• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Такім чынам, пры ўсім адрозненні сусветных рэлігій у духоўных, маральных каштоўнасцях, якія імі прапа
    
    298
    
    ведуюцца, многа агульнага. Гэта робіць магчымым не толькі дыялог культур, але і дыялог рэлігій. Ен знаходзіць выяўленне ў цярпімасці да чужой рэлігіі і прызнанні яе права на свабоднае існаванне, у свабодзе веравызнання — праве асобы прытрымлівацца любой рэлігіі або не прызнаваць ніякай.
        У аэрапорце сталіцы Сінгапура знаходзіцца малельны дом, у розных пакоях якога прадстаўнікі розных рэлігій могуць адстаяць імшу, службу. У г. Баўцэне (Германія) у адным будынку знаходзяцца праваслаўны і каталіцкі храмы. Гэта прыклады сапраўднай верацярпімасці.
        Дыялог дапускае таксама ўзаемадзеянне. У адносінах да рэлігіі гэта выяўляецца ў сумесных дзеяннях веруючых розных веравызнанняў і атэістаў у вырашэнні глабальных праблем, якія стаяць перад чалавецтвам. Прыналежнасць да той або іншай рэлігіі не павінна служыць перашкодай да такога супрацоўніцтва. Права выбару ў любым выпадку павінна застацца за чалавекам.
    
    
         Пытанні і заданні
    
        1.     Што такое рэлігія? Якія яе формы вы ведаеце?
        2.      Якую ролю іграе рэлігія ў жыцці сучаснага грамадства?
        3.     Якія асноўныя напрамкі развіцця сусветных рэлігій у нашы дні? Што такое «ісламізацыя» і «рэлігійны мадэрнізм»?
        4.     У чым вы бачыце агульныя рысы маральных запаведзей у розных сусветных рэлігіях?
        5.     Што агульнае ў культу асобы з рэлігійным культам? Ці выпадкова і там і тут ужываецца слова «культ»?
        6.     Закон СССР «Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях» гарантуе права грамадзяніна на вызначэнне і выяўленне сваіх адносін да рэлігіі, на бесперашкоднае веравызнанне рэлігіі і выкананне рэлігійных абрадаў, прызнаваць любую рэлігію або не прызнаваць ніякай, распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі. Чаму, на ваш погляд, узнікла неабходнасць прыняцця гэтага закона і чаму яго называюць адным з самых прагрэсіўных законаў нашага часу?
        7.     Б. Расел, англійскі філосаф, у кнізе «Чаму я не хрысціянін» сцвярджае: «Чым мацнейшымі былі рэлігійныя пачуцці і глыбейшымі дагматычныя вераванні на працягу таго або іншага перыяду гісторыі, тым большай жорсткасцю адрозніваўся гэты перыяд. У часы, калі людзі сапраўды верылі ў хрысціянства, існавала інквізіцыя з яе катаваннямі, і не было такога роду жорсткасці, які не быў бы пушчаны ў ход супраць усіх пластоў насельніцтва ў імя рэлігіі».
         Ці згодны вы з гэтымі выказваннямі? Прывядзіце аргументы, якія пацвярджаюць або абвяргаюць гэта выказванне.
        8.     У чым прычыны асаблівай папулярнасці ранніх форм рэлігіі ў нашы дні? Чаму людзі сталі ўсё часцей звяртацца да магіі, астралогіі, хірамантыі?
    
    299
    
        9.      Існуе думка, што павышэнне працэнта веруючых сярод моладзі ў нашай краіне звязана не столькі з верай у бога, колькі з прывабнасцю абрадаў вянчання, хрышчэння, прычасця і г. д. Гэта значыць маладых прыцягвае знешні (абрадавы) бок рэлігіі. А як думаеце вы?
        10.     Па матэрыялах перыядычнага друку прывядзіце прыклады плённага супрацоўніцтва паміж рэлігійнымі і дзяржаўнымі арганізацыямі ў нашай краіне.
        11.     У выніку апытання, праведзенага ў Маскве амерыканскімі сацыёлагамі і Інстытутам сацыяльных даследаванняў, былі атрыманы наступныя даныя (у працэнтах):
    
