Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
325
працаваў яго так, што на слых ён успрымаўся, як надзвычай эмацыянальная і ў той жа час хранікальная справаздача аб падзеях, якія адбываюцца. Эфект перадачы быў непрадбачаны. Яна працягвалася ўсяго час, з 8 да 9 вечара, але мала хто з слухачоў даслухаў да канца і даведаўся пра гібель марсіян, якія ўварваліся на Зямлю. Перадача выклікала масавы псіхоз, паніка ахапіла не толькі НьюЙорк, але і іншыя гарады. Насельніцтва спрабавала пакінуць сваё жыллё і знайсці хоць якоенебудзь сховішча. Нервовыя хваляванні адных людзей прыводзілі ў бальніцы, а другіх, раздаўленых ашалелым натоўпам,— у моргі. У паліцэйскіх участках і рэдакцыях газет бесперапынна званілі тэлефоны — амерыканцы спрабавалі ўстанавіць праўдзівасць і памеры катастрофы.
Ва ўмовах рэзкага ўзрастання ролі сродкаў масавай інфармацыі асаблівае значэнне набывае пытанне аб тым, у чыіх руках знаходзяцца друк і радыё, тэлебачанне, рэклама, якія ідэі яны прапагандуюць, ці сугучныя гэтыя ідэі агульначалавечым каштоўнасцям.
Сучаснае грамадства стварыла вялікую разнастайнасць крыніц масавай інфармацыі. Напрыклад, толькі ў СССР у 1990 г. выходзіла 8532 газеты, 5295 часопісаў, не гаворачы ўжо пра велізарную колькасць радыёперадач і тэлепраграм. Чалавеку цяжка разабрацца ў такой разнастайнасці. Часта вырашальную ролю іграе знешняя прывабнасць і рэклама таго або іншага сродку масавай інфармацыі. Гэта асабліва добра разумеюць амерыканцы — на ЗША прыпадае каля 70 % сусветных выдаткаў на рэкламу.
Падвядзём вынікі. Сродкі масавай інфармацыі сталі неад’емнай часткай жыцця сучаснага грамадства. Яны не проста паведамляюць людзям разнастайныя звесткі, але і актыўна ўдзельнічаюць у фарміраванні грамадскай думкі. Сродкі масавай інфармацыі могуць дапамагчы разабрацца ў праблеме або адвесці ад правільнага яе разумення, таму вельмі важна для сучаснага чалавека набыць уменне арыентавацца ў разнастайнай плыні інфармацыі.
Пытанні і заданні
1. Што такое інфармацыя?
2. Як вы ставіцеся да карціны будучага горада, якую малюе амерыканскі сацыёлаг Дж. Марцін? Ці здаецца яна вам рэальнай?
3. Арганізуйце дыспут на тэму «Інфармацыйнае грамадства: «за» і «супраць».
326
4. Амерыканскі сацыёлаг Герберт Сайман лічыць, што са з’яўленнем камп’ютэра чалавек страчвае ўяўленне аб сабе як аб адзінай разумнай істоце, таксама як з адкрыццём Каперніка і Галілея ён перастаў усведамляць сябе цэнтрам сусвету. а са з’яўленнем тэорыі Дарвіна пахіснуўся міф аб чалавеку як завяршэнні божага тварэння.
Ці згодны вы з гэтым сцвярджэннем? Свой пункт погляду абгрунтуйце.
5. Д. Бел піша: «Менеджэральная эліта — гэта дзеці не былых уласнікаў, а людзей, якія падняліся наверх дзякуючы тэхнічнай кампетэнтнасці. Эліта ведаў будзе выконваць у інфармацыйным грамадстве ролю эксперта».
Як вы ставіцеся да гэтага выказвання? Ці лічыце вы яго правільным?
6. Правядзіце невялікае сацыялагічнае даследаванне: падрыхтуйце пытанні, правядзіце анкету, якая дапаможа ўстанавіць, якія газеты і часопісы, тэмы і радыёпраграмы пераважна чытаюць, глядзяць, слухаюць вучні вашага класа, вашы бацькі, настаўнікі. Паспрабуйце растлумачыць прычыны гэтых пераваг.
7. Чаму сродкі масавай інфармацыі называюць «чацвёртай уладай» у дзяржаве?
