Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
Ва ўмовах інтэрнацыяналізацыі абвастраюцца праблемы захавання культуры малых народаў. Некаторыя народнасці Поўначы не маюць сваёй пісьменнасці, a вусная мова хутка забываецца.
Гэтыя праблемы можна вырашыць толькі пры ўмове дыялога культур. Перш за ўсё гэта павінен быць дыялог «роўных і розных». Напрыклад, існаванне ў Швейцарыі трох дзяржаўных моў (нямецкай, французскай, італьянскай) стварае роўныя ўмовы для развіцця культур народаў гэтай краіны.
Дыялог дапускае таксама ўзаемапранікненне, узаемаўзбагачэнне. Невыпадкова культурны абмен (выстаўкі, канцэрты, фестывалі і г. д.) стаў добрай традыцыяй у жыцці сучаснай цывілізацыі. У выніку дыялога ствараюцца агульначалавечыя культурныя каштоўнасці, важнейшымі з якіх з’яўляюцца маральныя нормы, такія, як гуманізм, міласэрнасць, узаемадапамога.
Дыялог прыводзіць да ўзнікнення новай (якасці) — з’яўляецца транскультура — гэта адзінства ўсіх культур, якое ўяўляе сабой нешта іншае, новае, а не проста арыфметычная іх сума. У апавяданні X. Л. Борхеса
280
«Алеф» апісваецца адзін надзвычай яркі пункт прасторы, у якім сабраны ўсе іншыя пункты. Пры гэтым робіцца гэта так, што яны не накладваюцца і не засланяюць адзін аднаго. Транскультура — гэта Алеф культурнага свету. Гэта дыялог, даведзены да лагічнага канца. Яна ствараецца на нашых вачах.
Пытанні і заданні
1. Што такое культура? Якія асноўныя яе віды? Чым адрозніваецца матэрыядьная культура ад духоўнай і што паміж імі агульнае?
2. У чым праяўляюцца традыцыі і наватарства ў культуры?
3. Якія культуры ў культуры вы ведаеце? Раскажыце пра іх.
4. Што такое дыялог культур? Прывядзіце прыклады такога дыялога ў рэальным жыцці.
5. В. Мандэльштам пісаў: «У свяшчэнным экстазе паэты гавораць на мовах усіх часоў, усіх культур. Для іх няма нічога немагчымага. Як пакой паміраючага адкрыты для ўсіх, так і дзверы старога свету насцеж расчынены перад натоўпам. Раптоўна ўсё стала набыткам агульным. Ідзіце і бярыце». Як гэта выказванне паэта звязана з праблемай пераемнасці ў культуры? У чым асаблівасць пераемнасці ў мастацтве?
6. Вядомая пісьменніца Рэталь Грэгар пісала: «Сучасны «масавы чалавек» глядзіць на тэлевізар з такім жа абажаннем, як на ікону. Ранейшыя веравызнанні старэюць, на змену ім прыходзяць новыя. Людзям абавязкова трэба ў штонебудзь верыць. Таму рана ці позна попкультура выцясняе свайго канкурэнта — рэлігію». Ці згодны вы з такім выказваннем? Абгрунтуйце свой адказ.
7. Якія напрамкі сучаснай музыкі вы аднеслі б да «элітарнай» культуры, а якія да «масавай»?
8. К. Маркс пісаў, што людзі самі робяць сваю гісторыю, але яны робяць яе не так, як ім уздумаецца, пры абставінах, якія не самі яны выбралі, а якія непасрэдна ёсць у наяўнасці, дадзены ім і перайшлі з мінулага. Ці правільная гэта думка ў адносінах да развіцця культуры? Аргументуйце свой адказ.
9. Ствараючы алегарычны вобраз узаемадзеяння чалавека і масы, мастакілюстратар Вержыл Фінглей малюе велізарнае стравіыдла з клыкастым усмешлівым ротам, гатовае сажраць чалавека. Які бок уздзеяння «масавай» культуры на асобу знайшоў адлюстраванне ў гэтым малюнку?
10. Кожная з навук, якая займаецца вывучэннем культуры грамадства, дае ёй сваё азначэнне. Напрыклад:
Гісторыя: культура з’яўляецца вынікам гістарычнага развіцця. У яе ўваходзіць усё тое, што людзі зрабілі і што перадаецца ад пакалення да пакалення — прылады, сімвалы, арганізацыі, агульная дзейнасць, погляды, вераванні.
