• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       Другая лінія прымнажэння культурных каштоўнасцей (па гарызанталі) найбольш выразна праяўляецца ў мастацкай культуры. Яна выяўляецца ў тым, што, у адрозненне ад навукі, пераходзяць у спадчыну ў якасці каштоўнасцей не асобныя кампаненты, актуальныя ідэі, часткі тэорыі, а цэласны мастацкі твор. Шэкспір «не перакрывае» Дантэ, гэтак жа як Дантэ — славутых трагічных паэтаў старажытнасці. Аднак мастацкі твор XIX ст. чытачамі XX ст. успрымаецца ўжо зусім паіншаму. Гэта адбываецца не толькі таму, што змянілася грамадства (яго эканоміка, палітыка, сацыяльнае асяроддзе), але і таму, што змянілася і сама культура. З’явіліся новыя яе тварцы, якія робяць уплыў сваімі творамі на свядомасць людзей, што жывуць у XX ст. Таму Л. Талстой стаў успрымацца інакш, калі з’явіліся ў
    
    275
    
    літаратуры такія імёны, як У. Набокаў, Б. Пастэрнак. 1 ў гэтым тагачасным існаванні і ўзаемадзеянні твораў розных эпох нараджаецца культура сучаснай цывілізацыі.
       Да гэтага часу мы разглядалі працэс прымнажэння культурных каштоўнасцей, цяпер звернемся да праблемы развіцця культуры. Фарміраванне ж яе дапускае не толькі захаванне лепшых элементаў старога, але і стварэнне новага, прырашчэнне культурнага багацця ў працэсе творчасці. Гаворка ідзе пра наватарства ў культуры. Адразу варта агаварыцца, што не ўсякае наватарства ёсць творчасць. Стварэнне новага становіцца адначасова творчасцю культурных каштоўнасцей тады, калі яна набывае грамадскую значнасць, атрымлівае водгук у іншых людзей. Калі паэт у сваіх лірычных вершах гаворыць ад першай асобы, расказвае пра свае пачуцці і перажыванні, радасці і пакуты, ён стварае культуру пастолькі, паколькі змест і форма яго паэзіі выклікаюць водгук у душах людзей, абуджаюць у адказ пачуцці ў публікі, прыносяць ёй эстэтычную асалоду. А калі чыйнебудзь рыфмаваны тэкст такімі ўласцівасцямі не валодае, то ён не будзе ні паэзіяй, ні творчасцю культуры.
       Бывае, праўда, што творы мастацтва або навуковыя адкрыцці не знаходзяць прызнання ў сучаснікаў. Але калі гэта сапраўдныя духоўныя каштоўнасці, часіх прыходзіць, і наступныя пакаленні аддаюць ім належнае. Так было, напрыклад, з працамі Цыялкоўскага, карцінамі Малевіча, Шагала.
       У творчасці культуры ўсеагульнае арганічна зліта з унікальнасцю. Кожная культурная каштоўнасць непаўторная, незалежна ад таго, ідзе размова пра мастацкі твор ці вынаходства, навуковае адкрыццё і г. д. Тыражыраванне ў той або іншай форме ўжо вядомага — гэта распаўсюджванне, а не стварэнне культуры.
       Мы пазнаёміліся са шляхамі развіцця культуры грамадства, цяпер больш падрабязна разгледзім культуру сучаснай цывілізацыі. Што яна сабой уяўляе?
    
    Культуры ў культуры
    
           У рамках пэўнай гістарычнай эпохі заўсёды існавалі розныя культуры: інтэрнацыянальная і нацыянальная,
    
    свецкая і рэлігійная, дарослая і маладзёжная, заходняя і ўсходняя. У сучасным грамадстве асаблівае значэнне набылі «масавая» і «элітарная».
    
