• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
    
    76
    
       Нягледзячы на тое што ў архаічны перыяд Грэцыя не была адзінай краінай, аднак рэгулярныя гандлёвыя сувязі паміж асобнымі полісамі прыводзілі да паступовага фарміравання этнічнай самасвядомасці — грэкі паступова ўсведамлялі сябе адзіным народам, які адрозніваўся ад іншых — неэлінаў. Адным з праяўленняў такой самасвядомасці былі славутыя Алімпійскія гульні, якія праводзіліся з 776 г. да н. э. і на якія дапускаліся толькі эліны.
       Асноўнай рысай этыкі старажытнагрэчаскага грамадства гэтага перыяду было злучэнне пачуцця калектывізму і спаборнага пачатку. Існаванне асобнага чалавека паза рамкамі абшчыны, поліса было немагчымым, таму вышэйшая доблесць грамадзяніна заключалася ў абароне свайго поліса. «Соладка жыццё страціць, сярод воінаў доблесці загінуўшы, храбраму мужчыну ў баі дзеля айчыны сваёй»,— пісаў спартанскі паэт Тыртэй. А прынцып спаборнасці ўвасабляўся ў імкненні як мага лепш паслужыць полісу.
       Да VIII—VI стст. да н. э. адносіцца з’яўленне дасканалай архітэктуры, перш за ўсё грамадскай, культавай. Усе сілы грамадства былі звернуты на манументальныя збудаванні — храмы, перш за ўсё храмы апекуноў абшчыны. Для поліснага светапогляду было характэрна ўяўленне аб асобай сувязі поліса з пэўным бажаствомапекуном. Агульнагрэчаскае значэнне мелі толькі свяцілішчы ў Дэльфах і Алімпіі. Звычай прынашэння дароў у храмы садзейнічаў таму, што апошнія сканцэнтроўвалі лепшыя творы мастацтва, а іх тэрыторыя служыла нечым накшталт музея.
       Найвялікшым дасягненнем грэчаскай культуры гэ тай эпохі з’явілася стварэнне алфавітнага пісьма. Пераўтварыўшы фінікійскую складовую сістэму, грэкі стварылі просты спосаб фіксацыі інфармацыі. Для таго каб авалодаць пісьмом і лічэннем, не патрэбны былі гады ўпартай працы. Адбылася «дэмакратызацыя» сістэмы навучання, якая дазволіла зрабіць практычна ўсіх свабодных жыхароў Грэцыі пісьменнымі. Авалоданне граматай давала магчымасць карыстацца пісьмовымі спосабамі перадачы інфармацыі, знаёміцца з працамі літаратараў і вучоных.
       Асобае значэнне для ўсёй еўрапейскай культуры мела ўзнікненне філасофіі — прынцыпова новага падыходу да пазнання свету, які карэнным чынам адрозніваўся ад міфалогіі. Пастаноўка праблем, апора на
    
    77
    
    чалавечы розум як сродак пазнання, арыентацыя на пошукі прычын усяго, што адбываецца ў свеце, у ім самім, а не паза ім,— гэта істотна адрознівае філасофскі падыход да свету ад рэлігійнаміфалагічных поглядаў.
       Можна згадзіцца з думкай вучоных, якія звязваюць узнікненне філасофіі з грамадскім вопытам грамадзяніна ранняга поліса. Свет поліса, адносіны ў ім — вось тая мадэль, якая ляжала ў аснове ўяўленняў грэчаскіх філосафаў аб вялікім свеце — космасе.
       У філасофіі, якая зараджалася, складваліся процілеглыя падыходы да рашэння важнейшых пытанняў наладжвання свету. Так, мысліцелі, якія атрымалі назву натурфілосафаў (ад «natura» — прырода) шукалі першааснову свету ў самой прыродзе, а не ў бажастве або ідэі. Яны імкнуліся раскрыць узаемасувязь з’яў і паказаць развіццё свету. Іх філасофія была стыхійна матэрыялістычнай і дыялектычнай.
       Другі напрамак філасофіі прадстаўлялі піфагарэйцы, паслядоўнікі вядомага матэматыка Піфагора. Асновай асноў піфагарэйцы лічылі матэматыку. Яны меркавалі, што колькасць, форма вызначаюць сутнасць усяго. Паступова яны сталі атаясамліваць рэчы з лікамі, пазбавіўшы рэчыўны свет матэрыяльнага зместу. Ператвораны ў абсалют лік уяўляўся ім як аснова сутнасці свету.
       Важнейшыя заваёвы цывілізацыі архаікі былі развіты ў перыяд класічнай Грэцыі (ад рубяжа VI—V стст. г. да н. э.).
           Гэта быў вялікі перыяд росквіту поліснай арганізацыі грамадства, якая зрабіла ўплыў на ўсе бакі яго жыцця.
    Поліс уяўляе сабой грамадзян
    
