Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
270
яму рэагаваць на «зялёных» дэпутатаў, якія ў ходзе дэбатаў раскладалі на каленях вязанне і нават іншы раз вылазілі на трыбуну з пруткамі і маткамі шэрсці.
Падкрэслім яшчэ раз, што для імітатара важным з’яўляецца толькі знешні малюнак сваёй ролі палітыка, але рэальнымі якасцямі на гэту ролю ён не валодае. Імітатар ахвотна падхоплівае папулярныя ў людзей думкі, можа гаварыць лепш, чым думаць, і таму робіць падманлівае ўражанне. Такіх людзей часта называюць папулістамі.
Што ж такое папулізм і як ён праяўляецца?
Папулізм — гэта палітычная гульня па правілах, якія дазваляюць дабіцца маментальнасці вынікаў дзякуючы таму, што масы больш падатлівыя на простыя тлумачэнні складаных пытанняў, на прымітыўныя, але знешне прывабныя лозунгі. Любімы прыём папулістаў — не закранаць свае палітычныя праграмы, а бязлітасна бічаваць палітычных сапернікаў. У Вялікабрытаніі існуе нават спецыяльны тэрмін для такіх выступленняў — «паклёп, накіраваны супраць палітычных праціўнікаў» (даслоўна «паліванне брудам»). Папуліст не шкадуе перадвыбарных абяцанняў, асабліва не задумваючыся, наколькі яны рэальныя. I трэба заўважыць, што ў выйгрышы аказваецца нярэдка той, хто менш адказны і патрабавальны ў сваіх абяцаннях.
Чаму ж выбаршчыкі пападаюцца на такія хітрасці? Таму што шырокаму колу людзей з недастаткова высокай палітычнай культурай больш зразумелыя спрошчаныя варыянты палітычных рашэнняў, простыя тлумачэнні складаных праблем. Вам, напэўна, не раз даводзілася чуць: «Навошта ўскладняць, трэба прасцей, адным махам — паздымаць усіх, і справа з канцом!» «Навошта яны возяцца з гэтымі папраўкамі да законаў, ці нельга адразу зрабіць добры ўказ?»
Такія разважанні таксама папулізм. Бо калі б людзі не мелі стойкага непрымання да ўсялякага роду складанасцей, калі б яны не пераносілі сваё раздражненне і нецярпенне на палітыку, з вялікай павагай ставіліся да высокапрафесійнай разумовай працы палітычных выбраннікаў, то напэўна не існавалі б і не прымяняліся «палітычныя антыправілы».
Пытанні і заданні
1. У чым, на ваш погляд, падабенства і адрозненне паміж палітыкаправавым і сацыяльным статусам асобы?
271
2. Растлумачце, чаму перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты важны, але не адзіны крытэрый ацэнкі палітычнага дзеяча.
3. Чым адрозніваецца, на ваш погляд, кар’ерыст ад чалавека, які рухаецца па службовай лесвіцы (робіць кар’еру)? Свой адказ аргументуйце.
4. Гегель пісаў: «Без запалу ніколі не было б і не можа быць нічога здзейснена вялікага. Толькі мёртвая, а вельмі часта крывадушная мараль выступае супраць запалу як такога». Ці супярэчыць гэта сцвярджэнне палажэнню ўрока аб неабходнасці перавагі ўлады розуму над пачуццямі ў палітычнай дзейнасці? Аргумёнтуйце свой адказ.
5. Вы з’яўляецеся сведкам спрэчкі двух таварышаў. Адзін сцвярджае, што папулізм — гэта падладжванне да мас і, значыць, гэта дрэнна. Другі, наадварот, лічыць, што папулізм — гэта блізкасць да народа і, значыць, гэта добра. Хто з удзельнікаў спрэчкі больш блізкі да навуковай ісціны і чаму?
6. Уявіце, што вы адзін з арганізатараў руху старшакласнікаў «За дэмакратызацыю школы». Распрацуйце праект праграмы, які б вы прадставілі на абмеркаванне сваім таварышам.
7. Сфармулюйце праблемы, што найбольш востра стаяць у вашай школе, ініцыятыву вырашэння якіх маглі б узяць на сябе вучні. Падрыхтуйце разам са сваімі аднадумцамі праграму дзеянняў.
