• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
    
    
    265
    
    конвае ў адпаведнасці з гэтым месцам пэўныя функцыі. Палітычныя ролі асобы шматгранныя: роля выбаршчыка, дэпутата, члена якойнебудзь недзяржаўнай арганізацыі, забастоўшчыка, мітынгуючага і інш.
    
    Чаму неабходная культура дэмакратыі?
    
      Удзел у палітыцы і ўплыў на палітыку — з’ява не супадаючая. Далёка не ўсякая актыўная палітычная дзейнасць грамадзяніна эфектыўная і
    
    стваральная.
       Возьмем, напрыклад, мітынгі. Гэта — адна з форм, у якой рэалізуецца натуральнае права грамадзяніна выказваць сваю думку. Лічыцца, што мітынг — арганізаваная форма палітычных дзеянняў. Сапраўды, у яго ёсць арганізатары, мэты і задачы, напрыклад настроіць як мага больш шырокае кола выбаршчыкаў на карысць таго або іншага кандыдата і выйграць выбарчую кампанію.
       У той жа час мітынг, як і іншая шматлікая сходка, можа ператварыцца пры пэўных умовах у стыхійны некіруемы працэс, які суправаджаецца зменай настрояў удзельнікаў, выбухам амбіцый, нястрымнымі эмоцыямі. Прысутны народ ператвараецца ў натоўп, а дэмакратыя з улады народа ў ахлакратыю — уладу натоўпу. Для ахлакратыі характэрныя імпульсіўнасць дзеянняў, калі пачуцці пераважаюць над розумам, «глухата» да самых важкіх аргументаў і довадаў, беспрычынная лютасць, якая не прымае дыялога. Чалавек становіцца агрэсіўным, часам нагадваючы булгакаўскага Шарыкава, які гатовы ў любы момант інстынктыўна накінуцца на кошку. Чаму гэта адбываецца? Чалавек у натоўпе ананімны, і гэта вядзе да меншай рацыянальнасці ўчынкаў, да іх большай раскаванасці. Людзі заражаюць адзін аднаго эмоцыямі, адбываецца лавінападобнае нагнятанне пачуццяў, кіраваць якімі пасля пераходу праз пэўны рубеж даволі складана.
       Гісторыя і сучаснасць ведаюць нямала выпадкаў, калі мірная дэманстрацыя або мітынг ператвараліся ў бясчынствуючы натоўп, які змятаў усё на сваім шляху. А ахвярамі ахлакратыі становяцца часта зусім невінаватыя людзі.
       Такім чынам, права пераконваць людзей, арганізоўваць палітычныя акцыі, дарэчы як і іншыя палітычныя правы, ускладаюць большую адказнасць на грамадзяніна (прававую, маральную, палітычную) за вынікі сваіх дзеянняў. Негатыўныя вынікі непазбеж
    
    266
    
    ныя, калі арганізатары і ўдзельнікі, дапусцім, не захоўваюць дэмакратычных правілаў паводзін. Якія ж гэта правілы? Праўдзівая, вывераная інфармацыя і стрыманы (а не ўзбуджаны) тон мовы прамоўцаў, прадастаўленне слова не толькі сваім прыхільнікам, але і апанентам, цярпімасць да процілеглага пункту погляду і павага да чалавечага гонару.
       Псіхолагі ўстанавілі, што эфектыўнасць мерапрыемства становіцца вышэйшай, а праяўленні ахлакратыі слабейшымі, калі правільна выбраць месца правядзення мітынгу, не зацягваць яго, улічваць, што гарачыня, духата, стомленасць адмоўна адбіваюцца на паводзінах людзей, мець на ўвазе, што ў цэнтры — бліжэй да прамоўцаў, дзе людзі стаяць у гушчы,— эмоцыі больш моцныя; чым далей ад цэнтра знаходзіцца чалавек, тым менш ён падуладны масаваму псіхозу.
       Сёння для пісьменнага, эфектыўнага ўдзелу ў палітыцы ад грамадзяніна патрабуюцца, папершае, рознабаковыя палітычныя веды, падругое, арыентацыі ў сваёй дзейнасці на каштоўнасці і правілы жыцця дэмакратычнага грамадства, патрэцяе, авалоданне гэтымі правіламі (спосабамі дзейнасці) для выканання разнастайных палітычных ролей. Названыя ўмовы ў сукупнасці характарызуюць палітычную культуру асобы.
       Кожны грамадзянін у залежнасці ад жыццёвых акалічнасцей, асабістых патрэбнасцей, здольнасцей і магчымасцей выбірае сабе канкрэтную паабо ролі. He ўсе змогудь пайсці на мі
    
    Ці складаная роля выбаршчыка?
    
