• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Нават беглы пералік дасягненняў і помнікаў культуры элінізму паказвае яго важнае значэнне ў гісторыі чалавецтва. Элінізм узбагаціў чалавецтва новымі адкрыццямі ў галіне навуковых ведаў і ў вынаходніцтве. Дастаткова назваць імёны Еўкліда і Архімеда. У рамках філасофіі нарадзіліся і атрымалі развіццё сацыяльныя утопіі, якія апісваюць ідэальны грамадскі лад, свабодны ад недахопаў і канфліктаў. Скарбніца сусветнага мастацтва папоўнілася такімі шэдэўрамі, як алтар Зеўса ў Пергаме, статуя Венеры Мілоскай і Нікі Самафракійскай, скульптурная група Лаакаон.
    
    81
    
    З’явіліся грамадскія будынкі новага тыпу: бібліятэка, мусеён, які служыў цэнтрам работ і прымянення навуковых ведаў. Гэтыя і іншыя дасягненні культуры былі атрыманы ў спадчыну пазней Візантыйскай імперыяй, арабамі, увайшлі ў залаты фонд агульначалавечай
    
    
    культуры.
    
    Каштоўкасці старажытнарымскай цывілізацыі
    
    Сярод вучоных няма адзінства ў вызначэнні месца старажытнарымскай цывілізацыі ў гістарычным працэсе. Адны сцвярджаюць, што
    
    Рым не меў самастойнага значэння як цывілізацыя і ўяўляў сабой крызіс антычнасці. Другія сцвярджаюць, што Рым — асобая цывілізацыя, заснаваная на сістэме каштоўнасцей, якія склаліся ў рымскай грамадзянскай абшчыне.
       Якія ж гэта каштоўнасці? Якое значэнне яны могуць мець для разумення пройдзенага чалавецтвам шляху?
       Перш за ўсё сістэму такіх каштоўнасцей вызначаў патрыятызм, уяўленне аб асобай богавыбранасці рымскага народа і самім лёсам прызначаных яму перамогах. Рым разглядаўся як вышэйшая каштоўнасць, а доўг грамадзяніна заключаўся ў тым, каб служыць Рыму ўсімі сіламі, не шкадуючы самога жыцця.
       Для таго каб адпавядаць гэтым каштоўнасцям, грамадзянін павінен быў валодаць мужнасцю, стойкасцю, сумленнасцю, вернасцю, годнасцю, умеранасцю ў жыцці, здольнасцю падпарадкоўвацца жалезнай дысцыпліне на вайне і ўладзе закону і звычаям продкаў у мірны час.
       Распаўсюджанне ў Рыме рабства, якое дасягнула менавіта тут найвышэйшага для старажытнасці развіцця, прывяло да проціпастаўлення ў ідэалогіі паміж рабом і свабодным грамадзянінам. Апошні лічыў для сябе ганебным быць западозраным у «рабскіх заганах» (такіх, як хлусня, ліслівасць) або «рабскіх занятках», якія ўключалі тут у адрозненне ад Грэцыі не толькі рамяство, але і выступленне на сцэне, напісанне п’ес, работу скульптара і жывапісца. Справамі, дастойнымі рымляніна, асабліва са знаці, прызнаваліся толькі палітыка, вайна, распрацоўка права. Сярод элементаў культуры трэба вылучыць права і красамоўства.
       Рымскае права складвалася на працягу некалькіх стагоддзяў. У ім была распрацавана сістэма прававых
    
