіх адчуванняў. Яго мысленне было «нерасчлянёным», без вылучэння сутнасці падзей і працэсаў, што адбываліся. Панаваў звычай, які
    
    69
    
    замяняў абагульненыя ўяўленні, а жыццё ішло павольна, змяненні адбываліся рэдка, ад пакалення да пакалення ва ўкладзе жыцця мала што мянялася.
       Авалоданне новымі відамі дзейнасці садзейнічала развіццю іншага тыпу свядомасці і з’яўленню іншых каналаў перадачы інфармацыі. Ад чалавека патрабавалася ўжо не простае паўтарэнне ўзораў, а разважанне, аналіз уласных дзеянняў і станаў. Першапачаткова ён быў уласцівы толькі частцы старажытнага грамадства. Носьбітамі такога тыпу мыслення былі перш за ўсё чыноўнікі і вучоныя пісары. Людзі, якія кіравалі складанай царскай або храмавай гаспадаркай, планавалі буйныя будаўнічыя работы або ваенныя паходы, занятыя прагназіраваннем будучага, назапашваннем карысных звестак, удасканальваннем сістэмы пісьма і падрыхтоўкай будучых вучоных, не маглі абмежавацца аўтаматычным узнаўленнем дзеянняў па ўзору, традыцыі, шаблону. Патрабаваліся новыя веды, новыя спосабы дзеянняў.
       Новыя магчымасці захоўвання і перадачы інфармацыі дало з’яўленне пісьменнасці. Пісьмовыя помнікі старажытнасці, якія дайшлі да нашых дзён, прыадкрываюць нам заслону часу і дазваляюць пранікнуць у свет старажытных цывілізацый. Напрыклад, адна са старажытнейшых цывілізацый — Месапатамія дастаткова добра вывучана дзякуючы прачытанню шматлікіх надпісаў на гліняных таблічках, пакрытых клінапісам. У вядомай меры можна лічыць такую таблічку сімвалам Старажытнага Міжрэчча. Пісьменнасць, якая зарадзілася тут яшчэ ў старажытнасці, стала свайго роду сродкам міжнародных зносін на ўсім Блізкім Усходзе. Сярод запісаў, што захаваліся, сустракаюцца рытуальныя надпісы, «навуковыя» (зборнікі прымет, медыцынскіх рэцэптаў, астралагічных прадказанняў, шумераакадскія слоўнікі) і літаратурныя тэксты, якія перапісваліся і перакладаліся на іншыя старажытныя мовы.
        Сярод знойдзеных таблічак сустракаюцца старажытнейшыя з вядомых чалавецтву прававыя акты (законы цара Хамурапі і яшчэ больш старажытныя законы Урунімгіна (2318—2312 гг. да н. э.), які абвясціў лозунг «Няхай моцны не крыўдзіць удоў і сірот.»).
        Вавілонскія «рукапісы» на гліне змяшчаюць матэматычныя трактаты і астранамічныя зборнікі. Многае з таго, што дала свету вавілонская навука, мы выкары
    