    да н. э. да
    
    РосквІт старажытнагрэчаскай цывілізацыі
    
    скую абшчыну, для якой характэрна спалучэнне абшчыннага характару і своеасаблівых рыс, што адрозніваюць гэту абшчыну ад радавой, сямейнай, тэрытарыяльнай і да т. п. У яе аснове ляжала антычная форма ўласнасці. Яна з’яўлялася адначасова ўласнасцю дзяржаўнай (сумеснай) і ўласнасцю прыватнай. Уладальнікам асноўнага сродку вытворчасці (зямлі) мог стаць толькі той, хто быў паўнапраўным членам грамадзянскай абшчыны. Вярхоўным правам на зямлю (правам уладаць, карыстацца і распараджацца ёю) валодаў толькі калектыў грамадзян. Узаемасувязь
    
    78
    
    і ўзаемаабумоўленасць права ўласнасці на зямлю і грамадзянскіх праў прыводзіла да таго, што ўсе грамадзяне, у ідэале, валодалі роўнымі правамі.
        У полісах дзейнічалі розныя органы кіравання, але вярхоўным органам у большасці полісаў быў народны сход, якому належала права канчатковага рашэння ўсіх важнейшых пытанняў.
        Яшчэ адной асаблівасцю поліса было супадзенне палітычнай і ваеннай арганізацыі. Грамадзянінуласнік адначасова з’яўляўся і воінам, які забяспечваў недатыкальнасць поліса, а значыць, і сваёй уласнасці.
        Эканоміка поліса базіравалася на земляробстве і жывёлагадоўлі, вінаградарстве і садоўніцтве. Асноўным прынцыпам яго гаспадаркі была ідэя аўтаркіі, гэта значыць самазабеспячэння. Сродкі існавання, якія не залежалі ад знешніх фактараў, разглядаліся як эканамічная аснова свабоды. Лішкі прадуктаў абменьваліся праз рынак, складалі прадмет продажу.
        Такім чынам, поліс уяўляў сабой своеасаблівую з’яву, у якой спалучаліся эканамічныя, ваенныя і палітычныя функцыі.
        У адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі поліса выпрацоўвалася полісная сістэма каштоўнасцей: цвёрдая ўпэўненасць у тым, што поліс — вышэйшае шчасце, што існаванне чалавека паза яго рамкамі немагчыма, а дабрабыт кожнай асобы залежыць ад дабрабыту поліса. Да каштоўнасцей поліса адносіліся і прызнанне перавагі земляробчай працы над усімі іншымі відамі дзейнасці (выключэнне складала толькі Спарта); асуджэнне імкнення да прыбытку, імкненне захаваць нязменнымі і эканамічную аснову, і ўсе астатнія ўмовы жыцця поліса, прыярытэт традыцый.
        У гэты ж перыяд пачалося распаўсюджванне рабства класічнага тыпу. Напрыклад, у Афінах раб не толькі не меў уласнасці на сродкі вытворчасці, але і сам уяўляў сабой «гаворачую прыладу», якая належыць свайму гаспадару. Права ўласнасці рабаўладальніка на раба нічым не абмяжоўвалася. Дзеці рабынь называліся прыплодам і таксама станавіліся рабамі. Рабы ў Грэцыі, як правіла, не з’яўляліся яе ўраджэнцамі. Іх захоплівалі ў час ваенных паходаў або пірацкіх набегаў. Затым яны паступалі на нявольніцкія рынкі, становячыся «жывым таварам».
        Поліс, які сфарміраваўся ў выніку асаблівасцей прыродных умоў Элады і своеасаблівасці яе сацыяль
    
