Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
У лоне старажытных цывілізацый узнік ідэал вернасці ісціне, пошуку і распаўсюджвання яе, нягледзячы на страх перад насіллем, гатоўнасць у надзвычайных сітуацыях пацвердзіць сваю вернасць ісціне пакутніцтвам або нават смерцю. Так, легенда аб грэчаскім філосафе Зеноне Элейскім гаворыць, што ён на допыце ў прысутнасці тырана* Неарха адкусіў сабе
* Тыран (ад грэч. tyranos) — чалавек, які насільна захапіў уладу ў полісе, устанавіў аднаасобнае кіраванне; іншае значэнне — правіцель, дзеянні якога заснаваны на самавольстве і насіллі.
72
язык і выплюнуў яго ў твар ворага.
Безумоўна, што многае ў свеце старажытных цывілізацый можа параджаць цяжкасці ў разуменні гэтага часу. Многія палажэнні і ісціны, выказаныя ў пісьмовых крыніцах, патрабуюць дадатковых намаганняў для разумення, становяцца відавочнымі толькі ў кантэксце гісторыі, але тым не менш загадкі старажытнасці дапамагаюць лепш разумець сучаснасць.
Даныя сучаснай навукі паказваюць, Адзінства свету што старажытныя народы знаходзіціЕшіыГ ліся Ў пастаянных кантактах, узаемаўплыве і ўзаемаабагачэнні. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, вельмі старажытнымі былі сувязі Блізкага Усходу, Сярэдняй Азіі і Індыі; уплыў месапатамскай цывілізацыі даходзіў да Аравіі. Грэкі і рымляне дабіраліся да Індыі, радзей — да Кітая, індыйскія гандлёвыя калоніі існавалі ў Іране і Егіпце. Пацвярджэннем гэтых кантактаў з’яўляюцца не толькі археалагічныя даныя, але і вынікі экспедыцый Тура Хеердала на копіях старажытных суднаў егіпцян (экспедыцыя «Ра») і жыхароў Міжрэчча (экспедыцыя «Тыгрыс»).
Выключна важнымі этапамі ў паглыбленні сувязі Захаду і Усходу былі паходы Аляксандра Македонскага, утварэнне велізарнай дзяржавы, затым эліністычныя дзяржавы і Рымская імперыя, аб якіх размова пойдзе далей. У гэтых дзяржавах складвалася самабытная культура, якая спалучала элементы розных культур у арганічнае цэлае.
Свой уклад у станаўленне старажытных цывілізацый унеслі ў старажытнасці качавыя народы. Яны асвоілі неабсяжныя прасторы стэпаў, недаступных для земляробства пустынь і паўпустынь. Па сутнасці, земляробы і качэўнікі не маглі існаваць адзін без аднаго, без узаемнага абмену прадуктамі земляробства і жывёлагадоўлі — важнейшага элемента гаспадарчай сістэмы старажытнага свету. Так складваліся рыначныя адносіны — абмен прадуктамі дзейнасці, заснаваны на падзеле працы.
Фундамент старажытных цывілізацый закладвалі не толькі прадстаўнікі народаў, у якіх атрымала росквіт культура, але і незлічонае мноства невядомых працаўнікоў, адарваных войнамі і насіллем ад сваіх ачагоў і кінутых у каменяломні, майстэрні, на палі рабаўладальніцкіх віл і галеры. Многія выдатныя
73
творцы культуры старажытнасці былі рабамі. Успомнім, што рабом з Фрыгіі быў Эзоп, байкапісец, чые творы не толькі шырока былі вядомы ў Грэцыі, але і зрабілі ўплыў на творчасць М. Лютэра, Ж. Лафантэна, Г. Лесінга і I. А. Крылова. Рымскім рабом быў Тэрэнцый, да якога ўзыходзяць вытокі еўрапейскай драмы. I гэты рад імён можа быць працягнены.
Старажытныя цывілізацыі — не згаслыя светы, святло ад якіх яшчэ ідзе да нас. Іх дасягненні — частка сучаснай культуры. Мы зварочваемся да іх не толькі дзеля эстэтычнай асалоды завешчанымі старажытнасцю шэдэўрамі літаратуры і мастацтва. Урокі мінулага закліканы служыць высакародным мэтам сучаснасці узаемаразуменню і ўзаемаабагачэнню народаў, узаемнай павазе і ўсведамленню сябе наследнікамі агульнага багацця старажытных цывілізацый.
Пытанні і заданні
1. У чым заключаецца адрозненне старажытных цывілізацый ад першабытнага грамадства?
