• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Асобым тыпам цывілізацыі стала еўрапейская, якая пачала свой разбег у эпоху Адраджэння. Яна грунтавалася на іншых каштоўнасцях. Сярод іх: значэнне навукі, пастаяннае імкненне да прагрэсу, да змяненняў форм дзейнасці, якія склаліся. Іншым было і разуменне прыроды чалавека, яго ролі ў грамадскім жыцці. Яно грунтавалася на хрысціянскім вучэнні аб маралі і адносінах да чалавечага розуму, як створанага па вобразу і падабенству божага і таму здольнага да зразумення сэнсу быцця.
       Такім чынам, цывілізацыйны падыход да гістарычнага працэсу мае на ўвазе ўлік і вывучэнне, у першую чаргу, таго своеасаблівага, самабытнага, што ёсць у гісторыі народа або цэлага рэгіёна.
       Разам з тым дадзены падыход, даведзены да крайняга свайго выяўлення, можа прывесці да поўнага адмаўлення агульных рыс у развіцці народаў, элементаў паўтаральнасці ў гістарычным працэсе. Так, рускі гісторык М. Я. Данілеўскі пісаў, што не існуе сусветнай гісторыі, а ёсць толькі гісторыя дадзеных цывілізацый, якія маюць індывідуальны замкнуты характар.
       Гэта тэорыя расчляняе сусветную гісторыю ў часе і ў прасторы на ізаляваныя і проціпастаўляемыя адна адной культурныя супольнасці. Яна выглядае цяпер, на зыходзе нашага стагоддзя, калі рэзка ўзмацніліся ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў розных краін і народаў, гістарычна абмежаванай. Наўрад ці яна ў дастатковай меры адлюстроўвае і рэальнасці мінулых этапаў развіцця.
       Такім чынам, знаёмства з грамадскагістарычнай думкай мінулага не толькі малюе карціну дасягненняў і поспехаў у развіцці грамадазнаўства, але і служыць перасцярогай ад празмернага захаплення якойнебудзь
    
    63
    
    ідэяй, ад неапраўданага пашырэння меж яе прымянення.
       Сёння гісторыкі і грамадазнаўцы, улічваючы, што цывілізацыйны падыход, у сучасным яго разуменні, у аснову вывучэння мінулага і сучаснага ставіць чалавека, яго выкарыстанне лічаць вельмі плённым, што дапамагае растлумачыць з’явы і працэсы, якія не ўкладваюцца ў схему фармацыйнага аналізу.
       Як адносяцца цывілізацыйны і фармацыйны падыходы ў вывучэнні грамадскага жыцця? Некаторыя даследчыкі, падкрэсліваючы слабасці фармацыйнага падыходу, прапануюць наогул адмовіцца ад яго прымянення ў навуцы. Аднак не ўсе падзяляюць гэты пункт погляду. У прыватнасці, дастаткова пераканаўча аргументуюць сваю пазіцыю прыхільнікі разглядання фармацыйнага падыходу як дадатковага кампанента цывілізацыйнага аналізу.
    
    Цывілізацыя і культура
    
          Паняцце «культура» амаль такое ж мнагазначнае, як і паняцце «цывілізацыя» (першае з іх мае каля ста
    
    сэнсавых значэнняў). У найбольш агульным сэнсе пад культурай разумеецца творчая дзейнасць чалавецтва, накіраваная на пераўтварэнне рэчаіснасці, на выяўленне і развіццё магчымасцей і здольнасцей чалавека. Прынята вылучаць культуру матэрыяльную (тэхніка, матэрыяльныя каштоўнасці) і духоўную (навука, мастацтва, філасофія, мараль і г. д.).
       Сувязь цывілізацыі і культуры была падмечана даўно. Але характар гэтай сувязі ацэньваецца парознаму. Многія даследчыкі лічаць, што развіццё культуры — гэта і ёсць развіццё цывілізацыі. Такі пункт погляду найбольш распаўсюджаны і ў абывацельскай свядомасці. Ен зарадзіўся яшчэ ў эпоху Асветы, калі Вальтэр, Цюрго разглядалі культуру як, у першую чаргу, развіццё розуму. Пры гэтым «культурнасць», «цывілізаванасць» нацыі або краіны проціпастаўляліся «дзікасці» і «варварству» першабытных народаў.
       Разам з тым ужо ў XIX ст. выявіўся і іншы падыход, які рэзка «разводзіць» паняцці «культура» і «цывілізацыя». Так, нямецкі філосаф О. Шпенглер (1880— 1936) вылучаў восем культур. Кожная з іх праходзіць у сваім жыцці рад стадый і, паміраючы, ператвараецца ў цывілізацыю. Пераход ад культуры да цывілізацыі азначае ўпадак творчасці, гераічных дзеянняў, калі мастацкая творчасць аказваецца непатрэбнай, а трыум
    
