Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
Прывядзіце факты, якія пацвярджаюць гэта палажэнне.
Аляксандр. Возьмем, напрыклад, экалагічныя рухі, накіраваныя супраць абураючага самавольства міні
251
стэрстваў і ведамстваў, якія вынішчаюць у імя «вала» прыроду, а разам з ёй і людзей. Ужо цяпер у актыве экалагічных рухаў непрыманне «праекта веку» — перакідкі паўночных рэк, спыненне будаўніцтва рада электрастанцый у густанаселеных раёнах і іншыя ініцыятывы. Але дай волю некаторым «зялёным», яны былі б не супраць прымусіць грамадства выпрацоўваць электраэнергію толькі з дапамогай ветракоў. Ім, значыць, таксама патрэбны разумныя абмежаванні. Думаю, што Кабінет міністраў СССР, напрыклад, закліканы распрацоўваць агульнасаюзныя эканамічныя праграмы, і Саветы народных дэпутатаў, якія ажыццяўляюць уладу на месцах,— гэта палітычныя процівагі «зялёных». Яны не павінны ігнараваць каштоўныя прапановы экалагічных рухаў. Наадварот, ім трэба шляхам узгаднення розных пунктаў гледжання прыйсці да кансенсуса для таго, каб абясшкодзіць навакольнае прыроднае асяроддзе, а значыць, і жыццё чалавека.
Алена. Напэўна, стрымліваючыя інстытуты не заўсёды могуць належаць да адной сферы дзейнасці, як у прыкладзе Аляксандра. Так, манаполію вытворцы прадукцыі можна абмежаваць не толькі канкурэнцыяй іншых вытворцаў, але і выкарыстоўваючы антытрэстаўскае заканадаўства, кантроль з боку прафсаюзаў, таварыстваў спажыўцоў, падатковую палітыку. Гэта робіцца ў многіх краінах, а зараз часткова і ў нас.
Таццяна. У тваім прыкладзе, Лена, прасочваецца ўзаемасувязь эканомікі і палітыкі. Я лічу, што плюралізм у эканоміцы і сацыяльнай сферы немагчымы без плюралізму палітычнага, на якім базіруецца прававая дзяржава. Сапраўды, ва ўмовах пачатага пераходу да рыначнай эканомікі менавіта эфектыўны дэмакратычны кантроль, як казала Алена, здольны прадухіліць з’яўленне паразітуючых сацыяльных груп. Менавіта ён здольны забяспечыць прыкладную роўнасць магчымасцей грамадзян у праяўленні сваіх здольнасцей і працавітасці, ініцыятывы і прадпрымальнасці, паступовую адмову ад ураўнілаўкі ў аплаце працы. У сваю чаргу развіццё палітычнага плюралізму немагчыма без плюралізму духоўнага. Думаю, што кожнаму з нас і грамадству ў цэлым трэба будзе яшчэ вызваліцца ад догмаў і забабонаў, замшэлых стэрэатыпаў.
Вядучы. Мы разгледзім праяўленні і ўзаемасувязь плюралізму ў розных сферах грамадскага жыцця. Прыметы (прынцыпы) плюралізму маюць агульначалавечы
252
характар. Усе ж людзі зацікаўлены ў большай свабодзе мэт і дзеянняў, у мірным вырашэнні ўзнікаючых грамадскіх супярэчнасцей, у сацыяльным прагрэсе. Таму плюралізм, у тым ліку палітычны, разам з прававой дзяржавай, з’яўляецца універсальным дасягненнем цывілізацыі, агульначалавечай каштоўнасцю.
Важнейшым праяўленнем палітычнага плюралізму, аб якім гутарка ідзе ніжэй, з'яўляецца шматпартыйнасць. Што ж такое шматпартыйнасць?
Таццяна. Усё вельмі проста. Шматто такое
шматпартыйнасць? партыннасць гэта значыць многа партый. Чым іх больш, тым больш дэмакратычная палітычная сістэма. Выбаршчыкам ва ўмовах шматпартыйнасці даецца магчымасць шырокага выбару паміж праграмамі кандыдатаў, якія прадстаўляюць тую або іншую партыю. А паміж самімі партыямі ўзнікае вострая канкурэнтная барацьба за ўладу.