2. У чым заключаюцца цяжкасці сучаснага разумення старажытных цывілізацый?
3. Якія сувязі існавалі паміж старажытнымі цывілізацыямі.
4. Якое значэнне мела пісьменнасць у падрыхтоўцы чыноўніка ў старажытнасці? Ведамі з якіх галін чалаввчай дзейнасці ён павінен быў абавязкова валодаць? Адкажыце на пытанні, прыцягваючы наступныя даныя:
а) Старажытнаегіпецкі пісар Хоры задаваў свайму калегу пытанні, жадаючы выкрыць яго ў недасведчанасці: «Які рацыён войска на маршы? Колькі патрэбна цаглін для пабудовы платформы зададзеных памераў? Колькі патрэбна людзей для перавозкі абеліска? Як паставіць на п’едэстал каласальную статую? Як арганізаваць ваенную экспедыцыю?»
б) У жыццеапісанні аднаго з егіпецкіх чыноўнікаў па імені Уна гаворыцца аб тым, што ён быў спачатку стражнікам і суддзёй, затым займаўся пошукам камянёў (для царскіх помнікаў) у далёкай краіне, будаваў караблі, ачышчаў каналы, а калі грымнула вайна, стаў начальнікам штаба.
5. Якія вывады аб развіцці гаспадаркі і гандлю можна зрабіць з супастаўлення наступных фактаў:
а) У Вавілоніі збожжа (II тысячагоддзе да н. э.) у разліках адыгрывае такую ж ролю, як серабро. Збожжам плацяць сельскагаспадарчым работнікам, паганятым валоў, пастухам, за наём павозак, валоў, аслоў.
б) Рымская назва грошай «пекуніа» паходзіць ад «пекус» — жывёла. Да IV ст. да н. э. меркай вартасці тавару служыла жывёла (быкі і бараны), прычым вартасць 10 бараноў была роўнай вартасці 1 быка?
6. Надзвычайнай папулярнасцю сярод грэкаў карысталіся выказванні так званых «Сямі мудрацоў». Гэта былі вядомыя ўсёй Грэцыі мысліцелі і дзяржаўныя дзеячы, якія мелі практычны жыц
74
цёвы вопыт і глыбокі дзяржаўны розум. Свае мыслі мудрацы выказвалі ў выглядзе афарызмаў (пагрэчаску— гном). Якія вывады аб дабрачыннасцях, што карысталіся павагай у Старажытнай Грэцыі, можна зрабіць на аснове аналізу выслоўяў сямі мудрацоў (сабраны ў кнізе Дыягена Лаэрцкага каля 220 г. н. э.):
«Не багацей дрэннымі сродкамі» (Фалес).
«Чым падтрымаў ты сваіх бацькоў, такой падтрымкі чакай і ад дзяцей» (Фалес).
«Заводзь сяброў не спяшаючыся, а завёўшы, не кідай» (Салон).
«Не абгаворвай блізкага, каб не пачуць такога, чаму сам не парадуешся» (Хілон са Спарты).
«Што лепшае за ўсё? Добра рабіць, што робіш» (Пітак).
«Толькі хворая душа можа быць глухая да чужой бяды» (Біянт) ?
7. Зрабіце вывады з аналізу наступных фрагментаў:
а) Платон (427—347 гг. да н. э.). Законы, V, 742 а:
«...Для штодзённага абмену павінна быць манета, таму што абмен амаль непазбежны для рамеснікаў і ўсіх тых, каму трэба выплачваць жалаванне,— для наёмнікаў, рабоў і чужаземных прышэльцаў. Дзеля гэтага трэба мець манету».
б) Ісакрат (436—338 гг. да н. э.). Панегірык, IV, 42:
«Кожны народ валодае краінай, якая... у адным адчувае недахоп, другі ж прыносіць у колькасці большай, чым патрабуецца, і вялікая існуе цяжкасць — куды збыць адно і адкуль увезці другое...»
8. На сцяне аднаго з дамоў у Пампеях, горадзе, засыпаным попелам вулкана ў 79 г., выяўлены запісы расходаў сям’і з 3 чалавек. Запісы ахопліваюць 8 дзён. У іх паўтараюцца адны і тыя ж тавары: хлеб, цыбуля, аліўкавы алей, сыр, віно... Звычайна траты ў гэтыя дні былі невялікія. У пералік упісаны траты на ўтрыманне рабоў. Купля хлеба для рабоў абыходзілася ў 2—4 разы дзешавей.
Зрабіце ўсе магчымыя вывады з прыведзеных даных.
