Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
На прыкладзе вывучэння ў школе айчыннай і зарубежнай літаратуры вы маглі пераканацца ў тым, якое месца ў жыцці людзей на працягу ўсёй біяграфіі чалавецтва адыгрываў такі від мастацкага асваення рэчаіснасці, як літаратура. Літаратура і мастацтва — гэта спосаб пазнання свету, і сродак выпраўлення звычаяў, сродак зносін, і дзейсны інструмент барацьбы ідэй на розных этапах культурнагістарычнага развіцця грамадства. Мастацтва інфармуе, вучыць, дапамагае ў працы, упрыгожвае побыт, развясельвае ў часы адпачынку, нарэшце, духоўна ўзрушае, узвышае. Таму вельмі памыляюцца тыя, хто звузіў для сябе ўсё багацце мастацкай культуры толькі да займальнага прызначэння. Мастацтва для чалавека — не астравок забыцця ад жыццёвай мітусні, хутчэй за ўсё — крыніца, з якой бяруць вытокі і якімі пастаянна жывяцца душа чалавека, яго творчы пачатак.
Нікчэмныя ДзіЎна але гэта так. Пры гіганцкім
патэнцыяле, набытым духоўнан культурай чалавецтва, ва ўсе часы былі не толькі энцыклапедысты, вытанчаныя эстэты, але і нікчэмныя духам. Есць яны і сёння, толькі адны ўсведамляюць гэта, a іншыя не. Вось тыповы прыклад з пошты маладзёжнай газеты: «Мы, маладыя, развучыліся рабіць дабро, збяднелі духоўна. Ад гэтага нашы беды, неразуменне, замкнёнасць, нікчэмныя крыўды, няпраўда, жорсткасць, якія раз’ядаюць душу...». Антыподам духоўнасці чалавека з’яўляецца бездухоўнасць, цынізм. Апошняе характарызуецца як пагардлівыя адносіны да культуры грамадства, да яго духоўных, у асаблівасці маральных, каштоўнасцей. Цынізм, як крайняе выяўленне бездухоўнасці, праяўляецца ў здзеку надтым, што складае гістарычныя дасягненні культуры чалавецтва, у глумленні над маральнымі прынцыпамі, абсмейванні дарагіх людзям ідэалаў, у зневажанні годнасці чалавека.
Бездухоўнасць праяўляецца ў неразвітым інтэлекце і прымітывізме эмацыянальнамастацкай сферы чалавека, абдзеленага культурай. Адносіны да мастацкіх твораў выяўляюцца ў яго пераважна ў форме разва
308
жанняў «падабаецца» або «не падабаецца». ГІеракананы, што вам даводзілася сутыкацца з такімі разважаннямі, за якімі не стаіць ні сталы аналіз, ні глыбокае пачуццё, ні матываванасць ацэнкі.
На старонках дадзенага вучэбнага дапаможніка вы неаднаразова сутыкаліся з неабходнасцю быць асцярожнымі і стрыманымі ў ацэнках, асабліва ў тых, якія датычаць свету асобы. Гэта правіла прымяняльна і ў падыходзе да праблем бездухоўнасці. Вядома, што чалавек — з’ява складаная. У рамках праблемы, якая нас цікавіць, можна вылучыць у чалавеку яго культуру ўнутраную і знешнюю.
Апошняя, а менавіта тое, як чалавек сябе падае ў кампаніі — яго манеры, мова, знешні выгляд і г. д.— можа быць падманлівай. За знешнімі вытанчанымі манерамі і граматнай мовай можа затаіцца драпежнік, а не чалавек.
Калі ж гавораць пра людзей бездухоўных, то, як правіла, маюць на ўвазе людзей са змешанай шкалой каштоўнасцей, якія не ўмеюць адрозніваць добрае ад дрэннага. У іх недастаткова развіта маральнае ўяўленне. Так, яны не здольныя мысленна «прымяніць» да самога сябе вынікі дрэннага ўчынку, зробленага ў адносінах да іншага чалавека. Гэта значыць мысленна паставіць сябе ў становішча пацярпеўшага па іх віне або ад іх саміх. Такія людзі вылучаюцца бессардэчнасцю, адсутнасцю станоўчых маральных прынцыпаў, сумлення.