8. Акадэмік Н. Майсееў піша: «Толькі пасапраўднаму інтэлігентнае грамадства, якое ўсведамляе сутнасць тых бед, якія цягнуць за сабой войны, забруджванне навакольнага асяроддзя, можа быць здольнае прыняць новыя прынцыпы маралі і маральнасці. Міжнародная асветніцкая праграма павінна ў максімальнай ступені выкарыстоўваць усе сучасныя сродкі масавай інфармацыі, сярод якіх асобае месца будзе займаць тэлематыка — сімбіёз тэлебачання, інфарматыкі, вылічальнай тэхнікі, касмічных сродкаў сувязі. Яна бурна развіваецца ўжо цяпер — тэлемасты, якія даюць магчымасць людзям у любой частцы зямнога шара не толькі атрымліваць інфармацыю з першых рук, але бачыць і задаваць пытанні дакладчыку. Тады, калі гэтыя сродкі камунікацый стануць такімі ж даступнымі, як і персанальныя ЭВМ, паявяцца важнейшыя СМІ і масавага агульнапланетарнага выхавання».
Як вы ставіцеся да гэтага выказвання?
§ 38. САЦЫЯЛЬНЫЯ ПРАГНОЗЫ
Чалавек заўсёды імкнецца прадбачыць будучае. Пры гэтым заўважана, што цяга да прадбачання асабліва ўзмацняецца ў пераломныя моманты, ва ўмовах высокіх тэмпаў змен. Многія славутыя мысліцелі мінулага пакінулі нам свае праекты будучага ладу чалавечага грамадства. «Ідэальнае» грамадства Платона, гарманічнае грамадства сацыялістаўутапістаў, марксісцкія ўяўленні аб камунізме, пераход да якога, паводле думкі заснавальнікаў марксізму, азначаў бы пачатак сапраўднай гісторыі чалавецтва — усе гэтыя сюжэты ўжо разглядаліся ў папярэдніх раздзелах кнігі. Тут жа, у заключным параграфе, размова пойдзе пра сучасную сацыяльную прагностыку.
327
Што такое у нашым стагоддзі зарадзілася цэ
Футуралогія? лая галіна грамадазнаўства, якая
ахоплівае распрацоўку канцэпцый будучага, аналіз магчымых перспектыў сацыяльных працэсаў. Тэрмін «футуралогія» (паходзіць ад грэчаскага і лацінскага слоў — «вывучэнне будучага») быў прапанаваны ў 1913 г. сацыёлагам О. Флетхеймам.
У 60я гг. адбыўся своеасаблівы прагнастычны бум. З’явілася многа арганізацый, навуковых цэнтраў па вывучэнню будучага. Адной з найбольш аўтарытэтных міжнародных арганізацый стаў Рымскі клуб, створаны з мэтай больш глыбокага вывучэння асаблівасцей развіцця чалавецтва ў эпоху навуковатэхнічнай рэвалюцыі. У адным з першых дакладаў быў зроблены вывад аб тым, што пры захаванні існуючых тэндэнцый эканамічнага развіцця ў першай палавіне XXI ст. чакаецца глабальная катастрофа. У далейшым асобныя вывады гэтага даклада былі падвергнуты абгрунтаванай крытыцы. Аднак яго аўтарам удалося галоўнае — звярнуць увагу на вострыя праблемы сучаснасці, і ў першую чаргу экалагічнага характару.
У прагностыцы прынята адрозніваць бліжэйшае будучае (25—30 гадоў), агляднае будучае (70—80 гадоў) і далёкае (або фантастычнае) будучае. Адносна непасрэднага будучага можна выказваць зусім дакладныя меркаванні. Напрыклад, дастаткова пэўна прадказваецца колькасць насельніцтва на планеце, запасы прыроднай сыравіны, дасягальныя тэхналагічныя ўзроўні эканомікі і г. д.
Уяўленні ў рамках агляднага будучага носяць характар імаверных, магчымых прагнозаў. Пра далёкае ж будучае мы можам выказваць толькі некаторыя гіпатэтычныя здагадкі.
Такая пастаноўка пытання выглядае не марнай. Ужо не адзін раз у гісторыі чалавецтва тыя або іншыя прароцтвы ўяўляліся як абсалютна праўдзівы і адзіна магчымы варыянт
Ці можна адрозніць навуковы прагкоз ад утопіі?