8. Адзін з удзельнікаў выбараў народных дэпутатаў СССР, перш чым пакінуць у выбарчым бюлетэні адну з чатырох уключаных у спіс для тайнага галасавання кандыдатур, правёў наступную работу: пацікавіўся, за каго з кандыдатаў будуць галасаваць яго таварышы, як былі апрануты кожны з кандыдатаў на сустрэчах з выбаршчыкамі, каго з іх раней паказвалі па тэлебачанні? Калі б вы былі выбаршчыкам, якія б крокі зрабілі, перш чым уручыць мандат даверу аднаму з кандыдатаў? Аргументуйце свой адказ.
9. Уявіце, што вы — арганізатар мітынгу. Якія з названых дзеянняў вы б зрабілі:
а) паведаміў бы аб мітынгу толькі сваім палітычным прыхільнікам;
б) паведаміў бы аб мітынгу не толькі сваім палітычным прыхільнікам, але і палітычным апанентам;
в) даў бы слова ўсім жадаючым;
г) даў бы слова толькі сваім палітычным прыхільнікам;
д) паспрабаваў бы выкрыць сваіх палітычных апанентаў, заклікаў бы да бязлітаснай барацьбы з імі?
Свой выбар растлумачце.
10. У 80я гады ў ЗША выбаршчыкі, сутыкнуўшыся з інтэлектуальнымі цяжкасцямі ў вызначэнні сапраўдных перадвыбарных праграм кандыдатаў ад рэспубліканскай і дэмакратычнай партый на пасаду прэзідэнта, галасавалі за найбольш абаяльнага з іх. Кандыдаты ж у сваіх выступленнях нават не закраналі пытанняў перадвыбарнай праграмы і сканцэнтравалі ўвагу на бязлітаснай крытыцы адзін аднаго. Які вывад урока ілюструе прыведзены факт? Прывядзіце іншыя прыклады, якія пацвярджаюць гэты вывад.
11. Уявіце, што вам прапанавалі прыняць удзел у дыскусіі вучоных на тэму «Ці не абмяжоўвае мараль палітычную эфектыўнасць?». Якія пытанні вы ўзнялі б у гэтай дыскусіі? Свой выбар растлумачце.
272
Раздзел VIL ДУХОЎНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ СУЧАСНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
§ 32. ДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА
Вы ўжо пазнаёміліся з эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сферамі жыцця сучаснага грамадства. Аднак паняцце цывілізацыі ўключае ў сябе яшчэ адзін вельмі важны элемент — культуру. Ступень яе развіцця паказвае дасягненні канкрэтнай гістарычнай цывілізацыі, вызначае яе месца ў радзе былых і будучых цывілізацый. Што ж такое культура, якая яе структура, якое месца яна займае ў жыцці чалавека і грамадства?
Тэрмін «культура» лацінскага пахоШто такое джання. Першапачаткова ён азначаў
апрацоўку глебы, яе культываванне. У далейшым слова «культура» атрымала больш абагульненае значэнне. Таму што з’явы культуры вывучаюць многія канкрэтныя навукі (археалогія, этнаграфія, гісторыя, эстэтыка і г. д.), кожная з іх дае ёй сваё азначэнне. Такім чынам, у сусветнай літаратуры налічваецца да 500 азначэнняў «культуры». Звернемся да аднаго з іх, якое часцей за ўсё сустракаецца ў грамадскіх навуках. У найбольш агульным выглядзе пад культурай разумеюць усе віды пераўтваральнай дзейнасці чалавека і грамадства, а таксама вынікі гэтай дзейнасці.
Вам вядома, што адрознівае культуру матэрыяльную і духоўную. Напомнім, што матэрыяльная культура ствараецца ў працэсе матэрыяльнай вытворчасці (прадуктамі яе з’яўляюцца станкі, абсталяванне, будынкі і г. д.). Духоўная культура ўключае ў сябе працэс духоўнай творчасці і створаныя пры гэтым духоўныя каштоўнасці ў выглядзе музыкі, карцін, навуковых адкрыццяў, рэлігійных вучэнняў і да т. п. Гэтыя элементы культуры непарыўна звязаны паміж сабой. Матэрыяльная вытворчая дзейнасць чалавека ляжыць у аснове яго дзейнасці ў іншых галінах жыцця. 3 другога боку, вынікі яго разумовай дзейнасці матэрыялізуюцца, ператвараюцца ў рэчы, тэхнічныя сродкі, творы мастацтва. Напрыклад, нашы веды ў электроннай тэхніцы адносяцца да духоўнай культуры, а камп’ютэры, тэлевізары, створаныя на аснове гэтых ведаў, адносяцца да матэрыяльнай.
