• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Вядучы. Такім чынам, мы ўсе сышліся на думцы, што шматпартыйнасць у краіне — прымета плюралізму. Дзякуючы ёй развіваюцца і ўдасканальваюцца грамадзянскае супольніцтва, палітычны плюралізм і дэмакратыя.
       Нягледзячы на недахопы двух або шматпартыйнай сістэмы палітычнай улады, ігнараваць вопыт заходніх дэмакратый немэтазгодна, таксама як і поўна
    
    256
    
    сцю капіраваць яго. Відаць, толькі ўзаемнае ўзбагачэнне палітычнага вопыту ўсіх краін сучаснай цывілізацыі — надзейны шлях да дасягнення палітычнага плюралізму.
    
        Пытанні і заданні
    
        1.     Растлумачце, чаму шматпартыйнасць з’яўляецца неад’емным элементам плюралізму.
        2.     Як вы разумееце поўны і частковы (няпоўны) палітычны плюралізм?
        3.     Дж. Вашынгтон, бацьказаснавальнік амерыканскай дзяржаўнасці, выступаў супраць палітычных партый як выразнікаў супярэчнасцей у грамадстве. «Яны толькі бударажаць грамадства неабгрунтаванымі спрэчкамі»,— гаварыў ён. А які ваш пункт гледжання? Свой адказ растлумачце.
        4.     Ці правільнае, з вашага пункту гледжання, наступнае меркаванне: «Няма сэнсу штучна фарсіраваць працэс шматпартыйнасці, гэтаксама як і ствараць для яго юрыдычныя і іншыя перашкоды»? Аргументуйце свой адказ.
        5.     Падумайце, у якіх выпадках партыйнапалітычны плюралізм можа ўзмацніць анархію ў грамадстве. Прывядзіце прыклады.
        6.     Як вы думаеце, ці трэба адчыняць дзверы ў наша легальнае жыццё тым арганізацыям, якія ў сваіх праграмах заклікаюць да змянення грамадскага ладу без насілля? Свой адказ абгрунтуйце.
        7.     Вызначце асноўныя этапы дыскусіі. Якія пытанні, меркаванні выклікалі ў вас найбольшую цікавасць і чаму?
        8.     Хто з удзельнікаў дыскусіі, з вашага пункту гледжання, лепш за ўсіх справіўся з задачай калектыўнага абмеркавання? Свой адказ растлумачце.
        9.     Як вы ацэньваеце свой удзел у дыскусіі і ўдзел у ёй сваіх таварышаў? Растлумачце чаму.
        10.     Падрыхтуйце невялікае паведамленне: «Палітычны партрэт А. Дз. Сахарава».
    
    
    § 30. ПАРЛАМЕНЦКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ
    
    
        Кожная краіна характарызуецца, як падкрэслівалася раней, сваім «палітычным кліматам», палітычным парадкам, які складаецца ў выніку ўзаемадзеяння ўсіх кампанентаў палітычнай сІстэмы: палітычных норм, інстытутаў, палітычнай культуры. Самым прагрэсіўным з усіх існуючых рэжымаў з’яўляецца дэмакратычны рэжым.
    
    Што такое дэмакратыя?
    
          Калі б паэты пісалі оды аб дэмакратыі, то яны б, напэўна, параўналі яе з легендарнай птушкай Фенікс,
    
    якую сто разоў спальвалі, але яна зноў і зноў адраджалася з попелу і кожны раз у больш дасканалым выглядзе. Тэрмін «дэмакратыя» перакладаецца з грэчаскай мовы як «улада народа». Яе асноватворнымі
    
