Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 1992
На папярэдніх занятках мы прасачылі з вамі развіццё ўяўленняў аб грамадстве з моманту іх нараджэння да сённяшняга дня. Гісторыя захавала і данесла да нас імёны выдатных мысліцелей мінулага, якія імкнуліся стварыць цэласныя вучэнні, што тлумачаць прычыны грамадскіх змяненняў, іх накіраванасць, змест уяўленняў аб ідэальным грамадскім і дзяржаўным ладзе, вывады аб шляхах дасягнення гэтых станаў. Важнай вяхой у развіцці перадавой грамадскай думкі стаў марксізм, які стварыў новую філасофію сусветнагістарычнага развіцця чалавецтва.
Складаным быў лёс марксісцкага грамадазнаўства пасля смерці яго стваральнікаў. Розныя напрамкі прэтэндавалі на адзіна правільнае і сучаснае тлумачэнне гэтага вучэння. 3 перамогай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. марксізмленінізм стаў пануючай, а затым і адзінай ідэалогіяй нашага грамадства. Ператварэнне марксізму ў сродак «ідэалагічнай падтрымкі ажыццяўляемага ў нашай краіне ў 30—70 гг. палітычнага курса, звядзенне яго да набору непарушных догмаў (ад грэчаскага «догма» — нязменнае палажэнне, якое прымаецца слепа, на веру) прывяло да звужэння яго магчымасцей у якасці навуковай тэорыі. А разам з тым цяжкі час пачаўся для ўсяго грамадазнаўства, якое грунтуецца на ідэях марксізмуленінізму. Яно ператварылася ў падлізлівую служанку ідэалогіі.
Сёння грамадскія навукі развіваюцца ў новых умовах. Перш за ўсё зняты ідэалагічныя абмежаванні, вучоныя атрымалі магчымасць адкрыта выказваць свае пункты погляду, крытычна пераглядаць шэраг палажэнняў, якія існавалі раней у выглядзе абсалютных і бясспрэчных ісцін. Апрача таго, у навуковы абарот і проста ў кола чытання многіх увайшлі новыя крыніцы, якія раней знаходзіліся ў закрытых сховішчах бібліятэк і архіваў, у прыватнасці, працы вядомых кіраўнікоў партыі М. Бухарына, Л. Троцкага, Г. Зіноўева і інш., успаміны буйных грамадскіх і партыйных дзеячаў
54
мінулага, военачальнікаў А. Керанскага, А. Дзянікіна, П. Мілюкова. Пачалося асэнсаванне поглядаў і ідэй вучоныхэканамістаў першых гадоў Савецкай улады А. Чаянава, М. Кандрацьева. З’явілася магчымасць сур’ёзнага азнаямлення са спадчынай рускіх філосафаў У. Салаўёва, М. Бярдзяева, С. Булгакава.
Вучоныя пашыраюць рамкі сваіх даследаванняў, уключаючы ў іх вострыя праблемы сучаснасці. У цэнтры ўвагі грамадазнаўцаў сёння навуковая трактоўка палажэнняў аб правах грамадзян і сацыяльнай справядлівасці, даследаванне магчымасцей развіцця ў нашай краіне рыначных адносін, дапушчальнасці і межаў прыватнай уласнасці, аналіз адносін царквы і дзяржавы ва ўмовах дэмакратызацыі нашага грамадства, даследаванне суадносін навуковаматэрыялістычнага і рэлігійнага светапогляду і шэраг іншых праблем. Іх абмеркаванне часта адбываецца ў форме дыскусій, дзе непасрэдна супастаўляюцца розныя пункты погляду. Пазнаёмімся са зместам некаторых з іх.
Сацыялізм.
Яго спадчына і будучыня
У цэнтры ўвагі ўсіх грамадскіх навук, і ў першую чаргу паліталогіі, сацыялогіі, філасофіі, стаяць пытанні сацыяльнаэканамічнай сутнасці сацыялізму як грамадскага ладу, аналіз палітычных спроб ажыццяўлення яго прынцыпаў, вызначэнне перспектыў далейшага развіцця нашага грамадства. Якое грамадства мы пабудавалі? Ці адпавядае яно тэарэтычным уяўленням, распрацаваным заснавальнікамі марксізму? Ці ёсць будучыня ў сацыялізму? На гэтыя пытанні існуюць, як вядома, розныя адказы. Крайнімі пунктамі погляду ў шырокай палітры меркаванняў, ацэнак можна лічыць, з аднаго боку, сцверджанні аб краху сацыялізму як ідэі і сацыяльнай практыкі, а з другога — і заклікі аднавіць дыктатуру пралетарыяту і цвёрдай рукой працягваць весці народ выбраным у 1917 г. шляхам сацыялізму.
