• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Гуманізацыя прадугледжвае вялікую ўвагу з боку грамадства да асобы, яе псіхалогіі, інтарэсаў, запатрабаванняў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца маральнаму выхаванню чалавека. Многа робіцца для далучэння да адукацыі інвалідаў. Напрыклад, дзеючае ў Францыі заканадаўства гарантуе маладым інвалідам, якія імкнуцца атрымаць вышэйшую адукацыю, рад істотных прывілей: яны маюць права на замацаванне за імі пастаянных памочнікаў; кіраўніцтва ВНУ абавязана пераабсталяваць вучэбныя аўдыторыі так, каб палегчыць доступ у іх студэнтаў з парушанымі рухальнымі функцыямі. У фінансавых адносінах людзі, пашкоджаныя фізічнай немаччу, карыстаюцца перавагамі пры атрыманні стыпендыі і могуць патрабаваць кампенсавання транспартных расходаў. Падобныя спрыяльныя
    
    289
    
    ўмовы далі свой вынік: у 1990 г. у Парыжскіх універсітэтах вучылася 400 інвалідаў, у Туры — 100, у Грэноблі — 60.
        Гуманітарызацыя мае намер узмацніць увагу грамадства да вывучэння грамадскіх дысцыплін, якія маюць першаступеннае значэнне ў жыцці сучаснага чалавека. Гэта перш за ўсё эканамічная тэорыя, сацыялогія, паліталогія. У школах Германіі існуе абавязковы курс — уводзіны ў сацыяльнае права, які знаёміць вучняў з асновамі палітычных і прававых ведаў.
        Інтэрнацыяналізацыя прадугледжвае стварэнне адзінай сістэмы адукацыі для розных краін. Асабліва хутка гэты працэс ідзе ў тых галінах, якія займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў, вельмі неабходных у сучасных умовах. Для патрэб краін ЕЭС была створана еўрапейская школа бізнесу. Яе філіялы знаходзяцца ў Парыжы, Оксфардзе, Берліне, Мадрыдзе. У 1989 г. са 170 прынятых у яе студэнтаў 43 % склалі французы, 20 % — немцы, 10 % — іспанцы і англічане, 17 % прыпадала на іншыя народы.
        Кіраўнікі каледжаў і універсітэтаў у Японіі купляюць цэлыя студэнцкія гарадкі ў Францыі, ЗША, Італіі для таго, каб даць сваім выхаванцам вопыт знаёмства з іншым светапоглядам і ідэямі. Прыведзеныя прыклады даказваюць, што адукацыя сёння разглядаецца чалавецтвам як адна з асноўных каштоўнасцей, без якой немагчыма далейшае развіццё грамадства.
    
    
        Пытанні і заданні
    
        1.    Што такое навука?
        2.    У чым заключаецца праблема этыкі ў навуцы?
        3.    Якая роля адукацыі ў жыцці сучаснага грамадства?
        4.     «У навуковым вывучэнні прадметаў дзве асноўныя, або канчатковыя, мэты: прадбачанне і карысць»,— сцвярджаў Д. I. Мендзялееў. Як вы разумееце сэнс гэтых слоў?
        5.     Французскі сацыёлаг Жак Эмоль у дакладзе на міжнароднай канферэнцыі ў ЗША ў 1962 г. сказаў: «Дзе мае месца тэхніка, там немагчыма эвалюцыя цывілізацыі... Усякае раскаянне дарэмнае, любая надзея на зварот да мінулага стану нерэальная». Чым выкліканы песімізм яго слоў? Ці згодны вы з ім?
        6.     Прэзідэнт ЗША Дж. Кенэдзі ў спецыяльным пасланні кангрэсу адзначыў: «Перад нашай нацыяй не стаіць больш важнай задачы, як распаўсюджванне і ўдасканальванне магчымасцей адукацыі для ўсяго нашага народа... Адукацыя — гэта найбольш выгаднае капіталаўкладанне, якое можа зрабіць грамадства, і адначасова самая багатая ўзнагарода, якую яно можа прысудзіць». Як вы разумееце сэнс гэтага выказвання? Чаму прэзідэнт ЗША надае такое значэнне адукацыі?
    
