Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
Перамога на выбарах не вядзе да страты сувязі дэпутата з выбаршчыкамі. Па існуючых правілах парламенцкіх дэмакратый дэпутат нясе двайную адказнасць: і перад партыяй і перад выбаршчыкамі, прычым адказнасць перад выбаршчыкамі лічыцца прыярытэтнай.
Кожны парламентарый разумее, што месца ў парламенце — не забяспечаная на ўсё жыццё сінекура (добра аплачаная пасада, якая не патрабуе асаблівай працы). Для яго небяспечна адрывацца ад выбаршчыкаў. Аб тым, якое вялікае значэнне надаюць дэпутаты асабістым кантактам з выбаршчыкамі, можна меркаваць толькі па адной лічбе: у 70я гады амерыканскія кангрэсмены, напрыклад, наведваліся ў свае акругі ў сярэднім 35 разоў у год. Парламентарыі вядуць таксама пастаянную перапіску з выбаршчыкамі, аб’ём якой велізарны. Такія формы інфармацыі аб настроях
261
выбаршчыкаў дапаўняюцца сацыялагічнымі даследаваннямі і апытаннямі разнастайных сацыяльных груп насельніцтва з мэтай выявіць грамадскую думку краіны, напрыклад, аб дзейнасці таго або іншага парламентарыя. Вынікі грамадскіх апытанняў (не заўсёды прыемныя для дзяржаўных дзеячаў) шырока апавяшчаюцца.
Галоснасць — неад’емная рыса дэмакратыі — гэта і аб’ектыўная, поўная інфармацыя аб усім, што адбываецца ў краіне, у свеце; гэта і свабода выказвання думак (плюралізм думак); гэта і справядлівая крытыка, нягледзячы на асобы. Ва ўмовах дэмакратыі ні адзін палітык не можа паўтарыць словы Напалеона: «Я ніколі не чытаю газет. Яны публікуюць толькі тое, што пажадаю Я »
Што ж датычыць узаемаадносін дэпутатаў (партыйных фракцый) са сваімі партыямі, то існуе прынцып, згодна з якім партыйная фракцыя непасрэдна не падпарадкоўваецца партыі. Яна праводзіць партыйныя праграмныя ўстаноўкі, улічваючы канкрэтную сітуацыю. Са свайго боку партыйныя органы і форумы вызначаюць мэты і задачы партыйнай фракцыі ў форме самых агульных рэкамендацый.
Але парламенцкая дэмакратыя не ідэальная, як можа паказацца на першы погляд. Яна мае хібы. Самы істотны — сістэма фінансавання выбарчай кампаніі. У ЗША, напрыклад, кандыдат сам забяспечвае свой палітычны бізнес. Калі ўлічыць, што ў сярэднім выдаткі на выбранне ў кангрэс дасягаюць 600 тыс. долараў, то кангрэсменам можа стаць далёка не заўсёды самы здольны да палітычнай дзейнасці чалавек.
Акрамя таго, існуе няроўнасць і паміж асобнымі групамі кандыдатаў, у прыватнасці — навічкамі і былымі кангрэсменамі. Апошнія, атрымліваючы грашовую падтрымку ад урада, скажам, на паштовыя расходы, маюць значна большыя магчымасці для правядзення рэкламнай кампаніі. Невыпадкова ў амерыканскім кангрэсе самы высокі працэнт перавыбраных.
На Захадзе кансерватыўныя і ліберальныя партыі фінансуюць сваіх кандыдатаў дзякуючы ахвяраванням бізнесу, а сацыялдэмакраты і часткова камуністы звяртаюцца да сродкаў прафсаюзаў. Фінансавая залежнасць кандыдатаў ад сваіх непасрэдных «дабрадзеяў» дапаўняецца карупцыяй у асяроддзі палітыкаў, узмацненнем лабізму. Вынікам гэтага з’яўляецца нездаваль
262
ненне грамадскасці. Яно знаходзіць адлюстраванне ў пікетах, мітынгах пратэсту, забастоўках, узнікненні новых грамадскіх рухаў. Незадаволенасць палітыкай кіруючых партый выяўляецца ў тым, што выбаршчыкі аддаюць свае галасы ў падтрымку «новых партый», напрыклад партыі «зялёных» (ФРГ) або «незалежных» кандыдатаў. Аднак, як адзначалася раней, яны не маюць магчымасці шырока выкарыстоўваць сродкі масавай інфармацыі для прапаганды сваіх ідэй.
