• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       У індустрыяльна развітых краінах людзі ўжо цяпер падвяргаюцца плыні інфармацыі, якая ў два з лішнім разы пераўзыходзіць нарматыўную здольнасць чалавека да яе засваення. Сучасная камп’ютэрная тэхніка дазваляе рабіць вылічэнні, розныя лагічныя аперацыі з велізарнай хуткасцю, якая ў многа разоў перавышае магчымасці чалавека, чалавечага мозга і са значна меншымі затратамі. У 1952 г. 1 млн аперацый займаў 10 хвілін і каштаваў 300 долараў. У 1986 г. для гэтага патрабавалася паўсекунды і 0,06 долара. Цяпер яшчэ менш. Усё гэта дае падставу гаварыць пра тое, што свет знаходзіцца каля вытокаў «камп’ютэрнай рэвалюцыі», у выніку якой адбудуцца змены ва ўсім сучасным цывілізаваным укладзе і будзе створана інфармацыйнае грамадства.
       Канадскі вучоны МакЛюэн распрацаваў трохступеньчатую мадэль Сусветнай гісторыі: першая ступень — племянны індывід — «чалавек, які слухае», у яго пераважае вуснае маўленне ў якасці сродку камунікацыі. Другая ступень — эпоха тыпаграфскага або індустрыяльнага індывіда, якая пачалася з XV ст.,— перамога друкаванага слова над вусным. Гэта быў «чалавек, які глядзіць». Трэцяя ступень — псрамога электроннай камунікацыі.
       Сімвалічным актам «нараджэння» інфармацыйнай эры «аб’яўляецца запуск штучнага спадарожніка Зямлі, які стаў тэхналагічным каталізатарам фарміравання сапраўднай глабальнай сувязі нервовай сістэмы планетарнай цывілізацыі. Святой тройцай новага
    
    321
    
    грамадства сталі камунікацыйны спадарожнік, кабельнае тэлебачанне і персанальны камп’ютэр.
       Ідэя дамінуючай ролі электроннай тэхнікі і інфарматыкі развівалася ўжо з канца 60х гг. 3 пачатку 80х гг. замацаваўся тэрмін «інфармацыйнае грамадства». У немалой ступені гэтаму садзейнічалі «бум» інфарматыкі і камерцыйная рэклама, якая паказвала камп’ютэр як свайго роду пароль у будучае. Вядомыя заходнія сацыёлагі (Д. Бел, Масуда і інш.) лічаць, што інфармацыйнае грамадства ўяўляе сабой абагульненае паняцце, якое ахоплівае ўсе бакі жыцця.
       У тэхнічнай сферы мы назіраем шырокае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у вытворчае, эканамічнае, дзелавое жыццё, у сістэму адукацыі і побыт. У эканамічнай сферы інфармацыя ператварылася ў тавар, у сацыяльнай — інфармацыя становіцца галоўным фактарам змянення якасці жыцця, у палітычнай — маецца на ўвазе свабодны доступ да разнастайнай інфармацыі, закліканай забяспечыць на гэтай аснове шырокі абмен думак; у культурнай сферы абмен інфармацыяй дапаможа фарміраванню нормаў і каштоўнасцей, якія адпавядаюць патрэбнасцям новага грамадства. Такім чынам, інфармацыйнае грамадства — гэта грамадства, у якім інфармацыя і ўзровень яе выкарыстання абумоўліваюць эканамічнае развіццё і сацыяльныя змены. У такім грамадстве ўзровень жыцця, характар працы, адпачынку, сістэмы адукацыі, рынак непасрэдна зазнаюць на сабе растучы ўплыў інфармацыі і ведаў.
       Напрыклад, інфармацыйны «выбух» адкрывае магчымасці для найбольш гнуткай сістэмы арганізацыі працы, ствараюцца «расклады па індывідуальнаму выбару». Зменныя графікі работы ў 1980 г. былі ў 38 % «сініх каўнерыкаў» ФРГ, 27 % — у ЗША. У выніку прадукцыйнасць працы вырасла, а дысцыпліна палепшылася. Павялічыўся аб’ём начной работы, асабліва ў сферы паслуг: 15—25 % занятых у гэтай сферы працуюць у начную змену. Супермаркеты і банкі функцыяніруюць кругласутачна.
       Гэта новая сістэма вытворчасці дае магчымасць стварыць дробныя працоўныя калектывы на аснове электроннай тэхнікі. Ужо цяпер многія фірмы дазваляюць сваім служачым працаваць дома. Завод перастаў быць асноўнай мадэллю вытворчасці. Ды і самі заводы прыметна змяняюцца. Прадукцыя навейшых прадпрыемстваў не з’яўляецца больш масавай. Выкарыстоў
    