    
    290
    
        7.    Вучоныя лічаць сучасную навуку прадуктам эпохі Адраджэння, яе культуры, вельмі супярэчлівай, але перамогшай традыцыі сярэдневякоўя. Як вы думаеце, чаму сучасная навука зарадзілася якраз у гэты час? Якія вывады вынікаюць з гэтага факта?
        8.    Што ў нашы дні трэба разумець пад словамі паэта аб тым, што першы абавязак культурнага чалавека — у асвеце быць з векам нароўні?
        9.    Выказваецца ідэя пра неабходнасць прававога рэгулявання пытанняў этыкі ў навуцы, г. зн. дакладнага рэгламентавання, на якую тэму можна весці даследаванне, а на якую нельга. Як вы ставіцеся да гэтай ідэі?
        10.   Карыстаючыся матэрыяламі сродкаў масавай інфармацыі, раскрыйце функцыі сучаснай навукі.
        11.   Больш як 80 гадоў назад У. М. Бехцераў, выступаючы на адкрыцці інстытута ў Пецярбургу, сказаў: «У наш час вышэйшыя школы маюць толькі прафесійныя задачы, яны рыхтуюць юрыстаў, урачоў, архітэктараў і г. д. Але пры гэтым упушчана зпад увагі: у цэнтр гэтай работы павінен быць пастаўлены чалавек; для дзяржавы, акрамя прафесійных дзеячаў, патрэбны асобы, якія разумелі б, што такое чалавек, як і па якіх законах развіваецца яго псіхіка». Як вы думаеце, ці захавала гэта выказванне сваю актуальнасць? Чаму?
    
    
    § 34. РЭЛІГІЯ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ
    
        Адной з самых старажытных форм культуры з’яўляецца рэлігія. На ўроках гісторыі і з папярэдніх раздзелаў нашага курса вы даведаліся, што рэлігійныя ўяўленні людзей зарадзіліся ў глыбокай старажытнасці. Яны таксама, як і рэлігійныя абрады і культы, адрозніваліся вялікай разнастайнасцю. Важнай вяхой у гісторыі чалавецтва стала з’яўленне сусветных рэлігій: будызму, хрысціянства, мусульманства.
        На пэўнай стадыі развіцця рэлігіі ўзнікае царква. У яе ўлонні складваецца духоўная іерархія, паяўляюцца свяшчэннікі. Царква аб’ядноўвае веруючых аднаго веравызнання, распрацоўвае адзіныя нормы іх паводзін.
        He страціла свайго значэння рэлігія і ў нашы дні. „     . ..        Звернемся да лічбаў. Па даных аме
    ў сучасным        рыканскага інстытута Гэлапа, у
    свеце             1985 г. верылі ў бога і найвышэйшую
                      істоту 95 % жыхароў Амерыкі, 96 % — Лацінскай Амерыкі, 94 % —ЗША, 89 % — Азіі, 78 % — Заходняй Еўропы.
        Даныя, якія сведчаць аб шырокім распаўсюджанні рэлігіі, яшчэ не адлюстроўваюць яе ролю ў сучасным грамадстве. Гэту ролю цяжка ацаніць адназначна, таму што рэлігія аказвае вельмі супярэчлівы ўплыў на розныя сферы жыцця людзей.
    
    291
    
       Пачнём з характарыстыкі ўздзеяння рэлігіі на духоўнае жыццё чалавека, перш за ўсё на маральнасць. Пропаведзь абсалютных (вечных, нязменных) маральных каштоўнасцей была характэрнай для ўсіх рэлігій свету і засталася актуальнай у наш век, поўны зла і насілля. 211ы аят Карана абвяшчае: «Што вы выдаткоўваеце з дабра, тое — бацькам, блізкім, сіротам, бедным падарожным. Што б вы ні рабілі з дабра — сапраўды Алах пра тое ведае». Здзіўляе мудрасць запаведзей, абвешчаных у Нагорнай пропаведзі Хрыста: «Кожны, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду», «Калі даяце міласціну — не званіце аб гэтым», «Не збірайце сабе скарбаў на зямлі», «Не судзіце — дык не суджаны будзеце». Падумайце, як вы разумееце сэнс кожнай з гэтых запаведзей.
       Прыведзеныя маральныя правілы не толькі не страцілі свайго значэння, але і набылі новы глыбокі сэнс, таму што звернуты ўнутр чалавека. 3 іх дапамогай людзі, стомленыя ад сацыяльных катастроф, могуць заглянуць у сябе і яшчэ раз задумацца аб сэнсе свайго жыцця. Ды і самі служкі культу садзейнічаюць таму, каб чалавек прыйшоў падумаць менавіта ў храм: знаходзяць час для няспешнай гутаркі, умеюць слухаць, маўчаць, дапамагчы парадай і справай. Яны часта звяртаюцца са словамі суцяшэння да самых «прапашчых» слаёў грамадства — злачынцаў. Напрыклад, хор евангелісцкіх хрысціянбаптыстаў рэгулярна з дабрачыннымі канцэртамі наведвае калоніі, дзе адбываюць пакаранне жанчыны.
       Ва ўсе часы адным з галоўных фактараў, якія падтрымліваюць рэлігійнасць, быў страх, разгубленасць чалавека перад пагрозай смяртэльнай небяспекі, невырашальных у дадзеных умовах праблем. Часта невылечна хворыя, адзінокія, страціўшыя надзею людзі шукаюць суцяшэння ў бога, пачынаюць верыць у цуды. Царква не пакідае без сваёй увагі і гэту катэгорыю людзей. Яна праяўляе сапраўдную міласэрнасць. Так, у адной з маскоўскіх бальніц працуюць прыхаджане і свяшчэннаслужыцелі Елахоўскага сабора. Яны даглядаюць цяжкахворых.
       Асабліва ўзрастае ўплыў царквы ў пераломныя моманты гісторыі. Там, дзе старыя ідэалы грамадства страчваюць сваю каштоўнасць, а новыя яшчэ не паспелі ўзнікнуць, на дапамогу прыходзіць рэлігія са сваімі вечнымі маральнымі запаведзямі. Так было ў Польшчы.
    