    70
    
    стоўваем і цяпер, напрыклад шасцідзесяцярычнае лічэнне — дзяленне круга на 360 градусаў, гадзіны —на 60 мінут і г. д.
       Старажытная пісьменнасць Міжрэчча данесла да нас і цікавыя літаратурныя крыніцы. Так, у эпасе аб Гільгамешу ставіцца адно з «вечных» пытанняў аб сэнсе чалавечага існавання, аб пошуках бяссмерця. Бачанне свету чалавека ў старажытнай літаратуры Міжрэчча аказала значнае ўздзеянне на літаратуру суседніх народаў, на Біблію, а праз яе — на літаратуру Еўропы і Амерыкі.
       Чытанне і разуменне старажытных пісьмовых крыніц з усёй вастрынёй ставіць задачу ўзнаўлення цэласнай карціны старажытных цывілізацый.
                      Пры ўсёй уяўнай даступнасці дасягневерагоднае? ненняў старажытных цывілізацый адной з найбольш складаных праблем для сучаснай навукі застаецца праблема правільнага разумення гэтых дасягненняў. Свет старажытнасці ў многім застаецца загадкавым і няясным. Прастата старажытнасці аказваецца падманлівай, а глыбокае пранікненне ў мінулае больш ставіць пытанняў, чым дае адказаў на іх.
       Часцей за ўсё пры ўспаміне аб старажытнасці мы зварочваемся да Старажытнай Грэцыі. Многія бакі яе жыцця знаёмы нам з VI класа. Хто не памятае аб славутай Саламінскай бітве, каму не знаёма імя Фемістокла? Але, успамінаючы аб гэтых падзеях, мы не задумваемся над тым, што менавіта перад Саламінскай бітвай Фемістокл распарадзіўся прынесці ў ахвяру трох знатных персідскіх юнакоў. I нікому гэта не здалося жахлівым або недарэчным. Сама ідэя акта прыняцця смерці заключалася ў тым, што чалавеку проста надаваўся статус ахвяры, нібы ахвярнай жывёле. Дарэчы, раз ужо размова зайшла аб ахвярных жывёлах, хіба задумваемся мы над тым, што старажытныя антычныя храмы, уключаючы цудоўны Парфенон, у час ахвярапрынашэнняў нагадвалі грамадскія бойні? Як бы мы выносілі пах крыві і гарэлага мяса і тлушчу? А гэта ж быў быт антычных свяцілішчаў.
       А псіхалогія рабства? Хіба яна не параджала вельмі часта страшэнныя, з нашага пункту гледжання, з’явы? У лепшую пару дэмакратычных Афін рабу, які ні ў чым не абвінавачваўся і нават не падазраваўся, а проста прыцягваўся да дазнання ў якасці сведкі, у абавязко
    
    71
    
    вым парадку належала рабіць допыт з прымяненнем катавання. Паказальны не сам гэты факт — гісторыі вядомы і больш жорсткія норавы,— а адносіны да яго грамадства самай адукаванай і свабоднай дзяржавы тагачаснага свету.
       Так, старажытныя цывілізацыі выключалі чужынца і пагарджалі непаўнапраўным. Пагарджалі адкрыта і спакойна, без крывадушнасці або агаворак. I ў той жа самы час у лоне старажытных цывілізацый зараджаліся прынцыпы ўсечалавечага адзінства і маральнага ўдасканалення асобы, усведамленне ёю магчымасці выбару і адказнасці. Гэтыя прынцыпы ўмацаваліся разам са з’яўленнем і развіццём сусветных рэлігій, што абавязкова мелі на ўвазе схіленне на свой бок веруючых, якія свядома выбіраюць дадзеную веру, а не належаць да яе па закону нараджэння.
       У далейшым менавіта сусветныя рэлігіі адыгрывалі ролю аднаго з фактараў цывілізацыйнай інтэграцыі.
       Пакуль мараль не аддзялялася ад свяшчэнных радавых «табу», а асабістая маральная свядомасць атаясамлівалася з грамадскай думкай радавога калектыву, самастойны выбар складу думак, спосабу жыцця быў немагчымым. Разбурэнне аўтаматызму традыцый роду зрабіла актуальнай праблему самастойнага выбару жыццёвай пазіцыі кожным асобным чалавекам.
       Менавіта ў перыяд старажытных цывілізацый была адкрыта ўлада ідэі, зыходзячы з якой можна было нанова будаваць паводзіны чалавека сярод людзей, падпарадкоўваючы іх не прывычцы і рытуалу, а ісціне. Адсюль такое багацце маляўнічых і незвычайных дэталей у біяграфіях барацьбітоў за свае ідэі, такіх, як філосаф Дыяген, які пасяліўся ў гліняным сасудзе (піфосе), або вялікі мудрэц Сакрат, які прыняў па прыгавору суда атруту (цыкуту), але не адмовіўся ад таго, што ён лічыў ісцінай.