• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
    
    316
    
    заўсёды звязаныя з пэўнай эпохай, з пэўнымі майстрамі. Кожны помнік разбураецца назаўсёды. «Запас» помнікаў культуры, «запас» культурнага асяроддзя надзвычай абмежаваны ў свеце, і ён спусташаецца з хуткасцю, якая ўсё прагрэсіруе.
       Для будучага развіцця культуры драматычна ўсякае знішчэнне жывых традыцый, навыкаў, прыёмаў творчасці. Прыкладам можа паслужыць гаротны лёс музея драўлянага дойлідства ў Кіжах. Звяліся на рускай зямлі майстравыяцесляры, знаёмыя з усімі прамудрасцямі збудаванняў з дрэва. Паміраюць старыя, якія памятаюць народныя песні, народныя рэцэпты, знікаюць старажытныя промыслы. Бяднее наша культура.
       Вельмі многа нясе страт айчынная культура ад вандалаў, сучасных манкуртаў. У рамане Ч. Айтматава «Буранный полустанок (й дольше века длнтся день...)» прыводзіцца легенда аб атрыманні ў выніку страшэнных катаванняў стопрацэнтнага раба — манкурта. Манкурт — раб, які не памятае свайго мінулага, не ўсведамляе сябе чалавечай істотай, звязанай з сабе падобнымі, і ні за што не нясе адказнасці. Імя персанажа ў нашы дні стала хадзячай назвай. Ім можа быць і чыноўнік з міністэрства, будаўнік, старшыня калгаса. Ды хто хочаш, каму абыякава мінулае і будучае свайго народа.
       Прывядзём сумны, але вельмі тыповы прыклад. Польскія рэстаўратары падрадзіліся бескарысліва дапамагчы ў аднаўленні былой прыгажосці палаца ў Царыцыне. Рупліва і старанна былі ўзведзены ўсе архітэктурныя аздабленні аднаго з крылаў палаца. Аднойчы раніцай, прыступаючы да работы на другім участку, яны выявілі, што ўся іх мінулая работа знішчана. Разламаны і пакалечаны вежка і зубцы калісьці прыгожых сцен. Усё перабіта і згаджана. Пасля гэтага палякі паехалі. Зніклі назаўсёды, пакінуўшы на недабудаванай сцяне палаца надпіс: «Рускія, што вы робіце?». Але ў манкуртаў няма нацыянальнасці... Яны рабы ўласнай цемнаты.
                      Назапашанае чалавецтвам духоўнае ™^™п7абаВаНаЯ багацце, якое тыражуецца пры дапамозе навейшых дасягненняў НТР, робіць духоўныя каштоўнасці больш даступнымі кожнаму, чым гэта было 100 або нават 50 гадоў назад. Інфармацыя, якая перадаецца сучаснымі сродкамі масавай камунікацыі, здольна наблізіць дасягненні культуры да чалавека на адлегласць выцягнутай рукі, але
    
    317
    
    чалавеку патрэбна яшчэ «дакрануцца» да яе, каб стаць духоўна больш багатым. Але! Глядзяць, слухаюць усе, a «дакранаюцца» нямногія. Перад чалавекам мора кніг і іншай друкаванай прадукцыі. Між тым на ўсё насельніцтва нашай краіны прыпадае толькі 40—50 млн актыўных чытачоў, прыкладна 100 млн маюць дамашнія бібліятэкі (200—350 кніг). Для параўнання: у Францыі на 100 чалавек — 58 ніколі не чыталі кніг. У ЗША — 25 % моладзі да 21 года таксама абыходзяцца без чытання кніг (сёння гэты паказчык складае ўжо 37 %). Або іншы прыклад. Моладзь цікавіцца, актыўна слухае сучасную музыку. Але веды аб музычнай культуры вельмі павярхоўныя. Спецыяльна праведзенае апытанне сярод моладзі ў нашай краіне паказала, што юнакі і дзяўчаты могуць назваць некалькі супермодных айчынных і зарубежных ансамбляў попрок напрамкаў. I практычна не ведаюць пра іншыя музычныя напрамкі, слаба інфармаваны пра дасягненні айчынных кампазітараў і выканаўцаў, пра міжнародныя конкурсы і г. д.
       Заўважана, што тыя віды культуры і мастацтва, якія вымагаюць ад чалавека сур’ёзных разваг, г. зн., да якіх трэба «дакрануцца» розумам і сэрцам, расцэньваюцца паабывацельску настроенай моладдзю як нудныя, сумныя, цяжкія або залішне нялёгкія для разумення іх глыбіні. «Сапраўды, сучаснаму чалавеку, стомленаму работай, транспартам, паскораным тэмпам жыцця, неабходны перадышкі, а значыць,— адпачынак і забавы. I тут права кожнага рашаць самастойна: пачытаць кнігу, пайсці ў кіно, тэатр, паглядзець тэлевізар або напіцца і пабіцца. Уся справа ў тым, што той, хто шукае ў культуры толькі займальнасці, не знайшоўшы яе, лёгка знаходзіць заменнік. У выніку замест культуры паяўляецца эрзацкультура. I культура панкаў, і культура наркаманаў — гэта таксама культура, але культура не з вялікай літары, а перавернутая, яна не абагачае, а спустошвае чалавека.
       Ва ўсім свеце назіраецца спад наведвання тэатраў, музеяў, выставачных і канцэртных залаў. Характэрна гэта тэндэнцыя і для нашай краіны. Паўпустыя тэатральныя залы многіх гарадоў. Савецкі акцёр і рэжысёр А. Яфрэмаў заўважыў, што панізіўся культурны ўзровень нашага грамадства і тэатр хутка адрэагаваў, ён жа вечна жывы дыялог сцэны і гледача. Задумаемся: аб прычыне або аб выніку гаворыць вядомы дзеяч культуры? Гэта ж «...прадмет мастацтва... стварае публіку,
    