    322
    
    ваецца менш сыравіны, энергіі, робяцца спробы падняць на небывалы ўзровень дызайн. Працоўныя ўжо не прымацаваны да рытму «канвеера». Узровень шуму знізіўся да мінімуму. На рабочых месцах машына суседнічае з зелянінай і кветкамі. Безумоўна, такіх прадпрыемстваў цяпер нямнога, але за імі будучае.
        Інфармацыйнае грамадства дае прастор велізарнай разнастайнасці крыніц энергіі — воднай, сонечнай, геатэрмальнай, прыліўной, атрыманай з біямасы, тэрмаядзернай.
        У сучасных школах камп’ютэры ўжо не бяруць на сябе функцыі збору і абагульнення інфармацыі аб паспяховасці; камп’ютэрныя праграмы выкарыстоўваюцца для навучання мовам, ігры на музыкальных інструментах. Амерыканцы распрацоўваюць сістэму, з дапамогай якой студэнты, якія маюць персанальныя камп’ютэры, будуць падключацца да універсітэцкай камп’ютэрнай сеткі. Гэта сапраўды рэвалюцыя ў адукацыі.
        Інфармацыйная тэхніка адкрывае многа магчымасцей для дэмакратыі, яна дазваляе праводзіць электронныя плебесцыты і апытанні поглядаў, тэлеканферэнцыі з урадам. Тэлекамунікацыйная кабельная сетка забяспечыць двухбаковую сувязь паміж грамадзянінам і палітычным дзеячам, якая дасць магчымасць улічваць думкі большасці людзей у час прыняцця важных палітычных рашэнняў.
    
    Інфармацыйнае грамадства: праблемы
    
        «Над горадам лятае электронная абаронцаптушка. Яна заклікана вырашыць адну з самых складаных праблем, якія стаяць перад чалавец
    
    твам,— выключыць злачыннасць з жыцця грамадства. Як толькі зламыснік адважыцца загубіць ахвяру, «разумная птушка», у якую ўведзена самаабучальнае ўстройства, паражае патэнцыял злачынца электрычным зарадам»,— так пачынае сваё апавяданне славуты амерыканскі пісьменнікфантаст Р. Шэклі. Але што атрымліваецца: птушка аказалася не ў стане разабрацца ў рэальных супярэчнасцях жыцця. Яна абрушвае кары на мясніка, паляўнічага, паралізуе нармальнае жыццё горада. Фінал апавядання «Абаронцаптушка» носіць характар папярэджання людзям. Для знішчэння абаронцыптушкі сканструяваны самакіравальныя механізмыястрабы. Аўтаматы спараджаюць новыя аўтаматы, а праблема ліквідацыі злачыннасці застаецца
    
