• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
                     Якія ж варыянты магчымага будуАльтэрнатывы чага чалавецтва і шляхоў пераходу будучыні         да яго аТрымалі сёння найбольш шы
                     рокае распаўсюджанне?
       Пакідаючы ўбаку дэталі, можна гаварыць пра два напрамкі ў футуралогіі: сацыяльнаацтымістычны і экапесімістычны. Паяўленне першага напрамку, якІ зарадзіўся ў 60я гг., было ў многім звязана з развіццём навуковатэхнічнай рэвалюцыі. Узніклі і ўмацаваліся надзеі, што з дапамогай НТР будуць вырашаны многія вострыя сацыяльныя праблемы. У рамках гэтага напрамку ўзніклі тэорыі «індустрыяльнага грамадства», канвергенцыі дзвюх сістэм.
       У далейшым даволі аптымістычныя прагнозы будучага давалі прыхільнікі тэорыі постіндустрыяльнага, або інфармацыйнага грамадства. Аб тым, якім яно бачыцца сёння, вы ўжо даведаліся з папярэдніх параграфаў.
       Хваля эканамічных і экалагічных крызісаў 70х гг. узмацніла песімістычныя настроі ў грамадстве. Гэта
    
    330
    
    адбілася на характары сацыяльных прагнозаў. Так, прадаўжаючы песімістычную лінію Шпенглера, некаторыя актыўныя ўдзельнікі Рымскага клуба распрацавалі «катастрафічныя» сцэнарыі будучага, дзе абгрунтоўваецца ідэя непазбежнай гібелі цывілізацыі пад уплывам паскоранага працэсу забруджвання навакольнага асяроддзя, скарачэння прыродных рэсурсаў, спынення росту эканомікі. Адзін з заснавальнікаў гэтага напрамку амерыканскі вучоны Д. Форэстэр (нарадзіўся ў 1918 г.) у сваёй кнізе «Мнровая дннамнка» выклаў асновы тэорыі «граніц росту». Прадухіленне будучага краху цывілізацыі аўтар бачыў у магчыма больш хуткім пераходзе да «нулявога росту» (адмаўленне ад будаўніцтва новых прадпрыемстваў, прастое ўзнаўленне насельніцтва, выкарыстанне толькі такіх крыніц энергіі, якія ўзнаўляюцца, гэта значыць сонечнай энергіі, гідрарэсурсаў і г. д.). У далейшым тэорыя «граніц росту» была падвергнута сур’ёзнай крытыцы. Як вы думаеце чаму?
    
    Свет боскай дасканаласці
    
         Прагназіраваць бліжэйшае і далёкае будучае спрабуе не толькі навука. Карціны будучыні, прароцтвы буду
    
    чыні чалавецтва — неад’емная частка рэлігійнай свядомасці. У апошняй кнізе Бібліі — Апакаліпсісе — гаворыцца пра набліжэнне Царства Божага на Зямлі. Здаўна ўзніклі два напрамкі ў разуменні таго, як яно з’явіцца ў свет. Адны ўяўлялі гэта як раптоўнае ўмяшанне звышнатуральных сіл, якія поўнасцю разбураць стары свет, перапоўнены да гэтага часу сіламі зла. Другія пакідалі месца светламу фіналу: пераход да Новага Іерусаліма яны разглядалі як узыходжанне на новую ступень развіцця чалавецтва.
       Сярод тых, хто верыў у светлае будучае, быў і французскі філосаф Тэяр дэ Шардэн (1881 —1955). Тэяр адрознівае тры паслядоўныя стадыі эвалюцыі: «пераджыццё», «жыццё» (біясфера) і «феномен чалавека» (наасфера — ад грэчаскіх слоў, якія азначаюць «розум» і «шар»), Духоўнае аб’яднанне чалавецтва, лічыць філосаф, вядзе яго да Звышжыцця і Звышчалавецтва. Тэяр перакананы, што ўсё развіццё навукі, культуры, сацыяльных адносін вядзе да гэтага вышэйшага духоўнага пункта, які ён называе «пунктам Амега».
    