9. Апіраючыся на даныя з фрагмента, які належыць пяру Элія Арыстыда «Пахвала Рыму» (II ст. н. э.), дакажыце, што ў старажытнасці існавалі цесныя гаспадарчыя сувязі краін і народаў:
«3 усёй зямлі і з усіх мораў дастаўляецца вам усё, што робіць кожная пара года і ўсякая мясцовасць, што даюць рэкі і азёры, мастацтва і рамёствы грэкаў і варвараў. Так што, калі хтонебудзь хацеў бы ўсё гэта ўбачыць, ён павінен быў бы або аб’ехаць увесь свет, або пабываць у вашым горадзе... Тут можна ўбачыць столькі тавараў з Індыі, а калі пажадаеш, то і са шчаслівай Аравіі, што здаецца, быццам там засталіся толькі голыя дрэвы, а мясцовым жыхарам, калі ім што спатрэбіцца, даводзіцца ехаць сюды, каб выкарыстаць свае ж плады, Тканін з Вавілона і ўпрыгожанняў з больш аддаленых варварскіх краін дастаўляюць вам больш і лягчэй, чым калі б патрэбна было прывесці штонебудзь з Наксаса або Кіфна ў Афіны... А калі чагонебудзь тут не відаць, то таго і не было або няма зусім».
У чым, вы лічыце, аўтар дапускае перавелічэнні? 3 якой мэтай?
§ 10. СТАРАЖЫТНЫЯ ЦЫВ1.ЛІЗАЦЫ1 ЕЎРОПЫ
He прымяншаючы значэння іншых старажытных цывілізацый, мы ўсётакі павінны прызнаць, што асобы ўплыў на гісторыю народаў Еўропы зрабілі Старажыт
75
ная Грэцыя, эліністычныя дзяржавы і Старажытны Рым. Іх гісторыя, багатая падзеямі і даволі падрабязна апісаная і вывучаная вучонымі, у многім вядома і вам. Аднак наўрад ці будзе лішнім яшчэ адзін погляд на яе з пункту гледжання руху чалавецтва да сучаснай цывілізацыі. Чым абагацілі гэтыя старажытныя цывілізацыі чалавецтва? Чаму памяць аб іх захоўваецца ў стагоддзях, а цікавасць да іх не памяншаецца з цягам
У Грэцыі ў перыяд VIII—VI стст. да н. э. развіліся тыя сацыяльнаэканамічныя і палітычныя з’явы, якія надалі антычнаму грамадству
часу?
Зараджэнне антычнай цывілізацыі
пэўную спецыфіку ў параўнанні з іншымі цывілізацыямі старажытнасці. Да іх адносяцца: класічнае рабства, сістэма грашовага абарачэння і рынку, поліс — асноўная форма палітычнай арганізацыі, ідэя суверэнітэту народа і дэмакратычная форма кіравання. Тады ж былі распрацаваны асноўныя прынцыпы маралі, эстэтычныя ідэалы, якія аказалі ўздзеянне на антычны свет аж да ўзнікнення хрысціянства. Нарэшце, у гэты перыяд зарадзіліся асноўныя з’явы антычнай культуры — навука і філасофія, галоўныя жанры літаратуры, тэатр, ордэрная архітэктура, спорт.
Імклівы пад’ём, падрыхтаваны папярэднім развіццём гаспадаркі, меў разнастайныя вынікі для грамадства. Рост прадукцыйнасці працы ў сувязі з выкарыстаннем жалезных прылад у сельскай гаспадарцы і рамястве прыводзіў да павелічэння залішняга (звышнеабходнага для вытворцы) прадукту працы. 3 сельскай гаспадаркі вызваляўся ўсё большы лік людзей, што забяспечвала хуткі рост рамяства. Адасабленне рамяства ад сельскай гаспадаркі выклікала рэгулярны абмен паміж імі, іншымі словамі — з’яўленне рынку не як месца, куды з усёй Грэцыі звозіліся тавары, а як наладжвання рэгулярных гандлёвых сувязей паміж абласцямі і раёнамі краіны. Развіццё гандлю патрабавала з’яўлення такога прадукту працы, які мог адыграць ролю ўсеагульнага эквіваленту, гэта значыць лёгка абменьвацца на іншыя прадукты працы. Такім эквівалентам становяцца грошы. Першапачаткова ролю грошай адыгрывала жывёла, але пазней іх функцыю сталі выконваць манеты з металу, якія можна было абменьваць на іншыя прадукты па пэўнаму кошту.