• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
    Экалогія         Крызісная сітуацыя, якая склалася ў
    культуры         нашай краіне, з асаблівай сілай пра
                     явілася ў духоўным жыцці грамадства. Становішча ў культуры нашай айчыны ацэньваецца як вельмі цяжкае і нават катастрафічнае. Пры невычэрпным культурным патэнцыяле, набытым папярэднімі пакаленнямі і нашымі сучаснікамі, пачалося і імкліва набірае тэмп амаль пагалоўнае духоўнае збядненне нашага народа. Масавае бескультур’е народа — прычына многіх бед у эканоміцы, прыродакарыстанні. Заняпад маралі, бязлітаснасць, рост злачыннасці і насілля — злыя парасткі на глебе бездухоўнасці. Некультурны ўрач абыякавы да пакут хворага, некультурны чалавек раўнадушны да творчага пошуку, некультурны будаўнік будуе піўны ларок на месцы храма, некультурны земляроб псуе зямлю... Замест роднай мовы, багатай прыказкамі і прымаўкамі,— мова, засмечаная іншаземнымі, блатнымі слоўцамі, a то і нецэнзурнай лаянкай. Сёння пад пагрозай разбурэння тое, што стагоддзямі ствараў інтэлект, дух, талент нацыі — разбураюцца старажытныя гарады, гінуць кнігі, архівы, творы мастацтва, страчваюцца народныя традыцыі майстэрства. Небяспеку для сучаснага і будучага краіны выклікае бядотнае становішча навукі і адукацыі. Па выніках Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1989 г., зарэгістравана 4,3 млн непісьменных (людзей, якія лі
    
    312
    
    чаць сябе такімі). А калі б палічылі людзей, якія ледзьве ўмеюць чытаць і практычна не ўмеюць пісаць,— гэта лічба павялічылася б у многа разоў.
       Па міжнародных стандартах інтэлектуалізацыі моладзі, выпрацаваных па ініцыятыве ЮНЕСКА, СССР у 50я гг. займаў 3е месца ў свеце пасля ЗША і Канады. У 1985 г.— мы ўжо на 45м, а ў 1990 г.— на 50м месцы ў свеце.
       Такі стан айчыннай культуры звязаны са станам эканомікі краіны, а значыць, і са станам матэрыяльнатэхнічнага забеспячэння культуры. У адпаведнасці з вядомым вам астаткавым прынцыпам фінансавання сацыяльнакультурнай сферы сёння на культуру, як і дзесяць гадоў назад, расходуецца не больш за 1,2 % дзяржаўнага бюджэту. Сюды ўваходзяць расходы на тэлебачанне, радыё, друк, кіно. Гэта значыць, што ў дзень на культурныя патрэбы аднаго жыхара дзяржава траціць менш як 3 капейкі. Абсталяванне аднаго месца ў школе ў нашай краіне каштуе ў сярэднім 58 руб. (у Швецыі — 1200 долараў). Для цывілізаванага грамадства недапушчальна эканомія на культуры і адукацыі, таму што яна паварочваецца самымі згубнымі вынікамі, ставячы пад сумненне само існаванне цывілізацыі.
       Выклікае трывогу сацыяльнаэканамічнае становішча работнікаў культуры. Мастакі і музыканты пакутуюць ад адсутнасці рэпетыцыйных залаў і майстэрань. I гэта пры тым, што ў нас толькі 62 сімфанічныя аркестры, а ў ЗША— 1,5 тыс. Са сферы навукі, мастацтва, адукацыі ідзе інтэнсіўны адток спецыялістаў, у тым ліку і за мяжу. Па ацэнках спецыялістаў, працягвае разбурацца генафонд нацыянальнай культуры: паміраюць, не ўзнікшы, творчыя школы, напрамкі, пазбаўлены кіраўніцтва мастацкія калектывы.
       «Прадухіліць катастрофу культуры» — так назвалі сваю адозву да Прэзідэнта СССР дзеячы навукі, мастацтва і адукацыі ў 1990 г. У ёй—занепакоенасць грамадскасці наступленнем рыначных адносін на культуру. Ніякая культура, лічаць яны, не можа існаваць ва ўмовах рынку без падтрымкі дзяржавы (альтэрнатыва — ахвяраванні прыватных фірм, але для гэтага іх патрэбна мець вельмі многа і вельмі багатыя). Інакш духоўны вакуум, які ўсё больш разрастаецца, будзе запаўняцца азартнай гульнёй, п’янкай, бойкамі.
    