    82
    
    норм, якія рэгулююць маёмасныя і іншыя гаспадарчыя адносіны, звязаныя з правам уласнасці, устаноўлены правілы забеспячэння дагаворных абавязацельстваў і адказнасці, вельмі дасканалыя нормы аб атрыманні ў спадчыну маёмасці. Рымскія юрысты дзялілі права на прыватнае, гэта значыць якое адносіцца да «карысці асобных людзей», і на публічнае, гэта значыць якое адносіцца да «стану Рымскай дзяржавы». Менавіта ў Рыме паявілася дактрына, згодна з якой воля імператара з’яўляецца законам для ўсіх грамадзян. У імператарскую эпоху вялікае значэнне атрымала заканадаўчая дзейнасць імператараў, якія выдавалі эдыкты, дэкрэты, рэскрыпты і мандаты, што аб’ядноўваліся пад агульнай назвай «канстытуцыя».
       Мастацтва красамоўства развівалася ў антычных цывілізацыях у непасрэднай сувязі з асаблівасцямі палітычнага жыцця. Авалоданне прамоўніцкім мастацтвам было важнейшым і найбольш дзейсным спосабам умацавання аўтарытэту ў грамадстве і заваявання палітычнага поспеху. Рымскае красамоўства дасягнула свайго апагею ў асобе Цыцэрона (106—43 гг. да н. э.), ад якога да нас дайшло больш за 50 прамоў, што поўнасцю захаваліся, а таксама творы па тэорыі рыторыкі. У сваіх творах Цыцэрон прыводзіў ідэал усебакова адукаванага філосафапрамоўцы і дзяржаўнага дзеяча. Менавіта Цыцэрону належыць думка аб тым, што любой галіне дзейнасці адпавядаюць свае абавязкі, у выкананні якіх і заключаецца маральны сэнс усяго жыцця.
       Безумоўна, рымскія каштоўнасці мяняліся на працягу бурнай гісторыі гэтай цывілізацыі. У канцы існавання Рыма крызіс, што яго ахапіў, не мог не закрануць і сістэму каштоўнасцей, усё далей адступала рымскае грамадства ад тых прынцыпаў, якімі так ганарыліся жыхары Вечнага горада. Змяніўся склад жыхароў Рыма: усё больш «варвараў» аказвалася ў іх ліку. Карупцыя, злоўжыванні, палітычныя інтрыгі, нястрымная пагоня за нажывай, жорсткія і крывавыя грамадзянскія войны, кар’ерызм з апорай на сямейныя сувязі, дэспатызм, даносы і бязмежнае рабалепства і крывадушнасць — усё гэта характарызавала сітуацыю Рыма перад падзеннем пад націскам варварскіх плямён. Аднак гэта не прымяншае значэння тых каштоўнасцей, на вернасці якім рымляне лічылі неабходным выхоўваць юнацтва.
    
    83
    
       Завяршаючы размову аб старажытных цывілізацыях і іх значэнні на шляху да сучаснасці, успомнім словы Цыцэрона: «Не ведаць, што адбылося да твайго нараджэння,— значыць заўсёды заставацца дзіцем».
    
    
        Пытанні і заданні
       1.     Якія найбольш істотныя дасягненні культуры архаічнай Грэцыі?
       2.     У чым заключаюцца асаблівасці поліснай арганізацыі грамадства?
       3.         Ахарактарызуйце полісную сістэму каштоўнасцей.
       4.         Раскрыйце значэнне цывілізацыі элінізму.
       5.     Якія каштоўнасці старажытнарымскай цывілізацыі, з вашага пункту погляду, найбольш значныя? Чаму?
       6.     Зрабіце ўсе магчымыя вывады з аналізу наступнага фрагмента крыніцы:
        Цыцэрон. Аб абавязках. Кн. I, VII, 20.
        «...Але першая задача справядлівасці — у тым, каб нікому не наносіць шкоды, калі толькі цябе на гэта не вымусілі супрацьзаконнем, затым у тым, каб карыстацца грамадскай уласнасцю як грамадскай, а прыватнай — як сваёй. Прыватнай жа ўласнасці не бывае ад прыроды. Яна ўзнікае або з прычыны даўнейшай акупацыі, напрыклад, калі людзі некалі прыйшлі на свабодныя землі, або ў выніку перамогі, напрыклад, калі зямлёй завалодалі шляхам вайны, або на падставе закону, пагаднення, умовы, жэрабя...
       3      прычыны гэтага,— паколькі прыватная ўласнасць кожнага з нас утвараецца з таго, што ад прыроды было агульным,— няхай кожны валодае тым, што яму дасталося; калі хтонебудзь іншы паквапіцца на штонебудзь з гэтага, ён парушыць правы чалавечага грамадства».
    
