Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
Прагрэсіўны пачатак праяўляецца і ў дзейнасці сусветнага Савета хрысціянскіх цэркваў, які адкрыта асуджае расізм і каланіялізм, перыядычна выдзяляючы значныя грашовыя сродкі на падтрымку антырасісцкіх рухаў.
Рэлігійныя дзеячы прымаюць удзел у вырашэнні экалагічных праблем. У маі 1989 г. у Швейцарыі ў г. Базелі адбылася Усееўрапейская ўсехрысціянская асамблея, якая сабрала 20 тыс. прадстаўнікоў хрысціянскіх цэркваў. Яна заклікала хрысціян Еўрапейскага кантынента звярнуцца да сваіх урадаў з просьбай зрабіць усё, што ад іх залежыць, каб прадухіліць драпежніцкае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і захаваць навакольнае асяроддзе.
Дагэтуль мы гаварылі пра аб’яднальную ролю рэлігіі ў жыцці сучаснага грамадства. Тут яна выступае як сіла, якая згуртоўвае людзей на аснове высокіх маральных каштоўнасцей; агульных сацыяльных інтарэсаў, калі размова ідзе пра хрысціянскія або ісламскія партыі, прафсаюзы і іншыя арганізацыі; на аснове сумеснай дзейнасці, накіраванай на вырашэнне агульначалавечых праблем.
У той жа час адрозненні ў рэлігійных поглядах могуць стаць фактарам, які раз’ядноўвае людзей.
Адной з найбольш вострых праблем сучаснага свету з’яўляецца праблема рэлігіі і вайны. «Свяшчэннай», патрэбнай богу, абвясцілі Іран і Ірак, якія проціборствуюць, вайну 1980 г., дзе загінулі тысячы людзей. Па волі Алаха, як заяўляе Садам Хусейн, адбылася акупацыя Кувейта ў 1990 г. У выніку ўспыхнуў буйнейшы міжнародны канфлікт, пачалася вайна ў зоне Персідскага заліва. He адышоў у мінулае рэлігійны экстрэмізм*.
Прыкладам можа служыць узнікшы ў 80я гг. рух
* Экстрэмізм — прыхільнасць да надзвычайных поглядаў і захадаў у палітыцы.
294
сікхаў (індыйская рэлігійная абшчына) за стварэнне сваёй нацыянальнай дзяржавы Халістан. У барацьбе за ажыццяўленне гэтай ідэі яны пайшлі па шляху арганізацыі палітычных забойстваў. Ахвярамі тэрарыстаў сталі ні ў чым не вінаватыя грамадзяне, рэлігійныя і грамадскія дзеячы. Кульмінацыйным пунктам у ланцугу страшэнных злачынстваў стала забойства 31 кастрычніка 1984 г. прэм’ерміністра Індыі Індзіры Гандзі.
Часам царква ўмешваецца ў дзяржаўныя справы, жадаючы ўмацаваць кансерватыўныя традыцыі. У выбарчай кампаніі 1988 г. у ЗША актыўны ўдзел прымалі рэлігійныя фундаменталісты*, якія выступалі за ўвядзенне абавязковых малітваў у школах, забарону абортаў, абмежаванне палітычнай актыўнасці жанчын.
Супярэчлівае ўздзеянне рэлігіі на асобу. 3 аднаго боку, яна заклікае яе прытрымлівацца высокіх маральных норм, далучае да культуры. 3 другога — многія рэлігійныя абшчыны прапаведуюць пакорлівасць, адказ ад актыўных дзеянняў.
На чым жа адыгрываюцца тыя, хто Разнастаннасць імкнецца выкарыстаць рэлігію як сіВерацярпімасць ЛУ> якая раз ядноувае людзен? Перш за ўсё на разнастайнасці рэлігійных вераванняў, сект, царкоўных арганізацый. Тут мы сустракаем і розныя формы політэізму (мнагабожжа), якія вядуць традыцыі ад першабытных рэлігій (вера ў духаў, пакланенне раслінам, жывёлам, душам памёршых). 3 імі суседнічаюць розныя формы монатэізму (адзінабожжа). Гэта нацыянальныя рэлігіі: канфуцыянства (Кітай), маздаізм (Іран), іудаізм (Ізраіль) і г. д,— і сусветныя рэлігіі, якія былі сфарміраваны ў эпоху ўзнікнення сусветных імперый і знайшлі сабе прыхільнікаў сярод розных народаў, што гавораць на розных мовах: будызм, хрысціянства, іслам. Менавіта сусветныя рэлігіі робяць найбольш значны ўплыў на развіццё сучасных цывілізацый. Што ж яны сабой уяўляюць?