Цяпер ва ўсіх краінах парламенцкай дэмакратыі дэбатуецца пытанне аб тым, каб увесці больш шырокае дзяржаўнае фінансаванне выбарчай кампаніі і зрабіць тэлебачанне і іншыя сродкі масавай інфармацыі даступнымі любому кандыдату.
Другі недахоп парламенцкай дэмакратыі заключаецца ў тым, што адбор кандыдатаў праводзіцца самімі партыямі, унутры якіх існуюць розныя палітычныя плыні. Выбаршчыкі часцей за ўсё не маюць права выбіраць паміж кандыдатурамі ўнутры партый. У цяперашні час некаторыя партыі, напрыклад Італьянская кампартыя, спрабуюць увесці новы прынцып адбору кандыдатаў, сутнасць якога ў тым, каб у пярвічных выбарах прымалі ўдзел не толькі члены партыі, але і ўсе яе прыхільнікі.
Трэба адзначыць таксама, што, нягледзячы на абвешчанае ўсеагульнае выбарчае права, некаторыя слаі насельніцтва пазбаўляюцца магчымасці ўдзельнічаць у выбарах зза ўстанаўлення розных цэнзаў — маёмаснага, аседласці, пісьменнасці. Так, заканадаўства ЗША ўстанаўлівае 50 выбарчых цэнзаў такога роду. У прыватнасці, цэнз аседласці дазваляе ўдзел у выбарах толькі асобам, якія пражываюць на тэрыторыі адпаведнага штата не менш за тры, шэсць месяцаў або адзін год. Гэта абмежаванне адхіляе ад удзелу ў выбарах перш за ўсё сельскагаспадарчых рабочых і беспрацоўных, якія вымушаны ў пошуках заработку калясіць са штата ў штат.
Мы прывялі толькі некаторыя тыповыя недахопы парламенцкай дэмакратыі. У палітычнай практыцы розных дэмакратычных краін іх значна больш.
Як жа ацаніць у цэлым парламенцкую дэмакратыю, улічваючы ўсе «за» і «супраць». Парламенцкая дэмакратыя з’яўляецца бясспрэчным дасягненнем сучаснай цывілізацыі. Яна, будучы класічнай формай прадстаўнічай дэмакратыі, спалучаецца з формамі непасрэднай
263
дэмакратыі. Гэта спалучэнне дапамагае выявіць інтарэсы і настроі розных груп насельніцтва і выказаць іх у палітыцы.
Ці пераканаўча прагучалі ў тэксце аргументы на карысць такога вываду? Вырашайце самі.
Пытанні і заданні
1. Растлумачце, чаму дэмакратыя з’яўляецца спосабам арганізацыі палітычнай сістэмы, усяго жыцця грамадства.
2. Якія дэмакратычныя прынцыпы вам вядомыя? Як вы разумееце прынцып абароны правоў меншасцей?
3. Якая роля партый у парламенцкіх дэмакратыях?
4. Пакажыце, як ажыццяўляецца сувязь дэпутатаў з выбаршчыкамі.
5. Ці згодны вы з тым, што парламентарыі — «слугі народа»? Аргументуйце свой адказ.
6. У Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Канадзе, дзе ініцыятыву стварэння рабочых партый бралі на сябе прафсаюзы, якія станавіліся калектыўнымі членамі гэтых партый, узнікла своеасаблівая лейбарысцкая мадэль цеснага спалучэння прафсаюзаў і непасрэднага кіраўніцтва партыі, дэпутатаў ад яе.
У Японіі, Германіі і паўночных краінах Заходняй Еўропы, асабліва ў Скандынавіі, таксама ўстанавілася ўзаемадзеянне прафсаюзаў і кіраўніцтва партыі, але з захаваннем аўтаноміі кожнага з бакоў. Гэтыя партыі называюць сябе сацыялдэмакратычнымі і іншы раз (як, напрыклад, у Швецыі) дадаюць азначэнне «рабочая», каб падкрэсліць, чые інтарэсы абараняюць у першую чаргу.
У ЗША інтарэсы сацыяльна ўшчэмленых слаёў грамадства бярэ на сябе галоўным чынам Дэмакратычная партыя, а прафсаюзы, будучы самай магутнай арганізацыяй амерыканскіх рабочых, выступаюць у якасці кансультантаў урада па ўсіх важных пытаннях.