    7. Пры раскопках у       Грэцыі ў Платэях выяўлены наступны да
    кумент, які адносіцца да 301 г. да н. э.                       
    Маштабы цэн на рынках:                             Цана        
    Від прадукцыі                      Мера              ў дынарыях
    Жыта                         1 модый (8,75 л)      60          
    Пшаніца, ячмень                      «             100         
    Віно                       1 секстарый (0,55 л)    30          
    Аліўкавы алей                        «             1240     
    Соль                              1 модый          100         
    Свініна, бараніна                 1 фунт                12     
    Ялавічына                            «             8           
    Гусь адкормленая                   1 шт.           200         
    Кураняты                          1 пара           60          
    Рыба рачная                       1 фунт           12          
    Рыба марская                         «             6           
    Часнок                            10 шт.                4      
    Цыбуля                            1 модый          50          
    Яйцы                               4 шт.                4      
    Яблыкі, грушы                     10 шт.                4      
    Фінікі                             8 шт.                4      
    
        Якія вывады можна зрабіць на падставе аналізу гэтага дакумента?
    
    
    84
    
        8.      Ацаніце аргументы, якія змяшчаюцца ў выказванні Арыстоцеля (384—322 гг. да н. э.):
        «Ва ўсіх рамёствах... патрэбны бываюць адпавядаючыя ім інструменты... і з гэтых інструментаў адны з’яўляюцца неадушаўлёнымі, другія — адушаўлёнымі... раб жа з’яўляецца ў вядомай ступені адушаўлёнай уласнасцю...
        Калі б кожны інструмент мог выконваць уласцівую яму работу сам... калі б ткацкія чаўнакі самі ткалі... панам не патрэбны былі б рабы.
       ...Прырода зрабіла так, што і фізічная арганізацыя свабодных людзей адрозніваецца ад фізічнай арганізацыі рабоў: у апошніх цела магутнае, прыгоднае для выканання неабходнай фізічнай працы, свабодныя ж людзі трымаюцца прама і не здольныя да выканання падобнага роду работ, затое яны прыгодны для палітычнага жыцця... адны людзі па сваёй прыродзе свабодныя, другія — рабы, і гэтым апошнім быць рабамі і карысна і справядліва».
        9.      Супастаўце наступныя фрагменты крыніц, якія характарызуюць дэмакратыю як форму палітычнага ладу. Зрабіце неабходныя вывады.
        а)      Фукідыд. Гісторыя, /I, 36—41.
        «...Наш дзяржаўны лад не пераймае чужыя ўстанаўленні; мы самі хутчэй служым узорам для некаторых, чым пераймаем іншых. Называецца гэты лад дэмакратычным, таму што ён трымаецца не на меншасці, а на большасці... У адносінах да прыватных інтарэсаў законы нашы даюць раўнапраўе ўсім, што ж датычыцца палітычнага значэння, то ў нас у дзяржаўным жыцці ім карыстаюцца з перавагай перад іншымі не з прычыны таго, што яго падтрымлівае тая або іншая палітычная партыя, але ў залежнасці ад яго доблесці, што здабыла яму добрую славу ў той ці іншай справе; таксама скромнасць звання не служыць бедняку перашкодай да дзейнасці, калі толькі ён можа зрабіць якуюнебудзь паслугу дзяржаве».
        б)      Платон. Дзяржава, кн. 8.
        Дэмакратыя.
        «Дэмакратыя, на мой погляд, ажыццяўляецца тады, калі беднякі, атрымаўшы перамогу, некаторых са сваіх праціўнікаў знішчаць, іншых выганяць, а астатніх ураўнуюць у грамадзянскіх правах і ў замяшчэнні дзяржаўных пасад, што пры дэмакратычным ладзе адбываецца большай часткай па жэрабю».
        10.     Якія вывады можна зрабіць з аналізу надпісаў на дамах у Пампеях, якія замянялі штодзённую прэсу, аб палітычным жыцці ў гэтым горадзе (не пазней 79 г. н. э.):
        «Зрабіце Пансу эдылам*, прашу вас. Ен варты гэтага»;
        «Усе ювеліры заклікаюць выбраць эдылам Гая Куспія Пансу»;