    318
    
    якая разумее мастацтва і здольна цешыцца прыгажосцю...» (Маркс К. Творы. Т. 12. С. 718). 3 пачатку 80х гг. пачалося скарачэнне маштабаў наведвання кіно, асабліва айчыннага, прыкладна на 12 % на аднаго жыхара. За апошнія тры гады наведванне айчынных кінафільмаў упала амаль на паўмільярда білетаў, пры тым, што кінавытворчасць ідзе поўным ходам і штогод здымаецца больш як 300 фільмаў. А зараз праверце сябе: назавіце хоць бы дзесятак з іх. Заданне можна прадоўжыць адносна назваў зарубежных фільмаў. Вывады прапануем зрабіць самастойна.
        Аднак было б несправядліва не заўважаць тых пазітыўных зрухаў у культуры, якія адбываюцца сёння ў нашай краіне. Вяртанне ў духоўнае жыццё народа культурнай спадчыны ва ўсёй яе разнастайнасці, дэідэалагізацыя культуры, выкараненне манаполіі дзяржавы ў галіне культуры, стварэнне ўмоў для творчасці і свабоднага выбару людзьмі культурных каштоўнасцей і відаў культурнай дзейнасці, пашырэнне міжнародных культурных сувязей і многае іншае.
    
        Пытанні і заданні
    
        1.     Якія асноўныя крытэрыі культурнага прагрэсу грамадства?
        2.     Як крызісны стан вядомых вам сфер грамадскага жыцця паўплываў на культуру нашага грамадства?
        3.     Назавіце вядомыя вам шляхі выраўноўвання магчымасцей людзей у далучэнні іх да дасягненняў культуры.
        4.     Ці можна прымяніць да культуры паняцце «экалогія»? У якім сэнсе ўжываецца дадзенае словазлучэнне? Аргументуйце наступнае выказванне: «Культура выратуе грамадства, калі грамадства абароніць культуру». Растлумачце, чаму і ад каго культуру патрэбна абараняць.
        5.     Правядзіце невялікае даследаванне на тэму «Культурназаймальныя запатрабаванні насельніцтва». Складзіце апытальнік і па выніках гутарак падрыхтуйце зводную табліцу, якая адлюстроўвае асаблівасці запатрабаванняў моладзі, старэйшага пакалення, мужчын і жанчын. Зрабіце неабходныя вывады.
        6.     Створаная ў 1946 г. камісія пры ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры — ЮНЕСКА — падрыхтавала на міжурадавай аснове збор помнікаў культуры, прызнаных агульнапланетарным набыткам культуры, на ўтрыманне якіх выдзяляюцца ўстаноўленыя сумы. У названым зборы 10 аб’ектаў знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны. Высветліце, якія помнікі нашай айчыны з’яўляюцца і агульнапланетарнай каштоўнасцю.
        7.     Разумная дзяржава заўсёды шануе свой інтэлектуальны і мастацкі набытак, не дапускае «ўцечкі мазгоў і талентаў» за межы краіны. Прапануйце ўласны праект праграмы па захаванню інтэлектуальнага патэнцыялу краіны.
        8.     Пакажыце ролю адраджэння роднай мовы ў справе адраджэння культуры нацыі. У чым заключаецца культурная цэннасць народных песень, казак, прыказак і прымавак?
    