    313
    
       Зразумела, культура, літаратура, мастацтва не могуць быць поўнасцю ў баку ад рыначных адносін, канкурэнцыі, барацьбы за спажыўца. У разумнай меры самаакупнасць неабходна. Але нельга дапускаць поўнай яе камерцыялізацыі. Напрыклад, з мэтай павышэння рэнтабельнасці Вялікі тэатр нельга ператвараць у філіял закусачнай Макдональда, аддаваць мастацтва на водкуп рынку. Інакш мастакі пападуць у новую несвабоду і страцяць незалежнасць, а грамадства панясе вялікія маральныя страты.
       Другі напрамак пошуку прычын надыходзячай катастрофы прыводзіць нас да ацэнкі той ролі ў лёсе культуры, якую многія дзесяцігоддзі адыгрывала адміністрацыйнакамандная сістэма. Вядома, што яна не мела патрэбы ў разнастайнасці чалавечай асобы. Талент — гэта амаль заўсёды непрадбачаныя думкі і паводзіны. Для дабрабыту той сістэмы неабходна было адваротнае — татальны кантроль за паводзінамі членаў грамадства. Галоўны сродак у дасягненні аднадумства і «глыбокага задавальнення» — ідэалагічная і палітычная цэнзура. Асаблівасць цэнзуры заключалася ў тым, што яе заўсёды ажыццяўляе нейкі слой людзей, якія прысвоілі сабе права ведаць «лепш за ўсіх», што маральна, а што не маральна, што карысна народу, а што не. Татальная ідэалагізацыя культуры душыла ўсё крытычнае, але пакідала шэрае, безаблічнае, казённае. Дастаткова ўспомніць плынь вытворчых раманаў і кінафільмаў, дзе зло ў асобе кансерватара іграла ў паддаўкі з дабром у асобе наватара, і апошні заўсёды перамагаў. Усё творчае, што не змяшчалася ў рамках міфа аб сацыяльным дабрабыце, асядала на паліцах спецзахаў. Так з’явіліся «палічнае» кіно і «самвыд». У грамадстве выспявалі дзве ўзаемавыключальныя тэндэнцыі: з аднаго боку — рост фальшу, крывадушнасці, амаральнасці і бездухоўнасці, а з другога — рост незадавальнення, пратэсту, процістаяння. Прадстаўнікоў апошняга, людзей здольных да іншадумства і духоўнай апазіцыі, улады ахрысцілі «дысідэнтамі» (ад лацінскага — «нязгодны») і антысаветчыкамі. Да людзей, якія выбралі гэты жыццёвы шлях і не жадалі, паводле слоў A. I. Салжаніцына, «удзельнічаць у хлусні і падтрымліваць яе свядома», прымяняўся шырокі набор карных мер — ад лагераў да прымусовай высылкі за мяжу. Такі лёс выбралі акадэмік, нобелеўскі лаўрэат А. Дз. Сахараў, пісьменнік A. I. Салжаніцын, Kina
    
    314
    
    рэжысёр А. Таркоўскі, музыкант М. Растраповіч, спявачка Г. Вішнеўская і многія іншыя.
       Дзякуючы людзям з неспакойным сумленнем у нашым духоўным жыцці ішло накапленне маральнай энергіі перабудовы, усведамленне неабходнасці перамен і ў сферы культуры. Духоўнае ачышчэнне грамадства, пачатае з сярэдзіны 80х гг., адбываецца вельмі марудна і пакутліва, пераадольваючы супраціўленне тых, хто хоча «змяніць, нічога не мяняючы». Цяпер у краіне складваецца новая атмасфера свабоды творчасці. Адыходзіць у мінулае праблема ідэалагічнай цэнзуры. Аднак цяпер нашай краіне спатрэбіцца некалькі соцень гадоў, каб апублікаваць усё тое, што ў свой час асела ў рэдакцыях, і тое новае, што напісана ўжо ў іншай атмасферы творчасці.
       Адраджэнне культуры з’яўляецца важнейшай умовай абнаўлення нашага грамадства. Але культура, як не стаіць на месцы і пастаянна змя
    
