• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
    
        Пытанні і заданні
        1.    У чым прычыны ўзнікнення розных плыняў марксісцкай думкі на рубяжы XIX—XX стст.?
        2.    Якія палажэнні марксісцкага вучэння атрымалі развіццё ў ленінізме? Якія ідэі марксізму і чаму былі перагледжаны Леніным?
    
    44
    
        3.     У артыкуле «Аб нашай рэвалюцыі», палемізуючы з заходнееўрапейскімі сацыялдэмакратамі і расійскімі меншавікамі, якія сцвярджалі, што Расія не мае неабходнай умовы цывілізаванасці і культуры, Ленін пісаў: «Калі для стварэння сацыялізму патрабуецца пэўны ўзровень культуры.., то чаму нам нельга пачаць спачатку з заваявання рэвалюцыйным шляхам перадумоў для гэтага пэўнага ўзроўню, а потым ужо, на аснове рабочасялянскай улады і савецкага ладу, рушыць даганяць іншыя народы».
        Падумайце і адкажыце:
        а)     Што мае на ўвазе Ленін, гаворачы аб перадумовах дасягнення новага ўзроўню развіцця?
        б)     Чаму гэтыя ўмовы маглі паскорыць наш рух наперад? Ці спраўдзіліся гэтым меркаванні?
        в)     Ці можна з гэтага ўрыўка зрабіць вывад, што важнейшай мэтай пераўтварэнняў у Расіі Ленін лічыў уключэнне краіны ў агульнацывілізацыйны працэс сусветнага развіцця? Свой адказ абгрунтуйце.
        4.     Чаму ідэйная плынь, заснавальнікам якой лічыцца Бернштэйн,атрымала назву рэвізіянізм?
        5.     У пачатку стагоддзя Каўцкі выступаў рэзкім крытыкам поглядаў Бернштэйна, аднак паступова пазіцыі цэнтрыстаў і рэвізіяністаў у заходнееўрапейскай сацыялдэмакратыі зблізіліся. Паспрабуйце растлумачыць прычыны гэтай з’явы.
        6.        Прывядзём некалькі ленінскіх выказванняў:
        а)     «У нашым ідэале няма месца насіллю над людзьмі» (Поўн. зб. тв. Т. 30. С. 122);
        б)     «Без рэвалюцыйнага насілля немагчыма зламаць супраціўленне эксплуататараў» (Поўн. зб. тв. Т. 4. С. 264);
        в)     «Есць умовы, пры якіх насілле і неабходна, і карысна, і ёсць умовы, пры якіх насілле не можа даць ніякіх вынікаў» (Поўн. зб. тв. Т. 38. С. 43).
        Якія вывады аб адносінах Леніна да насілля ў грамадскагістарычным развіцці можна зрабіць?
        7.     Чаму ідэйная спадчына Маркса і Леніна з’яўляецца ў нашым грамадстве прадметам вострай палемікі? Якая ваша пазіцыя ў гэтай спрэчцы?
    
    
       § 6. РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДАЗНАЎСТВА Ў XX ст.
    
        Расказваючы аб развіцці грамадазнаўчай думкі ў XIX ст.,спадзяёмся, пераканалі вас, што гэты час вызначаўся не толькі буйнымі дасягненнямі ў галіне прыродазнаўчых навук, але і стаў новым важным этапам у паглыбленні і абагачэнні ведаў аб сацыяльнай рэчаіснасці. Поспехі ў гэтай галіне дапамаглі развіцца многім напрамкам грамадазнаўства, якія захавалі сваё значэнне і ў наступныя дзесяцігоддзі. Разам з тым бурныя грамадскапалітычныя падзеі XX ст. паставілі шэраг новых праблем. Час патрабаваў далейшага асэнсавання грамадскай практыкі, а таксама, у пэўнай меры, перагляду ранейшых уяўленняў. З’явіліся новыя канцэпцыі, вучэнні, напрамкі. Адны з іх дапаўнялі адна другую,
    
    45
    
    але многія грунтаваліся на ўзаемавыключных ідэях. Відавочна, што гэта акалічнасць стала адлюстраваннем той рэальнай ідэйнай і грамадскапалітычнай барацьбы, якой былі прасякнуты падзеі стагоддзя, якое адыходзіла. Як бы там ні хацелі многія стварыць зусім аб’ектыўную сацыяльнафіласофскую навуку, непарушным пакуль застаецца факт уплыву светапоглядных, цэнасных установак грамадства, групы або самога даследчыка на адбор, інтэрпрэтацыю і ацэнку рэальных фактаў і з’яў.
       Звернемся цяпер да разгляду некаторых найбольш важных ідэй і ўплывовых напрамкаў грамадазнаўства. Паколькі аб развіцці марксісцкай думкі гутарка ўжо ішла і да асэнсавання асобных палажэнняў марксізму ў сучаснай савецкай філасофскай і сацыялагічнай літаратуры мы яшчэ вернемся, то ў гэтым раздзеле мы падыдзем да аналізу немарксісцкага грамадазнаўства, асобныя напрамкі якога развіваліся тым не менш пад уплывам марксізму.
       Адно з цэнтральных пытанняў, якое займала і займае філосафаў, сацыёлагаў, палітолагаў, можна сфармуляваць так: што ляжыць у аснове змяненняў грамадскага жыцця, пераўтварэнні ў якіх сферах грамадства робяць рашаючае ўздзеянне на зрухі ў іншых галінах? Адказы на гэта фундаментальнае пытанне даюцца
    
    Пэўная група даследчыкаў зыходзіць з пераканання, што рашаючым фактарам грамадскага развіцця выступае тэхніка, вытворчыя тэхналогіі.
    