Зыходным пунктам абмеркаванняў часта становіцца пытанне аб тым, як нарадзілася сама сацыялістычная ідэя. Адны сцвярджаюць, што яна — плод пустых разважанняў, канструкцыя чыстага розуму і не мае ніякіх каранёў у рэальным жыцці, што гэта той ідэал, які ніколі не можа ажыццявіцца. Але вось аргументы другога боку. Перш за ўсё звернемся да першапачатковага значэння слова «сацыялізм», які ўжыў упершыню французскі рэвалюцыянер П’ер Леру. Сацыялізм раз
55
глядаўся як калектывісцкі пачатак, супрацьлеглы «індывідуалізму». У гэтым сэнсе за плячамі сацыялістычнай ідэі стагоддзі, не Марксам яна выдумана. Буржуазныя рэвалюцыі, абвясціўшы свабоду індывіда, на практыцы прывялі да раннекапіталістычнага грамадства сацыяльнай няроўнасці і класавых антаганізмаў. Высветлілася, што сапраўдная свабода асобы патрабуе вызвалення ўсіх членаў грамадства, ці, як пісалі класікі марксізму, «свабоднае развіццё кожнага з’яўляецца ўмовай свабоднага развіцця ўсіх». Узнікнуўшы, ідэі сацыялізму авалодалі розумам мільёнаў людзей, прывялі ў рух магутныя грамадскія сілы, выклікалі глыбокія змены ў сусветным грамадскапалітычным развіцці. Гэта пад сілу толькі ідэям, якія маюць глыбокія карані ў матэрыяльным і духоўным развіцці чалавецтва. Ці можна ў такім выпадку згадзіцца з тымі, хто гаворыць аб крызісе самой ідэі сацыялізму? Нам уяў
ляецца, што прыведзеныя аргументы дазволяць даць адмоўны адказ на дадзенае пытанне. А як лічыце вы? Паспрабуйце абгрунтаваць свой пункт погляду.
Істотнае абнаўленне перажывае і таПер^дьова кая галіна грамадазнаўства, як эты¹ ” ка. Мяняецца само разуменне маралі. Ва ўсякай культуры існуе свой вобраз маралі. Напрыклад, у рамках хрысціянскай культурнай традыцыі ён задаваўся запаведзямі Маісея, а яшчэ больш Нагорнай Пропаведдзю Ісуса Хрыста. Новы час выпрацаваў ідэал, у якім маральная асоба паўстае ў якасці свабоднага грамадзяніна. У нашым грамадстве ў 20—50я гг мараль атаясамлялася з палітычнай карыснасцю, практычнымі патрэбамі дзяржавы. Зараз мараль усё больш разумеецца як агульначалавечая з’ява, а апрача таго, яна разглядаецца не як адно з выяўленняў культуры, разам з многімі іншымі (правам, мастацтвам), а вылучаецца з гэтага рада ў якасці асновы, кораня, з якога вырастае ўсё астатняе.
Асаблівае значэнне набываюць маральныя аспекты дзейнасці ва ўмовах пераходу да рынку. Прывядзём тры розныя падыходы да гэтай праблемы. Прапануем аб
думаць прыведзеныя аргументы і выпрацаваць сваю пазіцыю.
1. Эканамічная эфектыўнасць непарыўна звязана з маральнасцю. Пераход да рыначных адносін адкрывае дарогу новай, больш эфектыўнай эканоміцы, а значыць вырастае гуманістычны змест працы, і з маральна
56
этычнага пункту гледжання такі пераход цалкам апраўданы. Інакш кажучы, чалавек, які вырабляе добрыя, патрэбныя людзям рэчы, з’яўляючыся высокім прафесіяналам у сваёй справе, займае адначасова і высокамаральную пазіцыю (нават калі як асоба ён можа быць малапрыемным, злым чалавекам).
