• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Істотным з’яўляецца комплексны характар падобных планаў, якія маюць на ўвазе ўзаемадзеянне гуманітарных і тэхнічных навук. Сярод гуманітарных
    
    284
    
    асабліва важную ролю пры гэтым адыгрываюць палітычная эканомія, філасофія, сацыялогія, псіхалогія, паліталогія, г. зн. грамадскія навукі.
       Вельмі важная функцыя навукі як сацыяльнай сілы ў рашэнні глабальных праблем сучаснасці. У якасці прыкладу тут можна ўзяць экалогію. Вядома, што навука — адзін з фактараў тых зусім не бяскрыўдных змен, якія адбываюцца сёння ў сферы пражывання чалавека. Гэтага не ўтойваюць і самі вучоныя. Яны былі сярод тых, хто першымі сталі падаваць сігналы трывогі. Цяпер яны спрабуюць не толькі дакладна вызначыць маштабы экалагічнай небяспекі, але і знайсці шляхі яе пераадолення.
       Такім чынам, навука аказвае комплекснае ўздзеянне на грамадскае жыццё, асабліва інтэнсіўна закранаючы тэхнікаэканамічнае развіццё і кіраванне грамадствам.
    а        . У навуцы, як і ў любой галіне чала
                     вечан дзеннасці, узаемаадносіны паміж тымі, хто ў ёй заняты, і дзеянні кожнага з іх падпарадкоўваюцца пэўнай сістэме этычных норм, якія вызначаюць, што дапушчальна, што заахвочваецца, a ніто лічыцца недазволеным і непрымальным для вучонага ў розных сітуацыях. Гэтыя нормы можна падзяліць на тры групы.
       Да першай адносяцца агульначалавечыя патрабаванні і забароны, такія, як «не ўкрадзі», «не хлусі», прыстасаваныя, зразумела, да асаблівасцей навуковай дзейнасці. Напрыклад, як штосьці падобнае на крадзеж, ацэньваецца ў навуцы плагіят, калі чалавек выдае навуковыя ідэі, вынікі, атрыманыя кімнебудзь іншым, за свае.
       Да другой групы адносяцца этычныя нормы навукі, якія служаць для ўстанаўлення і абароны спецыфічных, характэрных якраз для навукі каштоўнасцей. Прыкладам такіх норм з’яўляецца бескарыслівы пошук і адстойванне ісціны. Шырока вядомы афарызм Арыстоцеля: «Платон мне сябар, але ісціна даражэйшая», сэнс якога ў тым, што ў імкненні да ісціны вучоны не павінен лічыцца ні са сваімі сімпатыямі і антыпатыямі, ні з якімі б то ні было іншымі навуковымі меркаваннямі. Гісторыя навукі з удзячнасцю шануе імёны людзей, якія не адракліся ад сваіх навуковых перакананняў у час надзвычай цяжкіх выпрабаванняў і нават перад тварам самой смерці. Успомніце трагічны лёс
    
    285
    
    славутага вучонага М. I. Вавілава, які памёр ад голаду і хвароб у Саратаўскай турме НКУС. Менавіта яму належаць словы: «Мы на крыж пойдзем, а ад сваіх перакананняў не адмовімся».
       Да трэцяй групы адносяцца маральныя правілы, якія датычаць узаемаадносін навукі і вучонага з грамадствам. Гэты круг этычных норм часта абазначаюць як праблему свабоды навуковага пошуку і сацыяльнай адказнасці вучонага. Праблема сацыяльнай адказнасці вучонага мае глыбокія гістарычныя карані. На працягу стагоддзяў, з часу зараджэння навуковага пазнання, вера ў сілу розуму суправаджалася сумненнямі: як будуць выкарыстоўвацца яго тварэнні? Ці з’яўляюцца веды сілай, якая служыць чалавеку, і ці не абернуцца яны супраць яго?
       Сёння, калі так востра паўсталі праблемы неадназначнасці, а іншы раз і небяспечнасці сацыяльных вынікаў навуковых даследаванняў, гэтыя пытанні сталі асабліва актуальнымі.
       Звернемся да прыкладу. Сярод галін навуковых ведаў, у якіх актуальна праблема сацыяльнай адказнасці вучонага за вынікі яго дзейнасці, асобае месца займаюць генная інжынерыя, біятэхналогія, біямедыцынскія і генетычныя даследаванні чалавека. Бясспрэчныя дасягненні гэтых навук спалучаюцца з растучай для чалавецтва небяспекай непрадуманага або зламыснага выкарыстання іх метадаў або адкрыццяў, што можа прывесці да з’яўлення так званых арганізмаўмутантаў з зусім новымі спадчыннымі ўласцівасцямі, якія раней не сустракаліся на Зямлі і эвалюцыйна не абумоўлены. Менавіта таму, напрыклад, суд у Германіі забараніў канцэрну «Хехст» дабудоўваць устаноўку па вытворчасці інсуліну з дапамогай геннаінжынернай тэхналогіі, хоць канцэрн ужо ўлажыў у яе 60 млн долараў, і такі інсулін вырабляецца ў іншых краінах. Фармулёўка суда была наступнай: «Генная інжынерыя ўяўляе сабой новую якасць у тэхналогіі, звязаную з рызыкай для існавання чалавека, якое не можа быць адэкватна ацэнена ў цяперашні час».
       Такога ж характару боязь прымусіла ў 1975 г. вядучых вучоных свету добраахвотна заключыць мараторый на цэлы рад даследаванняў у гэтай галіне.
       Развіццё геннай інжынерыі і блізкіх ёй галін ведаў прымушае ў многім пановаму асэнсаваць сувязь свабоды і адказнасці ў дзейнасці вучоных. На працягу
    