       Уяўленні Тэяра сёння многім здаюцца прыгожай, але неажыццявімай марай. Аднак пра магчымасць
    
    331
    
    набліжэння эры наасферы як найбольш жаданай будучыні чалавецтва разважаюць цяпер не толькі тэарэтыкібагасловы, але і вучоныя — даследчыкі прыроды. Рускі вучопы У. I. Вярнадскі (1863—1945), выкарыстоўваючы паняцце «наасфера», развіваў ідэю аб будучым зліцці дзвюх тэндэнцый развіцця: прыроднай і сацыяльна гуманітарнай. Чалавецтва, пазнаючы законы прыроды, развіваючы тэхніку, надасць новы стан усёй біясферы. А вось як разважае пра шляхі пераходу ў эпоху наасферы наш сучаснік вучоны Н. Майсееў. Чалавецтва — гэта мора разнастайнасці. Усе людзі розныя, яны непадобныя адзін на аднаго. I вось разнастайнасць — залог прагрэсу, здароўя чалавецтва як біялагічнага віду. Разам з тым людзі павінны навучыцца жыць разам. Без гэтага ў чалавека проста не будзе будучыні. «Уменне шукаць кампрамісы, павага да чужых жыццёвых стандартаў, уменне шанаваць прыроду, заглушаць уласную агрэсію... набыццё пачуцця агульнапланетарнай супольнасці — гэта тыя атрыбуты маральнасці, якія неабходныя ўжо ў самым бліжэйшым будучым. He ў пункце Амега, а ў значна больш блізкім пункце, скажам, Амегаштрых». (Монсеев Н. Человек н ноосфера. М., 1990. С. 270—271).
                     Свет на парозе новага тысячагоддзя. ³ надзеяй і трывогай за лёс цывілізацыі мы сення глядзім у будучыню. Якія прагнозысцэнарыі ўвасобяцца ў рэчаіснасць? А магчыма, гэта будуць нейкія, невядомыя нам варыянты развіцця? Адказ дасць само жыццё. Аднак і цяпер ужо ясна, што ніякага загадзя падрыхтаванага для нас будучага няма. Нават Апакаліпсіс да апошняга імгнення дае чалавеку свабоду выбару: памнажаць сілы зла або актыўна тварыць дабро. Грамадскае развіццё, асабліва ў пераломныя моманты, змяшчае ў сабе розныя, нярэдка альтэрнатыўныя магчымасці. Якія з іх будуць ажыццёўлены на практыцы? У канчатковым выніку гэта залежыць ад свядомай і актыўнай дзейнасці людзей, а значыць, і ад вашай дзейнасці. Дарогу ў будучыню мы пракладваем сёння. Выжыванне і прагрэс чалавецтва ў многім залежыць ад таго, у якой ступені распаўсюдзіцца новае мысленне, што грунтуецца на агульначалавечых каштоўнасцях. Зразумеўшы небяспеку канфрантацыі, усвядоміўшы значэнне дасягненняў цяперашняй і папярэдніх цывілізацый як бясспрэчных каштоў
    
    332
    
      насцей, якія трэба берагчы і прымнажаць, пераканаўшыся ў неабходнасці сумесных і ўзгодненых намаганняў перад пагрозай глабальных праблем, розум чалавецтва выведзе яго з сацыяльных тупікоў.
         Расказваючы на старонках гэтай кнігі пра блуканні і адкрыцці чалавечай думкі, пра былыя цывілізацыі і сучасны свет, мы імкнуліся паказаць, як нараджалася ў тэорыі і рэальным вопыце тое, што сёння мы адносім да агульначалавечых каштоўнасцей, якім доўгім і цяжкім быў і застаецца шлях да іх успрымання ўсімі людзьмі. Мы верым, што яны стануць арыенцірамі і ў вашым жыцці і чалавецтва зможа пераступіць не тол'ькі за парог наступнага, але і далейшага тысячагоддзя.
    