                          Веруючыя Няверую Веруючыя Асобы, у жыцці
                             Ў      чыя ў   ў тага   якіх рэлігія 
                            бога     бога   светнае    адыгрывае   
                                             жыццё    важную ролю  
    Усяго масквічоў          10       43       7           13      
    да 30 гадоў              11       45       6           9       
    3044 гады             8        47       5           10      
    4560 гадоў            9        43       8           11      
    звыш 60 гадоў            13       38       10          22      
    мужчы ны                 5        58       4           8       
    жанчыны                  13       32       9           17      
    рабочыя                  9        42       6           12      
    «сінія каўнерыкі»        4        55       4           5       
    асобы разумовай працы    9        37       10          21      
    «белыя каўнерыкі»        11       41       7           13      
    
        Прааналізуйце гэтыя даныя. Чаму такі высокі працэнт веруючых сярод моладзі? Выкажыце сваю думку.
        12.     Аўтар артыкула «Пра фанатыкаў атэізму і свабоду веравызнання», апублікаванага ў газеце «Нзвестня» ад 5 сакавіка 1991 г., лічыць, што прапаганда атэізму, якой прафесійна займаюцца спецыяльна для гэтага створаныя яшчэ ў сталінскую эпоху дзяржаўныя ўстановы, і атэістычны змест школьных курсаў гісторыі, біялогіі, хіміі і г. д. з'яўляюцца парушэннем закона «Аб свабодзе веравызнання ў СССР». Ці згодны вы з гэтым аўтарам?
        13.     У серыі тэлевізійных перадач «Вечар з Познерам» адбылася сустрэча з рэлігійнымі дзеячамі, на якой абмяркоўвалася роля рэлігіі ў сучасным грамадстве. Вядучы задаў служыцелям культу пытанне: «10 запаведзей Майсея існуюць 2000 гадоў. Ці стала чалавецтва менш забіваць, красці?» Што б вы адказалі на гэта пытанне?
        Вызначце месца рэлігіі ў духоўным жыцці чалавека.
    
    § 35. ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ
    СУЧАСНАГА ЧАЛАВЕКА
    
    Агульначалавечая Гісторыя чалавечай культуры — гіскультура і асоба торыя чалавечага розуму. Гістарычны вопыт пакаленняў увасоблены ў створаных ім культурных каштоўнасцях. Пры знаёмстве чалавека з каш
    
    
    300
    
    тоўнасцямі мінулага культура чалавечага роду як бы пераліваецца ў духоўны свет асобы, садзейнічаючы яе інтэлектуальнаму і маральнаму развіццю.
       У працэсе ўнутранага жыцця чалавек асэнсоўвае зробленае і абдумвае новыя дзеянні для ажыццяўлення сваіх мэт. Паспяховыя і непаспяховыя дзеянні зноў даюць пажыву для роздуму, для іх ацэнкі.
       Да духоўнага жыцця, да жыцця чалавечай думкі адносяць, як правіла, веды, веру, пачуцці, патрэбнасці, здольнасці, імкненні і мэты чалавека. Духоўнае жыццё чалавека немагчыма таксама без перажыванняў, якія надаюць афарбоўку ўнутранаму свету асобы: радасці, аптымізму і смутку, веры і расчаравання. Чалавеку ўласціва імкненне да самапазнання і самаўдасканалення.
       Чым больш развіты чалавек, тым вышэйшая яго культура, тым багацейшае яго духоўнае жыццё.
       Палажэнне аб тым, што чалавек не можа жыць паза грамадствам, цяпер ужо ні ў кога не выклікае сумненняў. А значыць, і цывілізаванае існаванне чалавека немагчыма паза культурай, якая яго акружае. З’яўляючыся на свет, чалавек не выбірае, як і сваіх бацькоў, тое культурнагістарычнае асяроддзе, у якім яму давядзецца пражыць свой век. Умовай для нармальнай жыццядзейнасці і чалавека і грамадства з’яўляецца авалоданне назапашанымі ў грамадстве ведамі, уменнямі, каштоўнасцямі, паколькі кожны чалавек — неабходнае сувязное звяно ў эстафеце пакаленняў, жывая сувязь паміж мінулым і будучым чалавецтва.
       Свабодна і проста жыве ў сучаснай культуры той чалавек, які з малых гадоў вучыцца арыентавацца ў ёй, выбіраць для сябе каштоўнасці, якія адпавядаюць асабістым схільнасцям і здольнасцям і не супярэчаць правілам чалавечых зносін. Чалавек мае велізарны патэнцыял да ўспрымання культурных каштоўнасцей і развіцця сваіх здольнасцей. Здольнасць да самаразвіцця і самаўдасканалення — прынцыповае адрозненне чалавека ад усіх іншых жывых істот.
       Сучасная духоўная культура грамадства валодае бязмежнай разнастайнасцю навуковых і рэлігійных вучэнняў, палітычных тэорый, этычных* і эстэтычных
    
        * 3™«j — вучэнне аб маралі і яе ролі ў жыцці грамадства.
    