    літычную ролю
    
    тынг або стануць, напрыклад, удзельнікамі жаночага руху. He ўсе, натуральна, захочуць, зрабіць палітыку сваёй прафесіяй. Так, гэта і не абавязкова.
       Тым не менш існуе неабходны, гарантаваны канстытуцыямі мінімум палітычнай дзейнасці. Да яго адносяцца дэмакратычныя выбары. Удзел у іх — справа адказная. Галасуючы ж за кандыдата ў дэпутаты, асоба дэлегіруе яму права выказваць і абараняць свае інтарэсы на дзяржаўным узроўні. Як жа папярэдзіць або, па крайняй меры, зменшыць памылку свайго выбару?
       Галоўнае — прааналізаваць і ацаніць перадвыбарную праграму кандыдата. Чаму? Таму, што сутнасць дэпутацкай дзейнасці — выкананне сваёй перадвыбарнай праграмы. Яна распрацоўваецца кандыдатам з улікам патрэб і запатрабаванняў жыхароў сваёй выбарчай акругі, а таксама агульных праграмных установак той
    
    267
    
    партыі, якую ён прадстаўляе. У выпадку заваявання большасці ў парламенце гэтыя ўстаноўкі, як вы ведаеце, вызначаюць палітычны курс краіны.
       Значыць, выбаршчык галасуе перш за ўсё за перадвыбарную праграму кандыдата. Што ж уяўляе сабой гэты дакумент і якім патрабаванням ён павінен адпавядаць? «Моцная», здольная вытрымаць канкурэнцыю праграма мае дакладна сфармуляваную мэту, якая можа аб’яднаць інтарэсы розных груп насельніцтва. Так, у перадвыбарных праграмах кандыдатаў ад сацыялістычных і сацыялдэмакратычных партый Захаду прапагандуецца мэта дасягнення свабоды, справядлівасці і салідарнасці.
       Вось як растлумачваюць яны, напрыклад, ідэю салідарнасці: салідарнае грамадства — гэта разгалінаваная сістэма сацыяльнага забеспячэння, паляпшэння аховы здароўя і сістэмы адукацыі, барацьбы з беспрацоўем, аховы навакольнага асяроддзя, жыллёвага будаўніцтва, расшырэння сферы паслуг, клопатаў аб дзецях, моладзі, жанчынах, развіцця індывідуальных і калектыўных правоў і свабод. Вядома ж, гэтыя гуманныя мэты не пакідаюць абыякавымі выбаршчыкаў Францыі і Аўстрыі, Заходняй Германіі і Швецыі. Невыпадкова ў гэтых краінах сацыялісты і сацыялдэмакраты або падоўгу знаходзяцца на чале ўлады або складаюць моцную апазіцыю кіруючым партыям.
       У перадвыбарнай палітычнай праграме абазначаюцца таксама сродкі дасягнення пастаўленай мэты. Сацыялісты і сацыялдэмакраты паказваюць, што адным са сродкаў дасягнення свабоды, справядлівасці з’яўляецца ўскоснае рэгуляванне эканамічных працэсаў. Напомнім, што яно ажыццяўляецца, у прыватнасці, шляхам падаткаабкладання прадпрыемстваў. Прычым самыя буйныя сумы спаганяюцца з найбольш буйных прадпрыемстваў, якія належаць карпарацыям і прыватным уладальнікам, падаткі ў меншым памеры выплачваюць дзяржаўныя, кааператыўныя і індывідуальныя прадпрыемствы. Большая частка гэтых сродкаў папаўняе сацыяльныя фонды дзяржавы.
       У «моцнай» праграме змяшчаюцца і важкія для выбаршчыка довады ў яе абарону. Іншымі словамі, знаёмства з ёй павінна даваць дакладны і ясны адказ на пытанне: якія эканамічныя, сацыяльныя, дэмакратычныя і духоўныя даброты набудуць выбаршчык і яго сям’я, калі праграма будзе выканана? I нарэшце, яшчэ
    