10 Чалавек і грамадства 273
Такім чынам, мы высветлілі, што культура з’яўляецца істотнай характарыстыкай жыцця грамадства, а значыць, яе нельга аддзяляць ад чалавека як сацыяльнай істоты.
Сам чалавек фарміруецца ў працэсе сваёй дзейнасці як культурнагістарычная істота. Яго чалавечыя якасці ёсць вынік засваення ім мовы, далучэння да існуючых у грамадстве каштоўнасцей, традыцый, авалодання ўласцівымі для дадзенай культуры прыёмамі і навыкамі дзейнасці і г. д. Біялагічна ж чалавеку даецца толькі арганізм, які мае пэўную будову, схільнасці, функцыі. Таму не будзе перабольшаннем, калі сказаць, што культура ўяўляе сабой меру чалавечага ў чалавеку.
Пазнаёмімся больш падрабязна з працэсам вытворчасці і збірання культурных каштоўнасцей.
Традыцыі і наватарства ў культуры
асаблівасцей.
Духоўная культура — своеасаблівая цэласнасць яе формаў: мастацтва, навукі, маралі, рэлігіі. У гісторыі развіцця культуры маецца цэлы рад Збіранне культурных каштоўнасцей ідзе
як бы ў двух напрамках: па вертыкалі і гарызанталі.
Першы напрамак (па вертыкалі) звязаны з перадачай культурных каштоўнасцей, усіх станоўчых дасягненняў ад аднаго пакалення да другога, г. зн. з пераемнасцю ў культуры. Выразна выяўляецца заканамернасць пераемнасці ў навуцы: тут можна наглядна прасачыць сувязь даследаванняў. Напрыклад, выяўленне В. Рэнтгенам нябачных праменяў прывяло А. Пуанкарэ да гіпотэзы аб сувязі паміж гэтымі праменямі і з’явай флюарэсцэнцыі. А. Бекерэль, правяраючы дадзеную гіпотэзу, выпадкова зафіксаваў невядомае раней самаадвольнае выпраменьванне урану, што ў сваю чаргу прывяло Кюры (мужа і жонку) да адкрыцця радыю і з’явы радыеактыўнасці ў радзе іншых элементаў.
Зыходзячы з гэтых фактаў, можна сказаць, што без Еўклідавай геаметрыі не было б і геаметрыі Лабачэўскага, без адкрыццяў Ньютана — тэорыі адноснасці Эйнштэйна.
Найбольш устойлівы бок культуры — гэта культурныя традыцыі, элементы сацыяльнай і культурнай спадчыны, якія не проста перадаюцца ад пакалення да пакалення, але і захоўваюцца на працягу доўгага часу.
274
Традыцыі падразумяваюць, штб мае права на спадчыну і як атрымліваць у спадчыну. Традыцыйнымі могуць быць каштоўнасці, ідэі, звычаі, абрады і г. д. Паспрабуйце самі прывесці прыклады.
Традыцыі, якія існуюць вакол нас, прыйшлі да нас з розных эпох, розных цывілізацый. Так звычай адзначаць вясенняе свята масленіцы прыйшоў да нас ад старажытных славян, а правіла этыкету прапускаць жанчыну наперад дайшло да нас з перыяду ранняй дзікасці. Тварцамі традыцый былі людзі розных эпох, прадстаўнікі розных сацыяльных груп, таму традыцыі часам такія супярэчлівыя. Кожнае пакаленне выбірае тыя або іншыя традыцыі і ў гэтым сэнсе выбірае не толькі будучае, але і мінулае.
3 курса гісторыі вы, напэўна, памятаеце, у якой вострай форме ўзнікла праблема культурнай традыцыі ў Кітаі ў 60я гг., калі была абвешчана так званая «вялікая культурная рэвалюцыя», якая прынесла краіне многа няшчасця. Была перапынена вучоба ў школах і вышэйшых навучальных установах, закрываліся бібліятэкі і музеі, падвяргалася ганенням творчая інтэлігенцыя. Творы вялікіх гуманістаў мінулага аб’яўляліся «рэакцыйнымі», знішчаліся культурныя каштоўнасці. Прыведзены прыклад сведчыць пра тое, што праблема адносін да культурнай спадчыны ў пэўных сітуацыях, асабліва ў пераломныя моманты развіцця грамадства і культуры, набывае востры палітычны характар. Успомніце, як стаялі праблемы адносін да культурнай спадчыны мінулага ў нашай краіне ў першыя гады Савецкай улады.