• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Самааддачы папярэднічае і спадарожнічае пастаяннае абагачэнне асобай свайго духоўнага свету дасягненнямі агульначалавечай культуры — інакш аддаваць проста не будзе чаго.
       He патрэбна мець асаблівую фантазію, каб уявіць, якая магутная плынь інфармацыі навальваецца сёння на чалавека, уздзейнічаючы на яго свядомасць і пачуцці. У гэтай сітуацыі вялікае значэнне набываюць выбарчыя адносіны да крыніц інфармацыі, да яе зместу. А гэта ўжо прама залежыць ад светапогляду асобы, ступені развітасці яе мыслення, сістэмы цэнасных арыентацый.
       Узнікненне паняцця «светапогляд» адносіцца да канца XVIII ст., калі пераход да індустрыяльнай цывілізацыі адкрыў радавому чалавеку больш шырокі выбар варыянтаў паводзін, павысіў значэнне яго самасвядомасці і свядомай дзейнасці. Найбольш развітая тэарэтычная думка таго часу—нямецкая класічная філасофія адрэагавала на гэта шляхам вылучэння паняцця «светапогляд». Светапогляд, карацей кажучы, азначае «ўяўленне аб навакольным свеце» — гэта бачанне свету, гэта тое, як глядзіць чалавек на свет, з якіх пазіцый рашае ён асноўныя жыццёвыя пытанні. Таму няма людзей, якія не мелі б наогул ніякага светапогляду. Свядомасць сучаснага чалавека нагружана навуковымі данымі,
    
    зоз
    
    маральнымі і эстэтычнымі нормамі і ідэаламі, рэлігійнымі вераваннямі, штодзённым вопытам, практычнымі ведамі і г. д. Прызначэнне светапогляду для чалавека — служыць арыенцірам у навакольным свеце і выяўленнем сваіх асобасных адносін да яго. А таму не самі па сабе веды (тэарэтычныя, практычныя і інш.) пра свет і чалавека складаюць асаблівасць светапогляду, а іх накіраванасць на чалавека, на яго праблемы, магчымасць адказаць дзякуючы гэтым ведам на надзённыя пытанні аб сэнсе, месцы, прызначэнні і перспектывах Чалавека ў свеце.
       Светапогляд асобы непаўторны, як непаўторны кожны чалавек. Колькі людзей, столькі і індывідуальных светапоглядаў. Светапогляд чалавека фарміруецца перш за ўсё пад уздзеяннем навакольнага культурнага асяроддзя, асабістага вопыту, адукацыі, выхавання, асаблівасцей яго характару. Але ў розных індывідуальных светапоглядах поруч з сур’ёзнымі адрозненнямі ёсць і нешта агульнае, інакш людзі проста не разумелі б адзін аднаго і ніколі не змаглі б дамовіцца паміж сабой. Мільёны жывуць і працуюць на Зямлі, прыгнечаныя мітуснёй штодзённасці, і ў іх няма ні магчымасці, ні сіл для таго, каб усвядоміць тое агульнае, што родніць светапогляды розных людзей, каб усвядоміць прынцыпы свайго светапогляду і сфармуляваць іх у ясным выглядзе. Гэта часам робяць пісьменнікі, вучоныя, але гэта — прафесійная справа філосафа, філосаф свядома выпрацоўвае і выказвае сваё бачанне свету, свае адносіны да свету, сваю ацэнку свету і грамадства. I калі грамадства прымае прапанаванае філосафам тлумачэнне будовы навакольнага свету ў адпаведнасці з яго ацэнкай, то светапогляд гэты становіцца набыткам усіх, асновай іх светапогляду.
       Светапогляд чалавека пастаянна змяняецца, адлюстроўваючы змены ў свеце і ў ведах аб ім. Адкрываючы свет, чалавек пранікае ў яго тайны. Але самае значнае адкрыццё, важнейшага за якое няма на Зямлі,— гэта адкрыццё і пазнанне чалавекам сябе як асобы. Для сучаснага светапогляду характэрна паступовае асэнсаванне ўсім чалавецтвам галоўнай мэты развіцця чалавека і грамадства.
       У цэнтры сучаснага светапогляду Чалавек як вышэйшая каштоўнасць і галоўнае багацце грамадства. Адрозненне новага мыслення, заснаванага на прызнанні гэтага прынцыпу, заключаецца ў тым, што калі раней
    