Псіхалогія: культура — асобае прыстасаванне людзей да прыроднага наваколля і эканамічных праблем. Яна складаецца з усіх вынікаў такога прыстасавання.
Педагогіка: культура — гэта паводзіны, якім чалавек навучыўся, а не атрымаў у якасці біялагічнай спадчыны.
Якая агульная рыса культуры знайшла адлюстраванне ў гэтых азначэннях?
281
11. Успомніце, што такое плюралізм у палітыцы. Падумайце, ці можна гаварыць пра плюралізм у культуры. Аргументуйце свой пункт погляду.
12. Лонданская прэса ставіць у прамую залежнасць рост злачыннасці ў краіне (у 1983 г. на 25 % у параўнанні з 1978 г.) ад шырокага распаўсюджвання відэамагнітафонаў (на долю Англіі прыпадала '/₆ частка ўсёй відэаапаратуры, якая знаходзіцца ў асабістым карыстанні ў свеце). Цяпер відэатэхніка атрымлівае шырокае распаўсюджанне і ў нашай краіне. Ці згодны вы з вывадамі англійскай прэсы? Аргументуйце свой пункт погляду.
§ 33. НАВУКА. АДУКАЦЫЯ
Вы ўжо ведаеце, што навука з’яўляецца адной з форм духоўнай культуры грамадства. Яе развіццё — важнейшы фактар абнаўлення ўсіх асноўных сфер жыццядзейнасці чалавека: і матэрыяльнай вытворчасці, і сацыяльнапалітычных адносін, і духоўнага жыцця.
Навуку ў цэлым можна разглядаць Што такое навука? з трох пунктаў погляду: як асобую сістэму ведаў; як сістэму арганізацый і ўстаноў (напрыклад, галіновыя НДІ, Акадэмія навук, ВНУ), якія выпрацоўваюць, захоўваюць і распаўсюджваюць гэтыя веды; як асобы від дзейнасці — сістэму навуковых даследаванняў.
Зробім неабходныя тлумачэнні. Што трэба разумець пад словамі асобая сістэма ведаў? Чым навуковыя веды адрозніваюцца ад звычайнага чалавечага вопыту? Каб спрасціць нашу задачу, разгледзім некалькі прыкладаў, у якіх прадэманстраваны розныя віды ведаў. Чалавек, які штонебудзь ведае або ўмее рабіць, можа сказаць:
а) Я умею (ведаю як) вытачыць дэталь на такарным станку;
б) Я ведаю, як скласці праграму на мове Пралог або Лісп для сучаснай ЭВМ;
в) Я ведаю, чаму падымаецца ў паветра і лятае апарат, які цяжэйшы за паветра (рэактыўны самалёт), я ўмею ім кіраваць і г. д.
Нават з гэтага кароткага пераліку відаць, наколькі разнастайныя веды чалавека, якіх розных прадметаў яны датычаць. Прыведзеныя ў гэтых прыкладах веды адносяцца да практычнай дзейнасці чалавека, іх можна назваць хутчэй за ўсё практычнымі ўменнямі.
А ў чым жа тады асаблівасць навуковых ведаў? У глыбокім пранікненні ў сутнасць з’яў, у іх тэарэ282
тычным характары. Навуковыя веды пачынаюцца тады, калі за сукупнасцю фактаў усведамляецца заканамернасць — агульная і неабходная сувязь паміж імі, што дазваляе растлумачыць, чаму дадзеная з’ява праходзіць так, а не інакш, прадказаць далейшае яе развіццё. 3 часам некаторыя навуковыя пазнанні пераходзяць у абсяг практыкі.
Непасрэдная мэта навукі — апісанне, тлумачэнне і прадказанне працэсаў і з’яў рэчаіснасці, г. зн. у шырокім сэнсе — тэарэтычнае яе адлюстраванне. Мова навукі істотна адрозніваецца ад мовы іншых форм культуры, мастацтва перш за ўсё. Яна больш выразная, больш строгая. Навука — гэта мысленне ў паняццях, мастацтва — у мастацкіх вобразах.