    276
    
       «Масавая» культура ўзнікла са з’яўленнем грамадства масавай вытворчасці і масавага спажывання. З’яўленне і развіццё радыё, тэлебачання, сучасных сродкаў сувязі, а потым відэа і камп’ютэраў садзейнічала распаўсюджванню гэтай культуры. У заходняй сацыялогіі тэрмін «масавая культура» перш за ўсё азначае «камерцыйная», якая разглядае мастацтва, навуку, рэлігію як прадметы спажывання. Творы «масавай» культуры здольныя пры продажы даваць прыбытак, а для гэтага даводзіцца ўлічваць густы і запатрабаванні масавага гледача, чытача, аматара музыкі.
       Таксама як і ў любым іншым відзе камерцыі, неад’емнай часткай «масавай» культуры з’яўляецца рэклама. Некаторыя выдавецтвы, кінакампаніі расходуюць да 15—20 % прыбытку на рэкламу сваёй прадукцыі і на вывучэнне густаў яе спажыўцоў. У адпаведнасці з запатрабаваннямі гледачоў камерцыйны кінематограф прапануе набор фільмаў жахаў, меладрам, баевікоў, сексфільмаў. Улічваючы патрэбнасці моладзі ў самасцвярджэнні, яе імкненне да лідэрства, у кіно і літаратуры з’явіўся станоўчы герой, нейкі супермен тыпу славутых Джэймса Бонда, Рэмба, Індыяна Джонса і да т. п. Гэтыя абаяльныя звышлюдзі надзелены смеласцю, спрытам, рашучасцю. Яны заўсёды атрымліваюць перамогу.
       Сапраўднымі пачынальнікамі «масавай» культуры сталі бізнесмены з Галівуда. Яны распрацавалі цэлую сістэму вытворчасці такіх карцін, якія сёння запаланілі экраны ўсіх кінатэатраў свету. Цяпер усё часцей гавораць пра мастацкую экспансію амерыканскага кінематографа ў Еўропе, Азіі і Лацінскай Амерыцы.
       Камерцыялізацыі паступова падвяргаліся кнігадрукаванне, прэса, жывапіс, музыка, фатаграфія.
       Нельга абысці ўвагай і ўплыў «масавай» культуры на псіхіку чалавека. Услед за аўстрыйскім псіхолагам 3. Фрэйдам большасць даследчыкаў лічаць, што тут дзейнічае механізм «унушэння і заражэння». Чалавек як бы перастае быць самім сабой, а становіцца часткай масы, уліваецца ў яе. Ен заражаецца «калектыўным настроем» і калі слухае рокмузыку або глядзіць кіно ў вялікай зале, і калі сядзіць дома каля тэлевізара. Пры гэтым людзі часта ствараюць сабе куміраў у асобе кіназорак, вядучых тэлепраграмы, мод
    
    277
    
    ных мадэльераў, папулярных пісьменнікаў, чаму актыўна дапамагае створаная вакол іх рэклама. У амерыканскага пісьменніка Эла Моргана ёсць раман «Велнкнй человек». Перад яго героем — сціплым рэпарцёрам нечакана адкрываецца бліскучая перспектыва. У аўтамабільнай катастрофе гіне славуты акцёр Герб Фулер. Рэгіарцёру прапануюць зрабіць спецыяльную перадачу пра яго. I ён сустракаецца з людзьмі, якія добра ведалі кінаакцёра. Пасля кожнай сустрэчы выяўляецца ўсё больш страшэнная неадпаведнасць паміж міфічным і сапраўдным Фулерам. «Велнкнй человек» на справе аказаўся нікчэмным п’яніцай, распуснікам, цынікам, эгаістам і грубіянам. «Мы стварылі Фулера з падраных ануч»,— шчыра гаворыць магутны прэзідэнт тэлесеткі.
       У «масавай» культуры многа назваў: пацяшальнае мастацтва, мастацтва антыстомы, кіч (ад нямецкага жаргоннага «халтура»), паўкультура. У 80я гг. тэрмін «масавая культура» стаў прымяняцца радзей. Ен скампраметаваў сябе тым, што выкарыстоўваўся выключна ў адмоўным сэнсе. У наш час яго замяніла паняцце «папулярная культура», або попкультура. Характарызуючы яе, амерыканскі філолаг Майкл Бел гаворыць: «Гэта культура дэмакратычная. Яна адрасавана ўсім людзям, без адрознення класаў, нацый, узроўню беднасці і багацця». Акрамя таго, дзякуючы сучасным сродкам масавай камунікацыі людзям сталі даступныя многія творы мастацтва, якія маюць высокую мастацкую каштоўнасць.
       «Масавай» або попкультуры часта супрацьпастаўляюць «элітарную», складаную па зместу і цяжкую для ўспрымання. Гэта фільмы Феліні, Таркоўскага, кнігі Кафкі, Беля, Базена, Вбнегута, карціны Пікасо, музыка Дзюваля, Шнітке. Творы, адпаведныя рамкам гэтай культуры, арыентаваныя на вузкае кола людзей, якія разбіраюцца ў мастацтве. Яны з’яўляюцца тэмай ажыўленых спрэчак сярод мастацтвазнаўцаў і крытыкаў, але масавы глядач можа не звярнуць на іх ніякай увагі або проста не зразумець.
       Камерцыйная выгада не з’яўляецца мэтай для стваральнікаў элітарных твораў мастацтва, якія імкнуцца да наватарства, поўнага самавыяўлення і мастацкага ўвасаблення сваіх ідэй. Пры гэтым з’яўляюцца унікальныя творы мастацтва, якія часам (як гэта здарылася з фільмамі Кбпалы і Берталучы, з карцінамі Саль
    