    286
    
    стагоддзяў многім з іх не толькі словам, але і справай даводзілася сцвярджаць і абараняць прынцыпы свабоднага навуковага пошуку перад тварам невуцтва, фанатызму, забабонаў. Сёння ідэя неабмежаванай свабоды даследавання, якая была, безумоўна, прагрэсіўнай на працягу многіх стагоддзяў, ужо не можа прымацца безагаворачна без уліку сацыяльнай адказнасці. Есць жа адказная свабода і ёсць прынцыпова процілеглая ёй свабодная безадказнасць, якая тоіць у сабе пры сучасных і будучых магчымасцях навукі вельмі вялікую небяспеку для чалавека і чалавецтва.
    Адукацыя «Усякая перабудова грамадства заўсёды звязана з перабудовай школы.
    Патрэбны новыя людзі, сілы — іх павінна падрыхтаваць школа. Дзе грамадскае жыццё прыняло пэўную форму, там і школа адпаведна ўстанавілася і цалкам адпавядае настрою грамадства». Напісаныя ў другой палавіне XIX ст., гэтыя словы не страцілі сваёй актуальнасці і цяпер.
       У жыцці кожнага чалавека ідзе працэс сацыялізацыі — засваення сацыяльнага вопыту. Ен ажыццяўляецца двума шляхамі: у ходзе стыхійнага ўплыву абставін жыцця на асобу і ў выніку мэтанакіраванага ўздзеяння грамадства на чалавека, г. зн. у працэсе выхавання. Такое мэтанакіраванае ўздзеянне аказваецца перш за ўсё праз тую сістэму адукацыі, якая склалася ў грамадстве і адпавядае яго патрабаванням. Але грамадства неаднароднае: кожны клас, сацыяльная група, нацыя маюць сваё ўяўленне аб змесце адукацыі. 3 гісторыі вядома, што, як толькі заходзіла размова пра вызначэнне зместу канкрэтных вучэбных курсаў, тут жа ўзнікалі палітычныя,навуковыя, рэлігійныя і іншыя рознагалоссі. Адсюль узнікла неабходнасць дзяржаўнага рэгулявання сістэмы адукацыі, якая з’яўляецца актуальнай для сучаснай цывілізацыі.
       Звернемся да прыкладаў. Шведская школа ў век камп’ютэрызацыі... Грамадству патрэбны высокаадукаваныя, упэўненыя ў сабе людзі, якія ўмеюць прымаць адказныя рашэнні і добра знаёмыя з асновамі сучаснай тэхнікі. Што для гэтага робіцца? Ажыццяўляецца індывідуальны падыход да вучня, улічваюцца асаблівасці яго асобы. Для правядзення ў жыццё гэтай ідэі неабходна мець дастатковую колькасць настаўнікаў. У 70я гг. у Швецыі на аднаго настаўніка прыпадала 19 вучняў, цяпер — толькі 9. Адсутнасць адзнак да 8га
    