    304
    
    акцэнт рабіўся на тым, якія патрабаванні прад’яўляе тая або іншая сістэма (навуковатэхнічная, эканамічная, сацыяльнапалітычная і да т. п.) да якасцей чалавека (пераважна да яго прафесійнай і маральнай дзейнасці), то цяпер акцэнт пераносіцца на патрабаванні, якія ідуць ад чалавека, ад яго інтарэсаў, запатрабаванняў. Гэта значыць, сутнасць у новай пастаноўцы пытанняў: не толькі «Які чалавек патрэбны грамадству?», але і «Якое грамадства патрэбна чалавеку?», каб яно ў поўнай меры адпавядала магчымасцям чалавека, яго эстэтычным маральным патрабаванням да выгод, камфортнасці, не наносіла страт яго чалавечай годнасці, пачуццю свабоды, прыгажосці і маральнай задаволенасці. Агульначалавечы розум шукае адказ на гэта пытанне. Але для цывілізацыі важна, што яно ўжо пастаўлена: сам чалавек мае патрэбу ў абароне не менш, як асяроддзе.
           He можа быць поўнай характарыстыка духоўнай культуры чалавека, калі ў ёй не закранаюцца маральныя рысы чалавека. Добра, калі чалавек
    
    Грані духоўнасці чалавека
    
    імкнецца да ведаў, павышае ўзровень развіцця свайго інтэлекту. I тут, як вы ўжо мелі магчымасць пераканацца на папярэдніх уроках тэмы, важна ведаць, на што накіраваны гэтыя веды, у якой меры яны звязаны з гуманістычнымі мэтамі (аднаму веды патрэбныя, каб стварыць сродак лячэння невылечных цяпер хвароб, другому — каб вынайсці хітрамудрую прыладу для аграблення банка...).
       Светапоглядная ідэя каштоўнасці «радавога» чалавека, яго жыцця, прымушае сёння вылучыць у культуры, якая традыцыйна разумеецца як ёмішча агульначалавечых каштоўнасцей, каштоўнасці маральныя як важнейшыя, якія абумоўліваюць у сучаснай сітуацыі самую магчымасць яго існавання на Зямлі. I ў гэтым напрамку планетарны розум робіць першыя, але добра прыметныя крокі: ад ідэі маральнай адказнасці навукі да ідэі злучэння палітыкі і маралі.
       Сёння агульначалавечыя маральнаэтычныя нормы, гуманізм распаўсюджваюцца са сферы міжасобасных узаемадзеянняў, ператвараючыся ў прынцып, і на міжнародныя адносіны: «Нават калі мы сапернікі, давайце паводзіць сябе цывілізавана, не сячы сук, на якім сядзім...». Каб глыбей усвядоміць цану гэтага гіганцкага
    
    11 Чалавек і грамадства
    
    305
    
    кроку ў духоўным развіцці чалавецтва, паспрабуем успомніць, як часта мы апускаем рукі ў бяссіллі, не маючы магчымасці вырашыць спрэчку паміж двума людзьмі. Насельніцтва зямнога шара больш як 5 млрд чалавек, якія размаўляюць прыкладна на 5660 мовах і жывуць у больш як 160 дзяржавах. Усе гэтыя людзі працуюць у сферы 40 тыс. прафесій, вучацца ў розных тыпах навучальных устаноў, належаць да розных сацыяльных сістэм, класаў, узроставых груп. Адны з іх знаходзяцца на вяршыні найвялікшых дасягненняў сусветнай культуры, другія гібеюць у невуцтве, жывучы ў грамадстве, якое недалёка адышло ад першабытнай абшчыны. Кожны круціцца ў пэўным коле з’яў, людзей, прадметаў, кіруючыся рознымі патрэбнасцямі, інтарэсамі, матывамі. Ці не дзіўна, што чалавецтва існуе, нягледзячы на светапоглядную разнастайнасць і вавілонскае стоўпатварэнне норм і прынцыпаў, што яго не ўтапіла хваля агрэсіі, злосці і нянавісці адзін да аднаго. I галоўная заслуга ў гэтым належыць маралі.
       Шлях свабоды, прагрэсу, павагі чалавечай годнасці і абароны вялікіх маральных каштоўнасцей на ўсім працягу гісторыі чалавецтва не быў лёгкім. Пераканацца ў гэтым вам дапаможа зварот да сваіх ведаў па гісторыі. У цэнтры нашай размовы — агульначалавечыя маральныя каштоўнасці. Няпісаныя правілы і нормы зносін паміж супляменнікамі, якія зарадзіліся ў першабытным грамадстве,— патрабаванні паслухмянасці, незласлівасці да сваіх, павагі да жанчынымаці і павагі да старэйшых, стойкасці ў горы і мужнасці ў барацьбе з небяспекай — адлюстроўвалі натуральную няроўнасць паміж маладымі і старымі, моцнымі і слабымі, здаровымі і хворымі і тым самым падтрымлівалі адзінства роду, забяспечвалі яго існаванне як маналітнага, жыццеўстойлівага цэлага. Далей, звяртаючыся да прыкладаў з гісторыі, вы можаце самастойна прасачыць непрастое ўзыходжанне чалавецтва да маральных вышынь, у якім было многа заваёў і многа няўдач. У аснове маральнасці заўсёды ляжыць несупадзенне, часам трагічнае, двух пачаткаў — імкнення да ўласнай выгады і ўсведамлення адказнасці перад іншымі людзьмі. Рэгулюючая роля маралі нацэлена на тое, каб спалучыць волю кожнага чалавека з незлічонай колькасцю іншых людскіх воль.
       Няцяжка пераканацца, што ў кожным грамадстве
    