    292
    
    3 абвастрэннем крызісу ў краіне значна павялічыўся прыток веруючых у касцёлы. Цяпер гэта адбываецца і ў нашай краіне, дзе ў апошні час назіраецца небывалы інтарэс да рэлігіі сярод розных слаёў насельніцтва. Падумайце, у чым ён выяўляецца. Прывядзіце прыклады.
       Рэлігія спрадвеку была носьбітам культурных каштоўнасцей. Яна сама з’яўляецца адной з форм культуры. Велічныя храмы, яркія фрэскі і абразы, цудоўныя літаратурныя і рэлігійнафіласофскія творы, царкоўныя абрады, маральныя запаведзі надзвычай узбагацілі культурны фонд чалавецтва. Сярод іх храм Васілія Блажэннага і сабор Парыжскай багамацеры, Рублёўская троіца і фрэскі Сімона Ушакова, працы Салаўёва, Бярдзяева, Фларэнскага, Біблія і Каран, абрады хрышчэння і вянчання і г. д.
       У цяперашні час адной з галоўных задач царквы стала захаванне гэтых культурных помнікаў. I яна з ёй добра спраўляецца. Нездарма ў апошні час у нашай краіне дзяржава вяртае ў рукі веруючых культавыя будынкі.
       Далей звернемся да палітычнага жыцця грамадства. Нягледзячы на аддзяленне царквы ад дзяржавы, у многіх краінах захоўваецца палітычны ўплыў царквы. Адзначым у гэтай сувязі прысягу на Бібліі ў судзе і пры ўступленні на некаторыя пасады, напрыклад на пасаду прэзідэнта ЗША. У амерыканскіх узброеных сілах маюцца ваеннаслужачыя капеланы (свяшчэннікі каталіцкай царквы). Іх функцыі заключаюцца ў абслугоўванні рэлігійных патрэбнасцей салдат і афіцэраў і ўздзеянні на асабовы склад у духу, адпаведным інтарэсам дадзенай дзяржавы. Царква ўдзельнічае і ў палітычным жыцці многіх дзяржаў. Яркім прыкладам могуць служыць створаныя ў некаторых краінах Заходняй Еўропы партыі, якія аб’ядноўваюць веруючых і выражаюць іх сацыяльныя інтарэсы. Некаторым з іх: Хрысціянскадэмакратычнай партыі ў Італіі і Хрысціянскадэмакратычнаму саюзу ў Германіі ўдалося стаць кіруючымі. Удзел царквы ў палітычных і грамадскіх рухах праяўляецца ў дзейнасці клерыкальных прафсаюзаў, маладзёжных і жаночых арганізацый, студэнцкіх саюзаў, сялянскіх таварыстваў, кааператываў. Праз іх яна ўздзейнічае на самыя розныя слаі насельніцтва.
       Царква сёння выступае актыўным удзельнікам ба
    
    293
    
    рацьбы за мір. Цэнтральнае месца ў прапаведніцкай дзейнасці рымскага папы Іаана Паўла II займае праблема ліквідацыі вайны з жыцця чалавецтва. «Дасягнуты прагрэс пераходзіць у сваю процілегласць. Ен параджае розныя пагрозы чалавеку, у першую чаргу пагрозу тэрмаядзернай вайны. Толькі першынство маральнасці над тэхнікай можа садзейнічаць вырашэнню глабальных праблем»,— лічыць папа Іаан Павел II.