Сяргей. А памойму, шматпартыйнасць узнікае пры наяўнасці больш чым адной партыі. He магу згадзіцца з тым, што крытэрыем дэмакратызму з'яўляецца мноства партый. Бо, калі іх колькасць перавышае нейкую аптымальную велічыню, любыя дэмакратычныя выбары (прэзідэнцкія, парламенцкія, муніцыпальныя) прыводзяць да драбнення галасоў выбаршчыкаў, да неабходнасці паўторных галасаванняў і выбараў, а галоўнае — да непазбежнасці кааліцыйных форм улады. Гэтыя формы вызначаюцца няўстойлівасцю і недаўгавечнасцю. Узяць хоць бы, напрыклад, гісторыю пасляваеннай Італіі. Кіруючыя кааліцыі, ujto змяняюць адна адну, жывуць там ад крызісу да крызісу, пасля чаго адбываюцца выбары, якія зноўтакі не даюць перавагі ні аднаму з удзельнікаў выбарчай барацьбы.
Таццяна. Значыць, Сяргей, ты супраць шматпартыйнасці, адмаўляеш права грамадзян на аб’яднанне ў партыі як форму выяўлення сваіх інтарэсаў, свабоднай думкі?
Сяргей. Зусім не. Я за шматпартыйнасць; супраць таго, каб штучна стрымліваць рост узнікаючых, напрыклад, у нашай краіне партый і нефармальных арганізацый, якія прэтэндуюць на гэту ролю. Працэс складвання шматпартыйнасці — аб’ектыўны. Ен адлюстроўвае пэўныя грамадскія патрэбнасці — гранічна шырокі спектр палітычных поглядаў людзей. Але выступаю супраць таго, каб, як я ўжо сказаў, лічыць
253
мноства гэтых партый крытэрыем дэмакратыі, а кааліцыйную ўладу ідэалам палітычнага плюралізму. Ты ж гэта мела на ўвазе?
Таццяна. Увогуле, так.
Вядучы. Паспрабуем разабрацца ў гэтым складаным пытанні. У навуцы сапраўды шматпартыйнасць часцей за ўсё вызначаецца як наяўнасць у грамадстве больш за адну партыю. Але трэба адрозніваць шматпартыйнасць як грамадскую з’яву, гэта значыць існаванне ў той або іншай краіне больш за адну партыю, і шматпартыйнасць (або двухпартыйнасць) як сістэму партыйнай улады, гэта значыць непасрэдны ўдзел партый у выбарчых кампаніях і дзейнасць прадстаўнікоў гэтых партый у органах улады.
Возьмем, напрыклад, ЗША. Там множнасць партый. Есць Сацыялістычная партыя, Сацыялдэмакратычная, Камуністычная, Дэмакратычная, Рэспубліканская і г. д.— гэта значыць існуе шматпартыйнасць. У заходніх краінах еўрапейскага кантынента, напрыклад у Францыі, таксама множнасць партый. Яны — база грамадзянскага супольніцтва, садзейнічаюць развіццю дэмакратыі. Але пры наяўнасці мноства партый у ЗША толькі дзве апошнія — Дэмакратычная і Рэспубліканская, як вы ведаеце, уключаюцца ў барацьбу за ўладу. Пры гэтым адна з партый — заўсёды на чале ўлады; другая — у апазіцыі. Так склалася двухпартыйная сістэма палітычнай улады ў Амерыцы.
У Францыі, ФРГ, Італіі і іншых заходніх краінах еўрапейскага кантынента існуе шматпартыйная сістэма. Там, у адрозненне ад ЗША, у барацьбе за ўладу ўдзельнічаюць не дзве, а некалькі з дзеючых у краіне буйных партый. У Францыі, напрыклад, гэта рух «Аб’яднанне ў падтрымку рэспублікі», «Саюз за французскую дэмакратыю», «Французская сацыялістычная партыя» і інш. Гэтыя партыі ўтвараюць у вышэйшых органах улады блок і кааліцыі.
Многія палітолагі лічаць, што толькі пры развітой шматпартыйнай сістэме можна забяспечыць больш свабоднае волевыяўленне грамадзян, хоць, вядома, магчымы непажаданыя змяненні тых ці іншых кіруючых кааліцый.
Іншыя мяркуюць, як і Сяргей, што аптымальнай з’яўляецца двухпартыйная сістэма, таму што любы выбаршчык (незалежна ад узроўню сваёй адукацыі) заўсёды можа зрабіць просты выбар «за» або «су
254
праць» той адной партыі, якая знаходзіцца на чале ўлады.
Давайце разам падумаем, калі пры двухпартыйнай сістэме толькі адна з партый стаіць ва ўладзе, то чым гэта сістэма адрозніваецца ад аднапартыйнай.
Аляксандр. Яна • адрозніваецца, папершае, тым, што ў кіруючай партыі заўсёды ёсць крытыкі, сапернікі, апаненты, якія не даруюць ёй памылак; і падругое, тым, што партыя не зліта з органамі ўлады (як гэта да нядаўняга часу лічылася нармальным, напрыклад, у нас).