будучага. Але праходзіў час, а прадказанні не збываліся. Для людзей, якія пранікліся верай у гэтыя ідэі і магчымасць іх ажыццяўлення, наступаў поўны драматызму момант прасвятлення, краху ілюзій. Але спакуса утапізму не знікала, адраджалася ізноў і ізноў у новым, яшчэ больш прывабным «адзенні». Паралельна ўзмацнялася і крытыка утапізму, рабіліся
328
спробы вызначыць яго «родавыя» рысы. Класікі марксізму, напрыклад, расцэньвалі погляды на будучае Фур’е, СенСімона, Оўэна як утапічныя перш за ўсё таму, што гэтыя мысліцелі не выявілі рэальных шляхоў пераходу грамадства на новую ступень развіцця. А вось што піша пра прыметы ўтапізму філосаф і багаслоў Г. В. Флароўскі (1893—1979). «Грамадскаму утапізму ўласціва вера ў магчымасць канчатковага ажыццяўлення ў рамках гісторыі. Усё роўна, куды ў часе адносіцца сапраўднае ажыццяўленне гэтага беззаганнага грамадскага ладу — у беззваротнае мінулае, у далёкае або ўжо надыходзячае будучае, або прызнаецца ўжо дасягнутым у сучаснасці». Вырашальнае значэнне тут набывае сам факт дасягнення такога стану, які выключае «не толькі патрэбнасць, але саму магчымасць паляпшэння... Смак і імкненне да дробязнай рэгламентацыі незвычайна характэрныя для самых розных напрамкаў утапічнай думкі».
Безумоўна, веданне некаторых рыс утапічных канструкцый яшчэ не ёсць гарантыя ад «упадзення ў спакусу утапізму». Галоўным крытэрыем ісціны любых, у тым ліку і прагрэсіўных ідэй, выступае практыка, рэальны ход грамадскага развіцця чалавецтва. I тут заснавальнікі марксізму, якія неаднаразова падкрэслівалі гэты вывад, бясспрэчна, мелі рацыю.
Але як хочацца прыадкрываць заслону будучыні. I футуралогія прапануе даволі разнастайны арсенал метадаў і сродкаў сацыяльнага прагназіравання, якія дазваляюць зрабіць прадказанні больш дакладнымі.
Адным са сродкаў даследавання Асноўныя метады з’яўляецца экстрапаляцыя (ад ла
ппагначіпавяння тнскіх слоу — extra — «праз», «паза»; polio — «выпростваю», «змяняю»), якая дапускае прадаўжэнне ў будучым тэндэнцый сучаснага. «Што будзе з грамадствам, асобнай яго сферай, асобнай сацыяльнай групай, калі ўсталяваныя характарыстыкі іх развіцця захоўваюцца?» —
вось на якое пытанне можна адказаць, выкарыстоўваючы дадзены метад. Аднак у сітуацыі паскарэння грамадскіх працэсаў, іх хуткіх і часта радыкальных змен экстрапаляцыя, узятая ў адрыве ад іншых метадаў, не можа даць надзейных прагнозаў.
Канструюючы магчымае будучае, даследчыкі выкарыстоўваюць метад мадэліравання (ад лацінскага слова modulus — «мера», «узор», «норма»). Рэальны аб’
329
ект, працэс замяняецца яго тэарэтычным аналагам, схемай. Вывучэнне мадэлі дае магчымасць рабіць вывады і аб самім арыгінале.
У прагназіраванні адрозніваюць мадэліпраекты і мадэлісцэнарыі. Праекты будучага часцей за ўсё арыентаваны на дасягненне пэўных мэт, пажаданых станаў грамадства. А паколькі ўяўленні аб аптымальным жыццепарадку ў розных людзей, сацыяльных груп розныя, у грамадстве адначасова можа існаваць мноства праектаў будучага сацыяльнага ладу. Некаторыя з іх мы разгледзім у далейшым.
Сцэнарнае мадэліраванне — гэта вызначэнне таго, што будзе, калі ажыццяўляць тыя або іншыя меры, рабіць захады ў зададзеным напрамку. Прыкладам прагнозусцэнарыя можна лічыць прагназіраванне наступлення «ядзернай зімы» ў выпадку ўзнікнення ў свеце ядзернага канфлікту.
У пэўных умовах, калі,напрыклад, трэба вызначыць, якім чынам можна выйсці на аптымальны шлях развіцця, асаблівае значэнне набываюць прагнозы не будучых станаў, а арганізуемых працэсаў, г. зн. у гэтых умовах важны не праект самой «пабудовы», а ўяўленні аб характары і паслядоўнасці яе будавання. Для нашай краіны на сучасным этапе яе развіцця такога характару прагнозы асабліва актуальныя.