    9 Чалавек і грамадства
    
    257
    
    прынцыпамі з’яўляюцца народаўладдзе, роўнасць і свабода асобы. Гэтыя прынцыпы замацаваны сёння ва ўсіх канстытуцыях дэмакратычных краін.
       У прэамбуле канстытуцыі Французскай Рэспублікі (1958) гаворыцца: «Французскі народ урачыста абвяшчае сваю прыхільнасць да правоў чалавека і прынцыпаў нацыянальнага суверэнітэту».
       «Чалавечая годнасць непарушная. Паважаць і абараняць яе — абавязак усякай дзяржаўнай улады» — артыкул 1 Асноўнага закона ФРГ.
       «Дзяржаўная ўлада грунтуецца на непахісным даверы народа, яе аўтарытэт зыходзіць ад народа, яе паўнамоцтвы ажыццяўляюцца пры дапамозе народа, а плёнам яе карыстаецца народ. Гэты прынцып агульны для ўсяго чалавецтва» — з прэамбулы канстытуцыі Японіі.
       «Уся ўлада ў СССР належыць народу» •— артыкул 2 Канстытуцыі СССР (1977).
       Здавалася б, усё зразумела: замацавалі ў Канстытуцыі народаўладдзе, правы і свабоды асобы — і вось яна дэмакратыя. У рэальнай рэчаіснасці, у жыцці ўсё больш складана. Практыка паказала, што для ажыццяўлення сапраўднай (а не фармальнай) улады народа, яго магчымасці ўплываць на палітычныя рашэнні і дзеянні дзяржавы неабходна стварыць у грамадстве пэўныя ўмовы. Да іх адносяцца: сапраўды свабодныя і роўныя выбары ў парламент, гарантаванасць на справе правоў меншасці і правоў грамадзян, у тым ліку права на іншадумства, актыўная дзейнасць разнастайных недзяржаўных арганізацый як раўнапраўных партнёраў дзяржавы, свабодная прэса, вопыт (уменні) грамадзян пісьменна і эфектыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці.
       Звярніце ўвагу на гэтыя ўмовы. Яны непасрэдна звязаны з функцыяніраваннем прававой дзяржавы, развіццём палітычнага плюралізму, фарміраваннем палітычнай культуры асобы і ў сукупнасці ўтвараюць дэмакратычны рэжым. Дэмакратыю таму нярэдка называюць спосабам арганізацыі палітычнай сістэмы.
       Сапраўдная палітычная дэмакратыя не можа існаваць без эканамічнай свабоды.
       Ва ўсіх дэмакратычных краінах менавіта свабодная эканамічная дзейнасць на аснове разнастайных форм уласнасці садзейнічае дыферэнцыяцыі разнастайных сацыяльных інтарэсаў, узнікненню недзяржаўных арганізацый, развіццю палітычнага плюралізму.
    
    258
    
       Значыць, дэмакратыя — гэта не толькі спосаб арганізацыі палітычнай сістэмы, але і ўсяго жыцця грамадства.
    
    Ці з’яўляюцца парламентарыі «слугамі народа»?
    
    Дэмакратыя як народаўладдзе бывае прадстаўнічай і непасрэднай. Непасрэдная дэмакратыя — гэта прамое выяўленне асобай сваіх інта
    
    рэсаў. Праз рэферэндумы, мітынгі, забастоўкі і г. д. грамадзянін аказвае непасрэдны ўплыў на палітычныя рашэнні і дзеянні дзяржаўных органаў і службовых асоб.
       Прадстаўнічая дэмакратыя выражаецца ў тым, што грамадзяне ўдзельнічаюць ў палітыцы не напрамую, a праз сваіх прадстаўнікоў, дэпутатаў.
       Класічнай формай прадстаўнічай дэмакратыі з’яўляецца парламенцкая дэмакратыя. Парламентарызм закліканы забяспечыць усім аднолькавыя магчымасці ў выбранні прадстаўнікоў улады. На тых, каго выбралі, ускладаецца абавязак прадстаўляць волю і інтарэсы народа, які іх вылучыў.
       Разгледзім механізм рэалізацыі парламенцкай дэмакратыі.
       Выбары ў парламент праводзяцца па выбарчых акругах. Амерыканскі кангрэс, напрыклад, кожныя дзесяць гадоў даручае заканадаўцам штатаў перагляд граніц выбарчых акруг з тым, каб выявіць змяненні ў колькасным складзе жыхароў. Гэта ўлічваецца для Taro, каб кожны кангрэсмен прадстаўляў прыкладна аднолькавую колькасць выбаршчыкаў. Такая практыка існуе і ў іншых дэмакратычных краінах.
       Пераважнае права вылучэння кандыдатаў належыць палітычным партыям. Для таго каб дабіцца гюспеху на выбарах, партыя павінна ўлічваць інтарэсы не толькі нейкага аднаго класа або сацыяльнага слоя, але цэлага блока сіл.
       Партыі, выпрацоўваючы перадвыбарную праграму, свой варыянт палітыкі, старанна вывучаюць запыты розных сацыяльных груп. Асабліва вялікіх поспехаў у гэтым плане дабіліся сацыялдэмакраты Швецыі. Знаходзячыся на чале ўлады больш за паўстагоддзя, яны не толькі ўлічваюць патрабаванні галіновых і рэгіянальных прафсаюзаў (калектыўных членаў партыі), але і бачаць перад сабой малюнак усяго грамадства, патрэбы і нястачы ўсіх сацыяльных груп, і не ў апошнюю чаргу, асабліва сацыяльна неабароненых. Адсюль і
    