    ЗМЕСТ
    
    
          Аддзел першы. НА ШЛЯХУ ДА СУЧАСНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
    Раздзел I. Мысліцелі мінулага і сучаснасці аб грамадстве і яго развіцці
       § 1.      Грамадства і грамадскія адносіны....................5
       § 2.      Развіццё ведаў аб грамадстве.......................13
       § 3.      Марксісцкае вучэнне аб грамадстве, ч. I............21
       § 4.      Марксісцкае вучэнне аб грамадстве, ч. II . . . . . . 28
       § 5.  Гістарычны лёс марксізму. (Развіццё марксісцкага вучэння ў XX ст.).........................................36
       § 6.      Развіццё грамадазнаўства ў XX ст...................45
       § 7.      Праблемы сучаснага грамадазнаўства.................54
    Раздзел II. Цывілізацыі мінулага
    ^   § 8. Што такое сусветная цывілізацыя.....................60
       § 9.      Асаблівасці старажытных цывілізацый ...... 67
    ^   § 10. Старажытныя цывілізацыі Еўропы.....................75
      §    11.   Свет варварства...................................86
    V   § 12. Цывілізацыя эпохі сярэдневякоўя....................96
    t/" § 13. Пераход да індустрыяльнай цывілізацыі.............107
      §    14.  Цывілізацыя Усходу................................118
             Аддзел другі. СУЧАСНАЕ ГРАМАДСТВА — ЦЭЛАСНЫ
                         I ЎЗАЕМАЗВЯЗАНЫ СВЕТ
    Раздзел III. Сучасны этап сусветнага цывілізаванага развіцця і наша грамадства
    ^/ § 15. Сучасныя цывілізацыі...............................126
    ; § 16. Глабальныя праблемы сучаснасці......................132
      § 17.     Савецкае грамадства ў сучасным свеце..............141
            Раздзел IV. Эканамічнае развіццё сучаснай цывілізацыі
      § 18.     Эканоміка і яе роля ў жыцці сучаснага грамадства . . . 150
      § 19.     Рыначныя адносіны ў сучаснай эканоміцы............159
      § 20.     Навуковатэхнічны прагрэс і матэрыяльная вытворчасць 168
      § 21.     Чалавек у сістэме эканамічных адносін.............177
      § 22.     Радыкальная эканамічная рэформа ў СССР............187
    
    334
    
    Раздзел V. Цывілізацыя і сацыяльнае развіццё
      § 23. Сацыяльная структура грамадства..................197
      § 24. Нацыі і міжнацыянальныя адносіны.................205
      § 25. Сацыяльны статус асобы...........................215
      § 26. Тэндэнцыі развіцця сацыяльных адносін у нашай краіне 222
    
    Раздзел VI. Сучасная цывілізацыя і палітычнае жыццё
      § 27. Палітычная сістэма і яе роля ў жыцці грамадства . . . 229
      § 28. Прававая дзяржава................................238
      § 29. Палітычны плюралізм..............................246
      § 30. Парламенцкая дэмакратыя..........................257
      § 31. Палітычны статус асобы...........................265
    
        Раздзел VII. Духоўныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі
      § 32. Духоўная культура................................273
      § 33. Навука. Адукацыя.................................282
      § 34. Рэлігія ў сучасным свеце.........................291
      § 35. Духоўнае жыццё сучаснага чалавека................300
      § 36. Сучасныя праблемы духоўнай     культуры ў СССР . . . 310
      § 37. Інфармацыйныя грамадствы.........................320
      § 38. Сацыяльныя прагнозы..............................327
    
    Учебное нзданне
    
    
    БОГОЛЮБОВ Леонвд Наумовяч ГЛУШКОВ Евгеннй Анатольеввч ЖЙЛЬЦОВА Евгення Нвановна н др.
    
    ЧЕЛОВЕК Н ОБШ.ЕСТВО
                       Основы современной цнвялйзацнн
    Учебное пособне для учашнхся средннх учебных заведеннй Мннск, нздательство «Народная асвета»
    
    На белорусском языке
    
    Вучэбнае выданне
    БАГАЛЮБАЎ Леанід Навумавіч ГЛУШКОЎ Яўгеній Анатольевіч ЖЫЛЬЦОВА Яўгенія Іванаўна і інш. ЧАЛАВЕК I ГРАМАДСТВА Асновы сучаснай цывілізацыі
    Вучэбны дапаможнік для вучняў сярэдніх навучальных устаноў
    
        Загадчык рэдакцыі В. В. Зань. Рэдактар Л. А. Цімафеева. Вокладка мастака М. М. Грыбава. Мастацкі рэдактар A. I. Раманцоў. Тэхнічны рэдактар Л. П. Сопат. Карэктары Г. М. Булат, 3. М. Грышэлі, В. С. Бабеня.
    НБ № 3385
        Здадзена ў набор 12.12.91. Падпісана ў друк 14.01.92. Фармат 84Х 1О8'/зг Папера друк. № 2. Гарнітура літаратурная. Высокі друк з ФПФ. Умоўн. друк. арк. 17,64. Умоўн. фарбаадбіт. 17,85. Ул.выд. арк. 19,03. Тыраж 65 000 экз. Заказ 1815. Цана 6 р. 80 к. Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.