    Прагрэс тэхнікі — прагрэс грамадства?
    
    Ствараемая чалавечым розумам і рукамі тэхнічная цывілізацыя не залежыць ад чалавека і грамадства, мае здольнасць да самаразвіцця, да пастаяннага прагрэсу, удасканалення сваіх параметраў. У гэтых умовах асаблівая роля ў грамадстве належыць людзям, якія маюць навуковатэхнічныя веды — тэхнакратам. Прыйшоўшы да ўлады, гэтыя людзі арганізуюць кампетэнтнае кіраванне грамадскімі працэсамі. Адлюстраванне такога падыходу можна знайсці ў працах амерыканскага эканаміста Дж. Гэлбрэйта (нарадзіўся ў 1908 г.). Асноўная задача грамадства, паводле думкі Гэлбрэйта,— развіццё вытворчасці. Пры гэтым рэальная ўлада размяркоўваецца паміж спецыялістамі вытворчасці і кіраўніцтва (менеджэрамі). Вучоны лічыць, што такія ж працэсы ідуць пры сацыялізме. Таму ў перспектыве маг
    
    46
    
    чыма канвергенцыя (слова лацінскага паходжання, азначае збліжаюся, сыходжуся) дзвюх сістэм, на аснове іх збліжэння з далейшым сінтэзам у «змешаным грамадстве».
       З’яўленне камп’ютэрнай тэхнікі дало новы ўздым тэхнакратычных ідэй. Разам з тым сёння нямала іх крытыкаў. Звяртаецца ўвага на тое, што перабольшанне ролі тэхнікі і індустрыі ў цэлым у грамадскім развіцці з’явілася абгрунтаваннем варварскіх адносін да прыроды, да чалавека і паставіла перад сучасным чалавецтвам праблему выжывання. Указваецца таксама, што прыхільнікі тэхнакратычных поглядаў недаацэньваюць ролю іншых важных бакоў у жыцці грамадства, такіх,як культура, не ўлічваюць уздзеяння на чалавека і сацыяльную сферу біялагічных, прыродных фактараў.
       Яшчэ ў канцы XIX ст. у грамадскіх навуках нарадзілася плынь, якая спрабавала звесці законы грамадскага развіцця да біялагічных заканамернасцей натуральнага адбору, вы
    
    Барацьба за існаванне, або «Гора слабым»
    
    жывання найбольш прыстасаваных. Сучасныя неадарвіністы лічаць, што разнастайныя варыянты сацыяльнага і культурнага развіцця ў грамадстве адбываюцца таму, што пры перадачы культуры ад пакалення да пакалення і ад чалавека да чалавека здараюцца памылкі і навацыі, аналагічныя генетычным мутацыям. Некаторыя грамадскія арганізацыі будуць лепш за іншыя прыстасаваны да сацыяльнага або прыроднага асяроддзя і рана ці позна выцясняць менш прыстасаваных. Усё што патрэбна — гэта разнастайнасць розных камбінацый і варыянтаў; свайго роду сыравіны для эвалюцыі і натуральнага адбору, якія знішчаюць дрэнна прыстасаваныя спалучэнні шляхам спроб і памылак.
       Супраць такога падыходу ў навуцы выстаўлены шэраг сур’ёзных пярэчанняў. Вось адно з іх. Прымяненне выпадковага адбору ў эвалюцыі нават самых простых грамадстваў сустракае непераадольныя цяжкасці, таму што колькасць магчымых камбінацый асобных уласцівасцей і рыс сацыяльнага і культурнага развіцця велізарная, а час эвалюцыі (не больш за 10 тыс. гадоў пасля прыручэння жывёл і пачатку земляробства) і колькасць вядомых за гэты час гістарычных грамадстваў надта малыя. Для дзеяння выпадковага адбору ў дарвінаўскім сэнсе тут няма ні часу, ні матэрыялу, каб растлумачыць высокі тэмп сацыяльнай эвалюцыі.
    