    319
    
        9.     Збярыце матэроіял і падрыхтуйце выступленне на тэму «Зварот скарбаў рускага зарубежжа».
        10.     Французскі мастак Эжэн Дэлакруа заўважыў: «Думаючы пра раманы Вальтэра, пра трагедыі Расіна і пра тысячы іншых шэдэўраў, узнікае пытанне: як? Няўжо ўсё гэта было створана толькі для таго, каб людзі праз кожную чвэрць стагоддзя пыталіся, ці яяма чагонебудзь сярод тварэнняў чалавечага розуму, што магло б іх развесяліць?» У чым сутнасць выказанай аўтарам трывогі? У чым актуальнасць думкі і клопату мастака?
        11.     Супастаўце наступныя пункты гледжання. Паспрабуйце абараніць кожны з іх і выпрацаваць агульную пазіцыю:
         Пісьменнік У. М. Крупін: «Падлічана, што 48 % сельскага насельніцтва не ахоплена гарадскімі спектаклямі. Я падумаў: слава богу, хоць гэтыя 48 % выратаваны. Якія спектаклі мы даём народу...»
         Рэжысёр А. Яфрэмаў: «Тэатр павінен паказваць жыццё такім, якім яно ёсць на самай справе, не баючыся прынесці гледачу боль. Таму што ён і ёсць праца душы...»
    
    
    § 37. ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ГРАМАДСТВЫ
    
    
    Роля інфармацыі ў сучасным свеце. Інфармацыйнае грамадства
    
    Уявіце сабе горад будучага. Паркі, азёры, клумбы, крыштальна чыстае паветра. Індывідуальныя машыны знаходзяцца за горадам. Пад вуліца
    
    мі размешчаны кабельныя сеткі, якія забяспечваюць разнастайныя віды камунікацый. Адпала патрэбнасць у дзелавых паездках. Уся неабходная інфармацыя пасту
    
    пае на дамашні экран. Грашовыя ра'злікі ажыццяўляюцца з дапамогай банкаўскіх картак. Калі гэтыя карткі
    
    выкарыстоўваюцца для аплаты, машыны аўтаматычна пераводзяць любую суму з аднаго банкаўскага рахунку на іншы. Людзі носяць пры сабе спецыяльныя радыёпрыборы, праз якія аўтаматычна выклікаюцца паліцыя і «хуткая дапамога». Дамы забяспечаны сігнальнымі сістэмамі на выпадак пажару. Злачыннасць канула ў мінулае, вулічных грабяжоў не здараецца, таму што людзі не носяць пры сабе ўласную наяўнасць. Адбыліся вялікія перамены і ў палітычным жыцці. Актыўны абмен інфармацыяй, улік мноства поглядаў прывялі да фарміравання адзінай палітычнай платформы для ўсіх партый і сацыяльных груп. Наступіла эпоха небывалай дэмакратыі — такую карціну будучага малюе амерыканскі сацыёлаг Дж. Марцін.
        Вырашальнае значэнне ў пераходзе да такога грамадства і ў самой яго жыццядзейнасці набываюць інфармацыйныя працэсы, новыя спосабы атрымання, захоўвання, распаўсюджвання інфармацыі.
        Інфармацыя (ад лац. informatio — «растлумачэн
    
    
    320
    
    не», «выклад») — некаторыя звесткі, сукупнасць якіхнебудзь даных. Вучоныя пад «інфармацыяй» разумеюць не толькі слова або матэматычны знак, але і любы сігнал — шум прыбою, гудок лакаматыва, шамаценне лісця, нават паўза, цішыня — ацэньваецца імі як інфармацыя. Патрэбнасць перадаць і запомніць інфармацыю прывяла да ўзнікнення мовы, пісьменнасці, выяўленчага мастацтва, кнігадрукавання, тэлеграфа, радыё, тэлебачання. Нарэшце былі вынайдзены ЭВМ, прызначаныя спецыяльна для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі. Яны дапамагаюць «справіцца з інфармацыйным выбухам» — з’явай, якая ўзрастае па ўзыходзячай лініі. Напрыклад, аб’ём усіх навуковых публікацый за адзін 1985 г. перавысіў усё тое, што было выдадзена ў перыяд паміж эпохай Адраджэння і 1976 г., г. зн. за 500 гадоў.