Алена. Але, заваяваўшы ўладу, партыя, якая перамагла на выбарах, атрымлівае права замясціць тыя або іншыя дзяржаўныя пасады сваімі прыхільнікамі, праз якіх і праводзіць сваю палітыку.
Аляксандр. Так і павінна быць. Інакш цяжка было б ажыццяўляць уладу, аб чым гаварыў Сяргей. Аднак ва ўмовах шматпартыйнасці кіруючая партыя праводзіць сваю палітыку не ў распуснай абстаноўцы палітычнага манапалізму, а ва ўпартай барацьбе з прадстаўнікамі іншых палітычных сіл. Мы ж ведаем, што выканаўчая ўлада дзейнічае ў такіх краінах пад кантролем улады заканадаўчай, у проціборстве з ёй, а ў заканадаўчых органах заўсёды тая або іншая колькасць мандатаў у руках апазіцыйных партый. Гэта і ёсць сістэма процівагаў, якія характарызуюць плюралізм.
Таццяна. Думаю, што і двухпартыйная і шматпартыйная сістэмы палітычнай улады, безумоўна, з’яўляюцца прагрэсіўнымі, лепшымі за аднапартыйную. Але і яны не ідэальныя. Плюралізм жа, акрамя процівагаў, як мы высветлілі, прадугледжвае роўнасць магчымасцей. Памойму, для многіх краін Захаду характэрны няпоўны, частковы палітычны плюралізм. Там фармальна правы ўсіх партый роўныя. Але на справе кандыдаты малых партый, гэтаксама як і незалежныя кандыдаты, не маюць магчымасці шырока выкарыстоўваць сродкі масавай інфармацыі для прапаганды сваіх ідэй. Скажам, у час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 1980 г. у ЗША Дж. Картэр і Р. Рэйган выдаткавалі 18 млн долараў толькі на тэлевізійную рэкламу. Невялікая партыя наўрад ці мае такія сродкі. Невыпадкова палітычнай арэнай (пры наяўнасці множнасці партый) авалодваюць буйныя традыцыйныя партыі, якія чаргуюцца на чале ўлады.
Алена. Я згодна з Таццянай у тым, што ў многіх
255
краінах Захаду выпрацаваны механізм шматпартыйнасці яшчэ не ідэальны, мае істотныя недахопы. Да іх я яшчэ аднесла б наяўнасць «груп націску», або лобі. У ЗША, напрыклад, шматлікія лабісцкія арганізацыі аказваюць націск на кангрэс і ўрад. Нездарма іх называюць трэцяй палатай амерыканскага кангрэса. Творцы амерыканскай канстытуцыі разлічвалі, што сістэма падзелу ўлад будзе надзейнай гарантыяй ад празмернага ўплыву лабісцкіх арганізацый. Аднак, на жаль, да сённяшняга дня яны дастаткова моцныя, напрыклад нафтавае лобі ў ЗША. Сенатар Лонг, чыя сям’я ўклала буйныя сродкі ў нафтавую прамысловасць, у 70я гг. з’яўляўся старшынёй фінансавага камітэта кангрэса і садзейнічаў прыняццю заканадаўстваў, якія абараняюць правы нафтавых магнатаў. А сенатар Л. Олдс у 1949 г. быў зняты з пасады старшыні фінансавага камітэта, паколькі актыўна выступаў за дзяржаўнае рэгуляванне цэн на нафту і газ.
У той жа час, нягледзячы на недахопы функцыяніравання двух і шматпартыйнай сістэм у краінах Захаду, думаю, што ігнараваць іх вопыт нельга, тым больш што гэтыя сістэмы пастаянна ўдасканальваюцца.
Сяргей. Безумоўна, дзейнасць лабісцкіх арганізацый, наяўнасць партый, якія маюць выгады і перавагі, парушаюць прынцып роўных магчымасцей. Але парушэнне ўзгаднення паміж уладай і грамадскай думкай часта ліквідуецца за кошт з’яўлення «новых сацыяльных рухаў» — жаночага, экалагічнага, маладзёжнага. У апошні час у заходніх краінах з’явіліся групы спажыўцоў, групы па ахове навакольнага асяроддзя і г. д., якія садзейнічаюць нейтралізацыі груп прадпрымальнікаў. Гэтыя арганізацыі асабліва распаўсюджаны ў Швецыі, Аўстрыі, Нідэрландах. Яны садзейнічаюць складванню сістэмы так званага «сацыяльнага партнёрства». Таму я падзяляю думку Лены пра тое, што ігнараваць вопыт функцыяніравання шматпартыйных сістэм, які склаўся на Захадзе, нельга.