Будызм (у перакладзе — «прасвятленне») — самая ранняя па часу паяўлення сусветная рэлігія. Найбольшае распаўсюджанне атрымала ў Азіі. Цэнтр цяжару будыйскага вучэння ляжыць у маральнай галіне, у нор
* Рэлігійны фундаменталізм — плынь, якая выступае супраць перагляду ўстарэлых рэлігійных паняццяў.
295
мах паводзін чалавека. Праз роздум і сузіранне чалавек можа дасягнуць ісціны, знайсці правільны шлях выратавання і, прытрымліваючыся запаведзей святога вучэння, прыйсці да дасканаласці. Элементарныя, абавязковыя для ўсіх запаведзі зводзяцца да пяці: не забіваць ні адной жывой істоты, не браць чужой уласнасці, не дакранацца да чужой жонкі, не гаварыць няпраўды, не піць віна. Але для тых, хто імкнецца дасягнуць дасканаласці, гэтыя пяць забарон развіваюцца ў цэлую сістэму значна больш строгіх законаў. Забарона забойства зводзіцца да таго, што нельга забіваць нават непрыметных для вока насякомых. Забарона браць чужую ўласнасць замяняецца патрабаваннем адказацца ад усякай уласнасці наогул і г. д.
Адна з важнейшых запаведзей будызму —■ любоў і міласэрнасць да ўсіх жывых істот. Будызм прадпісвае пры гэтым не рабіць розніцы паміж імі і адносіцца з аднолькавай добразычлівасцю да добрых і злых, да людзей і жывёл. Паслядоўнік Буды ні ў якім разе не павінен плаціць злом за зло, таму што пры гэтым не знішчаюцца, а толькі ўзрастаюць варожасць і пакута. Нельга нават абараняць іншых ад насілля і караць за забойства. Паслядоўнік Буды павінен спакойна, цярпліва адносіцца да зла, ухіляючыся толькі ад удзелу ў ім.
У цяперашні час самую значную грамадскапалітычную і культурную ролю будызм адыгрывае ў краінах паўвострава Індакітай. У Бірме, Камбоджы, Тайландзе ён выступае як дзяржаўная рэлігія. У Японіі будызм, разбіўшыся на мноства сект, пераплятаецца з нацыянальным сінтаізмам, утварыўшы так званыя новыя рэлігіі.
У 1950 г. утварылася «Сусветнае Брацтва будыстаў», у 1970 г.— «Азіяцкая будысцкая канферэнцыя за мір». Насуперак асноўнай ідэі будысцкага веравучэння, гэтыя арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць у міжнароднай палітыцы, у барацьбе за мір. Асаблівасцю сучаснага будызму з’яўляецца тое, што ён усё больш ператвараецца з рэлігіі ў нейкае філасофскае вучэнне, своеасаблівую сістэму маралі.
Хрысціянства — другая па часу ўзнікнення з сусветных рэлігій. У цяперашні час гэта самая распаўсюджаная рэлігія. Яе прыхільнікаў звыш 1024 млн чалавек (у Еўропе і Амерыцы). Правілы маралі хрысціянства выказаны ў запаведзях Майсея: «Не забівай», «Не крадзі», «Не пралюбадзейнічай», «Шануй бацьку твайго і
296
маці тваю», «Не рабі сабе куміра», «Не вымаўляй імя госпада бога дарэмна»...
Цэнтральнай ідэяй хрысціянства з’яўляецца ідэя грэшнасці чалавека як прычыны ўсіх яго няшчасцяў і вучэнне аб пазбаўленні ад грахоў пры дапамозе малітваў і пакаяння. Пропаведзь цярплівасці, пакоры, даравання крыўд бязмежная: «Любіце ворагаў вашых»,— вучыць Ісус.— «Благаслаўляйце тых, хто праклінае Вас, дзякуйце тым, хто ненавідзіць Вас, і маліцеся за тых, хто крыўдзіць Вас».
Вам ужо вядома, што ў 1054 г. хрысціянства раскалолася на два самастойныя напрамкі: заходні (каталіцкі) і ўсходні (праваслаўны).
У сучасным свеце ёсць каталіцкія цэрквы, што прызнаюць кіраўніком рымскага папу, які знаходзіцца ў Ватыкане, пратэстанцкія і 15 самастойных праваслаўных цэркваў.