    64
    
    фуе механічная работа. Прыхільнікі такога падыходу адмаўляюць узаемасувязь і пераемнасць у развіцці культуры.
        3 развіццём тэорыі каштоўнасцей (М. Вебер і інш.) зноў былі збліжаны паняцці «цывілізацыя» і «культура». Пад духоўнай культурай сталі разумець у першую чаргу сістэму каштоўнасцей і ідэй, уласцівых дадзенаму грамадству. I менавіта гэта сістэма каштоўнасцей надае цэласнасць і непаўторную своеасаблівасць той або іншай цывілізацыі.
    , .              У гістарычнай навуцы і грамадазнаў
    цывіХцТЛбТ стве Ўжо даЎН⁰ ідзё спрэчка аб тым, разнастайнасць Ш рухзеццз свет дз здзінзй цывіліцывілізацый      ЗЗЦЫІ, КЗШТоўнзСЦІ ЯКОЙ СТЗНуць
                      набыткам усяго чалавецтва, ці захаваецца і нават узмацніцца тэндэнцыя да культурнагістарычнай разнастайнасці і грамадства будзе ўяўляць сабой сукупнасць рада цывілізацый, якія развіваюцца самастойна.
        Прыхільнікі апошняй з названых пазіцый падкрэсліваюць тую бясспрэчную думку, што ў аснове развіцця любога жыццяздольнага арганізма (у тым ліку і супольнасцей людзей) ляжыць разнастайнасць. Распаўсюджванне ж адзіных, агульных для ўсіх народаў каштоўнасцей, жыццёвых укладаў пакладзе канец развіццю чалавечага грамадства.
        Важкія аргументы ёсць і ў іншага боку. Пацвярджаецца і падмацоўваецца канкрэтнымі фактамі грамадскагістарычнага развіцця, што некаторыя асноўныя, выпрацаваныя пэўнай цывілізацыяй формы яе дасягнення атрымліваюць агульнае прызнанне, распаўсюджанне.
        Так, да каштоўнасцей, якія зарадзіліся ў еўрапейскай цывілізацыі, але набылі цяпер агульначалавечае значэнне, адносяць наступныя.
        У сферы адносін грамадства з навакольнай рэчаіснасцю — гэта дасягнуты ўзровень развіцця прадукцыйных сіл, сучасныя тэхналогіі, пароджаныя новым этапам навуковатэхнічнай рэвалюцыі.
        У сферы эканомікі агульнацывілізацыйная база ўключае ў сябе сістэму таварнаграшовых адносін, наяўнасць рынку. Вопыт, назапашаны чалавецтвам, паказвае, што яно не выпрацавала пакуль ніякага іншага механізму, які дазваляў бы больш рацыянальна сувымяраць вытворчасць са спажываннем.
    
    3 Чалавек і грамадства
    
    65
    
       У палітычнай сферы ў агульнацывілізацыйную базу ўваходзіць прававая дзяржава, якая дзейнічае на аснове дэмакратычных норм.
       У духоўнай сферы агульным дасягненнем усіх народаў з’яўляюцца вялікія дасягненні навукі, мастацтва, культуры, плады думкі і творчасці многіх пакаленняў.
       У сферы маральных адносін — гэта агульначалавечыя маральныя каштоўнасці.
       Важнейшы сацыяльны і маральны аспект аналізу сусветнай цывілізацыі — становішча асобы ў грамадстве. Якая ступень яе эканамічнай, палітычнай і духоўнай свабоды? Ці ёсць сацыяльныя ўмовы для яе паўнацэннага развіцця, рэалізацыі разнастайных інтарэсаў і патрэбнасцей? Адказы на гэтыя пытанні даюць магчымасць вызначыць узровень цывілізаванасці той або іншай супольнасці.
       Тут мы толькі пералічваем асноўныя праявы агульнацывілізацыйнага пачатку. Падрабязней разгледзім іх у далейшым.
                       Нярэдка даводзіцца чуць, што, не паЦі пагражае спеўшы яшчэ канчаткова скласціся, сусветнай        сучасная цывілізацыя рызыкуе загі
    крыз?с?аЦЬ"      нуць, не вытрымаўшы цяжару вост
                       рых праблем, якія ахапілі ўсё чалавецтва. Гэтыя праблемы атрымалі назву глабальных. Да іх адносяцца пагроза ядзернай катастрофы, экалагічная небяспека, што тоіць у сабе не менш сур’ёзныя вынікі, чым ядзерны канфлікт. Да цяжкіх сацыяльных і эканамічных вынікаў можа прывесці разрыў паміж развітымі краінамі і краінамі, што развіваюцца, які ўсё павялічваецца.
        Безумоўна, глабальныя праблемы тояць у сабе пагрозу ўсяму чалавецтву. Але і вырашэнне іх патрабуе яднання, кааперацыі намаганняў усіх краін і народаў, нягледзячы на глыбокія адрозненні паміж імі. Відавочна, у цяжкіх сумесных пошуках вырашэння гэтых праблем будзе развівацца і ўнутранае адзінства чалавечага свету.
    