    259
    
    шматгадовыя намаганні па стварэнню развітой сістэмы сацыяльнай абароненасці, рэгулюемай дзяржавай.
        Пасля вылучэння сваіх кандыдатаў партыя ім аказвае падтрымку ў канкурэнтнай барацьбе з кандыдатамі ад іншых партый. Вялікую дапамогу ў гэтай рабоце ёй аказваюць арганізацыі, аб’яднанні, клубы выбаршчыкаў, у тым ліку маладзёжныя студэнцкія арганізацыі.
        У фарміраванні Французскай сацыялістычнай партыі таксама адыгралі велізарную ролю маладзёжныя палітычныя клубы, многія з якіх потым увайшлі ў яе склад. «Добраахвотнікі», прыцягнутыя да ўдзелу ў выбарчай кампаніі, вядуць пастаянную работу па наладжванню кантактаў дэпутата з выбаршчыкамі: арганізуюць сходы, мітынгі, распаўсюджваюць матэрыялы, звоняць па тэлефоне, пасылаюць пісьмы і г. д. Гэта робіцца ва ўсіх класічных еўрапейскіх масавых партыях, якія маюць пастаяннае членства. Такім чынам, палітычныя партыі, з’яўляючыся часткай грамадзянскай супольнасці, цесна звязаны з выбаршчыкамі і забяспечваюць сваім кандыдатам падтрымку на выбарах.
        У ЗША прыхільнікам Рэспубліканскай або Дэмакратычнай партыі, які не мае пастаяннага партыйнага членства, можа аб’явіць сябе любы амерыканец. Для правядзення перадвыбарнай кампаніі створаны спецыяльны Інстытут практычнай палітыкі. Ен — памочнік кандыдата ў дэпутаты. Супрацоўнікі гэтага інстытута — спецыялісты рознага профілю: адны займаюцца тэхнічнымі пытаннямі (напрыклад, забеспячэннем машынкамі, паперай, камп’ютэрамі), другія — арганізацыяй сустрэч з выбаршчыкамі, трэція — аналізам іх вынікаў. Але і пры амерыканскім варыянце да актыўнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі прыцягваецца вялікая колькасць грамадзян — «аматараў».
        Выбары, у ходзе якіх выбаршчыкі выносяць свой прыгавор, з’яўляюцца праверкай поспеху або няўдачы дзейнасці партый. У перыяд паміж выбарамі адбываецца свайго роду дыялог партый і выбаршчыкаў, калі адзін бок (партыя) спрабуе пераканаць другі (выбаршчыка) у тым, што менавіта яна найлепшым чынам адлюстроўвае яго інтарэсы. Выбаршчыкі ў сваю чаргу праз механізм адваротнай сувязі ўздзейнічаюць на змест партыйнай палітыкі, дабіваюцца яе карэкціроўкі ў тым або іншым напрамку.
    
    260
    
       Дэпутаты, выбраныя ў парламент ад кожнай партыі, утвараюць парламенцкія фракцыі, або, як іх іншы раз называюць, парламенцкія партыі. Члены той партыі, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў на выбарах,— пераможцы. Яны з’яўляюцца членамі партыі большасці і праводзяць у парламенце, іншых дзяржаўных органах сваю палітыку. Дэпутаты ад партыі, якая прайграла на выбарах, становяцца членамі партыі меншасці і знаходзяцца ў апазіцыі.
       Разам з тым партыйныя фракцыі ў парламенце маюць роўныя правы. Прывядзём прыклад. Палата прадстаўнікоў у кангрэсе ЗША выбірае старшыню — Спікера. Яго кандыдатуру загадзя абмяркоўваюць члены фракцыі большасці і прадстаўляюць у час пасяджэння палаты. Нягледзячы на тое што вынік выбараў загадзя прадвызначаны, меншасць таксама вылучае свайго кандыдата, які, прайграўшы на выбарах старшыні палаты, становіцца лідэрам партыі меншасці ў парламенце.
       Значыць, правы меншасці ў парламенце не толькі не ўшчамляюцца, а наадварот, яны абаронены існуючымі традыцыямі і нарматыўнымі дакументамі. У час правядзення парламенцкіх дэбатаў партыя меншасці заўсёды мае магчымасць выказацца па тым або іншым пытанні. Абарона правоў меншасці з’яўляецца важнейшым дэмакратычным прынцыпам. Невыпадкова дзейнасць парламента характарызуюць як парламенцкую дэмакратыю.