На розных этапах развіцця грамадФункцыі сучаснай ства навуковыя веды выконвалі рознавУКІ ныя функцыі. Мянялася і месца наву
кі ў залежнасці ад умоў яе развіцця і попыту на яе ў тыя або іншыя эпохі. Так, антычная навука абапіралася на вопыт матэматычных і астранамічных даследаванняў, назапашаны ў больш старажытных грамадствах (Егіпет, Месапатамія). Узнікшыя там элементы навуковых ведаў яна ўзбагаціла і развіла. Гэтыя навуковыя дасягненні былі даволі абмежаваныя. Але ўжо тады многія з іх актыўна выкарыстоўваліся ў земляробстве, будаўніцтве, гандлі, мастацтве.
Эпоха Адраджэння з яе пераважным інтарэсам да праблем чалавека і яго свабоды садзейнічала развіццю індывідуальнай творчасці і гуманітарнай адукацыі. Але толькі ў канцы гэтай эпохі стварыліся перадумовы для ўзнікнення і паскоранага развіцця новай навукі. Першым, хто зрабіў рашучы крок у стварэнні новага прыродазнаўства, якім пераадольвалася процілегласць навукі і практыкі, быў польскі астраном Мікалай Капернік. Капернікаўскім пераваротам, які пачаўся 4,5 стагоддзя назад, навука ўпершыню аспрэчыла ў рэлігіі яе права непадзельна вызначаць фарміраванне светапогляду. Для таго ж каб прыняць «геліяцэнтрычную» сістэму Каперніка, неабходна было не толькі адмовіцца ад некаторых догматаў рэлігіі, але і згадзіцца з уяўленнямі, якія супярэчылі звычайнаму ўспрыманню.
Павінна было прайсці нямала часу, перш чым навука змагла стаць вызначальным фактарам у рашэнні пы
283
танняў першаступеннай светапогляднай значнасці, якія датычацца структуры матэрыі, будовы Сусвету, узнікнення і сутнасці жыцця, паходжання чалавека. Яшчэ больш часу спатрэбілася для таго, каб прапанаваныя навукай адказы на гэтыя і іншыя пытанні сталі элементамі агульнай адукацыі. Без гэтага навуковыя ўяўленні не маглі ператварыцца ў састаўную частку культуры грамадства. Так узнікла і ўмацавалася культурнасветапоглядная функцыя — адна з важнейшых для сучаснай навукі.
У XIX ст. мяняюцца адносіны паміж навукай і вытворчасцю. Такую важнейшую функцыю навукі, як ператварэнне яе ў непасрэдную прадукцыйную сілу, упершыню адзначыў К. Маркс у сярэдзіне мінулага стагоддзя, калі сінтэз навукі, тэхнікі і вытворчасці быў не столькі рэальнасцю, колькі перспектывай. Безумоўна, навуковыя веды і тады не былі ізаляваны ад тэхнікі, якая хутка развівалася, але сувязь паміж імі насіла аднабаковы характар: некаторыя праблемы, узнікшыя ў ходзе развіцця тэхнікі, станавіліся прадметам навуковага даследавання і нават давалі пачатак новым навуковым дысцыплінам. Прыкладам можа служыць стварэнне класічнай тэрмадынамікі, якая абагульніла багаты вопыт выкарыстання паравых рухавікоў.
3 часам, аднак, прамыслоўцы і вучоныя пачалі бачыць у навуцы магутны каталізатар працэсу бесперапыннага ўдасканальвання вытворчасці. Усведамленне гэтага рэзка змяніла адносіны да навукі і з’явілася істотнай перадумовай яе рашаючага павароту ў бок практыкі. 3 рэвалюцыянізуючым уплывам навукі на сферу матэрыяльнай вытворчасці вы ўжо пазнаёміліся. Успомніце і прывядзіце прыклады гэтага ўплыву.
Сёння ў навуцы ўсё больш выразна выяўляецца яшчэ адна функцыя —яна пачынае выступаць у якасці сацыяльнай сілы, непасрэдна ўліваючыся ў працэс сацыяльнага развіцця. Найбольш ярка гэта праяўляецца ў сітуацыях, калі даныя і метады навукі выкарыстоўваюцца для распрацоўкі маштабных планаў і праграм сацыяльнага і эканамічнага развіцця. Напрыклад, такіх, як праграма эканамічнай і палітычнай інтэграцыі краінчленаў ЕЭС, праграм пераходу эканомікі нашай краіны да рынку.