    47
    
    А якія дадатковыя крытычныя меркаванні маглі б прывесці вы?
                     Паняцце «каштоўнасць» стала адКаштоўнасці      НЬІМ ₃ асноўных у філасофіі і сацыя
    і іх роля        догіі. Есць розныя падыходы да азна
    грамадства       чэння гэтага паняцця. Спынімся на
                     поглядах нямецкага сацыёлага М. Вебера (1864—1920), які і ўвёў у сацыялогію праблематыку каштоўнасцей. Следам за нямецкім філосафам Г. Рыкертам (1863—1936) Вебер лічыў, што даследчык культуры, у адрозненне ад даследчыка прыроды, павінен вылучаць не агульнае для ўсіх з’яў (законы), а значнае. Вылучыць гэта значнае дапамагаюць каштоўнасці, якія можна разглядаць як усвядомленыя інтарэсы. Трапляючы ў сферу інтарэсаў чалавека, любы прадмет можа ацэньвацца з пункту гледжання дабра і зла, ісціны і хлусні, прыгажосці або агіднасці, дапушчальнага або забароненага і г. д. Але хто задае гэтыя каштоўнасці? Вебер лічыў, што яны вызначаюцца нейкім інтарэсам эпохі, г. зн. носяць гістарычны характар і маюць сілу толькі для пэўнага перыяду эпохі, а затым страчваюць сваё значэнне. Іншыя філосафы, у тым ліку і Рыкерт, разглядалі каштоўнасці як «надгістарычныя» прынцыпы, вечныя і універсальныя.
       Каштоўнасці робяць уплыў не толькі на пазнанне і ацэнку з’яў, але і вызначаюць нормы паводзін людзей, іх мэты. Гэтую сувязь Вебер прасочваў у ходзе сацыялагічнага аналізу рэлігіі. У яго працы «Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму» разглядаецца ўплыў каштоўнасцей этыкі пратэстантызму на ўсталяванне індустрыяльнага грамадства. Лепшым выяўленнем «духу капіталізму», на думку аўтара, могуць быць правілы Б. Франкліна: «Памятай, што час — грошы. Памятай, што грошы па сваёй прыродзе пладаносныя і здольныя нараджаць новыя грошы... Памятай пагаворку: таму, хто дакладна плоціць, адкрыты кашалёк іншых...» Такім чынам, ідэал ранняга капіталізму — крэдытаздольны, прыстойны чалавек, абавязак якога імкнуцца да памнажэння свайго капіталу. Вебер паказвае, як на ўсталяванне такой этыкі паводзін робіць уплыў этыка рэлігіі — пратэстантызму, якая, у адрозненне ад іншых рэлігій, вызваляла прадпрыемца ад маральных абвінавачванняў у гандлярстве, жульніцтве, больш таго, у рамках пратэстантызму прадпрымальніцтва пачало
    
    48
    
    разглядацца не толькі як законны, але і як патрэбны богу занятак.
       Такім чынам, на думку шэрага заходніх філосафаў, каштоўныя ўстаноўкі ў многім вызначаюць уклад жыцця, робяць уплыў на характар адносін паміж людзьмі.
    Гэтыя словы, вынесеныя ў падзагаловак, належаць сусветна вядомаму пісьменніку і філосафу Ж П. Сартру. Па сваіх поглядах ён належыць да філасофскага напрамку, які атрымаў
    
    « Чалавек зусім свабодны ў сваім унутраным жыцці»
    
    назву экзістэнцыялізм (ад лац. existentia — існаванне), г. зн. філасофія існавання. Сярод заснавальнікаў гэтага напрамку — выдатны рускі філосаф М. Бярдзяеў (1874—1948). У цэнтры ўвагі экзістэнцыялістаў — праблемы сутнасці і існавання чалавека. Для выевятлення пазіцый гэтых філосафаў звернемся да выказванняў Сартра. У адной са сваіх прац ён разважае наступным чынам: у час вырабу рэчы чалавек папярэдне фарміруе яе ідэю. Напрыклад, рамеснік, які робіць нож, зыходзіць са сваіх уяўленняў аб тым, што такое нож і які менавіта нож зараз трэба зрабіць. Тут сутнасць папярэднічае існаванню. Дзіця, нарадзіўшыся, ужо існуе, але яму яшчэ трэба стаць чалавекам, набыць чалавечую сутнасць. Яму патрэбна стаць такім, якім ён зробіць сябе сам. Значыць, няма зададзенай прыроды чалавека, ніякая знешняя сіла, ніхто, апрача гэтага індывіда, не можа за яго ажыццявіць яго ператварэння ў чалавека. Гэта рэзка ўзмацняе адказнасць як за самога сябе, за тое, каб атрымалася асоба, так і за ўсё, што адбываецца з іншымі людзьмі. «Калі мы кажам, што чалавек сам сябе выбірае, то тым самым мы таксама хочам сказаць, што, выбіраючы сябе, мы выбіраем усіх людзей... Калі я, напрыклад, рабочы і вырашаю ўступіць у хрысціянскі прафсаюз, а не ў камуністычную партыю, калі я гэтым уступленнем хачу паказаць, што пакорнасць лёсу — рашэнне, якое найбольш падыходзіць для чалавека, што царства чалавека не на зямлі,— то гэта не толькі мая асабістая справа: я хачу быць пакорным для ўсіх, і, значыць, мой учынак закранае ўсё чалавецтва».