2. Рыначная эканоміка прыносіць з сабой у грамадскае жыццё рысы, якія зневажаюць маральныя пачуцці людзей: узмацненне маёмаснай няроўнасці, утварэнне «сацыяльнага дна» з людзей, якія не вытрымліваюць эканамічныя гонкі, рост адчужэння паміж людзьмі. Таму новым эканамічным адносінам не можа быць дадзена адназначная маральная ацэнка.
3. Маральныя катэгорыі — гэта нешта ўстойлівае, у многім нават абсалютнае для грамадства. I іх нельга атаясамляць з часовым, адносным, няхай гэта нават цывілізаваны рынак і аплата па працы. Чалавек не можа і ніколі не зможа прымірыцца з тым, каб больш зарабляць і жыць лепш за суседа. Чалавеку патрэбны кантакт са светам абсалютнага, і забяспечвае гэты кантакт маральнасць, якая, наогул кажучы, пачынаецца толькі там, дзе ўзнікае незадаволенасць сучасным, г. зн. часовым і мінучым, якім бы шчаслівым яно ні было, дзе свядомасць выяўляе неадольны зазор паміж ідэалам і рэчаіснасцю.
У цэнтры абмеркавання гэтай праблемы выявілася некалькі пытанняў. 1. Выхаванне і навучанне падрастаючых пакаленняў — важнейшыя
Моладзь у сучасным свеце
функцыі любога грамадства. Што змянілася ў гэтых працэсах сёння? Якія якасці асобы з’яўляюцца ў сучасных умовах найбольш сацыяльнакаштоўнымі?
Вось якія меркаванні былі выказаны па гэтых праблемах. Сённяшнім дзецям трэба будзе жыць у свеце, які істотна адрозніваецца ад таго, у якім жывуць іх бацькі. Таму для старэйшых пакаленняў важна не толькі перадаць маладым свае веды і перакананні, але і падрыхтаваць іх да таго, каб самастойна дзейнічаць і прымаць рашэнні ва ўмовах, якіх не было пры жыцці бацькоў. Каб жыць і працаваць у дынамічным грамадстве бліжэйшага будучага, індывід павінен мець у пэўнай меры процілеглыя якасці. 3 аднаго боку, трэба быць асобай, мець устойлівы светапогляд, маральныя перакананні, інакш у складаных жыццёвых сітуацыях чалавек будзе альбо «раздвойвацца», альбо рэагаваць
57
неўрозамі. 3 другога боку, неабходна высокая псіхалагічная гібкасць, здольнасць засвойваць і перапрацоўваць новую інфармацыю, ствараць нешта новае не толькі ў юнацтве, але і ва ўзросце, калі мы прывыклі абыходзіцца старым багажом. Без гэтага індывід адстане ад ходу гісторыі.
2. Які ж сацыяльны вопыт перадаваць дзецям? Сёння гэта пытанне многіх ставіць у тупік. Некаторыя лічаць, што наша старэйшае пакаленне на самай справе не мае ў сваёй культуры таго цвёрдага ўзору дзейнасці, да якога раней або пазней прыйдзе малодшае пакаленне. Веды, якія сёння адкрываюцца «бацькам», ёсць веды аб тым, наколькі насычана міфамі наша свядомасць, наколькі яна не адпавядае сітуацыі, якая склалася ў свеце і ў нашай краіне к канцу XX ст. Калі няма ўзору, то, можа, вучыцца на памылках старэйшага пакалення? Але як? Магчыма формула павінна быць такой: «не будзьце такімі, як мы, не паўтарайце нас з нашымі ўчарашнімі спадзяваннямі і сённяшнімі спрэчкамі і расчараваннямі?» Але якая ж станоўчая праграма? Вось адзін з магчымых адказаў. Развіццё агульнацывілізацыйных пачаткаў у нашым грамадстве мае на ўвазе выпрацоўку ў кожнага наступных установак: адмаўленне ад ідэі абагачэння спекулятыўнымі спосабамі; сумленная праца; развіццё прывычкі антырабскіх паводзін пры безумоўнай павазе да правоў і свабод чалавека — і самога сябе, і іншых; у культуры — устаноўка на разнастайнасць, культурны плюралізм.
Ці згодны вы, што выхаванне і самавыхаванне гэтых якасцей сёння жыццёва неабходныя для падрастаючых пакаленняў? Што пры гэтым можа быць узята з вопыту старэйшых пакаленняў? Якая ваша станоўчая праграма самавыхавання?