    301
    
    уяўленняў і ідэалаў. У іх увасоблены дасягнутыя чалавецтвам веды аб месцы, становішчы і прызначэнні чалавека. У кожную гістарычную эпоху чалавецтва парознаму адказвала на вечныя пытанні: што ёсць дабро? што ёсць прыгажосць? што павінен рабіць чалавек? Кожная вялікая этычная сістэма мінулага і сучаснага прапануе свой шлях да шчасця і асабістай дасканаласці: праз пазнанне, праз чысціню матываў, праз унутраны спакой, праз самаахвярнасць і г. д. Такім чынам, дыяпазон духоўнай культуры «ад Буды да Маркса», назапашаны чалавецтвам, дае кожнаму чалавеку практычна неабмежаваную магчымасць выбару духоўных каштоўнасцей, найбольш адпаведных яго ўстаноўкам, густам, здольнасцям і ўмовам жыцця.
       Любому грамадству, любой культуры неабыякава, які выбар зробіць асоба. Таму ва ўсе часы, у тым ліку і сёння, чалавека самымі рознымі спосабамі вучаць, накіроўваюць, упрошваюць, падбухторваюць, пагражаюць, ганьбуюць, заахвочваюць, берагуць, прыгнятаюць, прымушаюць... I калі б чалавек у такім «неаднастайным асяроддзі» культурнага (таксама не вельмі культурнага і зусім не культурнага) уздзеяння падпарадкоўваўся б усім заклікам і любому націску, то ён быў бы непазбежна ўцягнуты ў віхуру хаосу, расколаты, разрэзаны на сотні і тысячы частак. Але гэтага не адбываецца. Захаваць сваю непаўторнасць, застацца самім сабой нават у выключна супярэчлівых умовах чалавек можа пастолькі, паколькі ён з’яўляецца асобай. Быць асобай — значыць мець здольнасць арыентавацца ў разнастайнасці ведаў і сітуацый і несці адказнасць за свой выбар, быць у стане процістаяць многім адмоўным уздзеянням. Чым больш складаны свет і чым багацейшая палітра варыянтаў жыццёвых імкненняў, тым больш актуальная праблема свабоды выбару ўласнай жыццёвай пазіцыі.
                     Узаемаадносіны чалавека і культуСветапоглядны ры, якая яго акружае, у працэсе разкомпас віцця цывілізацыі пастаянна мяняліся. Але захавалася тое галоўнае, што істотна для гэтых адносін. Агульначалавечая культура і культура кожнай асобы ўзаемазалежныя: чалавек выступае як носьбіт агульнай культуры чалавецтва, і як яе крытык, і як яе тварэц, а агульначалавечая культура выступае як абавязковая ўмова станаўлення і развіцця духоўнай культуры асобы.
    
    302
    
       Галоўным у паняцці «духоўная культура асобы» можна лічыць актыўныя, творчыя і разам з тым адказныя адносіны чалавека да жыцця — прыроды, грамадства, іншых людзей, да самога сябе. Духоўная культура чалавека не можа быць зведзена да адной толькі начытанасці, эрудыцыі, хоць і гэта вельмі важна. Культуру чалавека, або яго «культурнасць», вельмі цяжка ацаніць. Важна ведаць, хто і з якой мэтай ацэньвае, мець уяўленні пра крытэрыі такой ацэнкі (гарадскія жыхары ацэньваюць сельскіх, а тыя — гараджан; старыя ацэньваюць моладзь і г. д.) і разумець, што гэтыя ацэнкі могуць быць вельмі рознымі і нават процілеглымі. Але ёсць прымета духоўнай культуры асобы, якая сярод іншых крытэрыяў адыгрывае галоўную ролю — гатоўнасць чалавека да самааддачы і самаразвіцця. Калі «Я для сябе» (нават для вельмі адукаванага чалавека), то «Нашто Я»? Сапраўды, цяжка рабіць вывад аб духоўнай культуры кампазітара, мастака, пісьменніка, якія яшчэ не пазнаёмілі людзей са сваёй творчасцю, не выявілі свайго Я ў канкрэтным творы.