    79
    
    наэканамічнага і палітычнага развіцця, быў з’явай практычна невядомай у свеце старажытных цывілізацый Пярэдняга Усходу, якая рэзка адрознівалася ад існаваўшых там форм арганізацыі грамадства. Поліс зрабіў уплыў на цывілізацыі элінізму і Рыма.
                      Пачатак ёй паклаў Усходні паход Цывілізацыя Аляксандра Македонскага і масавы элічізму каланізацыйны паток элінаў у нанава заваяваныя землі. У выніку паступова склалася новая ступень развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры, формаў палітычнай арганізацыі і сацыяльных адносін народаў Міжземнамор’я, Пярэдняй Азіі і прылягаючых раёнаў. Распаўсюджванне і ўплыў цывілізацыі элінізму былі незвычайна шырокімі— Заходняя і Усходняя Еўропа, Пярэдняя і Цэнтральная Азія, Паўночная Афрыка.
        Новыя формы жыцця грамадства з’явіліся вынікам своеасаблівага сінтэзу, у якім мясцовыя, галоўным чынам усходнія і грэчаскія элементы, спалучаліся, адыгрывалі тую або іншую ролю ў залежнасці ад канкрэтнагістарычных умоў.
        Найбольш характэрнымі рысамі эканамічнага развіцця элінізму былі рост гандлю і вытворчасць прадуктаў працы, прызначаных для абмену. Нягледзячы на частыя ваенныя сутыкненні, устанаўліваліся рэгулярныя марскія сувязі, пракладваліся гандлёвыя шляхі, узнікалі новыя буйныя цэнтры рамяства, вытворчасць у якіх у значнай меры была разлічана на рынак.
       3 развіццём гандлю значна пашырылася грашовае абарачэнне, чаму садзейнічала уніфікацыя манетнай справы, што пачалася пры Аляксандру Македонскім, які заснаваў шырокую вытворчасць залатых манет.
        Гістарычныя падзеі канца IV — пачатку III ст. да н. э. прывялі да стварэння новай формы сацыяльнапалітычнай арганізацыі — эліністычнай манархіі. Яна злучыла ў сабе элементы ўсходняй дэспатыі" — манархічную форму ўлады, якая мела пастаянную армію і цэнтральную адміністрацыю, і элементы поліснага ладу. Апошняе было прадстаўлена гарадамі, з прыпісанай да іх сельскай мясцовасцю, якія захавалі органы ўнутранага самакіравання, але ў значнай меры пад
         * Дэспатыя (ад грэч. despotea) — неабмежаваная ўлада. Патрэбнасць старажытнаўсходніх дзяржаў у дэспаце як арганізатару грамадскіх работ, перш за ўсё звязаных з ірыгацыяй, была аб’ектыўна неабходнай.
    
    80
    
    парадкаваліся цару. Ад цара залежалі памеры прыпісаных да поліса зямель. У большасці выпадкаў дзейнасць полісных органаў самакіравання кантралявалася царскімі чыноўнікамі. Страта знешнепалітычнай самастойнасці кампенсавалася бяспечнасцю існавання, большай сацыяльнай устойлівасцю і забеспячэннем трывалых эканамічных сувязей з іншымі часткамі дзяржавы. Царская ўлада ў гарадскім насельніцтве набыла важную апору і атрымала неабходныя крыніцы папаўнення арміі і чыноўніцтва.
       Змяніліся ў эліністычнай дзяржаве і адносіны ўласнасці. На тэрыторыі поліса зямельныя адносіны складваліся па звычайнаму ўзору. Але складанасць заключалася ў тым, што да гарадоў магла быць прыпісана зямля з мясцовымі вёскамі, што знаходзіліся на ёй, насельніцтва гэтых вёсак не станавілася грамадзянамі поліса, але працягвала ўладаць сваімі ўчасткамі, выплачваючы падаткі гораду або прыватным асобам, якія атрымлівалі ад цара гэтыя землі. На тэрыторыі, не прьшісанай да гарадоў, уся зямля лічылася царскай.
       Поруч з класічным рабствам захаваліся і больш прымітыўныя формы рабства: за нявыплату даўгоў, самапродаж і інш. Роля рабскай працы ў эліністычных гарадах была не меншай, чым у грэчаскіх полісах, але ў сельскай гаспадарцы праца рабоў не магла выцесніць працу мясцовага свабоднага насельніцтва.
       Культура эліністычнай цывілізацыі ўяўляе сабой спалучэнне мясцовых устойлівых традыцый з культурай, прынесенай заваёўнікамі і перасяленцамі, грэкамі і нягрэкамі. Аднак гэта была цэласная культура, а ўсім яе мясцовым варыянтам былі ўласцівы некаторыя агульныя рысы, абумоўленыя ўплывам грэчаскай культуры, а таксама падобнымі тэндэнцыямі сацыяльнаэканамічнага і палітычнага развіцця.