    287
    
    класа захоўвае псіхалагічную раўнавагу школьнікаў. Дэмакратызм сістэмы адукацыі заключаецца ўтым, што фактычна няма школ для асабліва таленавітых вучняў. У адукацыі існуе культ матэматыкі — гэта адзнака часу. «Адукацыя тым больш паўнацэнная, чым больш матэматыкі»,— лічаць шведы. Можна спрачацца наконт правільнасці тых або іншых падыходаў гэтай дзяржавы да сістэмы адукацыі, але важна, што краіна поўнасцю забяспечвае сябе кваліфікаванымі спецыялістамі.
       Заходнееўрапейскіх менеджэраў, фінансістаў, журналістаў, дэпутатаў, выкладчыкаў і чыноўнікаў устаноў папрасілі назваць краіны, дзе, на іх думку, падрыхтоўка маладых спецыялістаў ажыццяўляецца найбольш эфектыўна. У галіне «інжынерынга» з вялікім адрывам першае месца прысуджана выпускнікам заходнегерманскіх вузаў. У чым жа сакрэт такога высокага ўзроўню тэхнічнай адукацыі? Па еўрапейскіх мерках у Германіі выпускаюць многа інжынераў: штогод 25 тыс. чалавек, г. зн. у 2 разы больш, як у суседняй Францыі. На тэхнічныя факультэты можа паступіць любы малады чалавек, які атрымаў поўную сярэднюю адукацыю. Да сістэмы вышэйшай адукацыі Германіі непрыдатна паняцце «падрыхтоўка інжынера». Інжынера рыхтуюць строга запраграміравана або для работ на вытворчасці ў строгай адпаведнасці з будучай спецыяльнасцю, або для сістэмы навуковадаследчыцкіх і вопытнаканструктарскіх работ. Для студэнтаў адукацыя фактычна бясплатная, што, аднак, не зрабіла іх адносіны да дыплома менш адказнымі. Тэарэтычна завяршыць поўны курс можна за 8—9 семестраў, але многія студэнты вучацца ў інстытуце 12—14. Кампаніям патрэбны спецыялісты, а не ўладальнікі дыпломаў, таму студэнты лічаць за лепшае вучыцца не спяшаючыся. Высокая якасць адукацыі дасягаецца яе сувяззю з практыкай. Спецыялізацыя будучых інжынераў пачынаецца з першага семестра, а работа над дыпломам спалучаецца з 26 тыднёвай стажыроўкай на прамысловым прадпрыемстве.
       У сучасным свеце існуе велізарная колькасць разнастайных тыпаў школ і іншых навучальных устаноў: гэта квакерскія школы ў Англіі, якія даюць рэлігійнапацыфісцкую* адукацыю, агульнаадукацыйныя школы і прафесійнатэхнічныя навучальныя ўстановы ў нашай краіне, духоўныя семінарыі ва ўсіх хрысціян
    
         * Пацыфізм — палітычная плынь, якая характарызуецца пасіўнай пропаведдзю міру і асуджэннем войнаў.
    
    288
    
    скіх краінах і медрэсэ ў мусульманскіх дзяржавах Усходу, універсітэты, каледжы, тэхнічныя школы. Але ў гэтай надзвычайнай разнастайнасці сістэм і відаў адукацыі можна прасачыць агульныя напрамкі яе развіцця ў сучасным свеце.
       Вылучым невялікі, але актуальны круг праблем.
       Гэта перш за ўсё праблема пераадолення непісьменнасці. У нашы дні кожны чацвёрты жыхар зямнога шара не ўмее чытаць і пісаць. Колькасць непісьменных складае 1 млрд чалавек. У той жа час імкненне ахапіць адукацыяй усіх прывяло да зніжэння яе якасці. Пра нізкі ўзровень ведаў гаворыць, напрыклад, такі факт: 13 % школьнікаў СССР і 14 % у ЗША не змаглі знайсці сваю краіну на карце.
       Адставанне школы ад сучасных патрабаванняў выклікала цікавую з’яву — амаль адначасовыя школьныя рэформы ў розных краінах. «Мэтай рэформ,— гаварылася ў дакуменце ўрада ЗША,— павінна быць дасягненне высокай якасці адукацыі ва ўсіх сферах». «Некаторых паляпшэнняў у школьнай адукацыі недастаткова,— сцвярджаюць аўтары рэформ у Вялікабрытаніі.— Мы павінны павысіць якасць адукацыі». Аналагічнымі былі мэты школьных рэформ у Балгарыі, Венгрыі, СССР, Францыі... Экстэнсіўны шлях развіцця школы (падумайце, у чым яго асаблівасці) вычарпаў сябе ў вядучых краінах свету. Іх сучасная стратэгія ў дадзенай галіне — дасягненне якасці, якая адпавядае патрабаванням XXI стагоддзя. Для гэтага праводзіцца гуманізацыя, гуманітарызацыя і інтэрнацыяналізацыя адукацыі.