    306
    
    (дакладней, у кожнай культуры) існуе нейкая зладжанасць, своеасаблівы кансенсус адносна таго, што лічыць мараллю. 3 папярэдніх урокаў вам вядома, што, напрыклад, у рамках хрысціянскай традыцыі вобраз маралі вызначаўся дзесяціслоўем Майсея, а яшчэ Нагорнай пропаведдзю Ісуса Хрыста. Новы час выпрацаваў ідэал, у якім маральная асоба паўстае ў якасці свабоднага грамадзяніна.
       Этычны кансенсус грамадства можа мяняцца або відазмяняцца. Менавіта такое змяненне перажываем мы ў цяперашяі час. Найвялікшым паваротам у маральным прагрэсе ўсяго чалавецтва можна лічыць фарміраванне новага паняцця — «грамадскае шчасце», якое дазваляе пановаму глянуць на адносіны да вайны і міру, прыродных умоў і г. д. Цывілізацыя доўга ішла да ўсведамлення таго, што ў паняцці «агульнае шчасце» ўвасоблены не толькі клопат пра абарону інтарэсаў усяго чалавецтва, але і ўсведамленне неабходнасці стварэння ўмоў, вартых чалавека, для развіцця кожнага, любога чалавека.
       Якія ж маральныя каштоўнасці можна лічыць агульначалавечымі? Тыя, якія павінны дзейнічаць у любым грамадстве: дабрата, міласэрнасць, гатоўнасць дапамагчы трапіўшаму ў бяду, сумленне, мужнасць, справядлівасць, годнасць — гэты пералік, думаецца, можа прадоўжыць кожны з вас.
       Арыентаванасць на агульначалавечыя каштоўнасці — характэрная рыса духоўна развітога чалавека.
       Яшчэ адна грань духоўнасці чалавека звязана з паняццямі прыгожага і гарманічнага, з заканамернасцямі мастацкага асваення чалавекам свету, з усім тым, што дае магчымасць людзям тварыць «па законах прыгажосці». Найвялікшыя магчымасці для духоўнай культуры асобы змяшчае ў сабе мастацтва. Увасабляючы ў сваіх вобразах ідэал прыгажосці, мастацтва заахвочвае чалавека да творчасці. Мастацтва, перапрацоўваючы ўсе ўражанні жыцця ў прыгожае, абуджае ў людзях мастакоў, выхоўвае здольнасць знаходзіць унутраную гармонію прадметаў, суадносіць іх уласцівасці з грамадскімі патрэбнасцямі чалавека; вучыць адчуваць і разумець прыгажосць, тварыць у адпаведнасці з яе законамі, фарміруе эстэтычна цэнасную арыентацыю чалавека ў свеце. Сюжэт мастацкай карціны свету пастаянны. Гэта чалавек у навакольным
    
    307
    
    свеце. Аднак кожнае канкрэтнае грамадства на пэўным этапе свайго культурнага развіцця напаўняе гэты сюжэт сваім зместам. Кожны раз у творах мастацтва пановаму адлюстроўваюцца і чалавек, і свет, і сувязныя іх ніці.