Камфортна і цікава жыць у грамадстве духоўна багатых, маральна развітых, розных па характару і здольнасцях свабодных людзей. Падумаем, што трэба рабіць, каб грамадства стала такім.
Пытанні і заданні
1. Што складае духоўнае жыццё чалавека?
2. Як звязаны паміж сабой агульначалавечая культура і духоўнае багацце асобы?
3. Якую ролю ў жыцці чалавека адыгрывае яго светапогляд? Выявіце сувязь светапогляду з агульнай культурай асобы.
4. Якія каштоўнасці і чаму называюцца агульначалавечымі? Што азначае прызнанне прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей для грамадства і для чалавека?
5. Растлумачце наступную думку: «Нікчэмны чалавек даражыць малымі каштоўнасцямі, вялікі або сапраўдны Чалавек — вялікімі». Ці могуць наогул быць каштоўнасці вялікія і каштоўнасці малыя? Вялікія і маленькія людзі?
309
6. В. А. Сухамлінскаму належаць словы: «Гуманнасць немагчыма без чуласці да чалавека. Любіць чалавецтва прасцей, як аднаго чалавека. Дапамагчы аднаму чалавеку цяжэй, чым заявіць: «Я люблю свой народ». Пракаменціруйце выказванне. Растлумачце, у чым сэнс цяжкасцей, пра якія гаворыць аўтар.
7. Што ўяўляе сабой кругагляд чалавека? Ці згодны вы з наступным выказваннем: «Дурасць разумны.х людзей з яснай галавой і вузкім кругаглядам парадзіла многа катастроф»? Ці вядомы вам прыклады, якія пацвярджаюць прыведзенае назіранне?
8. Што такое коснасць? Чаму коснасць — смяротны вораг маралі?
9. Часта даводзіцца чуць выказванні ў абвінаваўчым тоне пра людзей з «двайной» мараллю. Што такое «двайная» мараль? Ці заўсёды гэта толькі дрэнна або толькі добра?
SO. Вучням 5га класа было прапанавана наступнае заданне: «Уявіце сабе вялікі пажар. У яго полымі восьвось загіне вельмі рэдкае мастацкае палатно старой італьянскай школы і маленькая птушачка — апошні экземпляр гэтага віду. У вашым распараджэнні некалькі секунд, за якія вы можаце выратаваць нешта адно. Або палатно, або клетку з птушачкай. Вырашайце». Як вы думаеце, які быў вынік выканання задання? Якую версію ўласнага рашэння вы прапанавалі б пяцікласнікам?
11. Праілюструйце вядомымі вам прыкладамі наступныя выказванні: «Мараль і на самай справе дзіўная штука. Яе наяўнасць непрыметна, але затое адсутнасць адбіваецца самым пагібельным чынам...». Па якіх прыметах можна меркаваць пра адсутнасць маралі?
12. Вызначце па слоўніку змест паняццяў: «банальнасць», «пошласць», «цынізм». Чаму гэтыя паняцці — сінонімы бездухоўнасці? Ці сустракаліся вы з іх праяўленнем у сваім жыцці? Што вы пры гэтым адчувалі? Як праявіліся вашы пачуцці?
13. Ці правільна, што нельга пазнаць сябе, не пазнаўшы знешняга свету? Ці правільна адваротнае? Свой пункт гледжання аргументуйце.
14. Паспрабуйце на аснове апытання аднакласнікаў скласці спіс аўтараў па краінах, творы якіх,павашаму, уваходзяць у залаты фонд сусветнай скарбніцы мастацкай літаратуры.
15. Выхаванцы калоніі для непаўналетніх правапарушальнікаў, адказваючы на пытанне анкеты «Якія якасці цэніце ў людзях?», далі наступныя адказы: справядлівасць, дабрату, чуласць.
«Якія якасці ёсць асабіста ў вас?»—........ (няма адказу або
вельмі невыразны адказ).
«Якія якасці характару вам перашкаджаюць у жыцці?» — празмерная мяккасць, дабрата і чуллівасць.
Псіхолагі лічаць, што невыразнае ўяўленне чалавека аб сабе можа прывесці да няпэўных паводзін і правапарушэння. Праверце, ці так гэта.