    «манкуртызм» у культуры
    
    вы
    
    няецца. Адсюль пытанне: ажыццяўляць адраджэнне якой культуры? Акадэмік Дз. С. Ліхачоў лічыць, што класічнай культуры. Існуюць і іншыя меркаванні, якія дамагаюцца адраджэння народнай (сялянскапатрыярхальнай) культуры. Уступаючы ў гэту дыскусію, можна далей спытаць, чаму гэту, а не, напрыклад, купецкую або мяшчанскую? Відаць, адказаць на гэта пытанне немагчыма, таму што няма ніякай адзінай «сапраўднай», «правільнай» або яшчэ нейкай іншай ідэальнай культуры, тым больш што зварот у мінулае проста немагчымы. Нельга з культуры нешта выкрасліць, нешта пакінуць. Патрэбна прызнаць яе такой, якая яна ёсць у поўным аб’ёме станоўчага і негатыўнага.
       Чалавецтву ў цэлым уласціва ідэалізацыя мінулага. На ўсім працягу гісторыі старыя горка ўздыхалі і ў дакор моладзі прыпаміналі, што раней людзі былі непараўнана больш шчырымі і спагадлівымі. А ўсё таму, што ў бога верылі... Раней — гэта калі? У часы Брэжнева? Хрушчова? А можа, пры Сталіне? Або ў мінулым стагоддзі, калі секлі розгамі сялян, бізунамі білі рабочых, хавалі жывымі ў каменных мяшках студэнтаў? У мінулым тысячагоддзі? «Дзедаўшчына», калі старэйшы сілай прымушае малодшага мыць яму анучы, хіба толькі сёння з’явілася? Ды ёй тысяча гадоў! Наўрад ці хто сёння захоча звароту ў наша жыццё такой народнай культуры, калі галава сям’і ботамі забіваў насмерць
    
    315
    
    жонку, цягаў за косы дачку, сцябаў лейцамі дарослага сына. Ідэалізацыі мінулага садзейнічае недаацэнка дасягненняў сучаснага. У наш час новы, гуманны ўклад жыцця, заснаваны на лепшых традыцыях мінулага і сучаснага, увабраўшы лепшыя агульначалавечыя культурныя каштоўнасці, пакуль яшчэ нясмела, але пракладвае сабе дарогу, робячы ўсё больш недапушчальным усё тое, што было такім натуральным і безагаворачным зусім нядаўна.
       Пасля кожнага сацыяльнага ўзрушэння, вайны, рэвалюцыі людзям даводзілася вырашаць — што і як аднавіць, што і чаму будаваць, у якім напрамку тварыць. I заўсёды людзі зносілі адны дамы, будавалі і перабудоўвалі іншыя. Але пры гэтым свята захоўвалі тое, што яны лічылі агульнанацыянальным набыткам.
       Праблема абароны і захавання культурнай спадчыны мінулага, якое ўвабрала ў сябе агульначалавечыя каштоўнасці,— праблема агульнапланетарная. Яна заключаецца ў тым, што гістарычныя помнікі культуры гінуць. I ад няўмольнага разбуральнага ўздзеяння прыродных фактараў, сярод якіх, акрамя натуральных уздзеянняў сонца, ветру, марозу і вільгаці, яшчэ і «ненатуральныя» — шкодныя прымесі ў атмасферы, кіслотныя дажджы і інш. I ад паломніцтва турыстаў і экскурсантаў, калі цяжка захаваць культурны скарб у некранутым выглядзе. Так, Эрмітаж у СанктПецярбургу не быў пры закладцы разлічаны на наведванне яго мільёнамі людзей у год. Або НоваАфонская пячора, у якой зза мноства турыстаў змяніўся ўнутраны мікраклімат.
       Праблема захавання культурнай спадчыны мінулага мае ў кожнай краіне свае асаблівасці. Для нашай краіны гэта праблема стаіць асабліва востра. Барацьба з рэлігіяй, якая прыняла ў 1930я гг. характар стыхійнага бедства, вылілася ў масавае знішчэнне цэркваў. Заадно ў тыя гады і наступныя знішчалі і іншыя помнікі: так былі знесены частка Кітайгародскай сцяны і Красныя вароты, Сухарава вежа ў Маскве, Успенскі сабор у Яраслаўлі, Троіцкі кафедральны сабор у Архангельску. Моцна пацярпелі СанктПецярбург, Кіеў, Волагда і многія іншыя гістарычныя гарады.
       Акадэмік Дз. С. Ліхачоў заўважыў, што да пэўных граніц страты ў прыродзе можна вярнуць... У іншым становішчы помнікі культуры. Іх страты неадноўныя, таму што помнікі культуры заўсёды індывідуальныя,