    323
    
    нявырашанай. НТП часта прыносіць чалавецтву многа нечаканасцей, і не ўсе яны, на жаль, прыемныя.
       Татальная аўтаматызацыя і робатызацыя інфармацыйнага грамадства надзвычай абвастрае і без таго сур’ёзную праблему беспрацоўя. У 1988 г. у ЗША палавіна аўтамабіляў была сабрана з дапамогай аўтаматаў. У 1990 г. робаты ліквідавалі каля 1 млн рабочых месцаў. Паводле падліку французскага ўрада, ЭВМ к канцу бягучага стагоддзя прывядуць да скарачэння колькасці прамысловых рабочых на 40 %, а канторскіх служачых і ІТР на ¹ / з
       У Японіі ўжо ў пачатку 80х гг. паявіліся першыя бязлюдныя прадпрыемствы. Сярод беспрацоўных з кожным годам павялічваецца колькасць кваліфікаваных спецыялістаў: вопытных інжынераў, канторскіх работнікаў, бухгалтараў. Як адзначана ў дакладзе вучоных— членаў Рымскага клуба, «армія «стальных каўнерыкаў» (робатаў) выцясняе сінекаўнерыкавых і белакаўнерыкавых работнікаў».
       Мікраэлектроніка робіць усё большы і большы ўплыў на міжнародны падзел працы ў глабальным маштабе. Вынік гэтага — пашырэнне бездані паміж багатымі і беднымі краінамі: са скарачэннем долі жывой працы ў кошце прамысловых вырабаў памяншаецца прыцягальнасць краін, якія развіваюцца, як пастаўшчыкоў таннай рабочай сілы. Па гэтай прычыне буйнейшыя дзяржавы свету ўсё менш укладваюць капіталы ў эканоміку краін, што сталі на шлях развіцця.
       Яшчэ больш востра стаіць праблема электронікі і вайны. Вядомы англійскі фізік Барнабі падлічыў, што выдаткі на даследаванні і распрацоўку ў галіне ўзбраення дасягаюць 50 млрд долараў у год — 10 % усіх расходаў чалавецтва. Імі занята 400 тыс. вучоных і інжынераў вышэйшай кваліфікацыі. Найбольш небяспечнымі Барнабі лічыць поспехі ў галіне ваеннай электронікі, якія павялічваюць пагрозу сусветнай атамнай вайны. Да іх адносіцца перш за ўсё — павышэнне дакладнасці і надзейнасці стратэгічных ракет.
       Камп’ютэрызацыя, як высветлілася, нясе ў сабе пэўную пагрозу для свабоды асобы. Цяпер каля палавіны амерыканцаў працуюць у буйных карпарацыях, якія збіраюць дэталёвую інфармацыю пра адукацыю, сям’ю, прывычкі служачых. Камп’ютэры змянілі колькасць і якасць інфармацыі. Яны зрабілі магчымым атрыманне даных аб прыватным жыцці практычна любога грама
    
    324
    
    дзяніна ЗША (даныя рэгіструюцца аўтаматычна).
       Складаным аказалася ўзаемадзеянне чалавек — тэхніка. У ілюстрацыі да адной з кніг пра сацыяльны ўплыў інфарматыкі мастак дасціпна выразіў уяўленне аб будучым чалавека ў век электронікі: на малюнку паказаны чалавек, які думае і размаўляе лічбавым кодам, нібы вылічальная машына. Тут адлюстравалася існуючая ў век кібернетыкі боязь людзей, што асоба можа стаць прыдаткам вылічальнай машыны. Яна як бы ператвараецца ў прастога аператара, дзеянні якога даведзены да аўтаматызму. Мысліцельныя функцыі чалавека адыходзяць на другі план.
       Найбольш складанай аказалася сувязь паміж інфармаванасцю насельніцтва і глыбінёй дэмакратыі. Велізарная роля сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці грамадства спарадзіла дзве тэндэнцыі: з аднаго боку, усё часцей узнікаюць магутныя калектыўныя псіхозы — шавіністычны экстаз, натхненне, паніка; з другога — назіраецца масавая апатыя і апалітычнасць ад празмернасці інфармацыі. Аб ролі ў жыцці грамадства сродкаў масавай камунікацыі пагутарым асобна.
    „   .      . Да сродкаў масавай інфармацыі і ка
    камунікацыі      мунікацыі традыцынна прылічваюць
    кіно, радыё, тэлебачанне, друк, відэа.
    Пры найбольш пашыраных трактоўках тэрміна яго змест уключае таксама рэкламу, фатаграфію, моду, дызайн.
       У цяперашні час паняцці «сродкі масавай інфармацыі» і «сродкі масавай камунікацыі» сталі сінонімамі, таму што ўсё больш узмацняецца адваротная сувязь паміж спажыўцамі і вытворцамі інфармацыі. Гэта адбываецца пры дапамозе пісем у рэдакцыі газет, часопісаў, радыё і тэлеперадач, тэлефонных званкоў у студыю камерцыйных каналаў, прамых трансляцый, тэлемастоў.
       Сродкі масавай інфармацыі часам называюць «чацвёртай уладай» (пасля заканадаўчай, выканаўчай і судовай), улічваючы ступень іх уздзеяння на насельніцтва. Прывядзём адзін прыклад.
       У 30х гг. у ЗША радыёвяшчальная кампанія «Каламбія» ажыццявіла перадачу інсцэніроўкі рамана Г. Уэлса «Война мнров». Аўтар пастаноўкі пастараўся прыдаць ёй характар поўнай дакументальнай дакладнасці. Ен перанёс месца дзеяння ў Амерыку, даў іншую назву твору — «Вторженне с Марса» і пера