§ 36. СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ДУХОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў СССР
Сёння ўсе мы ў нашай краіне — сучаснікі, сведкі і ўдзельнікі гераічнага і драматычнага часу — спрабуем пераасэнсаваць скрозь шкалу агульначалавечых
310
каштоўнасцей, назапашаных сусветнай і айчыннай культурай, шлях, пройдзены народам, сваімі роднымі і блізкімі, перамены, якія адбываюцца ў краіне.
Крытэрыі культурнага прагрэсу
Любая складаная з’ява грамадскага жыцця не можа быць ацэнена адназначна — «добра» або «дрэнна», паколькі ў ёй можа быць і тое, і другое.
Многае залежыць ад крытэрыяў ацэнкі. Так, у духоўнай культуры любога грамадства можна адрозніць два аднолькава рэальныя абліччы: адно — аблічча ўстойлівасці, гармоніі і аднадушнасці, а другое — аблічча перамен, канфліктаў, напружанасці і нявырашаных праблем. Таму ў ацэнцы стану культуры нашага грамадства варта пазбягаць крайнасцей: як узнёслага аптымізму, так і змрочнага песімізму.
Узровень развіцця духоўнай культуры любой краіны вымяраецца аб’ёмам духоўных каштоўнасцей, якія ствараюцца ў ёй, маштабам іх распаўсюджання і глыбінёй засваення іх людзьмі, кожным чалавекам. Ацэньваючы ўзровень духоўнага прагрэсу, важна ведаць, колькі навуковадаследчых інстытутаў, універсітэтаў, тэатраў, бібліятэк, музеяў, запаведнікаў, школ, кансерваторый і да т. п. створана ў краіне. Але такіх колькасных паказчыкаў мала. Важная і якасць духоўнай прадукцыі — навуковых адкрыццяў, кніг, адукацыі, кінафільмаў, спектакляў, карцін, музыкальных твораў. Узятыя разам, гэтыя паказчыкі вызначаюць канчатковую мэту духоўнай культуры — здольнасць кожнага чалавека да творчасці, яго ўспрымальнасць да самых высокіх дасягненняў культуры. Гэта значыць важна не толькі тое, што створана ў культуры, але і як гэтымі дасягненнямі карыстаюцца людзі. Таму важным крытэрыем культурнага прагрэсу грамадства з’яўляецца ступень дасягнення сацыяльнай роўнасці людзей у далучэнні іх да каштоўнасцей культуры. Для прыкладу можна ўзяць два самыя вядомыя оперныя тэатры ў свеце: Вялікі тэатр у Маскве і тэатр ЛаСкала ў Мілане. У нас не ўсе, хто хоча, могуць трапіць у тэатр зза адсутнасці білетаў, у Італіі — зза іх дарагоўлі. Але і тыя, і другія гледачы могуць пазнаёміцца з шэдэўрамі опернай класікі не выходзячы з дому, па радыё або тэлебачанні, у грамзапісе. Такім чынам, сродкі масавай інфармацыі садзейнічаюць выраўноўванню магчымасцей усіх людзей, незалежна ад геаграфіі пражывання і ўзроўню даходаў, у далучэнні да культуры. Было б жаданне. Тое
311
ж можна аднесці да тэатральнай творчасці і выяўленчага мастацтва.
Яшчэ адзін крытэрый культурнага развіцця той або іншай краіны наяўнасць неабходных умоў для найбольш поўнага выяўлення і развіцця творчых сіл, здольнасцей і талентаў чалавека. Сюды можна аднесці разнастайныя навучальныя ўстановы, музычныя і мастацкія школы, студыі, клубы па інтарэсах, самадзейныя тэатры і многае іншае. Садзейнічае рэалізацыі творчых магчымасцей і дарослых і дзяцей таксама блізкасць культурных цэнтраў або добра наладжаны транспарт, які скарачае дарогу да іх. Гэта значыць усё тое, што прынята называць інфраструктурай (комплекс сродкаў, якія абслугоўваюць у дадзеным выпадку вытворчасць і спажыванне духоўных каштоўнасцей). Апошняе немалаважна. На сёння толькі кожнае дваццатае дзіця ў нашай краіне вучыцца ў музычнай школе. Хоць тых, хто жадае, але не мае магчымасці вучыцца музыцы, значна больш.