Якое палажэнне ўрока пацвярджаюць гэтыя факты? Якую з прыведзеных мадэляў прадстаўніцтва рабочага класа ў парламентах вы лічыце найлепшай (аптымальнай) ?
7. Заходнегерманская партыя «Ды Грунен» («зялёныя») у сваёй праграме ставіць наступныя задачы: неадкладная адмова ад выкарыстання атамнай энергіі ў любых мэтах, пераразмеркаванне нацыянальнага багацця зверху ўніз, экалагічнае абнаўленне прамысловасці, барацьба супраць ушчамлення правоў чалавека (асабліва жанчын, моладзі, пенсіянераў). Гэту праграму падтрымлівае большасць партыйцаў.
А вось па пытаннях тактыкі думкі членаў партыі падзяліліся. Адна частка — «фундаменталісты» разглядаюць парламент толькі ў якасці трыбуны, дзе можна выказваць свой пункт гледжання. Яны — праціўнікі ўступлення «зялёных» у якія б там ні было блокі або кааліцыі з іншымі партыямі, лічаць, што галоўным сродкам дасягнення пастаўленых мэт павінны быць масавыя («грамадзянскія ініцыятывы»), Другія — «рэалісты», наадварот, выступаюць за актыўнае супрацоўніцтва і разумныя кампрамісы з іншымі палітычнымі сіламі.
Заўважым, што, па выніках сацыялагічных даследаванняў, 97 % заходнегерманскіх выбаршчыкаў, якія галасуюць за «Ды Грунен», маладзейшыя за 35 гадоў.
264
Ці падтрымліваеце вы стратэгічныя ўстаноўкі праграмы «зялёных»? Ці па ўсіх пунктах? Абгрунтуйце свой пункт гледжання. Калі б вам давялося выбіраць паміж двума кандыдатамі — «фундаменталістам» і «рэалістам», каму б вы аддалі перавагу і чаму?
§ 31. ПАЛІТЫЧНЫ СТАТУС АСОБЫ
Прынцыпамі дэмакратыі, як паказана вышэй, з’яўляюцца роўнасць і свабода асобы, народаўладдзе. Яны выступаюць у грамадскім жыцці як прызнаныя дзяржавай і замацаваныя ў канстытуцыях правы грамадзян — сацыяльнаэканамічныя, палітычныя, культурныя, асабістыя. Адзначалася таксама, што гэтыя правы непарыўныя з абавязкамі асобы перад грамадствам і дзяржавай.
У сукупнасці правы і абавязкі, змешчаныя ў прававых актах, характарызуюць прававое становішча асобы ў грамадстве — яе прававы статус.
Якое ж прававое становішча асобы ў палітычных сістэмах дэмакратычных краін?
Звернемся да тэксту Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Менавіта ў ёй, як вядома, зафіксаваны агульнапрызнаныя правы, якія сталі міжнароднымі стандартамі, на якія
Аб’ектыўна магчымыя палітычныя ролі асобы
раўняюцца многія канстытуцыі свету.
Да неад’емных палітычных правоў і свабод асобы адносяцца: права на грамадзянства, на свабоду асобы, сумлення і рэлігіі, на свабоду ўстаноў і свабоднае выяўленне іх, на свабоду мірных сходаў і аб’яднанняў. Кожны чалавек мае права прымаць удзел у кіраванні сваёй краінай непасрэдна або праз сваіх прадстаўнікоў. Разам з тым «кожны мае абавязацельствы перад грамадствам, у якім толькі і магчыма свабоднае і поўнае развіццё яго асобы» (Арт. 29, п. 1). Пры гэтым мэта заканадаўчых абмежаванняў правоў і свабод чалавека можа быць толькі адна — забеспячэнне... правоў і свабод іншых і задавальненне справядлівых патрабаванняў маралі, грамадскага парадку і агульнага дабрабыту ў дэмакратычным грамадстве» (Арт. 29, п. 2).
Гэтыя палажэнні замацоўваюцца, канкрэтызуюцца ў заканадаўчых актах многіх дзяржаў, што забяспечвае прававы статус іх грамадзян.
Вядома, што дынамічным бокам статуса з’яўляецца «роля»: чалавек не толькі займае пэўнае месца ў сацыяльнай, палітычнай структуры грамадства, але і вы