    268
    
    адно патрабаванне — мова перадвыбарнай праграмы павінна быць строгая і зразумелая, дакладная і яркая.
       Такім чынам, выбаршчык можа ацэньваць перадвыбарную праграму кандыдатаў па наступных крытэрыях: мэта, сродкі яе дасягнення, аргументацыя, мова. Трэба ўлічваць таксама, наколькі рэалістычныя і гуманныя заяўленыя ў ёй пазіцыі, ці адпавядаюць яны дэмакратычным каштоўнасцям.
       Правільная ацэнка перадвыбарнай праграмы — важная, але не адзіная ўмова беспамылковага выбару кандыдата ў палітычныя дзеячы. Выбаршчыку заўсёды цікава ведаць, каму ён уручае мандат даверу. Што гэта за чалавек? Якая яго біяграфія і нават якое яго асабістае жыццё? Задумаемся, а ці не марная гэта цікавасць? На самай справе, ад таго, як складзена перадвыбарная праграма, можна ў некаторай ступені меркаваць аб інтэлектуальных здольнасцях кандыдата, яго кругаглядзе, а галоўнае — кампетэнтнасці. Але ці дастаткова гэтага? Успомнім вядомы афарызм: «Самае сур’ёзнае выпрабаванне — выпрабаванне ўладай». Псіхолагі і палітолагі лічаць, што ўлада разбэшчвае многіх людзей. Нават добрыя могуць стаць дрэннымі, а дрэнныя напэўна стануць яшчэ горшымі. Таму людзі, якія маюць тыранічны характар, не павінны быць дапушчаны да ўлады.
       Нярэдка да палітычнай дзейнасці імкнецца чалавек, які канфліктуе з блізкімі людзьмі, а таксама не змог знайсці сваё месца ў прафесійным калектыве. Для такога чалавека палітычная дзейнасць можа стаць сродкам кампенсацыі асабістых або творчых няўдач. 3 такіх людзей іншы раз часта вырастаюць кар’ерысты — гэта значыць тыя, хто ставіць асабістыя поспехі вышэй грамадскай справы, хоча дабіцца вялікіх поспехаў сам у адрозненне ад тых, хто хоча дабіцца вынікаў дзеля справы, набывае высокі прафесіяналізм і рухаецца па службовай лесвіцы. Таму цікавасць, якая праяўляецца да біяграфіі і асабістага жыцця палітычных дзеячаў, не з’яўляецца такой ужо марнай. Галоўнае, каб не было перакосаў, калі, скажам, дэталі асабістага жыцця кандыдата робяць большы ўплыў, чым яго перадвыбарная праграма.
       На якія ж якасці асобы кандыдата трэба звяртаць асаблівую ўвагу выбаршчыку? Ці ёсць такія рысы, якімі павінен у першую чаргу валодаць чалавек, які
    
    269
    
    прэтэндуе на ролю палітычнага дзеяча? Вось як на гэтыя пытанні адказаў Эган Бар — адзін з лідэраў міжнароднай і заходнегерманскай сацыялдэмакратыі: «Вядома, ён павінен распазнаваць аб’ектыўныя праблемы развіцця грамадства, бачыць, у чым заключаецца магчымасць і небяспека, ведаць свае мэты і ў залежнасці ад гэтага прымаць рашэнні, выконваць свае абяцанні... Неабходныя і здольнасць прабіўной сілы, і ўменне пераконваць... згуртоўваць і прыцягваць да сябе людзей».
       Палітычны дзеяч павінен валодаць таксама талерантнасцю (цярпімасцю), душэўнай чуласцю, быць высакародным і сумленным — да такога вываду прыйшлі многія народныя дэпутаты СССР, вядомыя вучоныя нашай краіны, абмяркоўваючы праблему суадносін маралі і палітыкі.
       Такім чынам, вы бачыце, што паспяховае ажыццяўленне простай на першы погляд ролі выбаршчыка патрабуе ад асобы высокай палітычнай культуры.
    Вядома, што палітычныя дзеячы, Палітычны лідэр «кія займаюць аднолькавы статус, або імітатар парознаму разумеюць сваю ролю. Есць сапраўдныя палітычныя лідэры, а ёсць імітатары.
       Палітычны лідэр — гэта чалавек, які найбольш поўна адлюстроўвае і абараняе інтарэсы народа або пэўнай сацыяльнай групы, валодае сукупнасцю якасцей, неабходных палітычнаму дзеячу.
       Імітатар заўсёды іграе ролю кагосьці, хто больш разумны, лепшы, цікавейшы, чым ён сам. Такі палітычны дзеяч клапоціцца перш за ўсё аб тым, каб любымі сродкамі спадабацца, стварыць сабе прывабны палітычны імідж (знешняе аблічча, вобраз). Ну, і што ж,— запытаецеся вы,— хіба знешнія рысы палітыка не маюць значэння? Наадварот, маюць вялікае значэнне. У паліталогіі існуе нават спецыяльны раздзел — іміджалогія, якая вывучае заканамернасці фарміравання і ўплыву вобраза палітычнага лідэра на свядомасць людзей. I той, хто не ўлічвае гэтых заканамернасцей, нярэдка прайграе ў вачах людзей. Калі, напрыклад, у заходнегерманскім парламенце з’явіліся маладыя дэпутаты ад партыі «зялёных» у залатаных джынсах, тоўстых світэрах да калень і стаптаных красоўках, публіка была шакіравана, хрысціянскія дэмакраты глядзелі на сваіх новых калег з абурэннем, сацыялдэмакраты і лібералы — з іроніяй, а прэзідэнт бундэстага Рыхард Шцюклен усё не мог зразумець, як