Усё, што мы дагэтуль гаварылі пра ролю рэлігіі ў сучасным свеце, у найбольшай ступені характэрна для хрысціянства. Хрысціянства аказалася больш за ўсё прыстасаваным да змен, якія адбываюцца ў грамадстве. Хрысціянскія багасловы навучыліся ўжывацца з навукай, беручы на ўзбраенне асобныя навуковыя тэорыі. Так, абараняючы рэлігійнае вучэнне пра стварэнне свету, яны спасылаюцца на тэорыю пра сусвет, які пашыраецца. Царква актыўна выкарыстоўвае сродкі масавай інфармацыі для распаўсюджвання рэлігійных поглядаў. Напрыклад, каталіцкая арганізацыя «Божая справа» мае ў сваім распараджэнні 694 газеты і часопісы, 38 рэкламных агенцтваў. Хрысціянства ідзе па шляху рэлігійнага мадэрнізму — пазбаўлення ад найбольш застарэлых элементаў дактрыны і стварэння новых, максімальна набліжаных да запатрабаванняў сучаснага чалавека рэлігій. У 70я гг. у ЗША паявілася «грамадзянская рэлігія», якая злучае ідэі хрысціянства з думкай аб богавыбранасці ЗША і прызначанасці гэтай краіны да маральнага кіраўніцтва светам.
Былы каталіцкі свяшчэннік X. Мынарэк стварыў у пачатку 80х гг. новую рэлігію, якую ён назваў экарэлігіяй. Галоўнай маральнай каштоўнасцю ў ёй абвяшчалася «салідарнасць з усімі, хто жыве на Зямлі».
Іслам (мусульманства) — самая позняя па часу ўзнікнення сусветная рэлігія. На зямлі налічваецца 800 млн прыхільнікаў ісламу. Найбольшае распаўсю
297
джанне рэлігія атрымала ў Паўночнай Афрыцы, ПаўднёваЗаходняй і Паўднёвай Азіі.
Іслам у перакладзе на рускую мову азначае «пакорлівасць». Чалавек па Карану істота слабая, схільная да грэху, ён не ў стане нічога дабіцца ў жыцці сам. Яму застаецца спадзявацца на міласэрнасць і дапамогу Алаха. Калі чалавек будзе верыць у бога, выконваць прадпісанні мусульманскай рэлігіі, то заслужыць вечнае жыццё ў раі. Патрабуючы ад веруючых пакорлівасці Алаху, іслам прадпісвае такую ж пакорлівасць і зямным уладам.
Характэрнай асаблівасцю мусульманскай рэлігіі з’яўляецца тое, што яна энергічна ўмешваецца ва ўсе сферы жыцця людзей. Асабістае, сямейнае, грамадскае жыццё веруючых мусульман, палітыка, прававыя адносіны, суд — усё павінна падпарадкоўвацца рэлігійным законам. У сувязі з гэтым цяпер усё часцей гавораць аб працэсах «ісламізацыі» ў сучасным свеце, пад якімі маюць на ўвазе, папершае, змест палітычных праграм, што вылучаюцца і ажыццяўляюцца ў радзе краін мусульманскага свету (у Пакістане, Іране, Лівіі). Хоць ажыццяўленне гэтых праграм можа быць розным, усе яны сваёй мэтай аб’яўляюць пабудову «ісламскага грамадства», дзе эканамічнае, сацыяльнае, палітычнае жыццё будзе вызначацца нормамі ісламу.
Падругое, «ісламізацыяй» называюць працяглае распаўсюджванне гэтай рэлігіі ў многіх раёнах Азіі, Афрыкі, Індыі, Далёкага Усходу. Рухі пад ісламскімі лозунгамі неаднародныя, але ў іх выразна відаць імкненне ператварыць ісламскі свет у галоўную сілу на міжнароднай арэне. Асабліва актыўна ў гэтым напрамку дзейнічаюць Лівія, Саудаўская Аравія, Егіпет, Туніс, Марока. Напрыклад, Лівія і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты падпісалі пагадненне аб выдзяленні 20 млн долараў на ўтрыманпе ісламскіх культурных цэнтраў і правядзенне там сумесных мерапрыемстваў па ўкараненню мусульманскай рэлігіі.
Працэс «ісламізацыі» вельмі супярэчлівы. 3 аднаго боку, ён адлюстроўвае імкненне народаў краін, якія развіваюцца, вызваліцца ад рэштак каланіялізму і заходняга ўплыву, з другога — у руках экстрэмістаў ісламскія лозунгі могуць прынесці чалавецтву незлічоныя беды.