    278
    
    ватора Далі і Шамякіна) прыносяць іх стваральнікам не толькі прызнанне, але і немалы даход, таму што становяцца вельмі папулярнымі.
       Памылкова было б лічыць, што «папулярная» і «элітарная» культуры варожыя адна адной. Дасягненні, мастацкія прыёмы, ідэі элітарнага мастацтва праз некаторы час перастаюць быць наватарскімі і пераймаюцца масавай культурай, павышаючы яе ўзровень. 3 другога боку, попкультура прыносіць прыбытак і дае магчымасць кінакампаніям, выдавецтвам, дамам мадэляў падтрымліваць тварцоў элітарнага мастацтва.
       У апошні час філосафы загаварылі пра з’яўленне экраннай культуры. Гэта звязана з камп’ютэрнай рэвалюцыяй. Экранная культура складваецца на аснове сінтэзу камп’ютэра з відэатэхнікай. Асабістыя кантакты і чытанне кніг адыходзяць на другі план. З’яўляецца новы тып зносін, заснаваны на магчымасцях свабоднага выхаду асобы ў свет інфармацыі. Такія, напрыклад, відэатэлефоны або электронныя банкі даных, камп’ютэрныя сеткі, якія дазваляюць атрымліваць на экране камп’ютэраў інфармацыю з архіваў, кнігасховішч, бібліятэк. Выкарыстанне камп’ютэрнай графікі дае магчымасць павялічыць хуткасць і якасць атрымання інфармацыі. Камп’ютэрная «старонка» нясе за сабой новы тып мыслення і адукацыі. Для яго характэрныя хуткасць, гібкасць, рэактыўнасць. Менавіта гэтай культуры належыць будучае.
       Такім чынам, мы пазнаёміліся з некаторымі культурамі ў культуры сучаснага грамадства. Як вы думаеце, чаму былі выбраны якраз гэтыя культуры?
                      Мы ўжо гаварылі пра тое, што «маДыялог культур савая» і «элітарная» культуры ўзаемадзейнічаюць адна з адной. Пагаворым больш падрабязна пра дыялог розных культур і пра тое, што з’яўляецца вынікам гэтага дыялога.
       Для прыкладу разгледзім нацыянальную і інтэрнацыянальную культуры. Крыніцы нацыянальных адрозненняў неабходна шукаць у гістарычных умовах фарміравання тых або іншых культур. Гэтыя адрозненні маюць глыбокія карані, якія адлюстроўваюць асаблівасці грамадскага жыцця той або іншай сацыяльнагістарычнай або этнічнай супольнасці людзей, яе ўзаемасувязі з прыродай. Культурныя адрозненні — адна з крыніц разнастайнасці гістарычнага працэсу,
    
    279
    
    якае надае яму маляўнічасць і мнагамернасць. Кожная нацыянальная культура непаўторная, унікальная. I гэта непаўторнасць, незаменнасць азначае неабходнасць асабліва асцярожна да яе адносіцца.
       3 другога боку, ужо ў антычнай цывілізацыі ішоў працэс узаемадзеяння культур. Па меры таго як гісторыя станавілася сусветнай, узнікалі перадумовы для стварэння інтэрнацыянальнай культуры як у рамках асобных шматнацыянальных дзяржаў, так і ў маштабах усяго чалавецтва ў цэлым. Навуковатэхнічны прагрэс, агульныя тэндэнцыі ў развіцці адукацыі, пастаяннае перамяшчэнне насельніцтва, сусветны падзел працы — гэтыя і іншыя фактары аказваюць уздзеянне на культуру і грамадскае жыццё ў напрамку іх далейшай інтэрнацыяналізацыі. Апошняя прыводзіць да ўзмацнення і паглыблення ўзаемапранікнення культур, але параджае і разнастайныя праблемы. Інтэрнацыяналізацыя сустракае супраціўленне там, дзе яна пашыраецца насільна. У некаторых краінах, якія вызваліліся ад каланіяльнай залежнасці, імкненне да адасаблення нацыянальнай культуры з’яўляецца формай пратэсту супраць неакаланіялізму і засілля заходняй «масавай» культуры.