        Пытанні і заданні
         1.    Калі мы ўжываем выраз «весці справы цывілізавана», «цывілізаваныя краіны», які сэнс мы ўкладваем у паняцце «цывілізацыя»? Раскрыйце іншыя значэнні гэтага паняцця.
         2.         Як звязаны цывілізацыя і культура?
         3.    У рамках фармацыйнага падыходу даследчыкі часцей за ўсё выкарыстоўваюць паняцці «класы», «базіс», «надбудова».
    
    
    66
    
    Свет
    старажытных цывілізацый
    
    А якія, на ваш погляд, паняцці трэба выкарыстаць, вывучаючы рэчаіснасць у рамках цывілізацыйнага падыходу?
         4.     Вядомы рускі філосаф і багаслоў У. Салаўёў пісаў: «...мы павінны разглядваць чалавецтва ў яго цэлым як вялікую зборную істоту або сацыяльны арганізм, жывыя члены якога прадстаўляюць розныя нацыі. 3 гэтага пункту погляду відавочна, што ні адзін народ не можа жыць у сабе, цераз сябе і для сябе, але жыццё кожнага народа прадстаўляе толькі пэўны ўдзел у агульным жыцці чалавецтва».
        Ці згодны вы з гэтым выказваннем? Свой пункт погляду абгрунтуйце.
         5.    Настаўнік паставіў перад вучнямі два пытанні. Дайце характарыстыку сярэдневяковай еўрапейскай цывілізацыі. Назавіце асноўныя рысы феадальнай грамадскаэканамічнай фармацыі. У чым адказы могуць супасці, а чым яны павінны адрознівацца?
         6.    Вядомы філосаф О. Шпенглер лічыў, што цывілізацыя — гэта пэўная заключная стадыя развіцця любой культуры, якая характарызуецца развіццём індустрыі і тэхнікі, дэградацыяй літаратуры і мастацтва, канцэнтрацыяй людзей у вялікіх гарадах, ператварэннем народаў у безаблічныя масы.
        Сфармулюйце і абгрунтуйце свае адносіны да гэтай пазіцыі.
    
    § 9. АСАБЛІВАСЦ! СТАРАЖЫТНЫХ
    ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ
    
       Эпохі, як і людзі, непаўторныя. Кожная мае свой характар, толькі ёй уласцівыя рысы. Аддаленасць старажытных цывілізацый ад нас у часе і прасторы не дазваляе дакладна ўзнавіць іх аблічча, рэальна адчуць дыханне жыцця ў высокіх духоўных імкненнях і самых звычайных справах людзей, якія некалі жылі. Тым не менш мы імкнёмся заглянуць у свет старажытнасці, каб, зразумеўшы яго, лепш зразумець сябе. Старажытнасць вабіць нас, прыцягвае сваёй загадкавасцю і невытлумачальным абаяннем.
        Адны цывілізацыі прайшлі перад вамі ў курсе старажытнай гісторыі: «Дар Ніла» — цывілізацыя Старажытнага Егіпта; Месапатамія —
    
    адна са старажытнейшых у свеце цывілізацый; загадкавы Старажытны Кітай; цывілізацыя Старажытнай Індыі, названай яшчэ ў старажытнасці краінай мудраЦоў; старажытнагрэчаская цывілізацыя, чые дасягненні леглі ў аснову еўрапейскай культуры; цывілізацыя элінізму, у якой як бы сустракаюцца Захад і Усход, нараджаючы найвысачэйшыя праяўленні культуры; Старажытны Рым з яго асобай сістэмай каштоўнасцей. Аб іншых цывілізацыях вы даведваліся ў сувязі з гісторыяй нашай краіны. Гэта цывілізацыі Сярэдняй